• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    38.59 МБ
    Савецкая партызанка (паводле афіцыйных звестак — звыш 440 тысячаў партызанаў і падпольшчыкаў) — першы агульнанацыянальны міф беларусаў. Значнасць гэтай па
    дзеі цяжка перабольшыць. Бо Нацыя, як “уяўная супольнасць”, набывае сваю рэальнасць толькі ў міфах і адно праз міфы. Калі заўгодна, Нацыя — гэта нішто іншае, як міф пра Нацыю.
    Але, разумеючы ўсю каштоўнасць міфаў для нацыяўтваральных працэсаў, далей мы паспрабуем дэканстру яваць Вялікае паданне пра мужны і гераічны беларускі народ, якое дзесяцігоддзямі фармавала магутная ідэалагічная машына камуністычнай імперыі. I дэканструяваць не дзеля забаўкі, маўляў, што там спадыспаду, а каб не таясаміць міжсобку міф і тую рэальнасць, на якой ён паўстаў.
    Як гэта ні дзіўна, аднак у праблеме беларускай “партызанкі” звычайна застаюцца ў баку ці ўзгадваюцца толькі ўскосна самыя прынцыповыя пытанні гэтай падзеі і най перш наступнае: масавы партызанскі рух на Беларусі — штучна створаны прэцэдэнт ці натуральна абумоўлены факт? Паколькі гэтае пытанне ўтрымлівае ў сабе шмат аспектаў, паспрабуем вылучыць у ім аснову. Нашыя вясковыя дзядзькі самахоць пацягнуліся ў лясы, ці наўмысна створаная сітуацыя справакавала іх хавацца ў гушчары і часам хапацца за стрэльбы? I яшчэ больш канкрэтна: партызанская вайна была нязмушаным памкненнем воль налюбівых і мужных беларусаў да вызвалення ад акупацыі ці такі выраз ёй надалі з пэўных ідэалагічных патрэбаў.
    На пачатак паспрабуем давесці, што ідэя змагання з нямецка-фашыстоўскімі акупантамі ўвогуле не беларускага паходжання, бо ў праекцыі на беларусаў яна не мае гістарычна пацверджанага генезісу, прынамсі, ужо не мела яго на той час, паколькі традыцыя вайны з іншаземцамі была перапыненая ў апакаліптычных войнах з Масковіяй другой паловы XVII стагоддзя (“крывавы патоп”). Яе пазнейшая як бы наяўнасць у фактах і лічбах спланаваная звычайным ідэалагічным (рамантычным) памкненнем вы лучыць гераічную плынь у бытаванні беларускага народа і тым самым гераізаваць увесь народ. Паасобным фактам
    1794, 1812, 1830, 1863 гадоў, паўсталых на парэштках традыцыі шляхецкай вольнасці, надаецца значэнне ўстойлівай тэндэнцыі, што і “сацыялагічна”, і “агіяграфічна” ніяк не адпавядае агулу рэальнасці на тую пару ўжо спрэс плебейскай беларускай нацыі.
    Гераічнай бывае асоба, народ прынцыпова не-гераічны. Масавы збройны гераізм народа — аксюмаран. Калі б гэтая з’ява існавала папраўдзе, а не была толькі рытарыч най фігурай ідэалагічнага начыння, дык народы ўжо даўно павыбівалі б адзін аднаго ўшчэнт. Масавы гераізм — з’ява больш небяспечная, чым адсутнасць гераізму ўвогуле. Кожная праява масавага гераізму павінна разглядацца як сімптом смяротнай хваробы, за якой страта народам важнейшага з інстынктаў — інстынкту самазахавання.
    Невыпадкова ў мове беларускага народа няма слова, якое акрэслівала б гэтую тэндэнцыю. Больш таго, нават асобныя праявы гэтай тэндэнцыі не абапіраюцца на ўстойлівыя лексемы, а кніжнае, з ідэалагічнай лексікі, “герой” у жывым вымаўленні беларусаў гучыць няйнакш, як іранічна.
    Няма слова — няма і з’явы. У лакальным змесце падобнае сцвярджэнне мусіць успрымацца як спрошчанае ці авантурнае. Але калі мы азіраем шырокі гістарычны прасцяг і, вызначыўшы ў ім нейкую натуральна абумоўленую заканамернасць, не можам ёй падшукаць адпаведнага слова ў мове народа, дык у нас з’яўляюцца сур’ёзныя падставы запытацца: а ці быў хлопчык? Бо не факт і лічба, a ўтаймаванне факту і лічбы ў слове выяўляе іх сапраўдны сэнс альбо ягоную адсутнасць.
    Яшчэ да апошняга падзелу Рэчы Паспалітай, вынішчаная войнамі з Масковіяй, Беларусь была ўжо ў нейкай ступені “акупаваная” Польшчай. Адалей пацягнулася эра перманентнай акупацыі: шведы, французы, немцы, палякі, зноў немцы, а на пачатку, у прамежку і потым — расейцы, расейцы, расейцы. Паднявольны стан, стан акупацыі зрабіўся натуральным для беларусаў, і з цягам часу яны прыз-
    вычаіліся да чужыннага гнёту, як да ціску атмасферы.
    Зноў жа звернем увагу, як факт татальнай залежнасці ад чужаземцаў адбіўся ў мове. Вызначаючы час той ці іншай падзеі, беларусы звычайна кажуць: (гэта было) за палякамі, за немцамі, за саветамі. Мова народа ўжо не ўтрымлівала катэгорый самастойнага бытавання на сва ёй зямлі.
    Дык адкуль тады феномен збройнага супраціву апош няй нямецкай акупацыі? 3 чаго раптам гэтая ідэя апанавала ўсім народам, які даволі абыякава трываў папярэд нія прышэсці чужынцаў, хаця б тых жа самых немцаў яшчэ дваццаць гадоў назад?
    Адказ навідавоку: мадэль жорсткага супраціву акупацыі была навязаная беларусам Расеяй. Для расейцаў, якія ад захопу польска беларускімі войскамі Масквы на самым пачатку XVII стагоддзя зведалі толькі паспешлівы “візіт” Напалеона, чужынец са зброяй у руках сапраўды быў нечым нязвыклым, дысгарманічным, варожым у той апошняй меры, якая вымагала змагання да скону (свайго ці ворага). Тут яшчэ трэба адзначыць, што падобнае стаў ленне да акупацыі вынікала не толькі з ментальнасці расейскага чалавека, але і з ягонага ўсведамлення моцы сваёй дзяржавы, якая здольная і мусіць перамагчы кож нага ворага. А з адваротнага боку — з адмаўлення Расейскай імперыяй якой-кольвек каштоўнасці за жыццём асоб нага чалавека.
    Вось гэткае разуменне акупацыі і было “вменено” паноўнай расейскай ментальнасцю пабраным Расеяй наро дам, і беларускаму таксама. Адсюль і збройны супраціў, адсюль і акцэнт на зніштажэнне ворага, а не на ратаванне чалавека, адсюль — “перамога альбо смерць”.
    Аднак тое, што для Расеі было Вялікай Айчыннай вайной, для нас — самазніштажэннем. Інспіраваная “Масквой” партызанка, з аднаго боку, правакавала немцаў на дадатковую, “пазапланавую” жорсткасць, аздругога, што,
    можа, яшчэ горш, саміх беларусаў да ненатуральнага ім, непатрэбнага і ўрэшце згубнага змагання з акупацыяй.
    Здаецца, і па-сёння мы не ўсвядомілі, што для нас і для Расеі гэта былі дзве зусім розныя вайны, і таму ўсё яшчэ ніяк не выпрацуем сістэму ацэнак тых падзеяў, сыходзячы са свайго разумення каштоўнасці жыцця. Будзем спадзявацца, што некалі такое здарыцца, а пакуль звернем увагу вось на што... Нягледзячы на магутны, татальны ўціск, беларускі народ (падкрэслім яшчэ раз — народ, а не пэўныя спалітызаваныя групоўкі насельніцтва) не прыняў партызанку. Так — не прыняў. I хай нас не ўводзяць у зман усе лічбы і факты ідыёлагаў і “сацыёлагаў”, успаміны ветэранаў і безліч твораў у мастацкай ды публіцыстычнай літаратуры, якія нібыта адлюстроўвалі рэальную барацьбу з ворагам.
    Калі б так яно было папраўдзе, калі б папраўдзе ўвесь народ узняўся на змаганне з акупацыяй, гэта азначала б толькі адно — інстынкт самазахавання этнасу выпетрыўся да тых рэшткаў, за якімі ўжо нічога няма.
    Партызанку зладзілі пакінутыя ў тыле савецкія функцы янеры, падпольныя райкамы, гаркамы, абкамы, дыверсійныя групы, рэйдавыя брыгады, акружэнцы, больш за дзвесце атрадаў НКУС... I ўтрымлівалася яна ідэалагічна, арганізацыйна і матэрыяльна коштам Вялікай Зямлі. А для самога беларускага народа партызанка была чужароднай, марнай і пераважна варожай справай. Яна несла небяспеку смерці ў значна большай ступені, чым сама акупа цыя, бо гэтая небяспека была не гіпатэтычнай, а непасрэднай і вынікала як з карных аперацыяў пасля парты занскіх актаў, так і з гвалтоўнай сутнасці самой партызанкі.
    Фактаў варожасці шараговага насельніцтва да парты занкі, не кажучы ўжо пра абыякавасць да яе, дакументамі, успамінамі, літаратурай назапашана таксама даволі, аднак яны яшчэ нікім не сістэматызаваныя, і на іх ніколі не рабіўся акцэнт. Толькі для нашых “даследзінаў” гэта і не
    істотна, бо мы звернем увагу на іншае, а менавіта на скеп тычную і нават здзеклівую афарбоўку слова “партызан” у жывым вымаўленні. I на захадзе Беларусі (Гарадзеншчына), і на ўсходзе (Віцебшчына — партызанскі край) у непасрэднай, незаідэалагізаванай гаворцы ў слове “партызан” гучыць што заўгодна, ад з’едлівага скепсісу да панылай абыякавасці, толькі не “беларускія сыны”. (Іранічна-паблажлівае “Маўчыць, як партызан на допыце”, можа, вы шэйшая мяжа станоўчай адзнакі, усе астатнія — ніжэй). За выключэннем нешматлікіх фактаў, народная свядомасць адраклася партызанкі, і таму нам не знайсці паважлівых, удзячных, пазначаных гонарам за мужную дзею інтанацый у семантычнай афарбоўцы ўсяго комплексу слоў, якія яе вызначаюць.
    Hi з сацыяльна-палітычнага гледзішча (якое такое вялікае шчасце яны мелі за Саветамі?), ні з натуральнага памкнення зберагчы сябе, сям’ю, род — ідэя змагання з аку пацыяй не магла быць успрынята народам, як жыццёвая неабходнасць. I яшчэ. У масавай народнай свядомасці воля — не абстрактная катэгорыя, яна мае выразна акрэслены духоўна-сацыяльны абрыс. Калі мае... На той час беларусы так доўга не карысталіся воляй, што наўрад ці ведалі яе сэнс. А змагацца ні за што, толькі сабе на згубу, не будзе ні адзін народ.
    Дык ці была для беларусаў Другая сусветная вайна Вя лікай Айчыннай, у кантэксце якой і быў сфармаваны міф пра мужны Партызанскі народ? Верагодна, падобнае пытанне нетактоўна ставіць перад тым канкрэтным беларусам, які лічыў тады і застаецца перакананым да сёння, што змагаўся з фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне. Аднак яшчэ больш нетактоўна і нават абразліва яно гучыць у адносінах да ўсяго народа, нацыі, якую прымусілі самазніштажацца, змагаючыся на баку адной хцівай імпе рыі супраць такой жа другой. Тут трэба дадаць яшчэ вось што. Крытэрый вайны як Вялікай Айчыннай, значна зву-
    жае і проста-такі нахабна спрошчвае гэтую неверагодна трагічную падзею, зводзячы яе да аднамернага супраць дзеяння: “свае” — “чужыя”. I ў дадатак надае вайне высакародны сэнс, якога ў яе не было і быць не магло.
    Там, дзе вайна, там няма высакародства (па-за прыватна-канкрэтнай сітуацыяй). У бруд і кроў упэцкваюцца ўсе. Там, дзе вайна, там няма герояў і антыгерояў, ёсць толькі пакутнікі і ахвяры. I калі наша свядомасць яшчэ не можа абысціся без ідэі гераічнага на вайне, дык няхай паспра буе перанесці сваё ўяўленне аб гераічным на годнае па кутніцтва ці самаахвярнасць (як гэта зрабіла хрысціянства).
    Спроба вылучыць з вайны ў якасці станоўчага прыкла ду той ці іншы яе элемент — ідэалагічная маніпуляцыя. Ніякі грамадскі інстытут не здольны быць больш мараль ным за маральнасць таго часу, таго грамадскага ладу і стану, у якім ён існуе. Ён можа дэклараваць найцнатлівыя маральныя пастулаты, абапірацца на якія заўгодна выса кародныя прынцыпы, але дзейнічаць будзе на тых, якія выснаваныя тагачасным жыццём. Этычны кодэкс хрысці янства застаецца нязменным з часоў апостала Паўла, a сама царква ў розную пару бытавання і рабавала, і забівала, і здраджвала сабе і Богу, адным словам падпарадкоўвалася этычнаму пульсу рэальнага жыцця. Больш ці менш маральнай можа быць асоба, але не грамадскі інстытут, не тая ці іншая грамадска палітычная супольнасць. У вайнуўсе некага забівалі. Забівалі “немцы”, забівалі “рускія”, забівалі “паліцаі”, забівалі “партызаны”. Якое з забойстваў лічыць маральным, а якое амаральным? I што значыць увогуле маральна апраўданае забойства?