• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    38.59 МБ
    3 папярэдне сфармуляванага вынікае, што ў кожнага чальца былой камуністычнай імперыі пасля пераацэнкі камуністычных каштоўнасцяў мусіла адбыцца і рэвізія свайго стаўлення да Расеі і ўсяго расейскага як такога. Натуральна, не маглі ўнікнуць падобнай працэдуры і мы. Тым болей, што праблема “Расеі” ддя нас заўсёды была абцяжараная эсхаталагічнымі канатацыямі. (Ды і зараз на яе асялку ўсё яшчэ вагаецца нашае “быць ці не быць” — этнасу, нацыі, дзяржаве.)
    14.	РАСЕЯ I МЫ
    Сказаць, што для Беларусі “праблема Расеі” сягае ў сівую даўніну,— значыць нічога не сказаць. Верагодна, мы з ёю і нарадзіліся, як бывае нараджаецца чалавек з нейкай генетычна абумоўленай апрычонасцю, якая ў такім выпадку становіцца ягонай нормай. I трэба ясна ўсведам ляць, што выдаліць з сябе гэтую праблему ў нас ніколі не атрымаецца, нават калі знадворку Расея перастане адыгрываць хоць якую ролю ў нашым лёсе. Бо Расея не на ўсход ад земляў Беларусі, Расея — усход Беларусі. Гэта значыць, што Расея пэўным сваім контурам (як і Еўропа) натуральна знаходзіцца ўнутры нашай уласнай самасці.
    Але было б вялікай памылкай лічыць, што з гэтага мы ча сткова “Расея”, а часткова “Еўропа” (ці хай сабе нават сума папярэдніх складнікаў)... Hi першае, ні другое, ні трэцяе...
    Мы — беларусы. Іншымі словамі, у нечым надзвычай істотным мы рашуча адрозныя ад усіх астатніх (як і ўсе астатнія міжсобку). I складнік “Расеі” ў самасці беларусаў ёсць якраз адным з чыннікаў нашай адрознасці. Дарэчы — у першую чаргу ад непасрэдна Расеі.
    Апошняе зусім не ёсць парадоксам. Гэтаксама “Азія”, “азійства” ў целе Расеі не набліжае Расею да ўласна Азіі, а перадусім адсланяе — у супраціўным экспансіянізме і непераадольным антаганізме.
    Хапала і ў нас гэтага “экспансіянізму і непераадольна га антаганізму”. Hi з кім нашыя продкі столькі не ваявалі, як з тымі, каго сёння мы называем расейцамі. Толькі ў сярэдзіне XVII стагоддзя падчас “крывавага патопу” ў вайне, арганізаванай “маскалямі”, загінуў кожны другі жыхар нашага краю — было 4,9 мільёны, засталося 2,5. (Між іншым, цягам вайны з нямецкім фашызмам, якая чамусьці лічыцца самай крывавай у нашай гісторыі, загінуў кожны чацвёрты беларус...)
    ...Тады і пагасла сонца над Вялікай Літвой і ўзышло над Вялікай Расеяй.
    Вядома, і да гэтай падзеі ў расейцаў (маскоўцаў) ужо была ідэя Трэцяга Рыму і Града Божага на зямлі, але кан чатковае замацаванне ў расейскай свядомасці сваёй месіянскай ролі адбылося не раней, чым Юры Пераможца на ўздыбленым кані працяў дзідай сэрца Рэчы Паспалітай і двухгаловы арол распасцёр крылы над усёй Усходняй Еў ропай.
    “Я памятннк себе воздвнг нерукотворный...”, і далей самы вялікі паэт тады яшчэ маладой і пасіянарнай імперыі пералічвае пабраныя народы, што прыйдуць схіліцца перад ягоным помнікам за тыя добрыя пачуцці, якія ён лірай абуджаў у сэрцах людзей.
    “Я не паэта, о крый мяне Божа...”, і далей пра тое, што паколькі беларусы нікога не маюць, дык хай будзе хаця б Янка Купала.
    У гэтых “помніках” двух нацыянальных геніяў куды больш сугестыўна, чым у лічбах, прачытваецца адказ на пытан не: каму якімі здабыткамі ды стратамі (фізічнымі і духоўнымі) адгукнулася эпоха тых апакаліптычных войнаў.
    Гэта надзвычай істотны момант, на які ніколі не варта забывацца, бо менавіта на памянёных “здабытках” (расейцы) і “стратах” (беларусы) далей будуць фармавацца (у супрацьлеглых вектарах) ментальнасці рускага і беларускага чалавека.
    Верагодна, тут нехта заўважыць, што не зусім слушна (а можа, і зусім не слушна) звязваць выспяванне этнічна га светагляду з канкрэтнымі гістарычнымі падзеямі. Я і сам гэтак мяркую, але ў дадзеным выпадку мне падаецца досыць верагодным, што катастрафічны вынік супрацьстаяння з Расеяй шмат у чым паспрыяў замацаванню ў свя домасці беларусаў філасофіі стыхійнага фаталізму.
    Фаталізм глыбока індывідуалістычны светапогляд, ён вымагае не толькі добраахвотнага падпарадкавання фа-
    туму (кону), даверлівай згоды з тым, што ёсць і якім яно ёсць, але і тоеснасці суб’екту з самім сабой. На апошняе трэба звярнуць асаблівую ўвагу, паколькі сэнсавы цэнтр беларускага варыянту фатальных стасункаў з рэальнасцю менавіта тут. Імкненне да тоеснасці з самім сабой, да невыхаду за межы гэтай тоеснасці ў вонкавы, духоўна іншы кантэкст, сталася вызначальным у светаглядзе беларусаў.
    Але вызнаючы істотную ролю “крывавага патопу" ў рассыпанні беларусаў на адзінкавыя саматоеснасці, пагодзі мся, што гэтаму спрыяла і ўся астатняя гісторыя краю. Беларусь ужо ў пару фармавання ВКЛ была шматрэлігійным і шматканфесійным краем. Які агульны сабор (і якая саборнасць) можа быць у праваслаўных, уніятаў, каталікоў, пратэстантаў, іудзеяў, мусульманаў, паганцаў?.. I якую “абшчыну” з іх можна скласці, калі яны і працуюць, і святку юць у розныя дні, да таго ж робяць усё гэта кожны пасвойму.
    Істотна паўплываў на дэкалектывізацыю і такі сацыяльны феномен, як беларуская шляхта. Па некаторых ацэнках навукоўцаў, яе колькасць сягала больш за 10% ад агульнага складу насельніцтва. Натуральна, у абсалютнай сваёй большасці шляхта была “дробнай”, збяднелай і матэрыяльна часам амаль не рознілася ад сялянаў, аднак пры гэтым радыкальна асобілася і ад простага люду, і паміж сабой. I хаця ў фармаванні ўжо ўласнабеларускага этнасу шляхта, лічы, не ўдзельнічала, але ў фактары сацыяльнай дэкалектывізацыі яе роля была досыць значнай.
    Дарэчы, знакамітая беларуская “талака” сведчыць якраз не за калектывізм, а зусім наадварот. Разбэрсаныя рэлігійна і сацыяльна людзі сыходзіліся разам на дзеньдругі, каб зладзіць непад’ёмную ддя кагосьці аднаго справу, і зноў разбрыдаліся кожны ў сваю паасобкавасць. Гэтую сітуацыю не перамяніла і прымусовая калектывізацыя, якая толькі фармальна паяднала натуральна раз’яднаных паміж сабой беларусаў.
    Таму Беларусь для беларусаў і па сёння задзіночваеццаў кансалідаванае цэлае толькі (і выключна) праз інстынкт тэрыторыі, а не праз ідэю калектыўнага “я”.
    Усё радыкальна інакш у расейцаў. У анталагічным сэнсе паміж беларусамі і расейцамі — ментальная бездань. Расейцы ніколі не ведалі (і не шукалі) сваіх “этнаграфічных межаў”, ды і ўвогуле не былі прывязаныя да хоць якога пэўнага месца на зямлі (не лічыць жа такім неабсяжную і амаль умоўную прастору “ад Брэста да Камчаткі”). Наўрад ці хоць у які перыяд Расейскай імперыі расейскі ша раговец больш менш дакладна і тым больш сістэмна ўяўляў яе геаграфічную фігуру. Праблема ўласнай геаграфічнай прасторы паўставала перад ім толькі ў момант чарговага ваеннага канфлікту, звязанага з абаронай ці пашырэннем межаў імперыі. (“Расея, як вядома, вяла ў XVIII—XIX ста годдзяхтрыццацьтры вайны, галоўным чынам захопніцкіх”. Генры Мілер.) А ў астатнюю пару яму дастаткова было ведання пра цэнтр улады і яе персаналізаванае імя (месца імперыі знаходзіцца не ў дыскурсе топасу, а ў дыскур се ўлады). Зрэшты, у іншым выпадку (лакалізаваная канкрэтным топасам), “руская ідэя” ніколі б не набрыняла месіянізмам, і “сабор” не ператварыўся б са звычайнай культавай забудовы на пагорку ў “саборнасць”, як патэнцыйную (віртуальную) тэрыторыю для Града Божага на зямлі.
    “Да д’ябла ўсе! Расея апрычоны свет” — гэтая версіфі кацыя Пагодзіна на тэму чаадаеўскага азарэння засведчыла, што ў расейскім грамадстве сакральная ідэя месіянства ўжо на пачатку XIX стагоддзя скаланізавала і прастору прафаннага. Таму далей на яе аднолькава будуць абапірацца ў сваім адбыванні быцця што звычайны шараговец, што апрычоны інтэлектуал: “Расея — адметная краіна, не падобная ні на якую краіну свету” (Бярдзяеў).
    Расея не Азія, Расея — не Еўропа, Расея — сёмы мацярык, адным словам, “адметны” ад усіх астатніх свет.
    Падазраваць місію Расеі, як вызначальную для лёсу ўсяго чалавецтва, пакрысе сталася натуральна і нават “обыденно” для рускай свядомасці. “Мала таго — за ёю (Расеяй — В.А.) прытоена нейкая Боская задума, ад якой мы не маем права адмовіцца і ад якой мы не здолелі б адмовіцца, нават калі б гэтага захацелі...” (I. Ільін).
    15.	ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ I АДАМ МІЦКЕВІЧ
    Камуністычная ідэя, безумоўна, была Боскім дарункам Расеі ў яе месіянскім рушэнні, якому распад дынастычнай (манархічнай) дзяржавы пагражаў татальным заняпадам. Болей за тое, яна (камуністычная ідэя) надала новай энергіі і паскоранай дынамікі гэтаму рушэнню, у якое апынулася ўцягнутай і Беларусь.
    Тое, што ўнёсак Беларусі (і беларусаў) у інтэрвенцыі камунізму як на іх уласную прастору, так і на прастору ўсяго сусвету апынуўся досыць ладным, зусім не азначае, што яны ў гэтай падзеі выконвалі сваю ролю. Праз прылучэнне да экспансіі камунізму на ўсю зямную кулю беларусы кам пенсавалі для сябе адсутнасць той высокай Беларусі (Вялікай Літвы), якой пазбавіў іх неміласэрны лёс (ці мілажальны кон?). Гэты момант мне бачыццадосыць істотным, таму паспрабуем разгарнуць яго ў некалькіх перспектывах.
    Паўсталая ў разрыве гістарычных дыскурсаў, на тэрыторыі “татальнага мораку” XVIII—XIX стагоддзяў, этнічная Беларусь ні ў адной са сфераў улады не мела не толькі ўласных элітаў, але нават легітымных (замацаваных не пасрэдна за ёй) каналаў, па якіх яе “агенты” маглі патрапіць у хоць якія ўладныя структуры. На тую пару ўся на яўная Беларусь цалкам магла быць апісанай у “нізавой” мадэлі. Гэтую сітуацыю і зафіксаваў Францішак Багушэвіч, стварыўшы сваю Беларусь паводле формы паэтычнага міфу, цалкам закааптаванага ў под сацыяльнага быцця.
    А далей заўважым, што прыдуманая паэтам краіна гнілых хатак і дурных, як варона, мужыкоў займела дзіўны — фантастычны лёс. Усе наступныя генерацыі і пакаленні беларускіх паэтаў, краязнаўцаў, публіцыстаў, якія і сфар мавалі ідэалагему нацыі (прымроілі яе ў газетах і кніжках, з чаго я неяк і назваў беларусаў “папяровай нацыяй”), па
    чыналі і завершвалі афармленне свайго відзежу Беларусі ў фармаце таго паэтычнага міфу, які распавёў напрыканцы XIX стагоддзя адвакат з Вільні. Гэта з ягонай прыдумкі з’явіліся і знямоглыя беларусы, што нясуць на худых плячах сваю гаротную долю (Янка Купала), і “пяць лыжак заціркі” ў прыклад самай вялікай мары тутэйшага чалавека (Змітрок Бядуля), і лапаць дзеда Талаша, як адзіная аўтэнтычная зброя гераізаванага беларуса (Якуб Колас), і каўтун на галаве палешука, як нацыянальная адметнасць, і гнілое балота, як конгеніяльны нішчымнай долі пейзаж...