• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    41.28 МБ
    “Было б залішне рамантычна (ці містычна)" звязваць паўставанне Беларускай дзяржавы з выпадкам, палітычнымі інтрыгамі, суб’ектыўнымі памкненнямі тых ці іншых асобаў. Тое, што (і як) адбылося найлепей сведчыць пра невыпад- ковасць таго, што адбылося і што адно пацвердзіла тую ты- сячагадовую тэндэнцыю, у якой Беларусь ніколі не знікала як суб’ект “еўрапейскай прасторы”. 3 адной толькі розніцай (але звышкардынальнай) — цяпер гэтая прастора зноў пачала вяртаць сабе статус суб’екту “еўрапейскай гісторыі”.
    Зыходзячы з гэтага, далей я прапаную змінімізаваць “адвечную” (і жорсткую) апазіцыю БНР — БССР. Бо калі ацэньваць сітуацыю ў вялікім вымеры паўставання Дзяржа- вы, то БНР і БССР пачынаюць выглядаць не як дзве смя- ротна варожыя паміж сабой падзеі, а як адна і тая самая, толькі ў розных варыянтах палітычнай фармалізацыі. Калі заўгодна, дык што ідэалагемна, што ідэалагічна БНР з БССР — блізнюкі. I тое, і другое дзяржаўнае ўтварэнне абапіра- лася на тыя самыя базавыя пастулаты: сацыял-дэмакра- тыю і нацыяналізм. Рассунула іх у розныя, варожыя бакі —
    палітыка. У барацьбе за ўладу над Беларуссю бальшавікі (расейскія ў хаўрусе з беларускімі) адолелі не толькі бела- рускіх незалежнікаў, але, урэшце, і палякаў, якія з не мен- шым, чым бальшавікі, імпэтам імкнуліся падцягнуць да сябе гэтую прастору.
    Істотнасць палітычнай барацьбы за Беларусь менавіта як за Беларусь мусіць быць зразуметая не праз вынік пера- могі (ці паразы) тых альбо іншых палітычных сілаў (стратэ- гіяў), а праз сам факт гэтай барацьбы, які яскрава засвед- чыў сітуацыю чарговага паўставання Беларусі ў геапалітыч- ным кантэксце Еўропы.
    Чытаючы БНР і БССР як дзве зусім розныя падзеі, мы зыходім з цяперашняга ведання, чым на практыцы для Бе- ларусі (і не толькі для яе) падрахаваўся “Союз нерушнмый республпк свободных”, а не з самой ідэі БНР і БССР у сітуа- цыі іх запачаткавання. Згадаем дзеля прыкладу хаця б той вядомы факт, што недзе да 1929 году Савецкая Беларусь цалкам разгортвалася ў нацыяналістычнай мадэлі (“бела- русізацыя”), з чаго многія нацыянальна заангажаваныя дзеячы палітыкі і культуры вярнуліся ў Беларусь. Ha II Усе- беларускай палітычнай канферэнцыі ў Берліне (наладжа- най Аляксандрам Цвікевічам у кастрычніку 1925 году) было нават пастаўлена пытанне аб скасаванні БНР на карысць БССР.
    Дарэчы, праблема стасункаў паміж “нацыяналізмам” і “камунізмам” і сама па сабе надзвычай цікавая. I нацыя- налізм, і камунізм — дзеці адной і той самай падзеі, а ме- навіта Вялікай Французскай рэвалюцыі з яе канцэптуаль- най тэзай: “Свабода. Роўнасць. Братэрства”. Паўстаўшы з агульнай рошчыны, яны і разгортваліся ў адну пару і ў ад- ной прасторы. Здаралася, што ў іх нават “ворагі” былі тыя самыя (манархізм, дынастычная дзяржава, каланіялізм...).
    Хаця ў сваёй сутве гэта дзве рашуча супрацьлеглыя адна адной ідэалагемы. У сваім канцавым варыянце, камунізм з яго базавай ідэяй інтэрнацыяналізму (“У рабочага няма Айчыны”) татальна адмаўляў нацыяналізму ў праве на існа- ванне. Зрэшты, яны радыкальна разышліся ўжо на самым пачатку свайго паўставання праз стаўленне да капіталізму. Для камунізму капіталізм быў ворагам па азначэнні, нацы- налізм жа, наадварот, сам быў спараджэннем капіталізацыі грамадства і адной з самых выразных яе формаў.
    У праблематыцы гэтай апазіцыі, бадай, найбольш ціка- вае тое, што камунізм, зважаючы на неверагодную папуляр- насць ідэі нацыяналізму, у тактычным плане змушаны быў дэманстраваць да яго плюралістычнае стаўленне, з чаго і ўзнік гэты дзіўны сімбіёз — нацыянал-камунізм, з вядомаю тэзаю аб праве нацый на самавызначэнне.
    Формула нацыянальнай ідэі досыць хутка выявілася настолькі актуальнай, прадуктыўнай і ўніверсальнай, што менавіта пад яе рэфармаваліся старыя і ладзіліся ўсе но- выя дзяржаўныя ўтварэнні XIX і XX стагоддзяў. I ўжо адно последам, у другую чаргу на сфармаваны нацыяналізмам грунт пакладаліся камуністычныя (сацыял-дэмакратычныя) ідэалогія ды практыка, прынамсі, там, дзе гэта атрымліва- лася зрабіць. Натуральна, што па гэткай мадэлі будаваліся і ўсе будучыя савецкія рэспублікі (улучна з РСФСР, толькі там сітуацыя была больш “пакручастай”), а пазней і ўсе краіны “камуністычнага блоку”. Зазіраючы наперад, заўважым, што ў сярэдзіне XX стагоддзя камуністычная ідэя на нейкі мо- мант адолела нацыяналістычную, але ўжо канец гэтага ж стагоддзя засведчыў яе татальную паразу, калі ўвесь магут- ны камуністычны блок у адначассе распаўся на мноства нацыянальных дзяржаваў.
    Аднак вернемся назад, у 20-я гады. На тую пару Бела- русь з неверагоднай інтэнсіўнасцю будавала нацыянал-ка- муністычную дзяржаву. Зразумела, гэтая дзяржава не была эканамічна самастойнай, не мела палітычнай незалежнасці, у яе адсутнічалі шмат якія сімвалы і атрыбуты дзяржаўнасці (сцяг, герб, грошы, войска...), але гэтаўжобыла Беларуская рэспубліка са сваімі межамі, адміністрацыйна-гаспадарчай структурай, культурай, літаратурай і мастацтвам. (Між іншым, другая палова Беларусі ў складзе Польшчы тады нічога падобнага не мела.)
    У чыста тэарэтычным плане можна паразважаць, што каб зададзеная стратэгія саюзу нацыянальных (а яшчэ б і “свабодных”!) рэспублік не была перапыненая рэпрэсіўным кашмарам, які татальна ахапіў усю прастору камуністычнай імперыі ва ўсіх яе праявах і чынніках, дык у скутку мы, вера- годна, мелі б і не самы горшы з магчымых варыянтаў мега- дзяржавы (нешта накшталт “еўрасаюзу”, толькі з сацыялі- стычнымі формамі эканомікі і грамадскага ўладкавання). Але падобныя тэарэтычныя развагі былі б проста інтэлектуаль- най гульнёй у “дапушчэнні”, бо якраз тэорыя што камунізму, што нацыяналізму сведчыць аб іх непрымірымай варажне- чы, закладзенай у саму прыроду і таго, і другога. I гэты смя- ротны антаганізм рана ці позна не мог не выявіцца, што і пацвердзілі трыццатыя гады.
    Тактычны хаўрус з нацыяналізмам быў гвалтоўна пе- рапынены, як толькі камунізм увабраўся ва ўласную моц. Сфармаваныя па нацыянальным прынцыпе рэспублікі адыгралі сваю ролю ў паўставанні СССР і цяпер маглі быць скасаванымі.
    Напэўна адказаць, чаму Сталін, для якога не было праб- лемай фізічна перасяліць цэлы народ з адной прасторы ў зусім іншую, не прарабіў гэтай, хай сабе і складанай, але
    ўсяго толькі фармальнай працэдуры — досыць складана. Версіяў тут можа быць колькі заўгодна, я проста ў гэты вірту- альны суплёт дадам яшчэ адну...
    Барацьба з “нацдэмаўшчынай”, якую камуністы пачалі разгортваць толькі напрыканцы дваццатых гадоў, нечака- на выявіла эфектыўныя магчымасці нацыянальных рэспублік у вынішчэнні... нацыянальнага. Лакалізаваныя ў межах канк- рэтнай адміністрацыйна-палітычнай сістэмы, нацыі апыну- ліся пад татальным наглядам і кантролем, што давала маг- чымасць рэгуляваць усе нацыянальныя працэсы ў бок іх мінімізацыі, а затым праз тыя ж рэспубліканскія палітыка- адміністрацыйныя і карныя механізмы рэпрэсаваць нацыя- налізм як з’яву і персанальна зніштажаць найбольш актыў- ных яго герояў.
    Інакш кажучы, нацыянальныя рэспублікі былі ператво- раныя ў своеасаблівыя гета, дзе лакалізаваныя і замкнё- ныя ў саміх сябе нацыі цягам часу мусілі быць вынішчаныя “на корню”. А своеасаблівасць гэтых гета азначаная тым, што іх заўсёды можна было пакінуць — але толькі пакінуў- шы там сваю нацыянальную сутву. Да таго ж зусім не аба- вязкова было выбірацца з нацыянальных гета ў фізічным сэнсе. Дастаткова было змяніць сваю ідэнтыфікацыю — перайначыць сябе з нацыянальнага чалавека ў савецкага, і ты адразу апынаўся на шырокай і вольнай прасторы. (Ужо іншая рэч, што ідэя “савецкага чалавека”, апрача ўсяго ас- татняга, а хутчэй і перадусім астатнім, у сваёй функцыяналь- насці мелася быць інструментам па пераапрацоўцы нацыя- нальнага чалавека — праз савецкага — у “рускага”.)
    Калі б у васьмідзесятыя гады XX стагоддзя ідэалогія і практыка камунізму не апынуліся ў сістэмным крызісе, дык ужо ў першай палове XXI стагоддзя татальная анігіляцыя нацыянальнага камуністычным была б завершаная. Але
    крызіс апынуўся настолькі глыбокім і ўсёахопным, што неў- забаве ад яго пачатку камуністычны свет разваліўся ў сваім цэлым, пакінуўшы пасля сябе адно некалькі лакальных фрагментаў (Куба, Паўночная Карэя...) і адзін глабальны — Кітай.
    Гэты раздзел мы пачалі з гаворкі, што ў XX стагоддзі Беларусі ўжо было наканавана выявіцца ў нейкай форме дзяржаўнага ўтварэння пры любым збегу гістарычных аб- ставінаў. Таму досыць пашыраная формула, што без БССР не было б і РБ, па сутнасці, нічога нам не кажа. Разам з тым, дзякуючы менавіта наяўнасці БССР, адразу пасля распаду СССР мы займелі цалкам сфармаваную і функцыянальна дзеяздольную Дзяржаву. Заставалася вырашыць толькі ўнут- рыпалітычныя праблемы — выбраць ідэалагічную ды са- цыял-эканамічную мадэлі і адпаведна гэтых мадэляў пуб- лічна запрэзентаваць дзяржаўнасць у сцягу, гербе, гімне, валюце, знешнепалітычным курсе...
    Дарэчы, у 1991 годзе (на пачатку беларускай незалеж- насці), канцэпцыя “Беларусі ў яе этнаграфічных межах”, з якой пачынаўся наш шлях да дзяржаўнасці, ужо нават не згадвалася ў якасці мадэльнай, бо гэтыя межы сягалі ў цэлы шэраг суседніх краінаў: Расею (Смаленшчына), Украіну (Чар- нігаўшчына), Літву (Віленшчына), Польшчу (Беласточчына)... Натуральна, ніводная з нашых суседак і думаць не думала вяртаць нам нашыя “этнаграфічныя землі” (аб чым сцішана мроіла купка нацыянальных рамантыкаў). Зрэшты, як і мы не збіраліся вяртаць тое, што, на іх думку, належала ім...
    11.	ДРУГАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА
    Другая сусветная вайна для Беларусі выявілася не толькі самай трагічнай, але, бадай, і самай істотнай (пасля стварэння дзяржавы) падзеяй у вымеры ўсяго XX стагод- дзя. 3 аднаго боку — загінуў кожны чацвёрты беларус (ёсць версіі і пра кожнага трэцяга), былі разбураныя гарады, се- лішчы, заводы ды фабрыкі, раскалолася на драбкі ўся са- цыяльная інфраструктура, на доўгія гады заняпала экано- міка, інтэлектуальнае і культурнае жыццё. А з другога — і праз гэтыя страты, а яшчэ ў болылай меры праз збройны партызанскі чын адбылася легітымацыя Беларусі, як праў- нага суб’екту сусветнай супольнасці, фармальным пацвер- джаннем чаго сталася сяброўства ў ААН — ды яшчэ ў стату- се аднаго з заснавальнікаў (абмінем тут праблему палітыч- най кан’юнктуры, з якой мы і займелі гэты “статус”).