Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
За той час, што прамінуў пасля “перабудовы”, якіх толькі (і колькі!) аналітыкаў не панапісана, дзе “позднмм умом” пераканаўча тлумачыцца, чаму камуністычная імперыя мусіла разваліцца. Але найлепшая з аналітык — гэта сам час, які прамінуў з той пары. Калі б яны (і камунізм, і СССР) разваліцца не мусілі, дык за столькі гадоў ужо павінны былі б не тым, дык іншым спосабам засведчыць свой жыццядайны патэнцыял. Толькі нічога падобнага да рэваншу і зваду няма.
Зрэшты, сёння ўжо добра бачныя і падставовыя пры чыны гэтай “мусовасці". Тэорыя камунізму ў сваіх канцэптах сусветнай рэвалюцыі ды інтэрнацыяналізму першай сфармулявала ідэю глабальнага свету, збудаванага на агульным для ўсіх зямлянаў ідэалагічным алгарытме. У XX стагоддзі практыкі камунізму паспрабавалі рэалізаваць гэтую тэарэтычную задачу — і не без пэўнага поспеху. Няблага атрымалася на пачатку стагоддзя, але асабліва ўдала пасля Другой сусветнай вайны, калі колькасць дзяржаў, якія на ўсіх кантынентах задэкляравалі сваю прыхіль насць да камуністычнай ідэі, вырасла неймаверна, і перспектыва сусветнага панавання камунізму ўжо зусім не вы давала на ўтопію.
Дэмакратычны Захад пералякаўся. Ён тэрмінова заклікаў сваіх хаўруснікаў да кансалідацыі і дзеля большай пэў насці аб’явіў таталітарнаму Усходу халодную вайну.
Лічыцца амаль аксіяматычным, што ўрэшце Захад гэ тую вайну і выйграў. Але насамрэч нашэсце камунізму на сусвет перапыніў не ўласна Захад, а выбух камунікацыяў, які спарадзіў іншы кшталт глабалізму — інфармацыйнакамунікатыўны. Апошні паводле ўсіх цывілізацыйных па раметраў відавочна пераўзыходзіў (і, бадай, не на адзін парадак) ідэалагічны глабалізм. Тым і перамог — лёгка. Хаця калі быць больш дакладньм, дык інфармацыйнака мунікацыйны глабалізм непасрэдна з ідэалагічным і не змагаўся, ён проста адмовіўулегітымацыі ўсім ідэалогіям разам, і сярод іх — камуністычнай. Прыйсце постмадэрну якраз-такі і засведчыла гэты факт. У эпоху краху ўсіх ідэалогій у камунізму не было аніякіх шанцаў на перамогу.
Паколькі інфармацыйна-камунікатыўны глабалізм (па водле логікі развою тэхнакратычнай цывілізацыі) рана ці позна абавязаны быў згамаваць глабалізм ідэалагічны, дык атрымліваецца, што Міхаіл Гарбачоў мог сябе лішне і не дакараць за крах камунізму.
У канцэптуальным плане — мабыць, так, а вось у тэм паральна-сітуацыйным?..
Андропаў і Гарбачоў атрымалі тую самую ўладу, лічы, у той самы час, а якія розныя вынікі?! Адзін нацягнуў лейцы так, што ўсялякі рух увогуле запыніўся, а другі цалкам наадварот — узяў ды закінуў цуглі ў бадыллё... I табуны па дзей шалёным намётам панесліся ў розныя бакі свету.
Вось тут і думай што хочаш пра ролю асобы ў гісторыі. Ці то яна ёсць, тая роля, ці яе няма?
Дарэчы, у выпадку з Міхаілам Гарбачовым сітуацыю заб лытвае яшчэ той факт, што тут і асобы не было. Быў здольны савецкі функцыянер, які з-за сваёй партыйнай няспеласці “наламаў дроваў” не раўнуючы сто бураломаў, а пасля сеў і заплакаў, як той бабёр.
Усё ніяк не знікае з памяці адзін увогуле звычайны газетны фотаздымак. Шырокафарматны. Па самым яго нізе ідуць насустрач адзін аднаму, з працягнутымі для вітання рукамі, два маленькія чалавечкі. Аднаго, вышэйшага, за вуць Рональд Рэйган, другога — Міхаіл Гарбачоў.
Наўрад ці фатограф, здымаючы здаля лідэраў дзвюх супердзяржаваў на вялізнай пустой сцэне (відаць, з галёркі нейкага “форуму”), меў на мэце зганіць іх адмысловым ракурсам. Але атрымалася так, што фотаапарат заф іксаваў Прэзідэнтаў дробненькімі, калі яны абодва паднялі па адной назе — і з гэтага як бы трохі страцілі раўнавагу,— неяк смешнавата матлянулі вольнымі ад вітання рукамі і па-дурнаватаму ашчэрыліся, хаця фармальна іх усмешкі былі надзвычай прыязныя.
Дык вось, калі гэты фотаздымак патрапіў на вочы, мяне чамусьці аж скаланула (іншыя на яго, магчыма, і ўвогуле не звярнулі ўвагі).
— Курдупелі! — выбухнула ўва мне. I ад гэтых двух курдупеляў залежыць лёс ці не ўсяго чалавецтва?!
— Які здзек, — ліхаманіла далей. Пасрэдны кінаакцёр і не менш пасрэдны савецкі функцыянер цяпер будуць апавядаць усяму свету, што яны на гэты раз збіраюцца з ім рабіць. I ўсе мы, сотні мільёнаў, мільярды працавітых, ра зумных, таленавітых будзем слухаць гэтыя дзве пасрэднасці і хоцькі-няхоцькі патураць іхнім словам.
Божа, цяпер я ведаю, якой была Твая апошняя кара нябесная. Сыходзячы, Ты аддаў нас у рукі палітыкаў.
Наўрад ці калі раней існавалі сферы жыцця, дзе хай сабе і здольны ў сваёй прафесіі, але пасрэдны, як асоба, чалавек, мог заняць у ёй вяршыннае месца. I толькі калі з’явіліся і запанавалі палітычныя дыскурсы (у сучасным разуменні палітыкі), такое сталася магчымае і магчымае спрэс. Сёння чалавецтва (у яго шматлікіх фрагментах)
ачольваюць калі не нікчэмныя, дык досыць ардынарныя персоны. Так, зазвычай яны цалкам функцыянальныя як палітыкі, але ці шмат пра каго з іх можна сказаць — Асо ба. Вось чаму на абсалютную бальшыню палітычных курдупеляў адразу і забываюцца, як толькі яны сыходзяць з публічнай сцэны.
Феномен сучаснай палітыкі, як месца дзейнасці чалавека (і дамінуючае над усім месца) якраз тым і адметны, што ўласна чалавека ён і не патрабуе. Неабходны толькі набор пэўных якасцяў, а ў што гэтыя якасці ўгрунтаваныя (ці ўвогуле ні ў што не ўгрунтаваныя) — зусім неістотна. Больш затое, і палітычная структура, і сацыяльная сістэма даўно вызначыліся ў тым сэнсе, што яны могуць трывала і эфектыўна функцыянаваць адно тады, калі ў гэтым топасе для асобы паводле азначэння месца не будзе (хіба адно дзе на маргінэзе трохі вытыркнецца).
Дзіўная і трывожная сітуацыя! Чым больш магутны патэнцыял (ва ўсіх сферах дзейнасці) назапашвае людства, тым больш ардынарных персон яно патрабуе для сістэматызацыі і легітымацыі сваіх дзеянняў. А паколькі гэтыя a priori банальныя персанажы “паводле законаў жанру” мусяць быць у цэнтры грамадскай увагі, дык яны яшчэ выступаюць і як бы мерай чалавека ўвогуле. 3 чаго (перадусім) мы маем татальную ды імклівую баналізацыю не толькі чалавецтва, але і ўсяго дыскурсу жыцця.
Сумна, да нуды сумна. Курдупелі авалодалі светам. Але тут, здаецца, ужо нічога не паробіш, бо сучасны свет сам абраў сабе за форму існавання палітыку. I ўсё сталася палітыкай, а што не палітыка, таго быццам бы і няма.
Вось і Беларусь аб’явілася сярод суб’ектаў еўрапейскай прасторы адно дзякуючы палітыцы ды палітыкам. I Міхаілу Гарбачову найперш, хаця і паўз ягоную волю...
Дарэчы, перачытваючы сваю пісаніну, я быў непрыем-
на здзіўлены, што мой герой атрымаўся ну нейкім ужо зусім адмоўным. Але ж гэта няпраўда! Прынамсі, я сам пра яго асабліва дрэнна ніколі не думаў. Міхаіл Гарбачоў быў да лёка не горшы сярод паліткурдупеляў. А можа,— і адзіны мне напраўду сімпатычны. Бо і на вяршынях улады, і са пхнуты адтуль, ён быў (і застаецца) досыць прыстойным суб’ектам.
Прыстойны палітык — які смешны збег словаў. Толькі я пэўны, што якраз гэтая прыстойнасць не дазволіла Міхаілу Гарбачову нават у пару самых драматычных забурэнняў пагнаць танкавыя калоны па ўсіх мацерыках і пазалі ваць чалавечай крывёю пажары рэвалюцый.
Будзе няпраўдай сказаць, што на ім ані плямкі... На бруднай рабоце адно лайдакі застаюцца чыстымі. Але ў якую б краіну ён сёння не прыехаў, з ім шчыра вітаюцца і тыя, хто хутчэй адсячэ сваю руку, чым пацісне заплямле ную чалавечай крывёю.
На гэтым і спынімся...
УЛАДА I МОВА
Палітыка, як форма ўлады — гэта перадусім мова. Пакуль не было паўнавартаснай мовы, улада чалавека ў першабытным хаўрусе мала чым рознілася ад улады важака ў звярыным статку. I толькі са станаўленнем мовы дыскурсы тых ці іншых інтэнцыяў улады пачалі разгорт вацца ў недасяжную раней далечыню — пазней сягаючы аж на іншыя кантыненты.
Я часам нават схіляюся да думкі, што дзякуючы менавіта ўладнаму патэнцыялу мовы (а не камунікатыўнаму, інтэлектуальнаму, эстэтычнаму і г.д., і да т.п.), яна займела тое значэнне і той статус, якія займела. Іншымі словамі, маўленне сталася мовай найперш таму, што мова апынулася самым зручным інструментам для пашырэння і замацавання прасторы ўлады.
Натуральна, я ніякім чынам не маю намеру абараняць гэтую зусім не навуковую тэзу. Разам з тым, да месца не магу абмінуць згадкай слыннага Клода Леві-Строса, які кажа, лічы, пра тое самае (што праўда, не адносна ўсёй мовы, атолькі яе пісьмовай версіі). “Трэба прызнаць, што першасная (курсіў мой — В.А.) функцыя пісьмовай камунікацыі — паскарэнне працэсу зняволення людзей. Бескарыслівае ўжыванне пісьма дзеля інтэлектуальнага і эстэтычнага задавальнення ёсць ускосным вынікам, але і ён найчасцей ператвараецца ў сродак узмацнення, апраўдання ці прыхавання таго ж прыгнёту (“Сумныя тропікі”).
У прыклад да сваёй гіпотэзы Леві-Строс згадвае вялі кія да-пісьмовыя імперыі Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі, якія нейкі час валадарылі над мільёнамі людзей, але, не маючы пісьма, хутка рассыпаліся і знікалі. Звяртаючыся бліжэй да сучаснасці, Леві-Строс піша: “Сістэматычная дзейнасць еўрапейскіх дзяржаваў у XIX стагоддзі на карысць усеагульнай адукацыі была непарыўна звязаная з пралетары-
зацыяй насельніцтва і пашырэннем службы ў войску. Барацьба з непісьменнасцю, такім чынам, супадае з узмацненнем кантролю над грамадзянамі з боку Улады. Калі ўсе будуць умець чытаць, Улада зможа ўпэўнена казаць: няма каму адгаворвацца няведаннем закону”.
(У звязку з апошнімі развагамі ЛевіСтроса беларускі культуролаг Юрась Барысевіч слушна заўважыў, што барацьба бальшавікоў з непісьменнасцю мела на мэце тое самае — татальна ахапіць насельніцтва СССР сваім панаваннем.)
Гэта даўняя аблуда, якая спрэс трымаецца і дасюль, быццам над “цёмным” народам уладарыць лягчэй, чым над “адукаваным”. Магчыма, “цёмны” народ лягчэй паняволіць і трымаць у каланіяльным стане, але вялікае і тры валае панаванне верагоднае толькі праз мову (пісьмо). Хрысціянская Царква шматкроць павялічыла прастору сваёй улады, калі даўмелася перакладаць “Біблію” і “Святое Дабравесце” на нацыянальныя мовы. Злучаныя Штаты Амерыкі наўрад ці дасягнулі б сёння амаль сусветнага панавання, каб Вялікая Брытанская імперыя (над якой, як вядома, ніколі не заходзіла сонца) у сваю пару не разгарнула дыскурс англійскай мовы на ўсю зямную кулю. Калі Брытанская імперыя змарнела і заняпала, амерыканцам толькі і заставалася напампаваць гэты (даўно сфармаваны) дыскурс “сусветнай” мовы ўласнай энергіяй і прагай экспансіі.