• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    38.59 МБ
    Цяпер становіцца зразумелым, чаму ніхто з крывавых рамантыкаў ранейшых эпохаў так і не змог здзейсніць запаветную мару — апанаваць усім светам. Рэч не ў тым, што ім не хапала жарсці ўлады, войскаў ці тадышніх магчымасцяў камунікацыі — ім не хапала іншага: тэхналогіяў разгортвання мовы інтэрвенцыі на ўсё чалавецтва.
    Сусветнае панаванне нейкай адной сілы станецца маг чымым толькі тады, калі ўсё людства будзе размаўляць адной мовай (ці прынамсі, хаця б ёю збольшага валодаць).
    I, падобна, гэты час не за гарамі. Прынамсі, яго тэарэтыч ную магчымасць сёння ўжо досыць цяжка аспрэчваць з узгляду на татальную глабалізацыю цывілізацыйных працэсаў, якія адбываюцца праз англійскую мову.
    Але давайце пакінем універсалісцкія абсягі праблемы улада/мова і звернем на яе ўвагу ў канкрэтнай палітычнай сітуацыі Беларусі. Дакладней, нават не наўсю гэтую праблему ў яе неверагодна зблытанай шматстайнасці, а толькі на той фрагмент, дзе палітычная ўлада і беларуская мова апынуліся ў жорсткай апазіцыі.
    Час, як вядома, ляціць імкліва. I гэтаксама імкліва забы ваюцца падзеі, якія яго стваралі — нават і самыя яркія. Таму сёння ўжо нават цяжка сабе ўявіць (няўжо яно сапраўды такое было?!), што ад канца васьмідзесятых цягам шэрагу гадоў нацыянал-дэмакратычная апазіцыя выводзіла на вуліцы і плошчы гарадоў (найперш Менска) дзесяткі тысяч людзей пад бел чырвона-белымі сцягамі. I тады на гэтых вуліцах і плошчах спрэс гучала беларуская мова, бо нават той, хто ёю не карыстаўся, спрабаваў згадаць што-кольвек з школьных гадоў (ці вясковага дзяцінства), каб хоць трохі дадаць і свайго голасу ў агульны гоман свабоды...
    Аб прычынах заняпаду і татальнай паразы некалі магутнага нацыянал-дэмакратычнага руху ўжо хто толькі не пісаў (і я таксама) — таму не будзем туды вяртацца. Даволі пісалася і пра тое, што адной з іх было непрыхаванае жаданне “бел-чырвона-белых” збеларусіць усю Беларусь, хай сабе і гвалтам. Магчыма, наконт “гвалту” апаненты нацыянал-дэмакратаў і моцна перабольшвалі, хаця не магу не пагадзіцца, што яны мелі пэўныя падставы для сваіх засцярогаў.
    Насамрэч, якраз беларуская мова сталася адной з галоўных прычынаў палітычнага заняпаду нацыянал-дэмак-
    ратычнага руху (вось яны нашыя айчынныя парадоксы!), аднак зусім не таму, што паспалітых надта напалохала перспектыва яе прымусовага вывучэння і з гэтага яны наладзілі “свядомым” собскую вандэю. He, шаноўныя, і яшчэ раз — не! Праблема масавага астракізму нацыяналдэмакратаў палягалаў куды большай безнадзейнасці, чым кансерватызм ды інтэлектуальная лянота “беларускай вандэі”. Рэч зусім у іншым, а менавіта ў тым, што беларуская мова ў самой сабе не мела тады патэнцыялу ўлады, прынамсі, дастатковага, каб, карыстаючыся ёю, заваяваць і трымаць уладу (выбачаюся за таўталогію) над усёй краінай.
    Дзеля абгрунтавання гэтай тэзы нам не абысціся без хаця б караценькага гістарычнага экскурсу. Старабеларуская мова, мова канцэлярыі Вялікага Княства Літоўскага, была найперш мовай улады. Менавіта на ёй трымалася вялізная дзяржава (ад Балтыйскага да Чорнага мора). Але як толькі цэнтр улады перасунўся ў Польшчу (пасля аб’яднання ВКЛ з Рэччу Паспалітай), старабеларуская мова заняпала і ўжо ніколі не адрадзілася.
    Сучасная беларуская мова выспела ваўлонні беларускай вёскі, пазбаўленай каналаў хоць якой улады. I доўгі час ёю карысталіся адно тая ж самая вёска ды плебейскія ўскраіны мястэчкаў і гарадоў. Першае злучэнне (вельмі кароткае па часе) беларускай мовы і ўлады адбылося ў 1918 годзе, калі была створаная Беларуская Народная Рэспубліка. Затым гэтае задзіночанне паспрабавалі аднавіць бальшавікі ў БССР (вядомая “беларусізацыя” 20-х гадоў), але неўзабаве яны пад корань вынішчылі ўсіх, хто выявіўся свядомым адэптам роднай мовы. Менавіта тады беларуская мова ператварылася са знаку бядоты ў “знак бяды” (бяды рэальнай, бязлітаснай і татальнай).
    I вось зусім не зважаючы на тое, што беларуская мова не тоеснілася з уладай ні гістарычна (досвед БНР і зачыну БССР даўно забыўся), ні сітуацыйна (апрача часткі апазіцыі ў Вярхоўным Савеце, ніхто ва ўладных структурах ёю
    не карыстаўся), ні сацыяльна (бальшыня насельніцтва размаўляла калі не на рускай мове, дык на “трасянцы”), нацыянал-дэмакраты абралі беларускую мову галоўнай зброяй і адначасна ідэалагічным штандарам, які ўзнялі над паспалітым рушэннем “па ўладу”. Хаця, як на сённяшні розум (“заднмм умом”), дык трэба было рабіць цалкам наадварот. Прынамсі, калі нацыянал-дэмакраты сапраўды хацелі ўзяць уладу, дык “мову” трэба было прыхаваць куды-небудзь у “абоз” і выкарыстоўваць хіба адно ў якасці нечага падобнага да “франтавога ансамблю песні і пляскі”, як гэта сёння робіць Аляксандр Лукашэнка...
    Калісьці я думаў, што Аляксандру Лукашэнку прасцей змусіць усіх “нацыяналістаў” размаўляць па-руску, чым самому навучыцца (сістэмна і годна) гаварыць па-беларуску. 3 гэтага, маўляў, і яго непрыхаваная агрэсія да “мовы”. Але гэтак я думаў не лішне доўга, бо досыць хут ка зразумеў, што калі б улада Аляксандра Лукашэнкі за лежала ад санскрыту, дык ён раніцай наступнага дня ўжо гаварыў бы на санскрыце.
    Цяпер я ўпэўнены: яшчэ да таго, як Аляксандр Лука шэнка канчаткова вырашыў балатавацца ў Прэзідэнты, ён ужо добра разумеў (ці, хутчэй, інтуітыўна прадбачыў), што беларуская мова не мае таго палітычнага патэнцыялу, якога б хапіла, каб займець уладу над усёй Беларуссю. I ён выбраў мову, якая гэты патэнцыял мела, — рускую.
    (Зрэшты, зусім верагодна, што будучы беларускі Прэзідэнт яшчэ дэпутатам Вярхоўнага Савету ўжо мроіў маскоўскім Крамлём, а значыць, праблемаў з выбарам мовы ўлады ў яго ад самага пачатку не было.)
    Сёння ў Беларусі расейская мова — гэта тэрыторыя ўлады, а беларуская — тэрыторыя свабоды. (Хаця свабоду без улады больш дакладна было б называць жабрацтвам.)
    Цалкам усведамляю, што гэты падзел залішне схема тычны, да таго ж ва ўласна палітычным сэнсе і не карэкт ны, бо мы маем даволі прыкладаў, калі ўлада прамаўляе па беларуску (скажам, газета “Звязда” ці літарацкі холдынг “ЛіМ”), а руская мова спеліць дыскурсы свабоды (хаця б узяць сайт “Наше мненме”). Аднак у канцэптуальным плане я б на гэтым падзеле заўпарціўся, каб у сваю пару не паверыў знакамітаму выказванню Ралана Барта (“Лекцыя”): “Мова — гэта не рэакцыянер і не прагрэсіст, мова — гэта звычайны фашыст, бо сутнасць фашызму не ў тым, каб забараняць, а ў тым, каб змушаць гаварыць”.
    I ў гэтым сэнсе ніхто з нас не размаўляе ні па-французску, ні па расейску, ні па беларуску, усе мы гаворым адной мовай — мовай не той, дык іншай улады.
    ЛІРЫЧНЫ (МЕТАФІЗІЧНЫ) ЭПІЛОГ
    Пачыналася гэтая кніга цверджаннем, што “Нацыянальны чалавек паўстаў з крызы рэлігійнага чалавека і, шырэй, з крызы цывілізацыі рэлігійнага тыпу”. Аднак у сваім расповядзе я толькі напрыканцы закрануў праблему нацыянальнага чалавека (зразумеўшы яго як форму супраціву баналізацыі сучаснага свету), бо яна патрабуе асоб най кнігі. I да таго ж гэта мусіць быць мастацкая кніга (ці драма). Інакш ніякім чынам не зразумецьтую высокую трагедыю, якую спеліць у сваёй душы беларускі нацыяналіст, увесь час знаходзячы сябе на краені татальнай адсутнасці, якая пачынаецца з анталагічнага вымеру...
    Я ёсць — значыць, мяне ўжо не будзе. Ніколі. Нідзе.
    Мяне ніколі болей не будзе!
    Быццё — гэта месца, дзе збіраюцца канаць назусім усе магчымасці быцця. Татальны могільнік усяго, што мела волю быць.
    Вусціш быцця ў тым, што быць больш трагічна, чым не быць. Бо быць — гэта ўжо быць, а не быць — гэта толькі яшчэ не быць.
    У быць адзін сэнс — болей не быць. Нідзе. Ніколі.
    Гэтаму мета-песімістычнаму разуменню быцця, як тэктанічнага анігілятару ўсяго, што было вымкнутым у быццё, стаецца ў апазіцыю метааптымістычная ідэя быцця, як месца, дзе ўсё, што з’яўляецца быць, застаецца назаўжды альбо ў вечным кругазвароце, альбо ў несупынных працэ сах трансмутацыяў, альбо...
    Але і той, хто кажа, што ўсё несмяротнасць і той, хто кажа, што ўсё смяротнасць, пражывае аднолькавае жыццё. I, напэўна, пасля смерці яны не разыходзяцца ў розныя
    бакі — адзін у вечнае Нешта, другі ў вечнае Нішто,— a трапляюць у нейкую аднолькавую наканаванасць. У наканаванасць адсутнасці таго, што было.
    Жах быцця — яно адбірае ў цябе быццё.
    Неяк бацька паскардзіўся маці:
    — Пражыў жыццё, а навошта жыў? Ужо смерць падсоўваецца, а навошта жыў?..
    — Куды ад смерці падзенешся? 3 варонамі не паляціш! — адказала маці.
    — Навошта жыў? — скрушна паўтарыў, сціснуўшы кулакі, бацька.
    Гэтак і я яшчэ малады і поўны, як вока, жыццём да болю біў па сцяне кулакамі ў адчаі непатрэбнасці сябе ні сабе самому, ні свету.
    Цяпер ужо не памятаю, ці быў у тым адчаі сваёй непатрэбнасці дамешак тугі па незваротнасці быцця. Напэўна, быў, бо гэтыя дзве зусім розныя эмоцыі нейкім дзіўным, неэўклідавым чынам заўсёды перасякаюцца на прасторы чалавека.
    Я ўкрыжаваны на нелінейным крыжы незапатрабаванасці быццём і любові да быцця. Хаця дакладней будзе казаць не пра маю незапатрабаванасць быццём, а пра неабавязковасць менавіта мяне ў быцці. Бо казаць, што быццю непатрэбны чалавек, як адзін з феноменаў быцця (да якога, зразумела, дастасаваны і я), было б залішне безадказна.
    Чалавек увогуле, чалавек, як феномен быцця, пэўна ж, для нечага патрэбны быццю. Прынамсі, цяжка, амаль немагчыма пагадзіцца, што феномен чалавека паўстаў з выпадковага збегу акалічнасцяў фізічнага свету, што чалавек у сваім цэлым нічым большым за гэтае цэлае не абгрунтаваны, ніякай сакральнай ці астральнай задумай не абумоўлены. Занадта буйна, мудрагеліста і адначасна вытанчана арганізавана быццё, сам чалавек і той неверагодна багаты ды фантастычна згарманізаваны свет, які
    чалавек стварыў,— каб лічыць усё гэта зборам выпадко вых абставінаў...
    Разам з тым, феномен чалавека і я-чалавек — гэта рашуча розныя падзеі. Калі пакарыстацца фальклорным ар хетыпам, дык феномен чалавека — гэта дрэва, а я чалавек — лісток на тым дрэве. Таму мяне найперш цікавіць не той, хто пасадзіў дрэва і нават не само дрэва, а лісток на ім.
    Мая цікаўнасць зразумелая. Я сам — лісток, і неўзабаве восень. Вечнаму дрэву яшчэ быць тысячагоддзі, і не адну тысячу вёснаў на ім будзе шапацець лістота... А я ўсё часцей паглядаю на дол. Адтуль пад ранак ужо цягне холадам, і я пачынаю разумець, што ў лістка і дрэва розныя наканаванні: дрэву наканаваны лёс, лістку — толькі доля...