Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
Там, дзе вайна, там няма высакародства (па-за пры- ватна-канкрэтнай сітуацыяй). У бруд і кроў упэцкваюцца ўсе. Там, дзе вайна, там няма герояў і антыгерояў, ёсць толькі пакутнікі і ахвяры. I калі наша свядомасць яшчэ не можа абысціся без ідэі гераічнага на вайне, дык няхай паспра- буе перанесці сваё ўяўленне аб гераічным на годнае па- кутніцтва ці самаахвярнасць (як гэта зрабіла хрысціянства).
Спроба вылучыць з вайны ў якасці станоўчага прыкла- ду той ці іншы яе элемент — ідэалагічная маніпуляцыя. Ніякі грамадскі інстытут не здольны быць больш маральным за маральнасць таго часу, таго грамадскага ладу і стану, у якім ён існуе. Ён можа дэклараваць найцнатлівыя маральныя па- стулаты, абапірацца на якія заўгодна высакародныя лрын- цыпы, але дзейнічаць будзе на тых, якія выснаваныя тага- часным жыццём. Этычны кодэкс хрысціянства застаецца
нязменным з часоў апостала Паўла, а сама царква ў роз- ную пару бытавання і рабавала, і забівала, і здраджвала сабе і Богу, адным словам падпарадкоўвалася этычнаму пульсу рэальнага жыцця. Больш ці менш маральнай можа быць асоба, але не грамадскі інстытут, не тая ці іншая гра- мадска-палітычная супольнасць. У вайну ўсе некага забі- валі. Забівалі “немцы”, забівалі “рускія”, забівалі “паліцаі”, забівалі “партызаны”. Якое з забойстваў лічыць маральным, а якое амаральным? I што значыць увогуле маральна ап- раўданае забойства?
Акупант і той, каго ён акупаваў, нкусавец і партызан, калабарант і паліцай — усе яны выклятыя лёсам, усе яны вартыя жалю. Верагодна, такі ўтапічна-пацыфісцкі падыход да праблемы шмат у каго выкліча абурэнне, бо ў мараль- най тоеснасці паміж забойцам і ягонай ахвярай прагляд- ваецца здзек з самой сутнасці маральнасці. Але на вайне няма забойцаў ці наадварот — на вайне ўсе забойцы. “Калі ты выбраў вайну, то гэта твая вайна” (Жан Поль Сартр). I таму ўсё залежыць толькі ад тых абставінаў, у якія патрапіў чалавек. Той, хто апынуўся там, дзе даводзілася забіваць — забіваў. I ўся розніца паміж грэшным і нявінным у тым, што аднаму з іх пашанцавала не патрапіць туды, дзе ён вымушаны быў забіваць, а другому не пашанцавала, і ён забіваў (магчыма, таго, каму пашанцавала не забіваць). Кім стаўся для германцаў той беларус, які, перажыўшы акупа- цыю і партызанку, быў “завербаваны” ў савецкае войска і страляў немцаў на іх зямлі, бурыў ушчэнт Кёнігсберг і Берлін? Натуральна, штодля паспалітых жыхароў Нямеччыны ён быў акупантам, ворагам, забойцам. Гэта ідэолагі прыхарошылі ягоную ролю паганскім словазлучэннем “святая помста”. Помста не бывае святой, прынамсі, яна перастала быць ёю з таго часу, як Ісус узышоў на Галгофу.
Вайна — гэта паганства, вайна — гэта вяртанне чала- века ў задушлівае лона першабога, жорсткага і помсліва- га. Як быццам не было дзвюх тысяч гадоў цярплівага гада- вання этычнага імператыву, як быццам чалавек зноў вяр- нуўся ў сваю дагісторыю.
Партызаны,партызаны,
Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы
Рэжце гітлерцаў паганых, Каб не ўскрэслі век яны.
Выразайце людаедаў,
Каб не стала іх і следу.
Рыйце загадзя магілы,
Вырывайце з жывых жылы,
Кроў за кроў, а смерць за смерць!
Янка Купала.
(Тлустым вылучыў радкі — В.А.)
Ухваляючы збройны гераізм пераможцаў ці пераможа- ных, партызанаў ці калабарантаў, мы молімся цьмянаму першабогу з пажаднымі да крывааяі вуснамі. На гэтым аба- гаўленні бога помсты і чалавечых ахвяраў і быў сфастрыга- ваны савецкай ідэалогіяй міф пра Партызанскую Беларусь. Аднак, як гэта часта бывае ў гісторыі, падзея, што ладзіцца дзеля нейкіх адных мэтаў, неўзабаве ці пазней выяўляе сваю значнасць у радыкальна іншай перспектыве, часам зусім і не пажаданай для тых, хто яе зладзіў. Савецкія ідэолагі, якія прыдумалі гераічны беларускі народ, гатовыя паклас- ціся ўсім целам на ахвярнік камуністычнай ідэі, меліся на
мэце гэтым міфам яшчэ раз сцвердзіць вартасць сваёй Ідэі, але ніяк не высокую вартасць беларускага народу, як апры- чонага суб’екту еўрапейскай гісторыі... Ды атрымалася, што атрымалася...
У праблемы гераічнай беларускай партызанкі ёсць яшчэ адзін вельмі цікавы аспект. Згодна натуральнай логікі, гэты міф мусіў распушыцца ў нішто адразу пасля дэскрыды- тацыі той ідэалогіі, што яго спарадзіла. Аднак нічога такога не здарылася (хаця на самым пачатку “дэмакратычных” дзевяностых гэты міф, відавочна, перажываў сур’ёзны крызіс). I зусім не таму, што ідэю “гераічнай партызанкі”, амаль не трансфармуючы, неўзабаве прыўлашчыла пад свае пат- рэбы ідэалогія новай улады ўжо як бы незалежнай Бела- русі. Сітуацыя бачыцца значна больш складанай. Тут най- перш трэба звярнуць увагу на той факт, што “партызанка” ў тых жа самых формах і не з меншай актыўнасцю ладзілася і ва Украіне, і ў Прыбалтыцы, і ў Крыме, і на Каўказе, і ў са- мой Расеі, але ніводны з гэтых рэгіёнаў не стаўся “парты- занскім краем”, і ніводны з тых народаў не атрымаў мянуш- ку “народ-партызан”...
Тут мы не ў стане заглыбляцца ва ўвесь абсяг гэтай неверагодна цікавай тэмы, якая сёння так актыўна апра- боўваецца ў інтэлектуальнай эсэістыцы, маладзёвай музы- цы і актуальным мастацтве, дзе “партызан” выступае адна- часна як канцэптуальны персанаж і як канцэптуальная ме- тафара. Таму адно мімаходзь заўважым, што для беларусаў панятак “партызан” ужо даўно набрыняў пэўным сакральным значэннем, якое не змагла спрафанаваць нават савецкая партызанка... “Партызан" ці не найлепей люструе нейкую ан- талагічную сутнасць беларуса, як у яго прыватным жыцці, так і ў яго пражыванні гісторыі.
Партызан — гэта той, хто ўвесь час хаваецца (хованкі — бадай адзіная нацыянальная гульня беларусаў), парты- зан — гэта той, хто заўсёды кажа пра сябе — “мяне няма”, партызан — гэта той, хто выяўляецца толькі ў момант ды- версіі, а потым зноў знікае ў адсутнасць самога сябе...
Хвала савецкім ідэолагам, што яны адчулі “анталагіч- ную” сутнасць беларусаў і ў патрэбны для сябе момант ска- рысталіся ёю на ўсю ейную моц. Шкада толькі (і ганебна), што яны скарысталіся ёю гэтак вычварна, кінуўшы ў нена- жэрную пашчу молаха сваёй партызанскай вайны сотні ты- сяч сапраўды мірных беларусаў.
P.S. У гэтым разделе цалкам застаўся па-за ўвагай феномен нацыянальнай партызанкі, якая пасля вайны час- ткова перарасла ў антысавецкую і доўжылася да пачатку пяцідзесятых гадоў. Безумоўна, гэта вельмі цікавая з’ява, але ў вялікім вымеры нацыянальнай гісторыі яна выгля- дае, з майго гледзішча, усяго толькі лакальнай падзеяй. Куды больш істотнай бачыцца праблема шырокай “калаба- рацыі”, хаця, па вялікім рахунку, “беларускі калабарант” тыпалагічна не розніцца ад “савецкага партызана”, таму асобна тут і не кранаўся*.
* Цікавую версію “калабарацыі і партызанкі” выказаў Васіль Быкаў у гутарцы з Юрасём Залоскам (“Рэцэпт напою багоў”): “Тое, што мы назы- валі калабарацыянізмам і калабарантамі і адпаведна да іх ставіліся, як цяпер бачыцца, было куды больш складаней. Існавалі і калабаранты, і калабарацыя — даволі значныя на Беларусі. Я заўсёды пра гэта гава- рыў. Калі ў Беларусі было каля мільёну партызан, і яны ваявалі, дык з кім яны ваявалі? Гэта камуністы рабілі такую падмену, што, маўляў, партызаны ваявалі быццам з немцамі. На самой справе якія немцы — у той час як фронт стаяў пад Масквой?.. Немец быў у лепшым выпадку адзін на раён, у раённай адміністрацыі. 3 кім жа тады ваявалі шматгы-
сячныя партызанскія арміі? Зразумела, з кім — з паліцэйскімі фарма- ваннямі, каторыя, як і партызанскія злучэнні, рэкрутаваліся з беларусаў альбо з суседзяў — літоўцаў ці ўкраінцаў.^Гэта ж атрымалася абсалютна спантанна — Хатынь. Трагедыю Хатыні спрабавалі аднесці на рахунак немцаў, а папраўдзе яе спаліў канкрэтны 118 украінскі паліцэйскі бата- льёні Дык вось, што датычыць калабарацыі: прыблізна столькі ж, колькі партызан, было і калабарантаў. I тое, што тут адбывалася, мела ўсе прык- меты ^амадзанскай вайны. Нямецкія рэгулярныя войскі ў гэтую справу ўлезлі тады, як фронт падышоў к Полацку. Тады яны акружылі і зліквіда- валі ўсю партызанскую зону. ‘‘Прарыў’’ — гэта эўфемізм: разгром быў заменены на “прарыў". Які прарыў? Прарваліся рэшткі... Немцы ўмелі гэта рабіць, гэта не Чачня, партызаны для іх не ўяўлялі ніякай небяс- пекі... Яны іх акружылі і задушылі меней чым за месяц. Рэшткі, каторыя прарваліся з блакады, пасля хаваліся ў Селіцкай пушчы, я пра гэта пісаў. У густых хвойках яны прывязваліся рамянямі да вершалін і там сядзелі. Ды немцы пусцілі сабак, каторыя аблайвалі дрэвы. Немец падыходзіў і даваў уздоўж ствала некалькі чэргаў... Пасля вайны, у 1947 годзе, калі я прыязджаў на радзіму, на тых хвойках яшчэ бялелі партызанскія косці, абгладаныя вараннём.
12. УРБАНІЗАЦЫЯ
Псторыя Беларусі ў XX стагоддзі збольшага ўкладва- ецца ў некалькі словаў: Вайна, Саветызацыя, Індустрыялі- зацыя, Урбанізацыя, Меліярацыя, Чарнобыль, Незалеж- насць. Але за кожным з гэтых словаў стаяць амаль апака- ліптычныя падзеі, нават калі йдзецца пра такую мірную спра- ву, як меліярацыя. Бо пасля глабальнай меліярацыі ў нас няма і ўжо ніколі не будзе той краіны, якую Багушэвіч калісьці назваў жаночым імем Беларусь...
Каб ператварыць жывую зямлю ў тапаграфічную мапу, толькі ў 1976 годзе штодня ўлягаліся ў працу 11 тысяч трак- тароў, больш як 3 тысячы экскаватараў, амаль 3 тысячы буль- дозераў і безліч іншай тэхнікі. Ніякі землятрус не змог бы нагэтулькі змяніць ландшафт Беларусі, як змяніла яго ме- ліярацыя. Раней сарамліва схаваная за хмызамі, балаці- намі і купамі дрэваў краіна выгалілася да небакраю, зрабі- лася адкрытай і плоскай, як планшэт, на якім пад транс- парцір накрэсленыя прамыя лініі канаваў.
Але ж ці толькі ландшафт зрабіўся іншым? Меліярацыя не былаадно касметычнай дзеяй, гэта была аперацыя па змене, калі можна так сказаць, полу краіны. Пасля гэтай тэх- налагічнай інтэрвенцыі Беларусь развіталася са сваёй вільготнай, заблукалай у самой сабе, жаночай сутвай і, гру- каючы жалеззем, рушыла напрасткі ў “фалацэнтрычную” будучыню.
Натуральна, меліярацыя сталася не адзіным чыннікам тых ’’фалацэнтрычных” пераменаў, што адбыліся ў Беларусі (і з Беларуссю) цягам XX стагоддзя. Яна, як і урбанізацыя (і як індустрыялізацыя ва ўсім сваім цэлым), толькі дадатна засведчыла, што Беларусь падхапіў агульны “цывілізацый- ны майнстрым”, ад якога яе не змагла адлучыць нават та- тальная саветызацыя краіны.