• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    38.59 МБ
    Між іншым, у тую пару рэспублікай кіраваў Пётр Машэраў. Натуральна, за сваё шчыраванне ён атрымаў ух валу ад маскоўскіх уладаў (і персанальна ад Мікіты Хруш-
    чова). Але не толькі — ад уласнага народу таксама. Пер шая ўхвала цалкам зразумелая, а вось усенародная любоў беларусаў да таго, хто актыўна прычыніўся да справы сістэмнага вынішчэння беларушчыны, выглядае нейкім недарэчным парадоксам. Аднак насамрэч нічога парадаксальнага тут няма, хаця абыякавае, а падчас нават і варожае стаўленне беларусаў да ўласнай мовы, не перастае здзіўляць каго заўгодна.
    Каб адказаць на пытанне, чаму так сталася, чаму бела русы за камуністамі, у адрозненне, скажам, ад грузінаў не рабілі ніякіх захадаў у абарону роднага слова, мы мусім згадаць, дзе і ў які час сфармавалася ўжо ўласна беларуская мова, а менавіта пару “нічыйнага мораку” (XVIII — канец XIX стагоддзяў), калі пазбаўленая каналаў улады і кніжнай (высокай) культуры, беларуская вёска самахоць напрацоўвала сабе лінгвістычны канон, з якога потым вымкне і літаратурная мова.
    Але для нашай аналітыкі істотны не лінгвістычны мо мант, а сацыяльны. Таму найперш звернем увагу, што беларуская мова (у адрозненне ад старабеларускай) паўстала і доўгі час функцыянавала выключна як плебейская мова сацыяльнага поду. На ёй размаўлялі адно тыя паспалітыя (вяскоўцы, жыхары апошніх ускраінаў мястэчак і гарадоў), што жылі з мазаля і былі цалкам адлучаныя ад хоць якіх выгодаў прывілеяванага жыцця больш заможных групаў і класаў. 3 чаго кожны асобны выпадак падвышэння сацыяльнага статусу селяніна ці наёмнага працаўніка перадусім патрабаваў замены ўласнай мовы на нейкую іншую. Адсюль і быў сфармаваны сацыяльны стэрэатып беларускай мовы як таго, што ў кожным разе трэба пераадолець (адра чыся), калі ты жадаеш сабе лепшай долі. I гэты стэрэатып не быў ідэалагічным сімулякрам — ён з дня ў дзень фармаваўся зусім канкрэтнымі праявамі штодзённага жыцця...
    Пасля восьмага класу бацькі выправілі мяне з мястэчка ў няблізкі свет — паступаць у тэхнічную вучэльню аж
    пад Маскву. Праз два тыдні я вярнуўся да хаты без студэнцкага білету, але з неблагой расейскай гаворкай (на тую пару я ўжо ад пуза быў наеты расейскай літаратурай і ў расейскамоўным асяродку мая лінгвістычная інверсія адбылася без аніякіх высілкаў з майго боку). На Бацькаўшчыне я хутчэй па інерцыі, хаця і не без пэўнага форсу, нейкі час працягваў размаўляць па-расейску. Ах, з якім захапленнем і зайздрасцю глядзелі на мяне сябрукі, якой глыбокай і шчаслівай радасцю свяціліся вочы бацькоў, калі яны слухалі маё “оканье”. I толькі праз шмат гадоў, ужо ў пару “перабудовы”, неяк згадаўшы тую сітуацыю, я зразумеў: прычынай захаплення і зайздрасці былі зусім не мае лінгвістычныя здольнасці, а здавён сфармаванае ўсведамленне, што ў чалавека, які лёгка развітваецца са сваёй мовай і гэтаксама лёгка набывае іншую, ужо ж, напэўна, ёсць варыянты лепшай, за беларускую, долі...
    Дарэчы, мая маці сталася самай прывілеяванай партніхай мястэчка не толькі з сваіх прафесійных здольнасцяў, але і з лінгвістычных. — Паколькі ўсё мясцовае начальства было з прысланых сюды пасля вайны расейцаў (ці добра абруселых беларусаў), дык яна хуценька засвоіла расейскую мову і тым самым прыгарнула да сябе найбольш заможную кліентуру.
    Адным словам, для ўжо ўласна беларусаў тутэйшая мова ад самага пачатку была тым ганебным, зневажальным таўром, якое кожны мусіў вытравіць (ці хаця б старанна прыхаваць), калі жадаў падвысіць сацыяльны статус.
    Але гэтая сітуацыя для беларускай мовы, як пакажа час, была яшчэ не з самых горшых. Горшае мову чакала напе радзе, калі ў першай палове XX стагоддзя беларуская нацыянальная ідэя пацярпела шэраг глабальных паразаў (апошнюю — у трыццатыя гады), пасля чаго яе актыўных носьбітаў пачалі татальна рэпрэсаваць і вынішчаць. (Прыкладам, да апошняга чалавека быў знішчаны ўвесь даваенны мовазнаўчы атрад рэспублікі, які працаваў над пяці-
    томным “Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы” — у жывых застаўся толькі адзін тэхнічны работнік). Менавіта тады беларуская мова, якая раней была толькі знакам са цыяльнага аўтсайдэрства, сталася для калектыўнай беларускай свядомасці яшчэ і знакам бяды. Бяды рэальнай, блізкай, смяротнай для кожнага публічнага адэпта роднай мовы. У самым лепшым выпадку зацятых карыстальнікаў матчынага слова чакалі занядбанасць і нішчымніца, у горшым — эміграцыя, Сібір ці Курапаты.
    А цяпер мы можам вярнуцца да “феномену” партызанскага кіраўніка “партызанскай рэспублікі”. Пётр Машэраў стаўся нацыянальным героем з розных падставаў, але яшчэ (а можа, і перадусім) таму, што лакалізаваўшы нацыянальнае красамоўства вузкім пісьменніцкім асяродкам, ён насамрэч загнаў у рэзервацыю не беларускую мову, a беларускую бяду, якая палягала на гэтай мове. I калі Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч паспрабаваў вызваліць мову з рэзервацыі, яго хуценька адлучылі ад ганаровай пасады. Паспаліты бела рус калі не розумам ведаў, дык нутром прадчуваў, што як толькі кіраўнік беларускай дзяржавы пачне размаўляць на мове бяды, то неўзабаве ўсёй краінай гора не абярэшся.
    Праўда, на пачатку 90-х, з прычыны краху рэпрэсіўнай імперыі, страх перад беларускай мовай, як падставай жорсткіх і татальных рэпрэсій, на нейкі момант змініміза ваўся, што і стварыла ўмовы для разгортвання шырокага адраджэнскага руху і нават легалізацыі беларускай мовы ў якасці адзінай дзяржаўнай. Але як неўзабаве высветлілася, гэта быў не сістэмны, а толькі сітуацыйны пералом. Бо вельмі хутка свядомыя носьбіты беларускага слова зноў зазнаюць здавён звыклыя рэпрэсіі, ганьбу, эміграцыю — і сваімі драматычнымі лёсамі адновяць калектыўны страх перад беларускай мовай, як мовай бяды.
    Будзем карэктнымі, цяпер сітуацыя значна рознілася ад ранейшай, прынамсі, за мову ўжо не катавалі, а тым
    болей не расстрэльвалі на жоўтым пясочку. Аднак за выняткам скрайнасцяў, сутнасна нічога не змянілася. 3 аднаго боку, насцярожанае стаўленне да мовы паспалітых масаў і ўлады, з другога — самаахвярнае служэнне роднаму слову тых, хто сэрцам адгукнуўся на яго змораны покліч. Дарэчы, апошнія зазвычай свята вераць, што як толькі адэпты беларушчыны атрымаюць уладу, дык матчына мова вельмі хутка запануе на абшарах нашага краю. Але калі думаць не сэрцам, а галавой (як яно быццам і належыць), то давядзецца прызнаць, што такога, бадай, ніколі не будзе. I зрэпрэсаваная генетычным страхам калектыўная памяць тут ужо не асноўная з прычынаў.
    Дзеля абгрунтавання гэтай маркотнай тэзы давайце звернемся да тыпалагічна блізкай нам па многіх параметрах Ірландыі. Вось ужо болей як дзевяноста гадоў ля ўлады там знаходзяцца радыкальныя нацыяналісты, а ірландс кая мова за гэты час у краіне не толькі не запанавала, a наадварот — вымарнела ў нішто. I прычына таму навідавоку — функцыянальныя магчымасці нацыянальнай мовы, раўнуючы з ангельскай, былі непараўнальна зніжаныя ўжо ў пару вызвольных перамогаў ірландцаў, і таму ў справе штодзённага жыццяладу яна не вытрымала канкурэнцыі з магутнай суседкай-заваёўніцай...
    Калі мова сістэмна зніжае ўзровень дабрабыту маса вага шарагоўца — у гэтай мовы няма перспектывы, прынамсі, гарантаванай.
    На праблемнае пытанне: мова ці каўбаса, звычайны ша раговец цалкам слушна адказвае — каўбаса. Бо мова створаная дзеля жыцця, а не наадварот. I калі нейкая мова не паляпшае жыццё чалавека, дык навошта яму такая мова? I ўсе самыя палымяныя і пераканаўчыя аргументы рамантыкаў ад нацыяналізму будуць заставацца для паспаліта га чалавека пустой балбатнёй, калі з мовы нельга жыць — і жыць добра.
    Сітуацыю з паўсюдным адраджэннем беларускай мовы
    ўскладняе той факт, што сёння чалавецтва на злом галавы кінулася ў глабалізацыю, якая канцэптуальна мяняе ролі і значэнні нацыянальных моваў у камунікатыўным алгарыт ме сучаснага жыцця — натуральна не на іхнюю карысць. Тут даволі праблемаў і для моваў-лідэраў, а што тады казаць пра мовы-аўтсайдэры?..
    На гэтым кароткі экскурс у сітуацыю беларускай мовы можна было б і запыніць, каб не муляла яшчэ адна, фар мальна нібыта лакальная праблема, але якая даўно перарасла свой натуральны вымер і цяпер як нейкая пачвара знутры выгрызае і без таго здрабнелае данельга цела беларускай мовы... Я маю на ўвазе зацятае супрацьстаянне дзвюх граматык: “тарашкевіцы” і “наркамаўкі” ці, інакш,— "класічнай” і "нармальнай”.
    У 1918 годзе Браніслаў Тарашкевіч у “Беларускай граматыцы для школ” упершыню сфармуляваў правапісныя нормы літаратурнай беларускай мовы. Натуральна, персанальны граматычны канон, хай сабе змайстраваны, бе зумоўна, таленавітым філолагам, шмат у каго выклікаў шэраг пытанняў і пярэчанняў, тым болей, што Тарашкевіч у сваіх падыходах пераважна абапіраўся на маўленне віленска ашмянскага рэгіёну. Таму калі ў 20 я гады пачалася татальная “беларусізацыя” ўсяго беларускага абшару, дык зусім заканамерна паўстала пытанне аб рэформе права nicy. Дарэчы, і сам аўтар “граматыкі” не адмаўляў гэтай патрэбы. У прадмове да пашыранага і перапрацаванага выдання 1929 году ён пісаў, што “сам цяпер бачыцьдужа выразна цэлую чараду яшчэ спрэчных пытанняў (у аканні, у правапісе чужаземных слоў і інш.), бачыць патрэбу і магчымасць спрашчэння правапісу, але не бярэцца праводзіць якія-кольвечы паважнейшыя змены такім індывідуальнапартызанскім спосабам, накідаючы свой праект праз падручнік. Гэта павяло б толькі да шкоднага хаосу.
    Бо тутака поспех, запраўды, можа быць людзям на смех. Горш за тое: непавязаныя паасобныя змены на лепшае
    “могуць заграмаздзіць і загарадзіць дарогу да запраўды добрай рэформы”.
    У 1926 годзе на міжнароднай канферэнцыі ў Менску (з удзелам самога Макса Фасмера) быў зацверджаны новы правапіс.
    Дарэчы, падчас папярэдніх абмеркаванняў і падрыхтоўкі канферэнцыі Якуб Колас і Язэп Лёсік сярод іншага прапанавалі скасаваць мяккі знак паміж зычнымі ва ўсіх пазіцыях. Супраць гэтага актыўна выступілі Янка Купала і Вацлаў Ластоўскі.
    Прыняты варыянт правапісу мала каго задаволіў і ягоная дапрацоўка цягнулася да 1930 году, калі быў падрыхтаваны наступны праект, які, па сутнасці, і лёг у аснову “сумна знакамітай” правапіснай рэформы 1933 году. Нядобрая слава гэтай падзеі наўпрост звязаная з палітычным гвалтам над "нацдэмамі”, які ў тую пару ўжо ўвабраўся ў сілу і паўплываў на некаторыя пазіцыі рэформы, зак лаўшы ў правапіс тэндэнцыі да русіфікацыі беларускай мовы. 3 гэтага надалей палітычная складовая рэформы сталася дамінуючай у выбары варыянту правапісу як у вольнай ад бальшавікоў Заходняй Беларусі, так і пазней у па ваеннай эміграцыі. Тут падыход быў гранічна просты: абы не як у бальшавікоў,— і з гэткім падыходам мусілі змірыц ца і тыя, што раней самахоць падтрымлівалі прапанову Коласа ды Лёсіка, і тыя, што да нямецкай акупацыі (якая для многіх скончылася эміграцыяй) паспелі прызвычаіцца да “бальшавіцкай” рэформы і нават зацаніць яе мэтазгоднасць у канцэптуальным плане. Ускосна гэтую “канцэптуальную мэтазгоднасць” падтрымаў і Янка Купала: “Стары правапіс, у якім ня мала было засмечанасці, нацдэмаўс кай “самабытнай” архаічнасці, трымаў беларускую мову ў палоне правінцыяналізму, у рамках нацыяналістычнай абмежаванасці”. Паперадзе было ўжытае азначэнне “ўскосна”, хаця цытаваны тэкст наўпрост адмаўляе старому правапісу ў хоць якіх вартасцях, але не забудземся, што Янка