Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

Код адсутнасці

Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
38.59 МБ
КОД АДСУТНАСЦІ
Валянцін
АКУДОВІЧ
КОД АДСУГНАСЦІ
(АСНОВЫ БЕЛАРУСКАЙ МЕНТАЛЬНАСЦІ)
МІНСК
Выд. І.П. Погвінаў
УДК 882.6-31 ББК 84 (4 Бем)
A 44
Акудовіч, В. В.
A 44 Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці / Валянцін Акудовіч. — Мінск : Логвінаў, 2007. — 196 с.
ISBN 978-985-6800-31-6.
УДК 882.6-31
ББК 84 (4 Бен)
ISBN 978-985-6800-31-6
© Акудовіч В. В., 2007
© Клінаў A. А., вокладка, 2007
ЗМЕСТ
I.	АСНОВЫ БЕЛАРУСКАЙ МЕНТАЛЬНАСЦІ
Зачын	 7
1.	Гістарычнае і нацыянальнае	 9
2.	Рэлігійнае і нацыянальнае	13
3.	Уласна нацыянальнае	19
4.	Рэфлексія з нагоды	23
5.	Праблема ўласных межаў	24
6.	Межы Айчыны і мовы 	28
7.	Расейская імперыя — калыска беларускай нацыі	35
8.	Паўстанне аўтсайдэраў	40
9.	Пакліканне прасторы	45
10.	Дзяржава і нацыя 	47
11.	Другая сусветная вайна	54
12.	Урбанізацыя 	65
13.	Рэванш нацыяналізму	72
14.	Расея і мы	74
15.	Францішак Багушэвіч і Адам Міцкевіч 	79
16.	Мы і Расея	84
17.	Гісторыя эмацыйнага 	88
18.	Воля да ўлады	90
19.	Ідэя Адраджэння 	97
20.	Мова (Знак бяды)	108
21.	Героі адсутнасці	120
22.	Беларусь як прастора сакральнага	126
23.	Вялікая здрада	131
24.	Ідэалогія і тэхналогія	141
25.	Наастачу 	143
II.	ДДДАТАК
Гульня ў віртуальную дзяржаву	152
Прэамбула	152
Йохан Хейзінга і мроі пра віртуальную дзяржаву	154
Этычны імператыў на скразняках прагматыкі	157
Жыццё і смерць у дыскеце з Айчынай	159
Доўгая, вельмі доўгая паўза	162
Асоба і гісторыя	173
Улада і мова	183
III.	ЛІРЫЧНЫ (МЕТАФІЗІЧНЫ) ЭПІЛОГ
Лірычны (метафізічны) эпілог	189
АСНОВЫ
БЕЛАРУСКАЙ
МЕНТАЛЬНАСЦІ
Гэтая кніга, нечаканая мне самому, адасобілася з цыклу лекцыяў “Асновы беларускай ментальнасці”, падрыхтаванага для Беларускага Калегіуму. Улегшыся ў адукацыйную працу, я ў нейкі момант адчуў мусовую патрэбу выйсці за лекцыйны фармат і скінуць да адной купы ўсё тое думанне пра Беларусь, што вярэдзіла мяне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы была свая, уласная, логіка. 3 XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры ды націску”, у выніку якой паўстала незалежная Беларусь. Далей пачалося нешта цалкам іншае, але ніяк не падобнае да таго.аб чым мроілася і марылася на пачатку дзевяностых гадоў. Мы патрапілі зусім не туды, куды імкнуліся, мы наўсцяж апынуліся не там, дзе хацелі быць. Чаму так сталася? Кніга “Код адсутнасці” ёсць маім вымерам адказу на гэтае запытанне.
Аўтар
ЗАЧЫН
“Калісь яшчэ свет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод вады тыр чэў нібы камень, нібы што...”
Гэта пачатак аднаго з касмаганічных міфаў беларускай аўтэнтыкі. Я яго нагадаў, каб далей разрозніць гісторыю Беларусі (абмінаючы пакуль праблему самога этноніму “Беларусь") і нацыянальную гісторыю. Дык вось, гісторыя Беларусі пачынаецца з таго моманту, калі Пярун ударыў у гэты “нібы камень, нібы што...”, іншымі словамі — са стварэння свету. I яна будзе доўжыцца, пакуль свету наканавана існаваць, незалежна ад таго, якімі яшчэ словамі стане пазначацца нашая зямля ў наступныя эпохі, і як сябе будуць тады называць насельнікі гэтай зямлі.
Зусім іншая рэч нацыянальная гісторыя... Нацыяналь ны чалавек паўстаў з крызы рэлігійнага чалавека і, шы рэй, з крызы цывілізацыі рэлігійнага тыпу. Калі гэткае зда рылася, тады на цэнтрапалеглае месца, якое раней займала ідэалагема Бога, была пакліканая ідэалагема Нацыі. Як вядома, згаданы тут акт радыкальнай мадэрнізацыі све таўладкавання адбыўся зусім нядаўна, ад роду яму ўсяго некалькі стагоддзяў. Таму бывае дзіўна чуць пра “старыя” і “маладыя” нацыі, прынамсі, у гістарычным вымярэнні мы, скажам, з немцамі, лічы што, пагодкі. (Паміж смерцю Гер дэра і Фіхтэ ды нараджэннем Багушэвіча ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў.)*
Ясная рэч, што Багушэвіч кагадзе згадаўся невыпад кова. Бо менавіта ён найбольш паўплываў на расчын на шай нацыянальнай гісторыі, геніяльна сфастрыгаваўшы паэтычны міф з назвай “Беларусь”. Наступная, роўнавялікая Багушэвічу, падзея газета “Наша Ніва”...
3 іншага боку, у канцэптуальным плане мы мелі б пры блізна тое самае, што маем, і без Багушэвіча, і без “На-
шай Нівы”. Было б залішне рамантычна (ці містычна) звяз ваць такую анталагічную падзею, як нараджэнне нацыі, з несістэмнымі выпадкамі прыватнага тыпу. Сувязь тут хутчэй цалкам адваротная: і Багушэвіч, і “Наша Ніва” гэта ўсяго толькі адметныя моманты фармалізацыі новай нацыі, якая ўжо саспела, каб выйсці з латэнтнага стану ў сітуацыю культурнай і геапалітычнай рэальнасці.
Што да праблемы канца нацыянальнай гісторыі, дык яна ляжыць не ў сферы геапалітыкі. He залежыць яна і ад унутранага развою нацыякультурнага патэнцыялу. I знадворкавыя, і ўласныя антынацыянальныя чыннікі могуць марудзіць, замінаць, татальна прэсінгаваць нацыянальную гісторыю, але яны ніколі не здолеюць перапыніць яе канчаткова да той пары, пакуль не зменіцца наяўны тып цывілізацыі на іншы, у якім нацыянальнае ўжо не будзе актуальным.
3 таго, што чалавек тысячагоддзямі жыў без праблемы нацыянальнага, лагічна выснаваць, што рана ці позна гэткая пара зноў надарыцца і людзі стануць сябе ідэнтыфікаваць (ведаць і разрозніваць) не паводле нацыянальнага коду, а неяк інакш. Ужо ж напэўна калісьці так яно і будзе...
Але, відавочна, яшчэ не надта хутка. I таму праблема нацыянальнага пакуль застаецца і рэальнай, і актуальнай.
* “У 1797 годзе Іаган Вольфганг Гётэ і Фрыдрых Шылер задаюць знакамітае пытанне: ‘Терманія? А дзе ж яна? He ведаю, дзе знаходзіцца гэтая краіна"... Праз 50 гадоў, у 1848 годзе, немцы ўсё яшчэ будуць мець кардынальна адрозныя погляды на тое, чым ёсць Германія” (Раман Шпарлюк, "Фармаванне сучаснай Украіны: заходні вымер”).
1.	ГІСТАРЫЧНАЕ I НАЦЫЯНАЛЬНАЕ
Нацыя мадэрновае ўтварэнне. Але ніводная нацыя не робіць акцэнт на ўласнай навіне, хаця звычайна кожная супольнасць падкрэслівае і вылучае ўсялякі акт радыкаль най мадэрнізацыі, як найлепшы аргумент на карысць сваёй жыццядайнасці’’.
У чым тут справа? Чаму нацыя замест таго, каб пафасна дэкларавацьуласную мадэрновую сутву, прагне нізрынуцца на самае прадонне гісторыі, як бы знікнуць у атаясамленні сябе з гісторыяй, і не толькі летапіснай, а і міфалагічнай?
Адным словам, чаму кожная нацыя хоча быць старой нацыяй — як мага больш старой, нават у супраціў гіста рычным фактам і хоць якой уцямнай матывацыі?
Каб адказаць на гэтае пытанне, нам спатрэбіцца згад ка пра кнігу Бенедыкта Андэрсана “Уяўныя супольнасці”. Аўтар, прааналізаваўшы шляхі фармавання нацыяналізму на розных кантынентах, адзначыў (далёка не ўпершыню) адсутнасць нейкай універсальнай формулы паўставання і функцыянавання нацыяў. Адсюль і паходзіць яго знакамітая выснова: нацыі — гэта ўяўныя супольнасці.
Мы, у сваю чаргу, праз гэтую выснову паспрабуем ад казаць на ўласнае запытанне: навошта нацыянальнаму гістарычнае?
Перадусім звернем увагу на слова “ўяўнае”. Нацыя не ёсць нечым рэальным, але паколькі яна ёсць, адбылася, дык шукае спосабы, каб нейкім чынам уцялесніцца ў рэальнае. Адным з найбольш эфектыўных спосабаў гэтага ўцеляснення і сталася якраз гістарычнае, якое нагружае “ўяўную супольнасць” рэальнасцю мінулага.
Само гістарычнае не ёсць падставай (прынамсі, непасрэднай) нацыянальнага, але праз упісанасць гістарычнага ў “астральную” фігуру нацыі, апошняя набывае цялеснасць у прасторы і часе, а з гэтага і легітымацыю ў мен-
тальным дыскурсе. Вось чаму кожная нацыя звычайна пра ецыруе на сябе ўсю сацыяльную і культурную гісторыю падлеглага ёй логатопу.
Урэшце, гэткая маніпуляцыя цалкам зразумелая. Бо гістарычная рэтраспектыва і дасюль застаецца ці не адзі ным (хоць якім) алібі на карысць рэальнасці нацыі. Таму калі мы канчаткова парвем звяз нацыянальнага з гістарычным, дык у метафізічнай праекцыі нам застанецца высноўваць нацыянальнае з містычнага, а ў праекцыі рэальнасці з футурыстычнага. Аднак тая жорстка дэтэрмінаваная сувязь, што існавала між імі раней, сёння выдае на анахранізм.
Разам з тым, нават мноства грунтоўных навуковых даследванняў, якія ў XX стагоддзі, здаецца, дарэшты развеялі міф аб “старажытнасці” нацыяў, не змянілі ўяўлення масавай свядомасці аб сваёй нацыянальнай лучнасці з пракаветнымі прашчурамі. Сведчанняў таму ўсюды нямера на, але мы не станем за імі далёка хадзіць. Згадаем Беларусь канца васьмідзесятых пачатку дзевяностых (XX стагоддзя), калі магутная хваля нацыянальнага Адраджэння ўзножыла краіну. Дык вось, не звяртаючы ўвагі на ўсю сучасную аналітыку гэтай праблемы, ідэолагі і тэарэтыкі Адраджэння ўлегліся рэканструяваць яго нацыянальную складовую ад першых летапісных звестак пра гісторыю нашага краю. I па сёння тая канструктыўная хімера застаецца дамінуючай у масавай свядомасці, хаця, здаецца, ужо даўно пара было б унікнуць штучна прымусовага задзіночання несумерных ды несуладных феноменаў з розных часоў і розных прастораў у адной задушлівай цэлі. Але нам усё яшчэ падаецца абгрунтаваным сашчэпліваць ідэяй нацыянальнай Беларусі ў нейкую вектарна паслядоўную і трывалую еднасць Усяслава Чарадзея і Цішку Гартнага, Кірылу Тураўскага і Стэфана Баторыя, Сымона Буднага і Пятра Машэрава, Полацкае княства, Рэч Паспалітую і БССР, крэваў, ліцвінаў, русінаў, яцвягаў, “сарматаў”,
вялікалітоўцаў, тутэйшых, крэсавякаў, беларусаў, мырускіх...
Колькі не адно ідэалагічна, а і ідэалагемна амаль ніякім чынам не стасоўных сусветаў спрадвеку табарылася ў на шай прасторы, і з якім дзівам, абурэннем ці рогатам успры няла б бальшыня герояў тых размаітых і ўжо даўно прамінулых сусветаў звестку з будучыні, што яны, атрымліваецца, працавалі, змагаліся, пакутавалі і ахвяравалі сваімі жыццямі на карысць ідэі нацыянальнай Беларусі і таму цяпер фігуруюць адныя ў пантэоне, а другія ў іканастасе змагарных ваяроў і святых пакутнікаў гэтай ідэі.
Дзіўная аблуда... Усе тыя людзі жылі (ні сном, ні духам ведаць не ведаючы пра нейкую там Беларусь), а падзеі здараліся дзеля апрычоных задачаў і мэтаў,— між іншым, арганізаваных ды ідэалагічна забяспечаных нейкімі ўласнымі стратэгіямі, што робіць ужо зусім непрыстойным бясконцае перацягванне нябожчыкаў за вушы з адных ідэалагемаўу іншыя... I на якую такую трасцу нам гэтыя не вельмі далікатныя і не надта плённыя некрафільскія мітрэнгі?! Вунь ужо колькі ўсяго панацягвалі, а сэнсу? Няўжо не бачна, што ўніверсалісцкі ўцэнтраваная ідэя нацыянальнай Беларусі так і не змагла (і не магла і не зможа тым болей у кантэксце сучасных светаглядных тэндэнцыяў) ахапіць, злагодзіць і жыццядайна дапасаваць да свайго эйдычнага фантому ўсе тыя шматлікія дыскурсы рэальнага бытнага, што разгортваліся ў гэтым логатопе цягам тысячагоддзяў.