Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
Таму далей усе палітычныя падзеі будуць разгортвацца амаль выключна ў формах дэмакратычнай атрыбутыкі і рыторыкі. Але — і толькі. Бо сапраўдную палітычную сутву часу выявіць нешта зусім іншае. А менавіта, пад “дымавой завесай” дэмакратычных пераменаў на стратэгічныя паз іцыі высоўваўся нацыяналізм. I хаця ўсе тыя краіны, што наноў аб’яўлялі пра незалежнасць (ад Венгрыі да Манголіі) ці прагалошвалі яе ўпершыню (як Малдова), спяшаліся наперад усяго заявіць пра свой дэмакратычны выбар, аднак насамрэч яны перадусім выбіралі ддя сябе на цыяналізм і менавіта на ягоным грунце будавалі свае дзяржаўныя ўтварэнні, дзе атрыбуты дэмакратыі выкон валі пераважна адно фармальныя функцыі альбо і ўвогуле былі ўсяго толькі вітрынай.
А цяпер збочым ад праблемаў татальнага рэваншу нацыяналізму ў адзін з ягоных абсягаў, найбольш істотны для нашай гаворкі. Паперад усяго звернем увагу, што тыя дзяржавы, якія сфармаваліся на фрагментах распалага СССР, узялі сабе за аснову моўна-этнічную нацыянальную мадэль. Гэтак сталася нават там, дзе этнічна карэннае насельніцтва не пераважала (ці пераважала нязначна) у агуле насельніцтва краіны. Як і там, дзе ў значнай колькасці прысутнічалі прадстаўнікі самых розных нацыянальнасцяў. У першым выпадку перадусім маецца на ўвазе Латвія і Эстонія, у другім — Казахстан.
Чаму так атрымалася, адказаць зусім няпроста. Верагодна адной з прычынаў (хай сабе і не асноўнай) было тое, што за камуністамі тэорыяй нацыяналізму публічна было забаронена займацца, калі такім заняткам не лічыць
бязлітасную прапагандысцкую крытыку нацыяналізму, як такога. Таму для тых лідэраў, якія прыйшлі ў палітыку на “хвалях перабудовы”, бадай нават не да галавы было, што апрача моўна-этнічнага ёсць яшчэ нейкія іншыя спосабы нацыянальнага ўладкавання. Пэўна, істотную ролю ў гэтым выбары адыграў і той факт, што ў першай чвэрці дваццатага стагоддзя многія з будучых савецкіх рэспублік спрабавалі стварыць незалежныя дзяржавы ў прасторы “эт награфічных межаў” і цяпер механічна працягвалі раней запачаткаваную традыцыю. А да ўсяго гэтага, безумоўна, дадалося і тое, што на еўрапейскім кантыненце падобная мадэль дасюль застаецца найбольш пашыранай і калі хоць дзе вядзецца гаворка пра нацыянальную дзяржаву, то амаль заўсёды на ўвазе маецца дзяржава, дзе дамінуе тытульная нацыя з усімі сваімі асноўнымі атрыбутамі (мовай, гісторыяй, традыцыяй, культурай...).
Натуральна, можна і далей расшукваць тыя падставы і прычыны, што паўплывалі на “адзінадушны” выбар, але нам тут істотна іншае, а менавіта, што Беларусь таксама прылучылася да агульнай тэндэнцыі, нават не парупіўшыся пра сістэмны аналіз уласнага нацыяналістычнага патэнцыялу. Але асноўную гаворку на гэтую тэму мы распачнем крыху пазней, а пакуль звернем увагу на ідэю Адраджэння, якой і была падрыхтаваная практычная рэалізацыя моўна-этнаграфічнай мадэлі.
Як быццам палягае навідавоку, што ідэя нацыянальнага Адраджэння (гэтаксама і Народнага фронту) запазыча ная ў “прыбалтаў”, якія раней за іншых сталі на сепаратны шлях і шмат чаго ўжо паспелі сфармуляваць да таго моманту, калі нацыянальны рух у Беларусі набыў хоць нейкую моц. I гэта сапраўды так было. Разам з тым будзем усведамляць, што як толькі палітычны акцэнт перастварэнняў перасунуўся з антыкамунізму на этнакультурную традыцыю, дык ва ўмовах Беларусі ідэю Адраджэння нельга было абмінуць незалежна ад таго, існавала яна ўжо
недзе, ці яе трэба было вынайсці самім беларусам. Рэч у тым, што на тую пару супольнымі намаганнямі камунізму і расейскага нацыяналізму ўсё ўласна нацыянальнае ў Беларусі было вынішчана амаль ушчэнт. I таму ў сітуацыі вышэй згаданага выбару не прадбачылася іншага выйсця, акрамя як пачаць інтэнсіўнае і адначасна карпатлівае ўзнаўленне, адраджэнне, рэканструяванне наўсцяж знікла га, каб адсланіць ад сябе пустату віртуальнымі абрысамі і пазнакамі былога...
Праўда, апошні мой выраз пра завесу з гістарычных сімулякраў патрабуе ўдакладнення, бо ён з сённяшняга досведу, а тады, здаецца, амаль усе былі поўныя веры, што былое можна наноў уцялесніць, узнавіць у статусе рэальна прысутнага, матэрыялізаваць гэтаксама, як у сучасным матэрыялізуецца будучае. I ўжо пасля таго, як усё гэта здарыцца, адбудзецца — на адноўленым падмурку майстраваць новы Беларускі Дом.
На гэтую справу (справу Адраджэння) разам падхапіліся многія і многія — і з розных бакоў. Тут былі і калектыўныя “ветэраны” нацыянальнага руху (“Майстроўня”, “Талака”, “Бабілон”...), і толькі паўсталыя аб’яднанні, рухі, партыі (“Тутэйшыя”, “Мартыралог Беларусі", Таварыства беларускай мовы, Беларускі народны фронт, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада і мностваўсяго іншага што ў сталіцы, што на правінцыі і ў замежжы). Да таго ж яшчэ напярэдадні Незалежнасці (а тым болей потым) бальшыня дзяржаўных СМІ (улучна з тэлебачаннем) з ахвотай і сімпатыяй стала ўзнаўляць раней забароненыя для публічнай агалоскі падзеі, справы і постаці з неверагодна багатай гісторыі Беларусі. Што ўжо казаць пра незалежніц кія і дэмакратычныя газеты, часопісы, кнігі, суполкі і супольнасці, якія, здаецца, толькі тым і займаліся, што без стомы гарталі старонкі мінулага, каб увідавочніць наяўнасць сапраўдных нацыянальных каштоўнасцяў і сярод іх як найвелькую — саму беларускую нацыю.
Мы не шмат перабольшым, калі скажам, што ў тую пару заангажаваныя Беларуссю беларусы пераважна жылі не ў сучасным, а ў прамінулым. Постаці Вітаўта, Сапегі, Касцюшкі... зрабіліся для “свядомых” больш блізкімі і больш пазнавальнымі за постаці суседзяў па лесвічнай пляцоўцы, абрэвіятура ВКЛ сталася паролем для ўсіх “сваіх”, a вокліч “Жыве Беларусь!” — агульнанацыянальным кодам, які адчыняў усе дзверы ў культуру і палітыку. 3 гэтай апантанасці гісторыяй мы нават трохі пераблыталі эпохі, што мела сур’ёзныя наступствы, бо ў такім кантэксце архаічная напрыканцы XX стагоддзя ідэя нацыянальна-этнаграфічнай дзяржавы ўспрымалася намі за цалкам рэальную для фармалізацыі ў наяўным.
Як ужо казалася, нацыянальнае рушэнне мела безліч персанальных і калектыўных суб’ектаў, але досыць хутка наперад усяго (і лічы безальтэрнатыўна) вылузнуўся Беларускі народны фронт. У палітычным лідэрстве Народнага фронту галоўная заслуга, што бясспрэчна, Зянона Пазняка. Ён, ачолеўшы нацыянальна-дэмакратычны рух, які фармаваўся літаральна на маршы, паспяхова скарыстаўся плёнам расейскай перабудовачнай публіцыстыкі, прыбалтыйскіх народных франтоў, заходняй прапаганды і дыпламатыі, інтэлектуальным наробкам і палітычнай энер гіяй уласнай дэмакратычнай і ліберальна настроенай інтэлігенцыі. Зянон Пазняк гэткім адмысловым чынам выкруціў тагачасную палітычную сітуацыю ў Беларусі, што кожны, хто прагнуў пераменаў, іншага ладу жыцця ці хаця б проста быў незадаволены тым, што мае, хоцькі-няхоцькі мусіў станавіцца пад бел-чырвона-белы сцяг. БНФ татальна завалодаў палітычнай ініцыятывай. Справа даходзіла да парадаксальнага. Над стотысячным натоўпам рабочых, якія колькі там дзён запар прыходзілі на плошчу Незалежнасці з трывогі за развал Савецкага Саюзу, разгул дэмакратыі і падвышэнне цэнаў, луналі бел чырвона-белыя сцягі...
Калі б слова “геній” я быў схільны дастасоўваць хоць
да якога палітыка, дык наважыўся б прызнаць, што ў тую пару Зянон Пазняк быў геніяльным палітыкам, бо скарыстаўся з сітуацыі значна больш, чым яна насамрэч мела ў сабе для нацыянал-дэмакратычнага руху. Але адсюль, з гэтага завышанага сітуацыйнага поспеху, вымкнулі і будучыя праблемы БНФ, бо рэальна соцыа-культурная сітуацыя ў Беларусі не мела таго патэнцыялу, які мог бы падтрымліваць гэты рух у заяўленым на пачатку маштабе.
Фігура Зянона Пазняка настолькі значная для той бурапеннай пары (і ці толькі для той?), што я не магу пазбавіцца ад спакусы невялікага расповяду пра ўласную эвалюцыю разумення гэтай асобы і стаўлення да яе.
У кожнага з нас, нацыянальна заангажаваных, быў свой “раман” з Пазняком. Дарэчы, шмат у каго ён цягнецца і дагэтуль. Таму я тут не выключэнне (хаця мне нават не давялося быць ягоным знаёмцам). I, як у кожным рамане, у маім было ўсё: і першае захапленне, і сляпое каханне, і нянавісць, і здрада.
Упершыню я пабачыў Зянона Пазняка, калі ўскараскаўся на плечы сябра, выдатнага паэта Леаніда Дранько-Майсюка. Было тое ў 1988 годзе на Дзяды каля наўмысна зачыненай брамы на Усходнія могілкі. Шыхты міліцыянтаў і амапаўцаў з усіх бакоў сціскалі натоўп будучых нацыяналістаў, каб людзі падушылі самі сябе. Было пасапраўднаму страшна і карцела як-небудзь уцячы адсюль. Ад страху ды нянавісці народ выенчваў кагадзе дадзенае Алесем Адамовічам азначэнне Беларусі: “Ван-дэ-я, Ван-дэя!” (Зрэдзьчас гучала і больш зразумелае для ўсіх беларусаў: “Фа шыс-ты, фа-шыс-ты!..) I тут скразняком пранеслася: цішэй, цішэй, Пазняк гаворыць... Тады я і папрасіўся ў сябра залезці яму на плечы, каб пабачыць чалавека, які, толькі што вырваўшыся з міліцэйскага палону, не ўцёк да хаты, а добрахоць вярнуўся ў самую гушчыню скрай небяспечных яму падзеяў...
У нейкі момант народ усё ткі прарваў шчыльную абло-
гу раз’ятраных супрацівам праваахоўнікаў парадку. Пакуль мы з сябрам азіраліся на волі, побач прабег падлетак і паведаміў шэптам: “Ідзем на Курапаты”.
Калона недзе з двух тысячаў чалавек выцягнулася па прасёлку ўзбоч кальцавой дарогі, а на самой дарозе сінхронна і роўнавяліка рухалася калона з машынаў, дзе былі і закратаваныя вязніцы на колах, і “вадамёты”, і аўтобусы, бітма наладаваныя міліцыянтамі, амапаўцамі, вайскоўцамі.
Досыць хутка кіраўніцтва карнай аперацыяй, напэўна, пераканалася, што людзі ідуць на Курапаты — і тады механізаваная калона набрала хуткасць ды знікла, каб перагарадзіць дарогу “нефармалам” (пакуль яшчэ гэтак называлі будучых “бэнээфаўцаў” і нацыяналістаў) на падыходзе да месца схарону ахвяраў сталінскага тэрору... I тут Пазняк, апрача мужнасці, прадэманстраваў і не абы-якія якасці стратэга. На першай выспе ён запыніў людзей, пап расіў сабрацца гуртам, апусціцца ўпрысядкі (каб было добра відаць выступоўцаў) і спакойна правесці мітынг.
Чырвонае сонца хілілася долу. 3 чыстага сіняга неба зрэдзьчас зляталі сняжынкі. Стаяла напятая цішыня. Свет знерухомеў, і ў гэтым нерухомым свеце на голай выспе прыселая сціжма людзей слухала Пазняка, які ўзвышаўся над усімі, як помнік самому сабе.