• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    38.59 МБ
    Нехта невядомы здрадзіў Вітаўтаву карону.
    Апанас Філіповіч здрадзіў уласнага вучня Яна Лубу. Вучыў, выхоўваў чарговага Ілжэдзімітрыя, каб пасля здаць маскоўскаму пасольству. Яшчэ Апанас Філіповіч клікаў Міхаіла Раманава, каб ішоў з вайною на родную Апанасу Літву, дзяліўся з маскоўскім царом дзяржаў нымі таямніцамі, павучаў караля Ўладзіслава IV, канцлера Льва Сапегу. Кароль ды канцлер глядзелі на гэтыя штукі паблажліва. Апантаны Апанас вырабляў у гэтай дзяржаве што хацеў — і ўрэшце даскакаўся. Царква зрабіла са здрадніка святога.
    Аднойчы ў беларускай Акадэміі навук збіраліся ўшанаваць па мяць самых знакамітых дзеячаў старажытнасці — паставіць Стэлы. Абмеркаванне кандыдатураў было, па дэмакратычным часе, адкрытае. Павесілі на дошцы даўгі спіс кандыдатаў на стэлу, і кожны з навукоўцаў вольны быў паставіць “плюс" альбо “мінус".
    Насупраць прозвішча Сімяона Полацкага якісь максімаліст напісаў: "Здраднік. Перакінуўся на бок цара маскоўскага”.
    Небарака Сімяон Полацкі заблукаў на мяжы канфесіі ды Радзімы, не ведаў, што галоўнае, але і ў сваёй “здрадзе” імкнуўся захаваць сумленнасць. Спрабаваў перарабіць маскоўскага Навухаданосара на цывілізаванага еўрапейскага манарха, але не ўдалося. Сімяон Полацкі стаўся для Масковіі культуртрэгэрам, навучыў маскоўцаў скла-
    даць вершы, падараваў ім першы літаратурны стыль (барока), але ягоных высілкаў не ацанілі як след ані тутэйшыя, ані тамтэйшыя. Добра, што яшчэ на палю не пасадзілі.
    Падчас кампаніі Напалеона Банапарта ў Беларусі пачалася суцэльная здрада — мяшчане віталі супастата хлебам ды соллю, a шляхта запісвалася ў напалеонаўскія харугвы, каб разам ваяваць Маскву. Як быццам вярнуліся часы Альгерда.
    Кастусь Каліноўскі вызваляў “дзецюкоў", “братоў сваіх, мужыкоў родных” ад няволі. а тыя браты адлоўлівалі ды здавалі каліноўцаў царскім жандарам за тое, што “хаваюць ад народу царскую волю '.
    XX стагоддзе было росквітам здрады, тут і кветачкі цвілі, “зялёны ліст, чырвоны цвет”, і ягадкі крывавыя спелі. На нашым матэрыяле можна складаць анталогію здрадніцтва".
    24.	ІДЭАЛОГІЯ I ТЭХНАЛОГІЯ
    Жыць нацыянальнай ідэяй гэта ідэалогія.
    Жыць з нацыянальнай ідэі гэта тэхналогія.
    У эпоху краху ўсіх ідэалогіяў, калі быццё цалкам згарнулася да памераў тэхналагічнага бытавання.нацыяналізм марна аналізаваць, шанаваць і берагчы з гледзішча ягонай ідэалагічнасці...
    Уласна, у звязку з праблемай нацыяналізму ў тэхнакратычным грамадстве, ёсць, бадай, толькі адно сапраўды істотнае запытанне: наколькі нацыяналізм тэхналагічны? Гэта значыць, наколькі ён вартасны не як ідэалогія адбывання быцця, а як тэхналогія адбывання быцця?..
    Хаця, па вялікім рахунку, на гэтае запытанне адказала само жыццё. Бо, насамрэч, нацыяналізм у сваім цэлым ужо даўно зусім не ідэалогія, а толькі тэхналогія арганізацыі соцыуму. Да таго ж пакуль гэта самая ўніверсальная і найбольш эфектыўная тэхналогія, за што сведчыць ягоная прысутнасць паўсюль на зямной кулі. (Іншая справа, што феномен глабалізацыі ўжо падрыхтаваў нам канцэптуальна новую мадэль уладкавання чалавецтва...)
    Ці тэхналагічны ў акрэсленым значэнні беларускі этнанацыяналізм? Гэта лёсавызначальнае пытанне. Бо калі не, не тэхналагічны, дык колькі б мы не ўлягаліся ў адраджэнне мовы, гісторыі, культуры, колькі б не ладзілі мітынгаў, пікетаў, шэсцяў, колькі б не ганілі кожную новую ўладу за яе абыякавасць да ўласна беларускай візіі нацыянальнага праекту усё будзе марна. Сучасная цывілізацыя не бярэ пад увагу не тэхналагічныя ідэі, а тым болей не прымае іх да рэалізацыі.
    Відавочна, што сёння ў Беларусі ёсць сферы, дзе этнанацыянальная ідэя — дастаткова тэхналагічная ідэя. Тут найперш згадваюцца літаратура, часткова — адукацыя, фрагментарна — культура, у асобных праявах — палітыка,
    гісторыя, беларускамоўная журналістыкаі да т.п. I хаця гэткіх сфераў вельмі мала, яны лакальна разасобленыя, пераважна не прэзентатыўныя, аднак іх наяўнасць свед чыць, што пакуль этнанацыянальнай ідэяй можна не толькі жыць (эмацыйна, духоўна), але што з яе таксама можна і жыць (матэрыяльна, прагматычна).
    Разам з тым, у беларускага этнанацыяналізму, як сіс тэмнай і самастойнай падзеі, падобна, няма будучыні. За сталося трохі пачакаць, каб убачыць, як яго прыгарне да сябе і ўжо ніколі не адпусціць з абдымкаў паспаліты нацыяналізм. 3 гэтага можна моцна нурыцца, а можна і хоць трохі ўсцешыцца. Ужо хаця б таму, што паспаліты нацыяналізм ніяк не абыдзецца без складовай этнаграфізму, асабліва тых яго фрагментаў, што забяспечаныя тэхналагічнасцю. А значыць, беларушчына і надалей застанецца ў Беларусі, прынамсі, у тым яе патэнцыяле, які яна рэальна зможа сама з сябе выявіць...
    Міне яшчэ колькі часу і пад беларускім нацыяналізмам пачнуць разумець зусім не тое, што разумеюць сёння. У ім мала застанецца ўласна беларушчыны, але затое будзе ўся Беларусь. I ў той Беларусі аб’явіцца процьма беларускіх нацыяналістаў, якім не да галавы будзе ні беларуская мова, ні нацыянальная культура...
    Так яно станецца. Ужо ж напэўна.
    Адно не пытайцеся мяне, ці добра гэта?
    He бывае правільных адказаў, правільнымі бываюць толькі пытанні.
    25.	НААСТАЧУ
    Кожны з нас належыць да грамадзянаў нейкай краіны, мае ў гэтай краіне ўласны падворак з домам або кватэру ў гарадскім гмаху, але насамрэч чалавек камунікатыўна адкрытай цывілізацыі жыве Нідзе. Блытаніна ў арыентацыі паходзіць з таго, што мы ўсё яшчэ карыстаемся моўнымі фігурамі, якія склаліся ў класічныя эпохі, калі быццё чала века пераважна фармавалася месцам ягонага існавання і таму ў значнай меры было тоесным пэўнаму ландшафту, адпаведным формам працы, апрычоным культурным і куль тавым рытуалам. I нават кніжная (і шырэй — мэтафізічная) культура, якая ў асноўным сваім масіве складвалася з інтэлектуальных ініцыятываў, што паходзілі з розных прастораў і эпохаў, не вымыкала тады чалавека з ягонага “тут” у нейкае “нікуды”, а толькі ўдакладняла каардынаты быцця як універсальнага цэлага і ў дадатак маркіравала трансцэндэнтную перспектыву.
    Але так было раней, у класічныя эпохі. Цяпер ужо быційна ніхто не жыве на роднай зямлі, у роднай краіне. Што сёння азначаюць словы “роднае”, “чужое”, “далёкае”, “блізкае”, калі англійскую прынцэсу Дзіяну (пакуль яна была жывая) я бачыў часцей, чым сваю адзінакроўную сястру, калі пра інтымныя стасункі Клінтана з Левінскі я ведаю куды болей, чым пра гэткія ж стасункі лепшага сябра, калі розныя дабрачынныя фундацыі, якія пра мяне нават ніколі не чулі, уклалі ў мяне грошай болей, чым мае нішчымныя бацькі. Зрэшты, рэч не ў асобных прыкладах, якія можна доўжыць бясконца. Рэч у тым, што не пакідаючы родных сялібаў, кожны з нас незаўважна апынуўся раскіданым па ўсім свеце.
    У бязгучнага выбуху, які гэтак далёка параскідаў чалавека па розных прасторах зямной кулі, што яму бадай ніколі не сабрацца ў адно цэлае дома, дзе ён толькі працуе і
    начуе,шмат назоваў. Мы скарыстаемся толькі адным з іх, вынесеным на вокладку кнігі французскіх даследнікаў Філіпа Брэтона і Сержа Пру, а менавіта “Выбух камунікацыяў”...
    Прастора гэта адлегласць, якая аддзяляе чалавека ад чалавека, народ ад народу. У першую чаргу дзякуючы гэтай прасторавай адлегласці і магчымыя былі розныя тыпы культураў, як апрычоныя формы засваення таго ці іншага фрагменту прасторы.
    Але прастора — гэта не толькі тое, што адсланяе чала века ад чалавека, народ ад народу, але і тое, што праз сродкі камунікацыі лучыць іх між сабой, набліжае адно да аднаго. Чым больш развітыя сродкі камунікацыі, тым менш становіцца прасторы і тады чалавек пачынае насоўвацца на чалавека, народ на народ, культура на культуру... Усё гэтае вялікае мноства грувасціцца адно на адно, шчыміцца, сціскаецца...
    У другой палове XX стагоддзя сродкаў камунікацыі назапасілася ў такой колькасці, што яны стварылі крытычную масу, якая спарадзіла неверагоднай магутнасці выбух. Гэтым выбухам камунікацый прастора, як падставовы феномен быцця, была амаль цалкам зніштожаная, з чаго адразу згубілі сэнс такія паняткі, як “цэнтр”, “перыферыя”, “адлегласць” і да іх падобныя. Цэнтр свету сёння ўсюды, дзе стаіць тэлевізар са спадарожнікавай антэнай і кампутар, падключаны да Інтэрнэту.
    Знікненне прасторы (яе згортванне яшчэ ўХІХ стагоддзі распачалі чыгунка і тэлеграф) уласна і спарадзіла праблему, якая атрымала назву татальны крызіс культуры.
    Культура гэта падзеі часу, трывала зафіксаваныя ў прасторы. Калі прастора адсутнічае, дык знакам і падзеям культуры няма дзе статычна зафіксавацца, бо ўсялякая праява культуры жыццядайна выяўляецца толькі ў значэнні пэўнай сумы статыкі, пазасталай аддынамічных перарухаў часу. 3 чаго вынікае, што жыццядайнасць куль-
    турнага знаку палягае найперш на яго трывалай зафіксаванасці ў прасторы нацыянальнай ці сусветнай культуры. А ў сітуацыі адсутнасці прасторы знакі і атрыбуты ўсіх культураў страчваюць укарэненую прыналежнасць да пэўнага месца і скочваюцца ў яміну аднаго кантыныуму, дзе ў калейдаскапічным рушэнні няспынна засланяюць сябе іншымі. Да таго ж (і гэта, бадай, галоўнае), у сітуацыі адсутнасці прасторы знакі і атрыбуты ўсіх іншых культураў апынаюцца ля чалавека гэтаксама блізка, як знакі і атрыбуты уласнай. На экране тэлевізару Вавельскі замак, Кітайская сцяна і праспект Францішка Скарыны ў Менску знаходзяцца на адной дыстанцыі ад гледача, нават калі ён глядзіць тэлевізарудоме, які стаіць на праспекце Францішка Скарыны. 3 чаго атрымліваецца, што знікае ці становіцца амаль незаўважнай, розніца паміж роднай і іншымі культурамі. А што яшчэ, як не адлегласць рабіла блізкую культуру роднай, а далёкую чужой? I калі на працягу ўсяго жыцця на адной далечыні ад чалавека пачнуць прысутнічаць знакі і атрыбуты розных культураў, да таго ж яшчэ ў няспынным калейдаскапічным рушэнні, дзе знакі роднай культуры будуць толькі асобнымі фрагментамі стракатага мноства, дык з якой культурай зможа тады з’ідэнтыфікаваць сябе чалавек? Натуральна ні з якой. Зрэшты, у адсутнасці прасторыўсе размовы пра культурную ідэнтыфікацыю становяцца ўвогуле гранічна праблематычнымі.
    Марцін Гайдэгер, вялікі знаўца праблемаў быцця, прасторы і часу, некалі пісаў: “Цяпер пад пагрозай знаходзіцца сама ўкарэненасць (у глебу В.А.) сучаснага чалавека”. Але бяда прыйшла не адтуль, скуль яе чакаў Гайдэгер, і была яна больш татальнай, чым прагноз. He ўкарэненасць аслабла аслабла і неўпрыкмет знікла тое, ува што можна ўкарэньвацца раптам невядома куды падзелася сама прастора...