• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    38.59 МБ
    чаго іншага) не дае нам права забывацца, што мы два зусім розныя народы з апрычонымі шляхамі і адметнымі гістарычнымі лёсамі — і будзем такімі да таго часу, пакуль будзем. (Чамусьці ніхто не лічыць “братамі” французаў і немцаўтолькі таму, што яны належаць да аднаго раманс кага свету?!)
    У сувязі з навуковымі і не надта навуковымі тэарэтызаваннямі на тэму “аб'яднання двух братніх народаў” (мне гэта нагадвае аб’яднанне ўдава з трусам) успомнім колькі словаў старэйшага з братоў Кірэеўскіх: “Некаторыя думаюць, што пазнейшае засваенне іншаземнай адукацыі можа з часам перастварыць усяго рускага чалавека... Ці патрэбна абвяргаць падобныя меркаванні. Зніштожыць адметнасці разумовага жыцця народа гэтак жа немагчыма, як немагчыма зніштожыць яго гісторыю. Падмяніць літаратурнымі тэрмінамі перакананні народа не прасцей, чым адцягненай думкай перасунуць косці маладога арганізму”.
    Тое самае можна сказаць і пра беларусаў у праекцыі на вайну культураў. Толькі тут яшчэ трэба дадаць, што немагчыма і “перасунуць” беларусаў з Еўропы на сёмы ма цярык — у Расею. Можна было на нейкі час адлучыць іх ад “гістарычнай Бацькаўшчыны”, аднак рана ці позна павінен быў настаць час вяртання. I тут не лішне будзе падкрэсліць, што вяртанне да еўрапейскіх сацыяльных, інтэлектуальных ды культурных каштоўнасцяў не ёсць для беларусаў модай, геапалітычным свавольствам ці часовай прыхамац цю. I збочваць у бок Еўропы беларусы будуць не таму, што там вальней і абаранкі задарма даюць, а таму, што там “карэнныя перакананні народу”, нават калі сам народ “у сілу гістарычных абставінаў” забыўся на гэта.
    Вяртанне Беларусі ў Еўропу — гэта шлях, ад якога “мы не маем права адмовіцца” і ад якога “мы не здолелі б адмовіцца, нават каб гэтага захацелі”.
    Расея — наш фатум, але не наш кон. Пра фатальную ролю Расеі ў лёсе Беларусі ўжо даволі казалася вышэй.
    Аднак Расеяй мы толькі спутаныя, а зацугляныя Еўропай. Усім сваім целам мы ўпісаныя ў прасторавую фігуру Еўро пы, больш за тое, у сваю пару (Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая) продкі беларусаў былі не апошнім стваральным чыннікам гэтай фігуры і яе цывілізатарскім фарпостам у славянскім свеце. I хаця пазней гэты “фарпост” лязом расейскай экспансіі на Захад быў адсечаны ад свай го вялікага цэлага, яго натуральнае месца заўсёды заста ецца за ім. I менавіта згаданым фактарам найперш абумоўлена тое, што нават больш чым два стагоддзі каланізацыі, русіфікацыі і мэтаскіраванай асіміляцыі не далі рады гэтай зачараванай на ўласную ролю прасторы, якая сёння зноў патрабуе сабе статусу суб’екту еўрапейскай гісторыі.
    Вось чаму наастачу тэмы я зноў хацеў бы паўтарыць: Расея — наш фатум, але не кон.
    17.	ГІСТОРЫЯ ЭМАЦЫННАГА
    У сучасным інтэлектуальным дыскурсе апазнана мноства (безліч) гісторыяў: ад гісторыі свету (і сусвету) да гісто рыі гісторыі. Усё ідзе да таго, што колькасць напісаных гісторыяў некалі можа стацца роўнай колькасці падзеяў, якія сістэмна разгортваліся хоць у якой сферы дзейнасці чалавека. Але вось дзіва, ніхто, здаецца, нават не спрабаваў стварыць гісторыю эмоцыяў, хаця ўсё, што чалавек дзеіць, і ўсё, што з чалавекам дзеіцца, мае свой эмацыйны эквівалент. Больш за тое, гісторыя чаго заўгодна, як і сама гісторыя ў сваім цэлым, завязаная і наўпрост злучаная з эмацыйным чалавека, пераважна з эмацыйнага паходзіць і ім жа канцуецца. Урэшце, чалавек імкнецца да асалоды, грошай, славы, перамогаў не дзеля іх саміх, a дзеля тых эмоцыяў, што імі спараджаюцца. I нішто ў свеце чалавека не можа быць вызначанае за вартае (вартаснае), калі яго каштоўнасць не канстытуецца эмацыйным. А вось само эмацыйнае за вартасць чамусці не лічыцца, хаця менавіта на ім штодня трымаецца жыццё кожнага чалавека, як і чалавецтва ўвогуле.
    Праўда, тут лёгка запярэчыць, заўважыўшы, што ад сутнасць гісторыі эмоцыяў супольна кампенсуюць гісто рыя літаратуры, мастацтва, рэлігіі... Але гэта не зусім так, бо хаця самі эстэтычныя віды дзейнасці (творчасці) і ўна яўліваюць эмацыйнае, аднак іхнія гісторыі — гэта ўжо гісто рыі менавіта літаратуры, мастацтва, рэлігіі...
    Усё гэта я да таго, што неўзабаве мы эмацыйна забудземся (калі ўжо не забыліся) на тое Тэктанічнае Узру шэнне, якое цягам амаль дзесяцігоддзя (ад сярэдзіны васьмідзесятых да сярэдзіны дзевяностых) ахапіла і трымала дзень у дзень сотні мільёнаў людзей еўраазійскага кантыненту (а ягонае рэха ўвесь гэты час хадуном хадзіла па ўсёй зямной кулі).
    Нарадзіцца варта было адно дзеля таго, каб уласным сэрцам пражыць гэтую эпоху “буры і націску”, калі пад напорам новай веды і новай волі да ўлады бурыліся дзяржаўныя муры і межы, іначыліся ды паўставалі не існуючыя раней краіны, і ў кожнай асобна ўзятай галаве буяла свая рэвалюцыя...
    Нарадзіцца варта было адно дзеля таго, каб перажыць гэтую Вялікую Эмоцыю, пасля якой ты аднойчы прачнуўся ў тым самым сваім жыцці, але ўжо зусім іншым чалавекам і ў зусім іншым свеце...
    Згадваючы пра распад камуністычнай імперыі, звычайна дадаюць эпітэт “апошняя”, што, з майго гледзішча, вельмі не дакладна. Загінула якраз першая сучасная імперыя, сфармаваная ўжо не на дынастычным ці рэлігійным, а на ідэалагічным канструкце. Гэта значыць, знікла не проста яшчэ адна (апошняя) імперыя, а на нашых вачах дыскрэдытавала сябе цывілізацыя, якая больш за стагоддзе пра паноўвала сябе ў якасці мадэрновага праекту ўсеагульна га светаўладкавання.
    Менавіта адсюль і паходзіць той тэктанічны эмацыйны стрэс, які звычайна тлумачыцца ўсяго толькі геапалітычным і сацыяльным ператрусам...
    Насамрэч крах камуністычнай цывілізацыі пазбавіў чалавецтва нечага значна большага — логацэнтрычнай ідэі прагрэсу, а значыць, і будучыні ўвогуле, як вектару руху наперад.
    18.	ВОЛЯ ДА УЛАДЫ
    Я нарадзіўся, вырас і асталеў у татальна не-свабоднай краіне сярод спадчынна несвабодных людзей. Тых некалькі гадоў канца васьмідзесятых — пачатку дзевяностых, якія досыць умоўна можна назваць парой свабоды, натуральна, было замала, каб зразумець, чым насамрэч ёсць рэ альная свабода. Іх хапіла, бадай, адно на тое, каб усвя доміць увесь папярэдні досвед жыцця, як досвед не-свабоды. Адсюль і хада маіх наступных развагаў...
    Як гэта ні дзіўна, але пафаснае меркаванне, сфармуляванае ў больш рамантычныя ад нас эпохі, што чалавек нараджаецца свабодным і таму скрозь усё жыццё імкнецца да свабоды як да найвялікшай каштоўнасці, усё яшчэ застаецца ва ўжытку. Хаця сёння кожны добра ведае, што ўсе тыя свабоды, якія ў сярэдзіне XX стагоддзя зафіксавала “Дэкларацыя правоў чалавека”, былі літаральна заваяваныя ў сацыяльных войнах і рэвалюцыях, гэта значыць навязаныя чалавецтву гвалтам, праз крыўду, кроў і прымус.
    Але калі свабода — гэта найвялікшая каштоўнасць для ўсіх і кожнага, то чаму яна ўсталёўваецца не праз згоду, зусім натуральную ў такім выпадку, а праз гвалт адных людзей над другімі? Ды, пэўна ж, таму, што сацыяльна свабода ніколі не была для чалавека абсалютнай каштоўнасцю, прынамсі, яна ніколі не была каштоўнасцю боль шай за не-свабоду, і прыкладаў таму лічыць — не пералічыць. Падчас Рымскай імперыі свабодныя плямёны варвараў добраахвотна прасіліся да рымлянаў у рабы (і яшчэ не ўсіх і не заўсёды бралі), бо стан рабства забяспечваў больш высокі ўзровень дабрабыту, чым жыццё ў беспрытульнай волі. Рабы-негры самаахвярна падтрымлівалі ра баўладальнікаў у вайне з федэратамі, якія хацелі іх выз валіць ад рабства... Найбольш незадаволенымі адменай прыгоннага права ў Расейскай імперыі былі не памешчыкі,
    а прыгонныя. Зрэшты, рэч не ў асобных прыкладах, дзе памкненне да не-свабоды кожны раз можна патлумачыць ці то гістарычнымі, ці то сацыяльна-псіхалагічнымі маты вамі. Рэч у тым, што ўся зафіксаваная гісторыя чалавецтва сведчыць аб заўсёднай і таму, пэўна ж, натуральнай патрэбе сацыяльнага чалавека ў не-свабодзе. I дэмакратычны лад жыцця мы сёння лічым за найлепшы з пакуль магчымых не толькі таму, што з яго чалавек мае права на свабоду, але яшчэ і таму, што тут чалавек гэтаксама мае права выбраць сабе не свабоду.
    Адабраць у чалавека права на не-свабоду — гэта яшчэ больш жорстка, чым адняць у яго права на свабоду, бо той, каго паклікаў геній волі, так ці інакш, але здабудзе яе ў барацьбе, перамозе ці смерці, а няволю можна толькі атрымаць як сваё натуральнае права...
    Свабода — занадта цяжкая ноша, каб яе сілком узвальваць на плечы таго, хто не жадае яе несці добраахвотна.
    Вось чаму канстытуцыя кожнай дэмакратычнай краіны (як і “Дэкларацыя правоў чалавека”) — гэта кансенсус паміж правам чалавека на свабоду і правам на не-свабоду. I хаця права на апошняе ўсе канстытуцыі, як і “дэкларацыя”, сарамліва ўтойваюць, але насамрэч яно заканстытуяванае ў той жа меры, як і першае. I гэтым правам на не-свабоду людзі раз-пораз карыстаюцца, праўда, з рознымі для сябе, а здараецца, і ўсяго чалавецтва вынікамі. Так ім скарысталіся ў 1933 годзе ў Нямеччыне, падчас апошняга рэферэндуму ў 1991 годзе ў Савецкім Саюзе, вясной таго ж году ў Беларусі, калі калоны рабочых Менскіх заводаў рушылі праз увесь горад на плошчу Незалежнасці.
    Некалькі дзён запар усе буйнейшыя тэлекампаніі свету ў аглядах навін паказвалі гледачам гэтае ўнушальнае відо вішча. Паказвалі як прыклад абуджэння беларускага на роду ад таталітарнага сну, як жаданне і здольнасць рэалі зоўваць маладой беларускай дэмакратыяй свае правы і свабоды. Прыкладна ў такім жа ракурсе асвятлялі і аналі-
    завалі гэтую падзею айчынныя і замежныя публіцысты, па літолагі, тэарэтыкі. Тагачасны лідэр беларускай апазіцыі Зянон Пазняк даваў шматлікія інтэрв’ю амерыканскім журналістам (ён тады быў у Амерыцы), дзе казаў, што ганарыцца беларускім народам, які гэтак магутна і цывілізавана прадэманстраваў усяму свету прагу свабоды, незалежнасці і дэмакратыі... Праўда, у беларускіх незалежных мас-медыя праз агульны хор захаплення няўзнак праслізгвала адчуванне нейкай насцярожанасці, бо было абсалютна незразумела, з чаго гэта беларускаму рабочаму аднойчы ранкам захацелася не піва, а свабоды?
    Але ні тады, падчас тых падзеяў, ні да гэтай пары, здаецца, ніхто так і не ўсвядоміў, што ў тыя дні з розных канцоў Менску рухалася ў адным кірунку не свабодная, незалежная і дэмакратычная Беларусь, аў маўклівых, бясконцых калонах рушыла тады на плошчу Незалежнасці беларуская Вандэя.