• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    38.59 МБ
    Традыцыя прафанацыі Беларусі мае даўнюю гісторыю, згадаем хаця б кансервацыю максімальна зніжанага міфу пра Беларусь, у сваю пару створанага Францішкам Багушэвічам. Але мы не станем наноў вяртацца да ўсёй неабсяжнасці гэтай тэмы, а заакцэнтуем увагу толькі на адным яе невялічкім фрагменце, зусім блізкім нам па часе...
    Калі Аляксандр Лукашэнка займеў уладу, дык апазіцыя (у мностве сваіх ідэалагічных мадыфікацыяў), каб яго перамагчы, не змагла прыдумаць нічога лепшага, як ва ўсіх зручных для яе формах і тэхналогіях, але найперш у недзяржаўных СМІ, пачаць з дня ў дзень ганіць і ганьбіць не столькі ўладу і непасрэдна Лукашэнку, колькі ўсю краіну і ўсё грамадства, пэўна, спадзеючыся, што чым больш жахлівым будзе выглядаць той свет, у якім мы жывём, і тыя людзі, сярод якіх мы жывём, тым хутчэй народ паўстане супраць таго, хто ўжахлівіў нашае жыццё. Каб падмацаваць гэтую тэзу прыкладамі, няма патрэбы кудысьці заглыбляцца, даволі нагадаць хоць колькі з безлічы тых слоганаў, што ва ўсіх на слыху: “балота”, “быдляндыя”, “хамскі народ”, “жлобская нацыя, “саветыкусы”, “калгаснікі”, “саўкі”, “крэолы" і да т.п.
    Беларусь мусіць быцьудзячнай сваім грамадзянам, што
    яны амаль забыліся на апазіцыйныя газеты, перасталі хадзіць на апазіцыйныя мітынгі і галасаваць за апазіцыйных кандыдатаў. Бо з гэтага пазбягання паспалітым людствам хоць якіх ініцыятываў палітычнай апазіцыі вынікае спадзеў, што апазіцыя сваімі вербальнымі вывяржэннямі забрудзіла не ўсю краіну, а толькі ўласныя глузды і душы.
    Ужо даўно зразумела, што “Луку на муку” перамелюць не жорнавы апазіцыі, а ветракі часу. I некалі ж гэта зда рыцца. Але калі мы разам не вывернем устойлівую стратэгію шальмавання ўсіх і ўсяго на шляхі павагі да суайчыннікаў і гонару за тую рэальную Беларусь, якой яна ёсць цяпер, дык і пасля змены ўлады не выкараскаемся з таго бруду, які плённа прадукавалі ўсе папярэднія гады. Здаецца, няцяжка зразумець, што ў сітуацыі татальнай спрафанаванасці ўсёй сацыяльнай прасторы такія сакральныя рэчы, як Дзяржава, не паўстаюць.
    Звяртаючы ўвагу на татальную прафанацыю Беларусі як на рэальную пагрозу яе дзяржаўнасці не толькі сёння, але і заўтра, я не хацеў бы, каб мае словы палічылі чымсьці накшталт закліку да перайменавання чорнага на белае, a белага на ружовае (гэтым дастаткова актыўна займаецца кожная паноўная ўлада). Праблема палягае не ў перамене знакаў, а ва ўсведамленні, што інтэнсіўная прафанацыя беларускай рэальнасці адбываецца зусім не таму, што яна насамрэч ёсць такой, а таму, што пэўным суб'ектам глабальнага палітычнага поля як знадворку (з Усходу ці Захаду), так і знутры (нацыянал дэмакратам, сацыял дэмакратам, лібералам, камуністам...) неабходна нагружаць Беларусь прафанным зместам, бо толькі ў прасторы прафаннага яны могуць спадзявацца некалі аб’явіць свой апрычоны праект Беларускага Дому як адзіна магчымы варыянт яе сакралізацыі.
    На жаль, ні досвед паразы ідэі Адраджэння, ні досвед іншых ідэалагемных паразаў, як і гістарычны досвед уво гуле, не спыняюць марных спадзяванняў нашых палітыкаў
    на ідэалагемную манапалізацыю гэтага краю, хоць шмат хто з іх добра ведае, што цягам усёй сваёй гісторыі прастора Беларусі, лічы, ніколі не была монаэтнічнай, монарэлігійнай, монасацыяльнай, монамоўнай і г.д.
    Таму нам нічога не застаецца, як меркаваць, што і ў перспектыве:
    -	Беларусь ніколі не будзе толькі беларускай, але і ніколі яна не будзе толькі расейскай ці польскай...
    -	Беларусь ніколі не будзе толькі праваслаўнай, але і ніколі яна не будзе толькі каталіцкай ці пратэстанцкай...
    -	Беларусь ніколі не будзе толькі празаходняй, але і ніколі яна не будзе толькі праўсходняй ці якой там яшчэ...
    Гэтую гульню ў адмаўленне хоць якіх татальнасцяў у Беларусі можна доўжыць і доўжыць, аднак мы тут прыпы німся, каб сказаць наступнае...
    Асноўны цяжар праблемаў сучаснай Беларусі паходзіць з таго, што бальшыня нашых палітыкаў, інтэлектуалаў і проста актыўных грамадзянаў лічыць, быццам тая Беларусь, якую мы маем, гэта толькі руіны каланізацыі, калектывізацыі, камунізацыі і г.д., на якіх адно некалі ў будучым магчыма зладзіць спраўны Беларускі Дом. Іншымі словамі, амаль усю папярэднюю хаду падзеяў на Беларусі яны ўспрымаюць як суму скажэнняў яе нейкай віртуальна can раўднай гісторыі...
    Я ж са свайго боку не даю веры такому падыходу, бо схільны лічыць усе ранейшыя паразы, акупацыі, генацыды ды ўсялякае падобнае іншае не скажэннямі беларускай гісторыі, а самой гісторыяй, аднолькава сапраўднай, ад нолькава нашай, як і нашыя перамогі, здзяйсненні, здабыткі. Таму для мяне тая Беларусь, якую мы цяпер маем, выяўляецца не руінамі лакальных дэфармацый апошніх некалькіх соцен гадоў, а сакральным вынікам усёй тысячагадовай (як мінімум) гісторыі гэтай прасторы. Аўсё сак ральнае варта шанаваць такім, якое яно ёсць. Бо той, хто не шануе сакральнае, абірае сабе радзімай прафаннае.
    23.	ВЯЛІКАЯ ЗДРАДА
    Колькі (не падлічыць) беларусаў за апошнія паўтара стагоддзі ахвяравалі сваімі жыццямі дзеля аплікацыі нацыянальнай ідэі ў штодзённае жыццё краю!?. Зазвычай яны цяжка жылі і нядобра паміралі, закатаваныя (калі не фізічна, дык маральна) чарговай паноўнай уладай. Але як бы ні складваліся лёсы, усе тыя героі (добра вядомыя ўсім нам і нікому зусім невядомыя), свята верылі, што рана ці позна іх мара ўцялесніцца ў існую рэальнасць і беларуская мова, культура, гісторыя будуць дамінаваць на кожным лапіку роднай зямлі, атуленай ад злыбяды гісторыі сваёй нацыя нальнай Дзяржавай.
    Гэтай надзеяй яны і трымаліся і ў самім жыцці, і на самым апошнім яго скраені. I сваёй трываласцю ўздымалі да веры ўсё новых ахвяравальнікаў уласных лёсаў... Аднак, падобна, надыходзіць пара вялікай здрадьГ ўсім тым высокім мроям і спадзяванням, дзеля ўвасаблення якіх праз стагоддзі не ашчаджалі сваіх жыццяў лепшыя з беларусаў (а значыць, і здрада кожнаму з іх персанальна)...
    Формула гэтай здрады кранальна простая Беларусь ніколі не будзе толькі беларускай'.
    Што і казаць, у гэтай роспачнай казані няма нічога арыгінальнага “ворагі беларушчыны” вунь калі ўжо сцвярджалі гэтаксама і нават куды больш радыкальна, бо заўжды праміналі ўвагай слова “толькі”.
    I ўсё ж такі навіна тут ёсць і не абы якая. Бачыце, у маўленні істотна не што гавораць (усе людзі ад веку кажуць прыблізна адно і тое самае), а хто гаворыць і ад імя каго? Дык вось, за ўжо досыць доўгую гісторыю айчыннага нацыяналізму разуменне, што “Беларусь ніколі не будзе толькі беларускай”, адно ў наш час пачало фармавацца ўнутры яго самога і публічна абнаяўлівацца не супраціўнікамі ці “калабарантамі”, а зацятымі апалагетамі нацыя-
    нальнай ідэі. 3 рознай мерай абачлівасці і ў кожным разе з адметнай інтэрпрэтацыяй уласнага здумлення, але ўсе яны (пакуль не шматлікія) сведчаць за сістэмны перакрут ў ацэнцы магчымасцяў разгорткі нацыянальнага ў Бела русі. I хаця футурыстычныя прыкіды наступных шляхоў і перспектываў беларускага нацыяналізму пакуль адбыва юцца ў россып, аднак сам гэты, увогуле гранічна сумны факт радыкальнага злому, абнадзейвае, бо кажа пра раз вітанне з вялікай рамантычнай ілюзіяй, якая ўжо даўно набрыняла згубай для ўсёй беларушчыны.
    Натуральна, што калі з досведу трагічнага прамінулага пачало выспяваць досыць прыкраеўсведамленне відаць. збеларусіць усю Беларусь ніяк не атрымаецца, дык перад кожным, хто гэтакдумаў, рубам паўстала пытанне: атады як?
    (Між іншым, апошняе ўжо само па сабе сталася надзвычай істотным, бо ваўсе ранейшыя часы праблема выгля дала безальтэрнатыўнай: альбо ўсё альбо нічога. I тады капец Беларусі, паколькі ніякія іншыя, сінтэтычна-кампрамісныя варыянты нацыянальнага ўладкавання нават не бра ліся пад ўвагу. А адсюль і адчай, і расчараванні, і сыход упрочкі былых вернікаў нацыянальнай ідэі, як толькі сітуацыя ў сваёй безальтэрнатыўнасці апыналася тупіковай...)
    Гэты фрагмент (зрэшты, як і ўся кніга), уласна, і пры свечаны маёй візіі праблемы, сфармаванай рашучым запытам: “калі не ўсё, то тады як?”. Але перад тым, як ужо наўпрост адказаць на радыкальны запыт, канспектыўна падсумуем усё раней сказанае, толькі ўжо ў праекцыі паразы татальнасці традыцыйнай нацыянальнай ідэі.
    Гістарычна і геапалітычна Беларусь належыць да еўрапейскага логатопу. Менавіта там (тут) быў дэтэрмінаваны інтэграл яе кону. Але пазней наш Край будзе забраны Расейскай імперыяй і тым самым надоўга апынецца адлуча ным ад свайго натуральнага месца. Далей усё заладзіцца яшчэ больш пакручаста... Пакуль Расея, праз русіфікацыю
    краю, занурыцца ў вызваленне ліцвінаў ад плёну польскага каланіялізму, ва ўлонні беларускай вёскі неўпрыкмет дафармуецца ўжо ўласна беларускі этнас. Дзякуючы яму, неўзабаве ў суплёт нацыяў Расейскай імперыі дадасца і беларуская. Аднак расейскі нацыяналізм (у нейкі перыяд пад гаслам камунізму), у змаганні за ўласную манаполію, пакрысе вынішчыць беларушчыну амаль дарэшты. Толькі і ў яго не атрымаецца вынішчыць пакліканне гэтай прасторы да ўласнай суб’ектнасці, якая была дэтэрмінаваная ёй конам...
    Вось з усяго гэтага разам у 1991 годзе мы атрымаем уласную Дзяржаву ў сярэдзіне Еўропы, але без хоць якіх выразных прыкметаў нацыі ў яе аснове.
    Калі добра ўдумацца, дык па-свойму гэта была жахлівая сітуацыя. Яе, бадай, можна параўнаць з сітуацыяй чалавека, які раптам заўважыў, што ён не мае ценю. Нібыта ўсё ў яго, як у людзей, але ценю няма, і таму чалавек не дае веры свайму жытву.
    Таму паўсталай незалежнай Беларускай Дзяржаве, каб займець хоць якую матывацыю ўласнай канстытуяванасці, трэба было тэрмінова запоўніць пустату ўнутры самой сябе чымсьці нацыянальным (як вядома, у XX стагоддзі толькі наяўнасць нацыянальнага легітымізавала дзяржаву). Аднак Рэспубліка Беларусь здарылася залішне хутка, каб у каго быў час падумаць, а што ва ўмовах нашай сітуацыі можа быць вылучанае ў якасці інтэгральнай формулы нацыянальнага?
    Зрэшты, каб час на гэта нават і быў, дык пра нешта падобнае ўсё адно б ніхто не думаў, бо тады нацыянальнае ў нас як бы a priori таясамілася з мовай, гісторыяй, культурай... А паколькі ўсяго гэтага на тую пару мы не мелі, то і не ўяўлялася іншага выйсця, як тэрмінова ўлегчыся ў адраджэнне зніклага ды вынішчанага.
    Хваля нацыянальнага Адраджэння была магутнай, але “верхавой” — яна не скаланула глыбіняў шараговага по