Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
бачання той самай сітуацыі ў спадзеве, што гэтым разам яна высветліць тое, аб чым нам летуценіцца: з намі сотні тысяч, мільён! а раптам і не адзін...
Але асабіста я ад вынікаў гэтай ініцыятывы чакаў зусім іншага “цуду”: можа, урэшце з яе сфармуецца разуменне, што нас ёсць столькі, колькі нас ёсць. I з гэтага разумення нашыя палітычныя і грамадскія ініцыятывы далей будуць скіраваныя не на нейкі міфічны беларускі народ, у спадзеве раскатурхаць яго да нацыянальнага жыцця, а на нас саміх, якія ёсць сёння, колькі б там нас ні было, з нашым разуменнем цывілізаванага палітычнага і грамадскага ўладкавання. Гэта значыць, што мы, “нацыянальна заангажаваныя”, перастанем быць адно нейкай механічнай сілай для татальнай экспансіі нацыянальнай ідэі на прастору ўсёй Беларусі і вызначым сябе ў якасці самадастатковага суб’екту ўнутры гэтай прасторы, зразумеем сябе як актуальную праблему, якую мы самі для сябе мусім і здольныя вырашыць... Вырашыць менавіта праз сябе, a не праз прылучэнне да нас (да нацыянальнай ідэі) астат няга насельніцтва Беларусі.
Прынамсі, перадусім гэтая праблема мусіць выступіць як наша ўласная праблема, і ўжо толькі пабочна — як экспансія нацыянальнай ідэі вонкі...
Жыццё і смерць у дыскеце з Айчынай
Усялякая дзяржава ёсць нішто іншае, як суплёт правоў і абавязкаў дзяржавы перад яе грамадзянамі — і наадварот. Адсутнасць узаемных правоў і абавязкаў ці немагчымасць іх рэальна атрымліваць і выконваць з аднаго альбо з другога боку ператварае дзяржаву ў фікцыю, пакідае за ёй толькі ідэю дзяржавы, а за яе грамадзянамі — адно права маральнага выбару: наследаваць гэтай ідэі ці адсланіцца ад яе. Вось чаму ў сітуацыі з БНР (у сітуацыі ад-
сутнасці ўзаемных правоў і абавязкаў) паперадзе ўсяго апынуўся “маральны выбар”.
Маральны выбар — рэч, безумоўна, сур’ёзная, але паколькі ён ужо зроблены, дык лагічна паўстае пытанне: a што з гэтым маральным выбарам рабіць далей, калі з дзяр жавы, як кажуць, ні даць ні ўзяць?..
Пэўна, каб унікнуць гэтага пытання, я ў пару трызненняў над віртуальнай Беларуссю, бадай, нават інтуітыўна (бо тады, здаецца, не думаў над гэтым) зачапіўся за “гульню”, паколькі гульня аўтаматычна здымала праблему правоў і абавязкаў.
Так, гульня не надзяляе цябе ніякімі правамі, але яна і не патрабуе ад цябе ніякіх абавязкаў, апрача абавязку прытрымлівацца правілаў гульні. Яна нічога табе не абяцае, акрамя магчымасці гуляць у тую гульню, якая табе падабаецца, бо праз яе ты можаш кампенсаваць тое, чаго пазбаўлены ў рэальным жыцці.
Я выдумляў Беларускую Нацыянальную Рэспубліку як гульню для тых, хто яе (у значэнні нацыянальнай ідэі) ужо даўно выбраў як тоесную ягонай экзістэнцыі форму духоўнага і інтэлектуальнага існавання, але не мае магчымасці рэалізаваць гэты выбар з прычыны неадпаведнага соцыуму. Якраз з гэтага гульня ў БНР уяўлялася мне адным з (хай сабе і фантастычных у сэнсе рэалізацыі) спосабаў хоць частковай гуманізацыі той пачварнай дысгармоніі, якая заўсёды ўзнікае, калі твая фізічная прысутнасць у сацы яльна-дзяржаўным дыскурсе цалкам розніцца з інтэлектуальнымі і эмацыянальнымі запатрабаваннямі твайго “я”.
Змушаны жыць у антаганістым мне соцыуме, я вымройваў нейкую эфірную айкумену, якая б аб’яднала мяне з падобнымі ў нейкім маштабным, увесь час інтрыгуючым праекце, альтэрнатыўным маёй прысутнасці сярод рэаліяў светаглядна старонняга мне свету...
Дарэчы, пра “маштабнасць праекту”. У тых маіх ліхаманкавых трызненнях гульня ў віртуальную Беларусь ахоп-
лівала кожнага, хто пажадаў бы ў ёй удзельнічаць, незалежна ад таго, куды яго закінуў лёс — у Рэспубліку Беларусь, Аўстралію ці на Камчатку. Дзяржава без хоць якога лапіку сваёй зямлі магла б дазволіць сабе быць бязмежнай.
Нацыянальная Дзяржава, якая заўсёды з табой, неза лежна ад геаграфічных каардынатаў і формаў таго соцыуму, у які ты патрапіў,магчыма, гэта было б выйсцем для таго, хто бачыць у страце нацыянальнай ідэнтычнасці стра ту самога сябе... Магчыма, каб гэта было хоць як магчыма... Хоць як?..
Пазбаўленыя сваёй дзяржавы, гнаныя са сваёй зямлі і раскіданыя па ўсім свеце габрэі змаглі застацца самімі сабой і праз дзве тысячы гадоў вярнуцца на сваю “гіста рычную радзіму” таму, што дзве тысячы гадоў гулялі ў сваю гульню паводле правілаў, выкладзеных у Бібліі (хай даруюць мне вернікі гэтае і наступнае рызыкоўныя параўнанні), і пад наглядам суддзі, які ў габрэяў называўся Бог.
Але, як вядома, беларусы — не габрэі. Беларусы залішне сур’ёзна ставяцца да жыцця, каб гуляць у жыццё. I гэта, пэўна, таксама няблага. Толькі, як сведчыць гістарычны досвед, калі ты не ўмееш сам забаўляцца, дык табой забаўляюцца іншыя.
ДОУГАЯ, ВЕЛЬМІ ДОУГАЯ ПАУЗА
Не асмейваць чалавечых учынкаў, не пераймацца імі і не клясці іх, а разумець.
Бенедыкт (Барух) Спіноза.
У панядзелак (пасля рэферэндуму 1995 году), дачка запытала, як людзі прагаласавалі “пра бел-чырвона белы сцяг і мову”?
Яна толькі ўвайшла ў хату, стаяла з ранцам за плячыма (тады вучылася ў другім класе) і напята чакала майго ад казу.
Праз радыё я ўжо ведаў жалобныя вынікі рэферэндуму і сказаў праўду... — 3 вачэй дзяўчаня пырснулі слёзкі.
Добра, што я быў апрануты на працу і меў усе падставы хуценька схавацца за дзвярыма, бо што б я ёй сказаў, чым суцешыў?!
Але яшчэ не паспеўшы схавацца за дзвярыма, я ўжо быў поўны, як звон, нянавісці, якая сама сабой загула словамі: гэтага яму я ніколі не дарую...
Натуральна, той даўні эпізод узгадаўся не так сабе. Сваім эмацыйным успамінам я хацеў нагадаць, што бадай у хоцькаго з дэмакратычна (а тым болей яшчэ і на цыянальна) заангажаваных грамадзянаў нашай краіны здараўся момант, калі ён зацінаў у сабе нешта падобнае да "гэтага яму я ніколі не дарую”. Інакш і быць не можа, бо за дзесяцігоддзе сваёй улады Аляксандр Лукашэнка стварыў столькі сітуацыяў, у якіх абражалася і рэпрэсавалася годнасць чалавека, што іх поўны пералік можна было б уціснуць хіба ў бясконцасць стужкі Мёбіуса. Тут і бязлітаснае ўдушэнне страйку працаўнікоў метрапалітэну (скуль і набрала хаду рэпрэсіўная машына), і гвалт над дэпутатамі ў будынку парламенту, і “дзікае паляванне” на ўдзельнікаў мітынгаў ды шэсцяў, і хамавітае шальмаванне
палітычных апанентаў (ва ўсіх магчымых спосабах), і вандалізм да нацыянальных святыняў (найперш сцягу ды гер бу), і маўклівы пераслед беларускай мовы (і яе носьбітаў), і публічнае абсцёбванне функцыянераў рознага гатунку, і запалохванне “дырэктарскага корпусу”, і знікненне апазіцыйных палітыкаў...
Хопіць. Бо я зусім не маю на мэце ў чарговы раз да водзіць, які Аляксандр Лукашэнка нехарошы палітык. Хаця б таму, што харошых палітыкаў не бывае. Палітыкі бы ваюць вялікімі і нязначнымі, папулістамі і прагматыкамі, рэфарматарамі і кансерватарамі, агрэсарамі і міратворцамі... Але харошымі палітыкі a priori не бываюць. I калі мы вымяраем Аляксандра Лукашэнку мерай той крыўды, што ён нам учыніў, дык блытаем палітыка з начальнікам камунгасу, які не парупіўся завезці людзям торф на зіму.
У кожнай сферы дзейнасці ёсць свае параметры, якімі ацэньваюцца дасягненні таго ці іншага чалавека. У даяркі — гэта колькасць літраў малака ад адной каровы, у бізне соўца — прыбытак за год, у альпініста — вышыня гары...
А вось дасягненні палітыка выяўляюць колькасць (у сэнсе працягласці) і якасць (у сэнсе паўнаты) улады. I тут не істотна, якімі сродкамі палітык атрымаў і ўтрымлівае ўладу: самачынным гвалтам, рэпрэсіямі, папулізмам ці наспелымі рэформамі ды разумнымі законамі. (У маштабах палітыкі Сталін і Брэжнеў — велічыні несумерныя, хаця апошні, прынамсі да перыяду “старэчага маразму”, па чалавечых мерках быў куды як больш людскім раўнуючы да Сталіна.)
Зыходзячы з гэткага падыходу, мы мусім канстатаваць, што Аляксандр Лукашэнка, які амаль адразу пасля свайго абрання на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь займеў, лічы, абсалютную ўладу над усёй краінай і трымае яе ўжо дзесяць гадоў — не абы што сабе палітык.
Між іншым, заўважым, Аляксандр Лукашэнка адзіны, хто на еўрапейскай частцы былога посткамуністычнага блоку (а не толькі СССР) утрымаўся на прэзідэнцтве столькі часу. За гэтую пару Літва змяніла ўжо трох Прэзідэнтаў, a “наш”, відавочна, збіраецца і далей доўжыць свой марафон і ніхто яму не можа даць рады: ні апазіцыя, ні Захад, ні Масква. Таму калі нехта ўсё яшчэ думае, што Лукашэн ка ўсяго толькі прыкрая недарэчнасць аднаго з эпізодаў беларускай гісторыі, а ягонае палітычнае “доўгажыхарства” неяк само сабой атрымліваецца, дык ён радыкальна памыляецца. На палітычнай верхатуры выпадковыя людзі доўга не трымаюцца. Там заўсёды ёсць каму падштурхнуць у спіну, калі ў цябе дрыжаць каленкі.
Упершыню рэальна ўвесь свой палітычны патэнцыял Аляксандр Лукашэнка выявіў тады, калі негалосна аб’явіў рушэнне на Крэмль...
Як пайшла пра тое пагалоска, дык спачатку ад рогату ўсе (што тут, што ў Маскве) ледзьве не панадрываліся (маўляў, калгаснік, палітрук, “піліп з канапель” — і на імперскі трон). Але вельмі хутка смехачам сталася не да смеху. Рэйтынгі Аляксандра Лукашэнкі ў Расеі “зашкалі валі”, самыя буйныя расейскія бізнесоўцы вешалі яго партрэты на сценах сваіх кабінетаў, а расейскія губернатары прымалі Аляксандра Рыгоравіча ў сваіх “вотчмнах", як быц цам на ім ужо была шапка Манамаха.
Крэмль не на жартачкі ўстурбаваўся, аднак нічога лепшага не змог прыдумаць, як забараніць Аляксандру Лука шэнку самастойна гойсаць па расейскай частцы ім жа ство ранай Саюзнай дзяржавы...
Толькі яшчэ невядома, чым бы ўся гэтая гісторыя скончылася, калі б Барыс Ельцын не прыняў рашэнне, сапраў ды вартае вялікага палітыка. Сярод тысячаў расейскіх чыноўнікаў ён відушча ўчуяў Уладзіміра Пуціна і перадаў яму ўладу над зняможанай Расеяй.
Аляксандр Лукашэнка калі не адразу, дык досыць хутка
зразумеў, што ягоная гульня на расейскім полі скончаная і паспяшаўся перакінуцца з “вялікага інтэгратара” ў “нацыяналіста”.
Аднак гэта ўжо іншы сюжэт.
Палітык (прынамсі, маштабны) не столькі чалавек, колькі звер. У тым сэнсе, што ў яго, як у звера, мусяць быць гіпертрафавана выяўленыя (адносна чалавека) інтуіцыя ды розныя інстынкты (найперш інстынкт улады). Уласна ча лавечыя якасці (сумленне, адукацыя, інтэлект) толькі замінаюць палітыку. Вось чаму сярод знаных палітыкаў мы амаль не знойдзем выбітных навукоўцаў, слынных філосафаў, вялікіх маралістаў...