Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
Але, падобна, разблытваць (ці заблытваць?) што тут да чаго — задача не культуралогіі, а міфатворчасці. Мы ж са свайго боку проста падкрэслім, што існуюць тры базавыя
пазіцыі, якія складаюць аснову прапанаванай сістэмы паў- ставання нацыяў:
1. Нацыі, якія нацыяналізавалі існыя дзяржавы;
2. Нацыі, якія адрадзілі былыя дзяржавы;
3. Нацыі, якія самі з сябе стварылі нацыянальныя дзяр- жавы**.
Натуральна, прапанаваная схема не адмаўляе і роз- ных камбінацый з гэтых пазіцый.
* Да месца нагадаем яшчэ адну вельмі цікавую характарыстыку нацыі, сфармуляваную Эрнэстам Рэнанам: “Сутнасць нацыі не толькі ў тым, што ўсе індывіды маюць паміж сабой шмат агульнага, але і ў тым, што яны супольна забылі. Hi адзін француз пэўна не ведае, ці быў ён бургун- дцам, аланам альбо вестготам, але кожны француз мусіць забыць разню ў Варфаламееўскую ноч...”
** Метадалагічна прапанаваны падыход часткова супадае з тым, які мы сустракаем у Эрнэста Гельнера (“Нацыі і нацыяналізм”).
4. РЭФЛЕКСІЯ 3 НАГОДЫ
Пад нацыяналізмам найчасцей разумеюць не ўнівер- сальную экзістэнтную ідэю, а ўсяго толькі суплёт нацыянал- патрыятычных эмоцыяў. Як быццам — дарэмна, але ўнікнем супрацьпастаўлення. У нацыяналізму і нацыянал-патрыятыч- ных эмоцыяў агульны корань, а розніць іх між сабой, раз- водзіць у адваротныя станы — асоба. Толькі ёю і вызнача- юцца ўсе вартасці і заганы нацыяналізму. Каб праілюстра- ваць гэтую банальную выснову, згадаю побач з расейскім мысляром Васілём Розанавым (ці не найбольш жорсткім, але і ці не найбольш адказным аналітыкам габрэйства) — маскоўскага рамізніка, які гатовы быў уласнай рукой вы- дзерці пейсы ўсім жыдам, колькі іх ёсць на белым свеце...
Па вялікім рахунку, нацыяналізм для секулярызавана- га “я” — гэта парэнча над безданню абыякавага да чала- века быцця. Таму можна ненавідзець нацыяналізм усёй нянавісцю сэрца за тое, што ён трымае цябе пры сабе, але паспрабуй адштурхнуць парэнчу — і адразу ляціш у нікуды.
Праўда, пры жаданні можна рабіць выгляд, быццам ты адважна крочыш над прадоннем, ні на што не абапіраючы- ся, аднак гэта ўсяго толькі фіглярства. Сапраўды мужныя (Купала ці Уітмен, Дастаеўскі ці Гайдэгер) не фіглярнічалі. Яны ведалі, што іх трымае, і не памыляліся ў глыбіні пра- доння.
5. ПРАБЛЕМА ЎЛАСНЫХ МЕЖАЎ
I па форме, і па сутнасці паўсталая ў другой палове XIX стагоддзя беларуская нацыянальная ідэя не мае ў сабе нічога беларускага ў тым сэнсе, што яна была аформленая пад стандарт “моўна-этнаграфічнай” мадэлі (гэтак званай нямец- кай, сфармуляванай Іаганам Гердэрам), — бадай, самай пашыранай на нашым кантыненце. Таму ў канцэптуальным плане перад беларусамі стаялі тыя ж самыя задачы, што і перад іншымі еўрапейскімі народамі...
Нацыянальнае ўладкаванне свету нарадзіла некалькі праблемаў, якіх не ведаў папярэдні, “дынастычны” тып гур- тавання супольнасцяў.
Па-першае, гэта выбар самой нацыянальнай мадэлі і затым мера яе мадыфікацыі, бо як мадэль “грамадзянскай супольнасці”, так і “моўна-этнаграфічная” мадэль патраба- валі дапаўнення адна адной і да таго ж яшчэ і ўлучэння ў сябе шэрагу не-сістэмных, у кожным разе апрычоных, эле- ментаў.
А па-другое,— пошук сваіх межаў.
“Дынастычны” тып дзяржавы ніводнай з гэтых праб- лемаў не ведаў. Першая (выбар мадэлі) у ім адсутнічала па азначэнні. А другая вырашалася праз каланізацыю ці збройны чын. Груба кажучы, колькі дзяржава магла паня- воліць прастораў і народаў, столькі яна іх і мела (ідэалагіч- ная матывацыя гэтых захопаў/падзелаў/прылучэнняў выкарыстоўвалася адно ў якасці фармальнага дадатку ’’волі да ўлады”)*.
Ідэя Нацыі запатрабавала радыкальна іншага пады- ходуда прасторавага ўладкавання. Яшчэў 1792 годзеЖорж Жак Дантон звярнуўся да Францыі з заклікамзнайсці свае “натуральныя межы”. Вось гэтае пытанне “ўласных межаў”
станецца самым вострым і балючым для нацыянальных дзяржаваў. Дарэчы, яно так ніколі і не будзе станоўча выра- шаным, незалежна ад фармату нацыянальнай ідэі. Бо ў тым выпадку, калі базавай абіралася “грамадзянская суполь- насць”, рэпрэсаваліся моўна-этнічныя чыннікі, асабліва на краях дзяржаўнага дыскурсу. А калі за аснову браўся “моў- на-этнічны” прынцып, дык ён не мог адэкватна рэалізавац- ца з таго, што амаль заўсёды нейкія фрагменты “тытульных” этнасаў (і часам досыць ладныя) заставаліся за межамі краі- ны, і ніхто іх аддаваць камусьці, дзеля тарнавання да ас- ноўнага масіву, не збіраўся. (Згадаем хаця б Славакію, дзе венгры складаюць 10% ад агульнага насельніцтва краіны, ці этнічна беларускую Беласточчыну ў Польшчы). Сюды да- лучым і эсхаталагічныя праблемы малалікіх нацыянальных утварэнняў у дыскурсе дамінуючых.
Але перадусім гэтыя калізіі апынуліся невырашальнымі таму, што хаця ў справе гуртавання супольнасцяў Дзяржа- ва і саступіла вершнасць Нацыі, аднак пазіцыі Дзяржавы заставаліся досыць моцнымі, каб у канфлікце супрацьста- яння з Нацыяй не толькі трымаць парытэт, але і раз-пораз перамагаць, гэта значыць, раскатваць Нацыю ў памер кан- фігурацыі ўласных межаў. (Хельсінская хартыя аб непаруш- насці існуючых дзяржаўных межаў, падпісаная кіраўнікамі ўсіх еўрапейскіх краінаў, у пэўным сэнсе засведчыла контр- рэфармацыйную перамогу ідэі Дзяржавы над ідэяй Нацыі).
Аднак як бы там сітуацыя ні складвалася ў кожным кан- крэтным выпадку, з пачаткам паўставання нацыянальнага логасу, актуалізоўвалася і праблема нацыянальнага топа- су. Беларусь тут не выключэнне. У знакамітай прадмове Францішка Багушэвіча да зборніку вершаў “Дудка беларус- кая” ўвага даследчыкаў звычайна акцэнтуецца на “мове” (“He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”),
хаця не менш, а можа, і больш істотны фрагмент гэтай прад- мовы звернуты да вызначэння абрысу “ўласных межаў”. “Ужо больш як пяцьсот гадоў таму, да панавання князя Вітэнэса на Літве, Беларусія разам з Літвой баранілася ад крыжац- кай напасці, і шмат местаў, як Полацк, прызнавалі над са- бой панаванне князёў Літоўскіх, а пасля Вітэнэса Літоўскі князь Гедымін злучыў зусім Беларусію з Літвой у адно сільнае каралеўства і адваяваў шмат зямлі ад крыжакоў і ад другіх суседаў. Літва пяцьсот дваццаць гадоў таму назад ужо была ад Балтыцкага мора ўдоўжкі аж да Чорнага, ад Дняпра і Днястра ракі да Нёмна; ад Каменьца места аж да Вязьмы — у сярэдзіне Вялікаросіі; ад Дынабурга і за Крамяньчук, a ў сярэдзіне Літвы, як тое зярно ў гарэху, была наша зямліца — Беларусь!”
Абрыс “уласных межаў”, прапанаваны Францішкам Багушэвічам, досыць абстрактны, гэта хутчэй яшчэ толькі пастаноўка праблемы і першая спроба яе прамацвання. A канчаткова метадалогія маркіроўкі нацыянальнага дыскур- су была сфармуляваная Вацлавам Ластоўскім на гістарыч- ным пасяджэнні Рады БНР 25 сакавіка 1918 году: “Няхай жыве незалежная Беларусь у сваіх этнаграфічных межах!”. (За колькі дзён да гэтай гістарычнай падзеі Выканаўчы Ка- мітэт Рады 1-га ўсебеларускага з’езду выдаў Другую ўстаў- ную грамату, якая абвяшчала Беларусь “у рубяжох расся- лення і лічбавай перавагі беларускага народу”).
Нягледзячы на публіцыстычны пафас выказвання Ла- стоўскага, гэты заклік не быў усяго толькі рытарычнай фігу- рай. Рэч у тым, што на тую пару шматлікімі доследамі, най- перш расейскіх навукоўцаў, этналінгвістычны арэал бела- русаў быў акрэслены досыць выразна і пераканаўча. Калі параўнаць этнаграфічныя мапы Беларусі, складзеныя на пачаткуХХ стагоддзя Яўхімам Карскім, Мітрафанам Доўнар-
Запольскім і Яўсеем Канчарам, дык пры ўсіх несупадзеннях (часам і досыць значных) скраеня абрысу, яны адназначна перагукаюцца паміж сабой адносна выявы Беларусі, як цэ- лага.
Для той пары, калі палітычныя рухі, захопленыя нацы- янальнай ідэяй, спрабавалі пабудаваць нацыянальную дзяржаву амаль з “чыстага аркушу”, тэарэтычная формула “Беларусь у сваіх этнаграфічных межах” бачыцца ўдалай, асабліва што да публічнай прэзентацыі ідэі. Але яна адразу выявілася залішне ідэалістычнай як адносна рэальнай па- літычнай сітуацыі, так і для ўласнага станаўлення ва ўжо зусім іншых умовах канца XX стагоддзя.
*Як, скажам, у выпадку паслання вялікага князя Вітаўта імператару Свя- шчэннай Рымскай імперыі, напісанага 11 сакавіка 1420 году, калі Вітаў- ту спатрэбілася легітымізаваць валоданне Жамойціяй: “Вы выказаліся і прынялі пастанову наконт зямлі Жамойтаў, якая ёсць нашай спадчынай і ўласнасцю як законная спадчына ад прадзедаў і дзядоў нашых, якою валодаем і цяпер, ды якая ёсць і заўсёды была адзінай з зямлёй Літвы, бо ж адна тая самая гаворка і тыя самыя людзі” (Паўла Урбан, “Старажыт- ныя ліцьвіны”). Падобныя ідэалагічныя” аргументы” скарыстоўвала і Кацярына II, далучаючы ўжо беларускія землі Вітаўтада Pace! пры падзе- ле Рэчы Паспалітай, хаця ў той самы час захоп польскіх земляў абышоўся без хоць якой уцямнай аргументацыі.
6. МЕЖЫ АЙЧЫНЫ I МОВЫ
Гісторыя Беларусі — гэта суплёт разрываў паміж яе рознымі гісторыямі. Здаецца, наспела пара, каб нехта ўдум- лівы паспрабаваў наўсцяж абнаявіць “хроніку” гэтых раз- рываў, бо яны, што відавочна, у лёсе нашага краю ады- грывалі куды больш істотную ролю за тыя фрагменты ўлас- на гісторыі, якімі мы спрабуем азначыць свой паслядоўны шлях праз вякі і стагоддзі.
На самой справе ніякага паслядоўнага поступу не было. Спрэс былі адно разрывы. I пасля кожнага рады- кальнага разрыву пачыналася штосьці цалкам адметнае, раўнуючы з тым, што мелася раней. Вялікае Княства Літоўс- кае — гэта нешта зусім іншае ад Полацкага княства, а Рэч Паспалітая — ад ВКЛ. “Паўночна-Заходні край” не меў амаль нічога агульнага ні з першым, ні з другім, ні з трэцім. А БССР, здаецца, увогуле была пазбаўленая хоць якіх ана- лагаў з усім папярэднім... Бадай, толькі Рэспубліка Бела- русь, прынамсі, хаця б на юрыдычна-адміністрацыйным узроўні, наўпрост наследуе сваю папярэдніцу — БССР. (I гэта вельмі добры знак!).
Кожны раз, суб’ектна ўзнікаючы наноў, мы паўставалі не проста ў іншай геапалітычнай рэальнасці — мы паўста- валі ў іншай цывілізацыйнай рэальнасці. Чамусьці тэарэ- тыкі праблемы нацыянальнага на гэты фактар найменей звяртаюць увагі. Хаця кожнаму зразумела, што ідэалы гра- мадства, якое жыве, скажам, патрыярхальным ладам, зусім не падобныя да тых, што мы маем у тэхнагеннай цывіліза- цыі. 3 гэтага шмат чаго вынікае, але як да нашай гаворкі, дык перадусім заўважым: чалавеку ранейшых эпохаў мысліць у катэгорыях нацыянальнага было гэтаксама не-