• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    41.28 МБ
    Пытанне аб прычынах з’яўлення ў прасторы “плебей- скай” нацыі інтэлектуалаў (публіцыстаў, паэтаў, гісторыкаў), палітыкаў і нават бізнесоўцаў ёсць адным з самых інтрыгу- ючых пытанняў станаўлення беларускай Нацыі.
    Найперш мы мусім адзначыць, што ніводны з піянераў і будучых герояў нацыянальнай будоўлі не быў, так бы мовіць, чыстым плёнам жыццядайнасці самога беларускага наро- ду. Усе яны вярталіся на сваю этнічную радзіму з нейкіх іншых этнакультурных абсягаў — найперш расейскага, польскага і ўкраінскага. Гэта значыць, што яны атрымалі адукацыю, пэўны сацыяльны статус, ідэнтыфікацыйную ле- генду як гадаванцы не-беларускіх нацыянальных кодэксаў. Што і зразумела, бо беларусы на тую пару не мелі ўласных інстытуцыяў ні ў культуры, ні ў палітыцы, ні ў эканоміцы (гэта
    нягледзячы на тое, што ў 1897 годзе адсотак пісьменных людзей у Беларусі складаў 32%, тым часам як у Расеі і на Украіне — адпаведна 29,6% і 27,9%).
    Дарэчы, вось гэтая сітуацыя вяртання застанецца дам- інуючай і праз усё XX стагоддзе. Бо хаця ў 20-я гады і будзе створаная сістэма нацыянальнай адукацыі, і пакрысе сфар- муюцца сферы (пераважна гуманітарныя), дзе можна будзе жыць амаль паўнавартасным нацыянальным жыццём, але выбар нацыянальнай формы жыцця ў Беларусі да гэтага часу залежыць ад персанальнага выбару, які кожны мусіць зрабіць сам. Ці не зрабіць — што “масаваму” чалавеку больш натуральна.
    Далей мы зацікавімся вось якім пытаннем: а чаму гэта беларусы (з сярэдзіны XIX стагоддзя) пачалі вяртацца на этнічную радзіму? Раней жа не вярталіся?
    Так, не вярталіся, бо не было куды. Аднак не ў тым сэн- се, што раней беларусаў, як этнасу, не было — было, пры- намсі, ужо ладны кавалак часу. He хапала іншага: усведам- лення этнасу (нацыі), як універсальнай каштоўнасці, якая адначасна надае высокую каштоўнасць і твайму сінгуляр- наму кону. А падобнае разуменне не магло з’явіцца да таго часу, пакуль не запанавалі ідэі “свабоды, равенства, бра- тэрства” ўсіх саслоўяў. Толькі адсюль “плебейская” нацыя ўжо магла быць убачанай як ахвяра збудаванага на гвал- це свету, вартая і спагады, і любові, але найперш — вызва- лення з-пад гэтага гвалту.
    Як ужо казалася, хваля пераўладкавання свету на на- цыянальны капыл абрынулася на Еўропу з канца XVIII ста- годдзя і досыць хутка захліснула і нашыя землі, чаму най- больш выразным сведчаннем паўстанні 1830 і 1863 гадоў.
    Але прэсінг вялікага палітычнага стылю — гэта толькі неабходная перадумова для з’яўлення такога феномену,
    як сістэмнае вяртанне на этнічную радзіму. А вось сам акт вяртання (у кожным разе звязаны з персанальным выба- рам) быў абумоўлены мноствам самых розных псіхалагіч- ных, сацыяльных, палітычных і культурных матывацыяў. Сярод гэтага мноства мы, з аднаго боку, вылучым высокі рамантызм, а з другога — інтуітыўны (ці свядомы) прагма- тызм.
    Першы выпадак мае за грунт натуральны патрыятызм. У тую пару, калі ў розных кутках Еўропы ўсе народы памкну- ліся ўцялесніваць уласную нацыянальную ідэю, мы, маючы славутую гістарычную спадчыну і сфармаваны этнас, не маглі калісьці не апынуцца ў гэтым універсальным працэсе лю- бові да свайго і да саміх сябе ў гэтым сваім.
    Значна больш складана патлумачыць, што я разумею пад “інтуітыўным прагматызмам”. Вышэй ужо казалася, што кожны, хто потым навярнуўся на беларушчыну, да гэтага меў пэўны сацыяльны статус і нейкую перспектыву ў дыскурсе Расейскай імперыі. Аднак з прычыны іхняй, хай сабе і адап- таванай, але “іншасці”, бальшыні з этнічных беларусаў было наканавана заставацца сярод аўтсайдэраў ва ўладным полі метраполіі, як бы высока яны ні падымаліся па іерархічнай лесвіцы (для прыкладу згадаем хаця б Фадзея Булгары- на). У стабільныя эпохі аўтсайдэры, звычайна, моўчкі тры- ваюць свой кон — затое, калі пачынаецца пара вялікай крызы, яны актыўна выходзяць на авансцэну гісторыі.
    Беларускі нацыянальны рух быў сфармаваны аўтсайдэ- рамі з іншых нацыянальна-ўладных дыскурсаў. Гэта досыць абразлівая выснова для нашага гонару, але суцешым сябе тым, што яна тыпалагічная, калі вядзецца гаворка пра паў- ставанне новых нацыяў (і ўвогуле новых дыскурсаў).
    Лідэры не вяртаюцца. Тыя, што патрапілі ва ўладныя эліты метраполіі, ніколі не вяртаюцца на этнічную правін-
    цыю. Вяртаюцца адно аўтсайдэры, якія не маюць шанцаў займець адпаведнага сваім амбіцыям месца ва ўжо сфар- маваных кастах элітаў. Так амбіцыі Кастуся Каліноўскага падштурхнулі разыграць “беларускую карту” ў “польскім” паўстанні, дзе яму не было першай ролі нават сярод рэгія- нальных кіраўнікоў; так далучыўся да збройнага чыну БНР Булак-Балаховіч, так Янка Купала пакінуў вершаваныя прак- тыкаванні ў польскай мове, а Максім Багдановіч — у рус- кай, так было ў безлічы самых розных іншых выпадкаў; і так працягваецца да гэтага часу (бальшыня сёння вядомых апазіцыйных палітыкаў, якія абапіраюцца на нацыянальна заангажаваны электарат — гэта аўтсайдэры дыскурсу па- ноўнай улады).
    Я не належу да адэптаў псіхааналізу, бо не люблю кор- пацца ў сутарэннях чужых свядомасцяў і, тым болей, пад- свядомасцяў (а да таго ж яшчэ паважаю суверэннасць асо- бы). Вось чаму мае адсылкі да персаналіяў, што тут згада- ныя дзеля канкрэтных прыкладаў да абстрактнай версіі пра “комплекс аўтсайдэра як нацыястваральны чыннік”, прашу a priori лічыць не карэктнымі. I рэч тут не толькі ў маім скеп- тычным стаўленні да псіхааналізу як такога. У кожным асоб- ным выпадку выбар на карысць вяртання да этнічнай радзі- мы адбываецца праз збег мностваў матывацыяў — сітуа- цыйных, прагматычных, палітычных, сацыяльных, рамантыч- ных, містычных, метафізічных і г.д, і да т.п. Таму вылучэнне з гэтага багатага суплёту матывацыяў нейкай адной з іх ужо паводле азначэння ёсць хібай.
    Але я гатовы адстойваць вышэй згаданую “прагматыч- ную” версію ў якасці адной з базавых схемаў нацыяналь- най рэвалюцыі, бо гэтаксама сацыяльныя аўтсайдэры рабілі рэлігійныя, феадальныя, буржуазныя, а затым і пралетар- скія рэвалюцыі.
    Уласна кажучы, усе вялікія перамены ў гісторыі чала- вецтва зробленыя аўтсайдэрамі... Амбітнымі аўтсайдэрамі, якіх ужо назапасілася столькі, што яны вымагаюць сабе новых прастораў (геаграфічных, палітычных, культурных), дзе ім будзе даволі месца для выяўлення сваёй волі да ўлады.
    9.	ПАКЛІКАННЕ ПРАСТОРЫ
    Беларусь усё яшчэ знаходзіцца ў сітуацыі адсутнасці будучыні, прынамсі — пэўнай. 3 гэтай сітуацыі шмат чаго вынікае, але найперш тое, што ў Беларусі (і з Беларуссю) пакуль усё магчыма. Беларусь яшчэ магчымая як самастой- ная еўрапейская дзяржава і як шараговая правінцыя ад- ноўленай Расейскай імперыі, як лакальны фрагмент гла- бальна ўладкаванага свету і як прамотар агрэсіўнай кааліцыі “славянскіх” дзяржаваў...
    Аднак пры ўсёй цьмянасці, невыразнасці, шматварыянтнасці магчымасцяў нашай будучыні, няма сум- неву, што ў Беларусі ёсць не толькі доля, але і лёс. I вось чаму. Цягам апошняга тысячагоддзя еўрапейскай гісторыі Беларусь, як суб’ект гэтай гісторыі, раз-пораз хавалася ў сваю адсутнасць, але яна ніколі не знікала як суб’ект еўра- пейскай прасторы. Незалежна ад таго, якія дзяржаўныя ўтварэнні апаноўвалі гэтай прасторай (Полацкае княства, ВКЛ, Рэч Паспалітая, Расейская імперыя, СССР), Беларусь заўсёды вымагала для сябе адметнага прасторавага ста- тусу. Нават забараніўшы назоў “Беларусь”, Расейская імперыя мусіла вынайсці для яе апрычоную пазнаку (“Се- веро-Западный край”), нават адсекшы лязом “Брэсцкага міру” Заходнюю Беларусь, Польшча не магла не вылучыць яе з свайго цэлага, як “крэсы всходне”... I колькі б разоў за апошняе тысячагоддзе гэтая прастора не разрывалася на кавалкі рознымі дзяржаўнымі, ідэалагічнымі, канфесійнымі ўтварэннямі, яна рана ці позна зноў гуртавалася ў нейкую топасную цэласнасць, канфігуратыўна блізкую да протатапалагічнай мадэлі. Усё гэтае разам пераконвае, што прастора, цяпер пазначаная этнонімам “Беларусь”, мае сваё сакральнае пакліканне, а значыць, і надалей не стане ча-
    каць сабе хоць якога месца ў будучым, а будзе патраба- ваць і займаць яго сама для сябе.
    Зусім іншая рэч, якім зместам пабярэцца гэтая сакраль- на вылучаная прастора, якія каштоўнасці на ёй запануюць? На вялікі жаль, адказы на гэтыя пытанні пакуль залежаць хутчэй ад пажаданняў таго, хто адказвае, а не ад наперад яўленых бачнасцяў, якія самі яшчэ чакаюць будучыні, каб аб’явіцца для нас.
    10.	ДЗЯРЖАВА I НАЦЫЯ
    На самым пачатку гаворкі, адзначаючы выключную ролю Францішка Багушэвіча і газеты “Наша Ніва” ў фарма- ванні ідэалагемы беларускай нацыі, я казаў, што “з іншага боку, у канцэптуальным плане мы мелі б прыблізна тое са- мае, што маем, і без Багушэвіча, і без “Нашай Нівы”. Было б залішне рамантычна (ці містычна) звязваць такую анталагі- чную падзею, як нараджэнне нацыі, з несістэмнымі выпад- камі прыватнага тыпу. Сувязь тут хутчэй цалкам адварот- ная: і Багушэвіч, і “Наша Ніва” — гэта ўсяго толькі адметныя моманты фармалізацыі новай нацыі, якая ўжо саспела, каб выйсці з латэнтнага стану ў сітуацыю культурнай і геапалі- тычнай рэальнасці”.
    Прыкладна тое самае я хачу сказаць і адносна факту паўставання Беларускай дзяржавы. Раз-пораз у публікацы- ях самых розных аўтараў робіцца акцэнт на выпадковасць, збег абставінаў, сітуацыйнасць, палітычны валюнтарызм і г.д., якія радыкальным чынам паўплывалі на вылучэнне Беларусі ў аб’ект (яшчэ пакуль толькі аб’ект) еўрапейскай геапалітыкі. Маўляў, каб на Радзе Усебеларускага кангрэсу (сакавік 1918 году) перамаглі “аўтаномнікі”, а не “неза- лежнікі”, дык нічога такога і ўвогуле не было б. А з іншага боку, каб не было БНР, то ніхто не ўздумаў бы ствараць БССР. Ці вось яшчэ, каб згодна “Брэсцкага міру” да паля- каў не адпала ўся Заходняя Беларусь (4 мільёны насельні- цтва), дык Маскве і не да галавы было б узбуйняць здраб- нелую ў нішто БССР паветамі Віцебскай ды Гомельскай гу- берняў... (і гэтак далей — усяго не пералічыць).
    Кожная падобная версія сапраўды мае пад сабой пад- ставы, і часам досыць грунтоўныя. Але ўвесь вэрхал з пры- лучэннямі/адлучэннямі тэрыторый, зменамі назваў і дзяр-
    жаўна-палітычных канструкцыяў краіны (з 1918 па 1922 год Беларусь была і Беларускай Народнай Рэспублікай, і Літоў- ска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай, і Бе- ларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай, і базавай складовай Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік) сведчыць якраз пра адваротнае: пасля развалу Расейскай імперыі гэтая прастора настойліва патрабавала для сябе апрычонага геапалітычнага статусу ў “сваіх этнаграфічных межах”. Дзівіць хутчэй іншае: як у такіх, цалкам неспрыяль- ных абставінах, не маючы ўнутры сябе дастатковых палі- тычных сілаў для самапаўставання, наш край змог выразні- цца сярод іншых у палітычна-адміністрацыйнай канфігура- цыі, якая ў асноўным ахоплівала аўтэнтычную Беларусь.