Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
Трохі інакш азначаная сітуацыя складвалася ў Польшчы. Надоўга пазбаўленая дзяржаўнасці, польская нацыя абапіралася на Касцёл і гуртавалася Касцёлам (як у зусім іншую эпоху маскоўцы гуртаваліся Царквой супраць Арды). У выпадку з Полылчай уяўляе цікавасць той факт, што нават у адсутнасці Дзяржавы, Нацыя можа ператварыць Рэлігію ў магутны сродак свайго фармавання.
Цяпер колькі словаў пра нашу Бацькаўшчыну. Мы вы- спелі як Нацыя без непасрэднага ўдзелу Царквы. Калі на абшарах нашай краіны адбывалася адзяржаўленне Рэлігіі (ВКЛ, Рэч Паспалітая), Нацыя яшчэ не выспела. Калі Нацыя выспела, ужо не было ні сваёй Дзяржавы, ні сваёй Царквы.
Мы вызначыліся ў прасторы і часе выключна як быцій- ная самасць. Бэ мала таго, што Рэлігія ў Беларусі, як і кож- ная Рэлігія ў любым іншым месцы, драбіла этнас на па- асобныя суб'екты і гэткім чынам вышморгвала нашых прод- каў, так бы мовіць, па вертыкалі з быційнасці ў трансцэн- дэнцыю, дык яча яшчэ і шкамутала этнас па гарызанталі. Канфесійная розналежнасць цягнула Нацыю адразу ў роз- ныя бакі, як лебедзь, рак і шчупак — крылоўскі вазок. I калі б не быційная, а рэлігійная культура была асновай беларускай Нацыі, дык ад нас ужо даўно і шматкоў не зас- талося б.
Сёння мы ў параўнанні з суседзямі, лічы, чысты фено- мен быційнай культуры. Прынамсі, на апошнім этапе нацыя-
нальнага выспявання беларусы абыходзіліся выключна ўласнымі сіламі, паўставалі самі з сябе. Хаця тут трэба пад- крэсліць, што менавіта на апошнім этапе, бо калі мерыць на глыбіню ўсёй мінуўшчыны, якая папярэднічала паўставан- ню Нацыі, дык нельга не заўважыць, што ідэя ірацыяналь- нага ладу жыцця ўплывала на нас не з меншай сілай, чым на іншыя еўрапейскія супольнасці, і роля Рэлігіі ў нас была адпаведнай, і нават Царкву, лічы, амаль адзяржавілі.
Але збольшага натуральны, як для еўрапейскага на- рода, працэс быў спынены ў апакаліптычных войнах сем- наццатага і наступных стагоддзяў, калі папярэдні белару- сам этнас быў вынішчаны амаль да каранёў. Натуральна, гэтаксама лёс абышоўся і з нашай Дзяржавай, і з нашай Царквой. Таму беларуская нацыя паўстала на тле не ўлас- най, а ўніверсальнай крызы рэлігійнага. Апошняе фармаль- на ніяк не адбілася ні ў спосабе, ні ў канструкце легаліза- цыі нацыянальнага. Аднак, па сутнасці, страта была непа- праўнай, бо, як сведчыць досвед іншых народаў, Нацыя толькі тады досыць хутка набывае паўнавартасны і самада- статковы чын, калі фармалізуецца праз нацыяналізацыю Дзяржавы і Царквы (ці хаця б аднаго з гэтых інстытутаў). У супрацьлеглым выпадку гісторыя рыхтуе Нацыі вельмі пак- ручасты і цалкам няпэўны шлях. Беларусы добра гэта веда- юць.
Іншая рэч, што мы трагічна памыляемся, калі ўсклад- ваем спадзяванні на Веру і Царкву ў справе пабудовы Нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Як ні дзіўна, але і найразумней- шыя з беларусаў не жадаюць заўважаць канцавога антага- нізму паміж Рэлігіяй і Нацыяй, іх смяротнага двубою, дзе адно перамагае толькі коштам другога*. 3 дзіцячай непас- рэднасцю нашыя рамантыкі амбівалентна спрабуюць зла- годзіць у сваім сэрцы самую шчырую любоў да Бога і самую
апантаную любоў да Нацыі (для мяне няма больш трагічна- га відовішча, чым укленчаны беларус, які моліць Бога, каб той збярог ягоную нацыю). А між іншым, яшчэ за дзве тыся- чы гадоў да з’яўлення Нацыі, Бог (зноў здзівімся Ягонай відушчы) сурова папярэдзіў будучых вернікаў, якія памкнуц- ца ўзяць на душу грэх нацыяналізму: “Няма ні эліна, ні іудзея”.
* “Застаецца па-за сумневам, што самасцвярджэнне нацыі з гледзішча хрысціянскай рэлігійнасці ёсць грахом. Праблема нацыянальнасці можа быць здзейсненай у нацыяналістычным кірунку толькі ў варунках ад- мовы ад тых ісцінаў, што сцвярджае хрысціянства. Да хрысціянства значна бліжэйшыя тыя прыхільнікі інтэрнацыяналізму, якія цалкам ігнаруюць нацыяналізм, чым тыя нацыяналісты, што выдаюць сябе за хрысціянаў” (Аляксандр Меер).
3. УЛАСНА НАЦЫЯНАЛЬНАЕ
“3 усіх светапоглядаў і веравызнанняў, якія змагаюц- ца за душы людзей у сучасным свеце, найболыл пашыра- най і трывалай ёсць нацыянальная ідэя. Іншыя ідэі дасяг- нулі больш значнага, але часовага поспеху ці знайшлі сабе апірышча ў адной пэўнай краіне. Некаторыя светапогляд- ныя сістэмы ўздымалі людзей на больш гераічныя ці нават жахлівыя дзеянні. Але нішто не змагло так паспяхова ўста- лявацца ў кожнай частцы свету, прывабіць столькі людзей рознага жыццёвага досведу ў розных краінах, як нацыя- налізм. Hi адна іншая ідэя не праяўлялася ў такіх разнас- тайных абліччах і не перажывала часовы заняпад толькі дзеля таго, каб пасля стаць яшчэ больш моцнай і трыва- лай. Hi адзін іншы светапогляд не пакінуў такога моцнага адбітку на мапе свету і на нашым пачуцці саматоеснасці. Перш за ўсё нас атаясамліваюць з нашай “нацыяй”.
Гэтымі словамі распачынае сваю кнігу “Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі” Энтані Сміт, сёння адзін з самых вя- домых даследчыкаў абранай намі праблемы. (Дарэчы, у 1995 годзе згаданая кніга Энтані Сміта была выдадзеная на беларускай мове ў серыі “Адкрытае грамадства”.)
Феномен нацыянальнай ідэі сапраўды ўражвае сваёй універсальнасцю, але не ўніверсальнасцю канону, як, ска- жам, хрысціянства ці будызм, а прыдатнасцю, дапасаванас- цю, стасоўнасцю да самых розных соцыа-культурных і геа- палітычных канфігурацыяў, у якіх яна фармалізуецца. 3 гэ- тага і зместам, і формай нацыянальная ідэя ў розных краі- нах часам нават рашуча адрозніваецца, і, бадай, толькі “вя- лікая салідарнасць” (Эрнэст Рэнан)* прыпадабняе ўсе на- цыяналізмы адзін да аднаго.
Панятак “нацыя” (ад лацінскага natio — племя, народ) мае доўгую і пакручастую гісторыю, за часы якой, здарала- ся, ягоная семантыка мала чым нагадвала тую, што вядо- мая сёння. Але мы не пойдзем разблытваць гэтыя шляхі, бо нас цікавіць не тэрмін, а сама з’ява, якая пачала канкрэтна “матэрыялізоўвацца” (тут меркаванні шматлікіх даследчы- каў збольшага сыходзяцца) у пару нараджэння сярэдняга класу, буржуазіі, капіталізацыі грамадства і урбанізацыі со- цыума.
Натуральна, легітымнага і адназначнага пункту адліку (што ў часе, што ў прасторы) для гэтай праблемы ніхто ніколі не знойдзе. I таму ў залежнасці ад абранай пазіцыі і мета- далогіі даследчыкі шукаюць першапачаткі нацыянальнай ідэі ў самых розных падзеях. Скажам, у сваю пару была досыць пашыранай канцэпцыя, згодна якой перадумова гэтай ідэі найраней выявілася ў сярэднявечным руху за тысячагоддзе Валадарства Божага на зямлі — больш чым спрэчная канцэпцыя, пра што кажа і Энтані Сміт.
Асабіста мне (сярод усіх іншых) найлепей пасуе про- стая і выразная маркіроўка гэтага пачатку, зробленая тым жа Энтані Смітам: “Першае яснае фармуляванне гэтай (на- цыянальнай — В.А.) ідэі адбываецца ў пару Французскай рэвалюцыі. У тэкстах таго часу мы можам прачытаць, што адно нацыя ёсць сапраўдным суверэнам, што чалавек паві- нен быць адданы перадусім нацыі, і што толькі нацыя можа ўсталёўваць свае законы для сваіх грамадзян. Тут таксама ўпершыню можна пачуць заклікі да зброі ў абарону Баць- каўшчыны (patrie) і думку пра тое, што “грамадзянін” Фран- цыі мае пэўныя правы і абавязкі. Хоць Французская рэва- люцыя была не першай праявай новай “нацыянальнай” эпохі, яна была першай гістарычнай падзеяй, падчас якой добраахвотна аб'яднаныя грамадзяне дзейнічалі на ка-
рысць “нацыі”, а не дынастыі. I ўпершыню грамадзяне на- магаліся пашырыць адзіную культуру і адзіную мову на ўсе рэгіёны сваёй краіны, зламаць усе бар’еры паміж гэтымі рэгіёнамі, стаць адзінай нацыяй, адданай адной ідэі”.
Тыпалагічныя праблемы Нацыі яшчэ больш заблыта- ныя за храналагічныя. He будзем сягаць на іншыя канты- ненты, але нават у Еўропе, радзіме гэтага феномену, роз- ныя даследчыкі базавымі прапануюць самыя розныя ма- дэлі, на падставе якіх усе іншыя кадыфікуюцца ў залежнасці ад меры іхняй мадыфікацыі.
Як і ў выпадку з храналагічнай праблемай, для сябе мы абярэм самы просты і выразны канцэпт, які падвойва- ецца на гэтак званыя французскую і нямецкую мадэлі.
“Французская” канцэпцыя нацыі робіць акцэнт на гра- мадзянскай супольнасці, а “нямецкая” — на моўна-этнічнай (калі заўгодна — расавай). Відавочна, што зводзіць іх у нешта адно, хай сабе і праз апазіцыю, можна толькі ў ра- курсе метадалогіі, бо іх сутнасныя ядры, як і вектары пра- екцыі на рэальнасць не проста супрацьлеглыя, а рознавы- мерныя.
У рамках пастаўленай задачы далей нам трэба згадаць пра праблему сістэматызацыі тых сацыяльна-гістарычных падвалінаў, на якіх паўставалі нацыі. Відавочна, што “стар- тавыя магчымасці” ў розных нацыяў былі розныя, ды і рас- пачыналі яны свой шлях далёка не ў адначассе, а значыць, нават і цывілізацыйна зусім у непадобных умовах. Да таго ж даводзіцца ўлічваць, што для многіх нацыяў рух на дыстан- цыі ад “старту” да “фінішу” не аднойчы і, здаралася, надоўга перапыняўся. У гэтым сэнсе прыклад Беларусі ёсць хутчэй адной з нормаў, а не выключэннем.
У сваім памкненні да сістэматызацыі “падвалінаў” пе- радусім вылучым нацыі, якія паўсталі ва ўлонні на той час
існуючых дзяржаўных утварэнняў і змаглі іх досыць хутка нацыяналізаваць, гэта значыць, уціснуць Дзяржаву ў Нацыю, хай і не без пэўных стратаў, часам і вялізных, як у выпадку з Брытанскай імперыяй (і не мае значэння, што канчатковы распад імперыі адбыўся толькі ў сярэдзіне XX стагоддзя). Апрача Англіі ў гэты хаўрус першымі просяцца Францыя ды Іспанія.
Наступную групу мы сфармуем з краінаў, якія праз на- цыянальнае задзіночанне змаглі аднавіць раней страчаную дзяржаўнасць. Сярод самых выразных прыкладаў згадаем Германію, Італію і Польшчу. Магчыма, да гэтай групы трэба далучыць краіны, якія былі заснавальнікамі вялікіх імперый (Турцыя — Асманскай, Аўстрыя і Венгрыя — Аўстра-Венгер- скай), а пасля іх развалу, з парэшткаў імперскай велічы, стварылі нацыянальныя дзяржавы.
Але, магчыма, іх нароўні з астатнімі больш карэктна бу- дзе занесці ў трэцюю групу, а менавіта да ўсіх тых нацыяў, што паўсталі ў выніку распаду гэтых (ды іншых) імперыяў. Бо і па часе, і па спосабе паўставання Турцыя мала чым адрозніваецца ад, да прыкладу, Балгарыі, а Чэхія ад Аўст- рыі (і г.д.).
Праўда, пры такім падыходзе задача сістэматыка ўскладняецца тым, што бадай кожная нацыя, якая ўладка- валася хоць на якім фрагменце былой (хоць якой) імперыі, імкнецца знайсці (і знаходзіць) у сваім мінулым свой дзяр- жаўны аналаг (Украіна — Кіеўскую Русь, Беларусь — По- лацкае княства і ВКЛ, Туркменія — Сельджукскую імперыю, ІГ.Д., ідат.п.).