• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    38.59 МБ
    Менавіта так — на галоўную плошчу сталіцы мерным крокам рухалася беларуская Вандэя, сацыяльная правінцыя нашай краіны, якая ў 60—70-х гадах пераехала з вёсак і мястэчак і цяпер патрабавала ад ужо дэмакратыза ванага (у пэўным сэнсе) Вярхоўнага Савету вяртання сабе сітуацыі не-свабоды. I хаця над стотысячным натоўпам сям-там луналі бел-чырвона-белыя сцягі і ў прамовах выступоўцаў паміж патрабаваннямі падвышэння зарплаты і зніжэння цэн чуліся палітычныя заклікі да адстаўкі ўраду (між іншым, у нейкай меры таксама прызначанага праз дэмакратычныя працэдуры), і хапала словаў пра свабоду і дэмакратыю, але насамрэч гэта быў магутны пратэст супраць перабудовы, рэформ, блізкага развалу Савецкага Саюзу, ліквідацыі сацыялізму і ўсталявання дэмакратыі, пратэст, які беларуская Вандэя тады яшчэ не магла (ці пакуль не адважвалася) адэкватна сфармуляваць. Але міне некалькі гадоў і наша сацыяльная правінцыя сфармулюе свае патрабаванні ў адэкватных формулах, калі на выба-
    pax Прэзідэнта аддасць свае галасы не Станіславу Шушкевічу, а Аляксандру Лукашэнку, калі на рэферэндумах прагаласуе супраць роднай мовы, нацыянальнай сімволікі, незалежнасці і нават супраць таго, каб самім свабодна выбіраць сабе мясцовую ўладу.
    Але я не маю намеру, як магло падацца з папярэдняга, нагружаць метафару Вандэі негатыўнымі значэннямі (менавіта ў негатыўным значэнні аднавіў яе ў Беларусі Алесь Адамовіч у пару перабудовы). Бо памкненне сацыяльнай правінцыі да не-свабоды кажа не пра ўласна не-свабоду, а пра тое, што каштоўнасці гэтых людзей палягаюць на нечым іншым.
    Шматкроць і недвухсэнсоўна выказаны пратэст беларускай сацыяльнай правінцыі супраць шматлікіх спроб навязаць ёй паўз яе волю палітычныя, грамадскія і эканамічныя свабоды пераканаўча сведчаць, што яна выразна ўсведамляе: гэта не яе свабоды, і яны не для яе, а для некага іншага, і таму ёй гэтыя свабоды для іншага не сёння, дык заўтра, але, напэўна, вылезуць бокам.
    He думаю, што наша сацыяльная правінцыя моцна памылялася тады і памыляецца цяпер. Бо няма ў прыродзе ніякай абстрактнай свабоды, нейкай адной свабоды для ўсіх. Кожная свабода — гэта свабода для некага. Свабода, як зубная шчотка, рэч надзвычай канкрэтная і ў кожнага свая. Крот у нары не менш свабодны за ластаўку ў небе. Проста ў іх розныя тыпы і далягляды свабоды. I калі крата ўхапіць за карак і шпурлянуць у неба, то ён, пэўна, будзе мець рацыю, калі палічыць гэта за гвалт, а не за дараваную яму свабоду трохі палётаць.
    Свабода слова, свабода друку для мяне як літаратара — гэта не абстракцыя, а такая ж канкрэтная прылада працы, як асадка і аркуш паперы, за якую мне мае сэнс змагацца, бо без магчымасці нязмушана выказваць свае думкі я не здолею паўнавартасна рэалізаваць сябе ў сваёй дзейнасці, а з гэтага як бы не дажыву наканаваны мне
    век. I таму той, хто адымае ў мяне свабоду слова, адымае ў мяне не нешта абстрактнае, а крадзе ў мяне маё, забірае ў мяне частку мяне самога. 3 гэтага зусім натуральна будзе, калі я крыкну яму: “Злодзей!..”
    Але калі нехта забірае ў мяне мае каштоўнасці ў вы глядзе свабоды друку, то адсюль зусім не вынікае, што гэтым ён абірае і ўсіх астатніх. Бо якую каштоўнасць могуць уяўляць свабода слова, свабода друку, скажам, для маіх бацькоў, якія за ўсё сваё дарослае жыццё, бадай, не прачыталі ніводнай кніжкі, ніколі не гарталі газет (за выключэннем хіба тых выпадкаў, калі там друкаваліся тэксты іх сына з фотаздымкам), а па тэлевізары глядзелі ўсё, што заўгодна, апрача інфармацыйных і палітычных перадач? Дык што ім да таго, ёсць там нейкая свабода слова ці яе няма, забараняюць выдаваць нейкія газеты ці не. Вось калі б па вясне забаранілі бульбу садзіць, а перад Калядамі калоць парсюка — тады іншая рэч. 3 газет і парламенту сытым не будзеш, а з бульбы ды парсюка сам пражывеш, дзяцей выгадуеш і на ўнукаў яшчэ паспееш пацешыцца...
    Адсюль іхні недавер да ўсялякіх свабод, што разумнікі ў сталіцах выдумляюць, бо не бачна з тых свабод ніякай карысці чалавеку, які жыве з мазаля. Пэўна, разумнікам з іх свабод і станецца нейкая выгода, а для паспалітага люду пры любой уладзе адна свабода: жыццё паміж хлявом і полем да рэшты стаптаць (гарадскі варыянт: паміж заво дам і аўтобусным прыпынкам).
    Зразумела, што стаптаць жыццё паміж хлявом і полем і стаптаць яго на аркушы паперы — гэта два розныя лады жыцця, якія абапіраюцца на канцэптуальна розныя каштоўнасці. У першым выпадку на анталагічныя каштоўнасці быцця, дзе дамінуюць забеспячэнне самога себе існаваннем, а чалавецтва — працягам твайго роду, у другім — на экзістэнцыйныя, дзе вядзе рэй праблема выбару ў рэалізацыі патэнцыялу індывідуальнага “я”.
    Быццё не ведае катэгорыі свабоды (свабода ёсць выключна катэгорыяй экзістэнцыі). Таму сацыяльная правінцыя ў сваёй арыентацыі на анталагічныя каштоўнасці, якія толькі і забяспечваюць чалавека быццём, выбірае сабе несвабоду; а свабоду пакідае сацыяльнай сталіцы, як месцу, дзе акумулююцца экзістэнцыйна актыўныя суб’екты.
    Менавіта высілкамі экзістэнцыйна заклапочаных, якія імкнуцца да пошуку і выяўлення межаў уласнага “я”, катэ горыя свабоды і набыла тое значэнне, якое яна сёння мае, але прыгожы вобраз якога зусім не падобны да яго сутнасці. ідэалізуючы катэгорыю свабоды, нагружаючы яе зна чэннем абсалютнай каштоўнасці, апантаныя праблемамі ўласнай экзістэнцыі, па расейску кажучы, “лукавят”. Нічога асабліва прыгожага і гуманнага ў свабодзе няма, прынамсі, няма там гэтага больш, чым у не-свабодзе. Шматлікія свабоды — гэта тыя ж “правы" больш моцных, больш актыўных, больш разумных, больш прагавітых выяўляць сваю ўладу над менш моцнымі, менш разумнымі, менш прагавітымі,— толькі ўжо не самачынным гвалтам, а пад абаронай Канстытуцыі і Дэкларацыі аб правах чалавека.
    Увогуле, трэба досыць выразна ўсведамляць, што свабода — гэта ўсяго толькі адна з форм выяўлення волі да ўлады. Як толькі недзе завялася прага свабоды, дык значыць, там нехта ці нешта добра набрыняла ўладным патэнцыялам. Вялікая Французская рэвалюцыя, якая сфармулявала знакамітую трыяду “Свабода. Роўнасць. Братэрства” сваім крывавым чынам засведчыла не прыйсце эпохі свабоды, а пераход улады ад арыстакратыі да нацыянальнай буржуазіі. I гэта тычыцца не толькі палітычнай, але і кожнай іншай свабоды. Пакуль Гутэнберг не выдумаў друкарскі варштат, нікому нават да галавы не было казаць пра нейкую там свабоду пісьма. Але як толькі гэты варштат даў магчымасць далучыцца да вырабу слоў сотням, тысячам разумных, актыўных, прагных, дык яны адразу запатрабавалі сабе свабоды, каб мець канстытуцыяй га-
    рантаваную магчымасць рэалізаваць сваю волю да ўлады над чытачом... I ўрэшце яны яе атрымалі: у XX стагоддзі прэса рэальна стала чацвёртай уладай, хаця гэтая ўлада пакуль што яшчэ і застаецца юрыдычна не аформленай.
    I калі ў Беларусі, пасля распаду СССР, з розных бакоў пачалі гучаць патрабаванні тых ці іншых свабодаў, дык гэта найперш азначыла, што ў нашай сацыяльнай сталіцы вы спела значная колькасць экзістэнцыйна заклапочаных асобаў, якія ўжо прагнуць рэалізаваць сваю волю да ўлады праз свабоду слова, свабоду друку, свабоду палітычных і грамадзянскіх арганізацый ды ўсялякія іншыя свабоды. Шкада толькі, што гэткіх асобаў апынулася замала, каб яны, злучыўшыся ў цэлыя сацыяльныя страты, змаглі адсунуць сацыяльную правінцыю ад сацыяльнай сталіцы на належнае ёй месца у “Вандэю”. Бо Беларусь толькі тады рэальна стане суб’ектам гісторыі, калі сама ператворыцца ў аб’ект рэалізацыі экзістэнцыйных памкненняў тых, хто прагне свабоды Беларусі, як спраўджання ўласнай волі да ўлады. Але, імкнучыся наяве здзейсніць гэтыя собскія памкненні, наўрад ці мае сэнс наракаць на сацыяльную правінцыю, якая затулілася ў сваю несвабоду і турбуецца адно пра тое, каб у пару забуяла бульба ды не спазніліся завезці дровы на зіму.
    У сацыяльнай правінцыі і сацыяльнай сталіцы розныя меры адказнасці. Першая адказвае за быццё ў яго анталагічнай цэласнасці, а другая — толькі за ўласную экзістэнцыю, што прагне выразніцца праз розныя свабоды як найбольш эфектыўныя і цывілізаваныя формы выяўлення волі да ўлады. I сярод іх — праз нацыянальна зарыентаваныя формы (да прыкладу, праз ідэю Адраджэння, якая гэтак шырока была заманіфеставаная ў Беларусі ў першай палове дзевяностых гадоў).
    19.	ІДЭЯ АДРАДЖЭННЯ
    Незалежнасць Беларусі была аб’яўлена 25 жніўня 1991 году. Тую пару варта згадваць па днях і нават гадзінах, але падрабязны роспіс падзеяў аніяк не стасуецца з абраным тут фарматам. Мусім адно заўважыць, што апошнія два-тры гады, якія папярэднічалі з’яўленню Рэспублікі Беларусь, былі з дня ў дзень роўнавялікімі святу Незалежнасці.
    Усё пачалося, як вядома, з “гарбачоўскай перабудовы”, дакладней з павальнага і нястомнага чытання “прагрэсіўных” газетаў і часопісаў, што паўсталі на тле задэклараванай Міхаілам Гарбачовым свабоды слова.
    Некалькі гадоў татальнага і добраахвотнага лікбезу столькі ўсяго перайначылі ў галовах людзей, што яны пакрысе пачалі перасоўвацца з дыскусійных кухняў на вуліцы ды пляцы і тым распачалі пару “вулічнай (ці мітынговай) дэмакратыі”. Ужо ў 1989 годзе даволі часта здаралася, што ў той самы дзень і час, але ў розных месцах Менска адразу роілася некалькі мітынгаў. Неўзабаве мітынговая эпідэмія пашырылася на абласныя цэнтры, а затым і на многія мястэчкі. Адно толькі вёска не ладзіла палітычных сходаў, аднак гэта не азначала, што вёска не мітынгавала на прызбах, лаўках, за чаркай і за сваркай.
    Потым, асабліва пасля першага “Чарнобыльскага шля ху”, буйным мітынгам сталі папярэднічаць шматтысячныя шэсці пад бел-чырвона-белымі сцягамі. I гэта было файна!
    Краіна бурапеніла. Дакладней, бурапеніў увесь еўраазійскі свет і мы разам з ім. Антыкамуністычны шал энергетычна быў настолькі магутным, што на сваім шляху амаль вокамгненна (як для гісторыі) трушчыў і ніштожыў самыя трывалыя палітычныя збудаванні ды канструкцыі. Але досыць хутка ўвідавочнілася, што сам антыкамунізм не ёсць альтэрнатывай камунізму, што гэтую альтэрнатыву яшчэ
    трэба вынайсці і сфармуляваць. Тады ў пераможную апазіцыю і была закааптаваная дэмакратыя, чаго, зрэшты, і не выпадала ўнікнуць, бо ў глабальным сэнсе “краіны дэмакратыі” ўжо досыць даўно выступалі ў супраціў камуністычнаму блоку і добра прыклалі руку да заняпаду “імперыі зла”.