Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
рыстоўвалі топас Беларусі для прасоўвання (адзін супраць аднаго) сваіх інфармацыйна-камунікатыўных патокаў.
Тое, з якой хуткасцю і з якім плёнам наўсцяж вясковая нацыя засвоіла тэхналогію індустрыяльнай цывілізацыі, не можа не выклікаць здзіўлення і сведчыць пра моцную ге нетычную памяць народу, які ў лепшыя для сябе часы гэтак актыўна выяўляў здольнасць да самых розных інава цыяў... Але самой вёсцы гэты тэхнакратычны прарыў дорага каштаваў — яна цалкам страціла сваю сацыяльную і культурную актуальнасць.
Беларуская вёска сфармавала этнічны грунт, дала нацыі мову, эстэтычны канон і этычны кодэкс... Нават некалькі першых пакаленняў палітыкаў, навукоўцаў і дзеячоў куль туры ўжо спрэс індустрыялізаванай Беларусі былі адтуль, “з пад саламяных стрэх”. Аднак тры катастрофы запар, кожная апакаліптычнага памеру, амаль ушчэнт разбурылі вёску. Кажучы пра катастрофы, я маю наўвазе індустрыялізацыю, калектывізацыю і урбанізацыю. Апошняя давершы ла працэс разбурэння — горад, як біблейны кіт Іону, пра глынуў знямоглую вёску.
Праўда, мы памятаем, што Іона выйшаў з чэрава кіта адноўленым і духоўна, і фізічна. Бадай, нешта падобнае робіцца і з вёскай. Тут, у горадзе, згуртаваная горадам, яна даводзіць да ладу тое, чаго не магла зрабіць, калі была раскіданая па пясчаных выспах, заслоненых адна ад адной хмызам і туманамі — завяршае працэс кансалідацыі беларусаў і фармалізацыі іх уласнай дзяржавы.
Метафара, хай сабе і біблейная, усяго толькі паэтычны троп. Але ў нашым выпадку паэтычная метафара грунтоўна ўцялесненая ў рэальнасць, за што сведчыць такая, до сыць дакладная навука, як сацыялогія. Толькі паміж 1950 і 1970 гадамі колькасць гарадскога насельніцтва ў Беларусі ўзрасла на 57% і пераважна за кошт беларускіх вяскоўцаў, якія ў сярэдзіне сямідзесятых гадоў ужо склалі палову гарадскога насельніцтва, а горад на той час ува-
браў у сябе больш за палову насельніцтва рэспублікі. I што яшчэ больш істотна, упершыню ад XVII стагоддзя горад зноў робіцца пераважна беларускім. Нагадаем яшчэ раз, што згодна перапісу 1897 году, у гарадах і мястэчках Беларусі жыло толькі 17,1 % беларусаў (тут дамінавалі габрэі — 57,5%). А вось дынаміка росту беларусаў сярод гарадчукоў у БССР: 1926 г. 39,3%, 1959 г. 67,0%, 1970 г. — 69,3%, 1979 г. — 71,5%. (Бадай кожнаму зразумела, што пакуль беларускае места не сталася пераважна беларускім, ні пра якую нацыю, а тым болей пра нацыянальную дзяржаву, не магло быць і гаворкі).
Вышэй ужо не аднойчы казалася, што для паўнавар таснага паўставання нацыі (прынамсі, у яе кананічным разуменні) неабходныя шматлікі сярэдні клас, добра капіта лізаванае грамадства і ладна урбанізаваны соцыум.
Дык вось, гэтую “класічную трыяду” ў яе завершаным выглядзе беларусы склалі адно ў сярэдзіне XX стагоддзя. Праўда, “класічнай” і “завершанай” яе можна лічыць толькі ў тым выпадку, калі мы пагодзімся на месца “шматлікага сярэдняга класу” паставіць “шырокія масы савецкай інтэлі генцыі” (кожны чацвёрты працаўнік рэспублікі ў гэтую пару быў звязаны з разумовай працай), а на месца “капіталізаванага грамадства” — “грамадства, індустрыялізаванае на савецкі лад”.
Адсюль вынікае, што толькі ў згаданую пару Беларусь рэальна займела ўсе соцыа-эканамічныя падставы, каб фармалізавацца як паўнавартасная нацыя. Аднак гэтага не адбылося. I мы ўжо ведаем чаму. У смяротным двубоі нацыяналізму з камунізмам у Беларусі татальна перамог апошні і амаль да тла згамаваў усё ўласна нацыянальнае: ад гісторыі да культуры і мовы.
Далей мы яшчэ вернемся ў гэтую сітуацыі, бо менавіта на ёй закрываецца перспектыва “моўна-этнічнай” мадэлі для нацыянальнага ўладкавання Беларусі, і... адкрываецца перспектыва Беларусі, як “грамадзянскай супольнасці”.
А скончыць гаворку пра урбанізацыю будзе лагічна тэмай “сталіцы”, на якую ў Беларусі чамусьці амаль не звяртаюць увагі, хаця сталіца зазвычай адыгрывае досыць знач ную ролю ў фармаванні Нацыі, але яшчэ больш істотную — у паўставанні Дзяржавы.
Выключная роля сталіцы ў нашым кшталце цывілізацыі абумоўленая тым, што да самага апошняга часу прасторавае ўладкаванне соцыуму мела ў сваім подзе выразна цэнтрапалеглую (і, адпаведна, логацэнтрычную) канструкцыю, пры якой сталіца арганізоўвала і структуравала ўвесь топас бытавання чалавека як дадатак да самой сябе. У та кой пабудове велічыня цэнтру вызначала памеры перы ферыі. Чым больш магутным быў цэнтр, тым шырэй раз гортвалася перыферыя і тым далей адсоўвалася мяжа, як месца страты цэнтрам самога сябе. Ці была б магчымай Вялікая Рымская імперыя з заканадаўчым мястэчкам на ўскраінеўладнагадыскурсу? I таму, яктолькі заняпаў Вялікі Рым, згарнулася амаль у нішто ўся імперыя. У гэткім тыпе цывілізацыі без вялікай сталіцы можна было заваяваць палову свету, як тое зрабіў Аляксандр Македонскі, але на другі дзень пасля сыходу войскаў ад усіх заваёваў заставаўся толькі міф (аналагічны выпадак — гісторыя зброй най экспансіі манголаў).
Геапалітычная трагедыя Беларусі і беларусаў (крэваў, ліцвінаў, русінаў), верагодна, і паходзіць перадусім з таго, што прастора іх бытавання не была ўцэнтраваная і з гэта га канструктыўна структураваная Вялікай сталіцай. He ў пару занядужаў Полацк, не акрыяў у сапраўдную моц На ваградак, зашылася ў перыферыю (адноснаўсёй поліэтнічнай прасторы) Вільня.
Калі па вялікім рахунку, дык наш край ніколі і не меў сапраўднай сталіцы, як цэнтру ўлады на ўвесь падлеглы ёй абшар. Тыя месцы, што пазначаліся як цэнтр, сутнасна, ды і зместам, амаль не сягалі за меру намінатыўнага, аб чым, апрача іншага, сведчыць надзвычай важкая роля
беларускага мястэчка ў кожную гістарычную пару. Феномен беларускага мястэчка, пэўна, і тлумачыцца тым, што ў нас мястэчку трэба было браць да выканання многія функцыі, якія ў іншых краінах звычайна выконвае “цэнтр”.
Найбольш наглядна аблуду намінатыўнасці люструе Вільня — горад-падман, горад-пастка, фатальны для бе ларусаў горад.
Вільня стагоддзямі спакушала беларусаў надзеяй, што ў гэтых мурах і мураванках яны маюць сваю сталіцу, і нашыя лепшыя людзі ва ўсе тыя стагоддзі спрабавалі знайсці саміх сябе на яе вулках — Скарына, Міцкевіч, Купала... (мноства). Але хутка пачыналі разумець усю аблуду гэта га абыякавага да беларусаў места і кідаліся прэчкі. А каму не патрапіла ў пару знікнуць, як Каліноўскаму ці Аляхновічу, ападалі тут мёртвымі на дол.
Няма Мінску, апрача Мінску. У 1918 годзе Менск у якасці цэнтру этнанацыянальнага дыскурсу мог яшчэ падацца за выпадковасць хаця б таму, што разам з ім у гэтым значэнні спрабавалі здзейсніцца іншыя месты (Смаленск, Слуцак, Горадня, тая ж Вільня), але сёння ўжо можна здагадацца: нідзе, апрача як тут, на берагах цяпер зніклай Нямігі, не магла быць аб’яўленай і спраўджанай БНР, пасля БССР, а цяпер Рэспубліка Беларусь; нідзе яшчэ, як тут, распушчаны па вёсках і мястэчках дух (эйдас, геній) нацыі не змог бы сабрацца ды настала атабарыцца і тым самым перапыніць бясконца-бязмэтнае валацужніцтва сталіцы Беларусі паўз перыметр краіны...
Нарэшце этнанацыянальная прастора намацала і зацвердзіла сярэдзіну самой сябе!.. 3 чаго адразу паўстала раўнаважнасць раней незбалансаванага змесціва, якое з гэтага моманту даволі хутка пачало набываць уласную форму праз крышталізацыю структуры, абумоўленую ўзаемадачыненнямі цэнтру і перыферыі. Апошняму істотна спрыяў і той факт, што цэнтр (Мінск) апынуўся ў сітуацыі роўна лежнасці да ўсяго дыскурсу перыферыі. Сёння прастора-
вая фігура Беларусі, у плане маштабавай сумернасці цэн тру з ягонымі перыферыямі, выглядае адной з самых згарманізаваных у Еўропе.
Беларусь, як цэльнае культурнае, эканамічнае і палітычнае ўтварэнне, немагчымая без фармуючага гэтае ўтва рэнне Мінску. Але тут адразу ўзнікае пытанне: а ці магчымы Мінск (скажам, як Вільня) без Беларусі? Ці верагодны быў Мінск у цэнтрапалеглым значэнні і наканаванні ра ней, чым з крэваў, русінаў, ліцвінаў, яцвягаўды іншых не адбыліся тыя, каго мы цяпер называем беларусамі, не адбылося тое, што мы цяпер пазначаем словам Беларусь?
Верагодна — не! Без Беларусі не было б Мінску (у ягонай цяперашняй ролі), але без Мінску не было б і Беларусі, як суверэннай дзяржавы.
Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь!
13. РЭВАНШ НАЦЫЯНАЛІЗМУ
Распад кожнай вялікай імперыі надзвычай актуалізуе праблему стаўлення кожнага з яе адпалых фрагментаў да былой “метраполіі”, гэта значыць да таго, што палягала ў цэнтры імперыі, было яе формастваральным чыннікам. У выпадку з распадам камуністычнай імперыі перадусім паўстала задача ацэнкі камунізму як такога, і ў прыватнасці — камуністычнай ідэі ды адпаведнай ідэалогіі. Няма нічога дзіўнага, што пастскрыптум камуністычная ідэалогія і практыка былі азначаныя ў цалкам негатыўным вымеры, іначай — як “імперыя зла". Для такой паэтычнай высновы хапала і рэальных фактаў — гісторыя людства не ведала, каб дзе і калі гэтак татальна рэпрэсаваўся і масава зніштажаўся чалавек. Але спадыспаду супольнага рэзюме праглядаўся і даўні канфлікт помстаў: яшчэ нядаўна спрэс пераможаны, але раптам перамогшы нацыяналізм жорстка помсціў камунізму праз гранічна адмоўнае выз начэнне яго месца і ролі ў гісторыі.
У крызе, а затым і татальнай паразе камунізму ёсць яшчэ адзін досыць цікавы момант, дзе варта было б не калі грунтоўна абседзецца. А менавіта: калі, з чаго і ў які момант камуністычная ідэя, якую Расея падахвоцілася рэалізоўваць на практыцы, ператварылася ўсяго толькі ў інструмент расейскага нацыяналізму дзеля ягонай экспансіі на ўсю зямную кулю?
Бо насамрэч нацыяналізм перамог імперыю камунізму не пасля распаду апошняга на мноства нацыянальных дзяржаваў, а значна раней, яшчэ ў тую пару, калі сфармаваўся і запанаваў прыярытэт “рускага” над “камуністычным” — спачатку ў самой Расеі, затым у Савецкім Саюзе, а пасля і ва ўсім камуністычным блоку. Словы “рускі” і “камуніст”, “рускае” і “камуністычнае” (“савецкае”) пакрысе сталіся сінонімамі з тэндэнцыяй да замацавання “расейс-
кага” на ўсім “камуністычным”. I ці не тут, ці не ў гэтым дамінаванні латэнтна ўгрунтаванага рускага нацыяналізму ў толькі фармальна прэзентаваным камунізме і ёсць сапраўдная прычына сістэмнага крызісу і пазней татальнай паразы камуністычнай ідэі? Зусім верагодна, што менавіта так. (Між іншым, праз вышэй названую глабальную метамарфозу для камунізму адбылося і нешта значна гор шае за паразу — яго канцэптуальная дыскрэдытацыя).