• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    38.59 МБ
    Першым паўстаў супраць татальнай экспансіі “нізавога” міфу Вацлаў Ластоўскі, стварыўшы насупраціў Багу шэвічу міфалагему магутнай “крыўскай цывілізацыі”, як папярэдніцы і крыніцы не толькі народа беларусаў, але і антычнага свету (ні больш, ні менш!). Міф Ластоўскага займеў досыць шырокі розгалас і папулярнасць (асабліва ў Заходняй Беларусі і на эміграцыі ў 30-50-я гады XX стагоддзя), але так і не здолеў заняць цэнтрапалеглага месца ў свядомасці беларускага грамадства. Былі і іншыя спробы супраціву, згадаем хаця б знакамітае эсэ Ігната Абдзіраловіча (Канчэўскага) “Адвечным шляхам”, дзе філосаф запрапанаваў сінтэтычна складаны, але інтэлектуальна вельмі адметны вобраз Беларусі.
    Аднак усё было марна. Міналі дзесяцігоддзі і дзесяцігоддзі, Беларусь зрабілася індустрыяльнай краінай, прыдбала сабе міжнародны імідж нязломнага змагара з фашызмам, патрапіла ў заснавальнікі ААН, пачала экспартаваць тавары па ўсёй зямной кулі (да прыкладу, толькі трактары — у восемдзесят краінаў), цалкам мадэрнізавала лад свайго жыцця па максімуму тэхнакратычных магчымасцяў адной з дзвюх супердзяржаваў свету, але да 70-х гадоў XX стагоддзя (да Уладзіміра Караткевіча) гэты міф пра адвечна занядбаную, змарнелую і нішчымную Беларусь, які апанаваў нацыянальную свядомасць, ніхто нават і не спрабаваў пераадолець.
    Чаму, з чаго гэткая трывушчасць аднойчы паныла вы маўленага слова “Беларусь”? Адказаў на гэтае запытанне ўжо ж, напэўна, можа і павінна быць шмат. Мы тут звернем увагу толькі вось на што: міф Багушэвіча апынуўся ўніверсальна прыдатным для самых розных ідэалагічных і палітычных сітуацыяў ад прыканца XIX і наўсцяж усяго XX стагоддзя (ён і сёння, на пачатку ўжо трэцяга тысячагоддзя, па сутнасці, дамінуе). Спачатку прыдумка Багушэвіча ў самую дакладную меру прыклалася да ідэалагічных іна вацыяў дэмакратаў (і стыхійных, і сістэмных) канца XIX — пачатку XX стагоддзя, якія заангажаваліся “маленькім ча лавекам” у стане сацыяльнай няроўнасці; затым казка пра згалелы край і прыгнечаны народ як найлепей дапасава лася да аргументацыі бальшавікоў (I ўсіх “левых” увогуле) на карысць рэвалюцыйных пераменаў. Але найбольш цікавае пачалося потым, калі бальшавікі перамаглі і з гэтага ім спатрэбілася дэманстрацыя плёну сваёй перамогі на прыкладзе канцэптуальных пераменаў да лепшага ў Беларусі. Пра тое, як Беларусь за камуністамі адужала, расквітнела, збагацела, спявалася штодня з ранку да вечару, толькі нейкім цудам атрымлівалася, што гэтыя хваласпевы аніяк не краналі Багушэвічавага міфа. Яклёг, так непарушным і ляжаў на ўсе шыркі свядомасці.
    Аб некаторых прычынах гэтага феномену за бальшавікамі мы, па сутнасці, нядаўна казалі. Ужо з трыццатых гадоў (XX стагоддзя) расейскі нацыяналізм пакрысе, як іржа, па чынае выядаць сэрцавіну камунізму (неўзабаве ад апошняга застанецца толькі маска) і неўпрыкмет вяртаць свае пазіцыі ў “нацыянальных ускраінах”. Зразумела, што но ваму расейскаму нацыяналізму (гэтаксама, як і ранейша му), зусім не патрэбная была Беларусь, выяўленая ў вы сокіх парываннях, учынках ды мэтах. 3 гэтага ўсё высокае і значнае, што тут было раней і адбывалася цяпер альбо выкрэслівалася да пустога знаку, альбо залічвалася на супольны рахунак камуністычнай імперыі, каб потым быць
    прыўлашчаным Расеяй, як сваё ўласнае. Таму ў астачы беларусам заставаўся ўсё той жа “нізавы” Багушэвічавы міф з адзіным, хіба, дадаткам — рэвалюцыйнай постаццю Кастуся Каліноўскага. Да таго ж гэты міф, як стратэгічна найлепшы сродак у барацьбе з беларускім нацыяналізмам, увесь час перманентна актуалізоўваўся праз самыя розныя ідэалагічныя маніпуляцыі.
    He думаю, што выкладзеныя тут развагі нават збольшага вычэрпваюць праблему. Толькі з усяго гэтага, пры намсі, для мяне асабіста, становіцца зразумелым, чаму міф пра высокую Беларусь, які яшчэ да Францішка Багу шэвіча стварыў Адам Міцкевіч, застаўся беларусамі незапатрабаваным. Праўда, Міцкевіч сваю краіну называў не Беларуссю, а Літвой і пісаў па-польску. Але, па сутнасці, ён усё жыццё толькі і рабіў, што перакладаў Беларусь на польскую мову (“Дзяды”, “Пан Тадэвуш” і г.д.)...
    I як радзіма наваградскага паэта не падобная да той, якую намаляваў нам паэт з Кушлянаў!
    Беларусь Міцкевіча — гэта краіна прыгожых жанчын і гераічных мужчын, высакародных шляхцічаў і самаахвяр ных святароў, вялікіх паэтаў і апантаных містыкаў... Тут пануюць высокідух і чыстыя парыванні, і таму ідэя новага месіянізму, прапанаваная Еўропе паэтам-містыкам з нашых краёў, зусім не выглядала авантурай на злом галавы, прынамсі, у тым этычным кантэксце, які ён сам і стварыў. (Гэтаксама як некалі потым не выкліча пярэчанняў і тыпалагічна падобнае цверджэнне Уладзіміра Караткевіча — “На Беларусі Бог жыве”, уся творчасць якога, у пэўным сэнсе, ёсць адмысловым перакладам Міцкевіча ўжо на беларускую мову).
    Дарэчы, лёсы Міцкевіча і Багушэвіча на дзіва падобныя. Абодва са збяднелай шляхты і прыкладна з аднолькавай адукацыяй. У кожнага на шляхах жыцця Вільня, Санкт-Пецярбург, паўстанне, эміграцыя, і кожны з іх пры думаў літаратурную версію Беларусі, толькі Міцкевічаву
    Беларусь назвалі Польшчай, а Багушэвічава сталася Бе ларуссю,
    Дык вось, вяртаючыся да пытання, чаму той гожы міф пра Беларусь, які так паэтычна сфармуляваў Адам Міцкевіч, не быў запатрабаваны на ягонай Бацькаўшчыне ні адразу, ні потым, мы знаходзім адказ, які, па сутнасці, ёсць люстраным адбіткам феномену трываласці таго міфу, што стварыў Багушэвіч.
    Адразу гэткага не атрымалася, бо на тую пару працэсы этнічнай кансалідацыі беларусаў адбываліся ў сацыяльным подзе (вёска, плебейская частка мястэчак і гара доў), дзе паводле азначэння не было месца хоць якім элітам, а значыць, і высокай, шляхетнай, арыстакратычнай духам Беларусі.
    Потым гэткага не атрымалася, бо беларусы, ужо як нацыя, паўсталі ў эпоху, калі і ідэалагічна, і палітычна дамі навалі сілы (дэмакраты, анархісты, сацыял-дэмакраты, бальшавікі і г.д., і да т.п.), сфармаваныя на грунце таго ж самага сацыяльнага поду (плебейства, люмпенства). I тут зноў не было і не магло быць месца Міцкевічу.
    Натуральна, праблема не толькі і не столькі ў Міцкевічы, геніяльнай постаццю якога мы скарысталіся адно дзеля больш выразнага адлюстравання той амбівалентнай сітуацыі, у якой нават глыбока мадэрнізаваная Беларусь заставалася (у нацыянальным дыскурсе) замкнёнай на архаіку “нізавога”, “плебейскага” міфу. Гэтая несумернасць, амбівалентнасць ментальнага і рэальнага светаў і штурхала найбольш энергетычных, амбітных ды адораных беларусаў (а такіх хапала) у авангард расейскага (камуністычнага) месіянізму. Аляксей Касыгін на верхатурах Крам ля, Дзмітрый Шастаковіч на музычным алімпе, Кавалёнак на касмічнай арбіце — усё гэта толькі кампенсацыя адсутнай Вялікай Літвы.
    16.	МЫ I РАСЕЯ
    Хоць якая кансалідаваная ідэя можа стацца ментальнай рэальнасцю адно тады, калі ўдосведзе народу актыўна і сістэмна прысутнічаюць падзеі тыпу “богаабранасці”, “саборнасці”, “абшчыннасці” і да т.п. У беларусаў нічога падобнага (сістэмна) ніколі не было. Таму зусім неверагодна, каб беларусы запрапанавалі (як габрэі), а тым бо лей спрабавалі рэалізаваць (як расейцы) агульную для ўсяго чалавецтва канструкцыю светабудовы. Яны такое і прысніць не змаглі б — не тое, што ўцялесніць. А вось што ў іх заўсёды добра атрымлівалася, дык гэта здаваць прастору свайго бытавання ў арэнду пад розныя месіянскія і проста глабалісцкія канцэпты ды праекты.
    Паганства, хрысціянства (ва ўсіх ягоных версіях), мусульманства, іудаізм, рэнесанс, рэфармацыя і контррэфармацыя, сацыялізм, інтэрнацыяналізм, камунізм, глабалізм... Усё, што мела хэнць і волю займець месца на гэтых абшарах, знаходзіла тут сабе ўтульнае месца. Талерант насць беларусаў, безумоўна, мацнейшая за інстынкт са мазахавання, з чаго так і карціць яе звузіць. Але, здаецца, апошняе якраз і немагчыма. На немагчымасці звузіцца ў талерантнасці тут заўсёды будзе спатыкацца кожная татальная ідэалогія — і нацыяналістычная таксама. Ідэя сябе ў нацыі, а не нацыі ў сабе, ідэя гамагеннай нацыі, адгароджанай ад іншых нацыянальнай дзяржаўнасцю, наўрад ці калі пераадолее ўстаялую ментальнасць беларусаў, зарыентаваную фатальным светапоглядам на паасобкавыя, але пры гэтым спавітыя талерантнасцю, саматоеснасці...
    Мы — Францішак Скарына, а не Сімяон Полацкі, хаця Сімяон Полацкі — гэта таксама мы. Дзве велічныя постаці зямлі беларускай — гэта два нашыя шляхі, аднак не трэба быць асабліва відушчым, каб зразумець, куды вёў нашых продкаў першы шлях і чым абярнуўся для нас другі.
    He заўсёды i зусім неабавязкова чужая культура прыносіцца на штыках і штыкамі ўсталёўваецца. Расейская культура з уласнай волі да панавання знішчыла іншых культураў болей, чым усе войскі Расейскай імперыі знішчылі іншых войскаў.
    Мілажальнасць культуры — гэта казка для дарослых. Культуры больш агрэсіўныя, чым іх носьбіты — народы (гэтая тэза аднолькава пасуе і для беларускай культуры). Калі ў войнах паміж народамі хоць зрэдчас здараюцца перапынкі, то ў войнах культураў перапынкаў не бывае.
    Дык вось, калі запытацца: чаму сёння значная частка беларусаў не ідэнтыфікуе сябе беларусамі, то адказ будзе наступным: таму што на нашых землях ужо безліч гадоў ні на хвіліну не спыняецца вайна расейскай і беларускай культураў, у выніку якой апошняя апынулася амаль усцяж пе раможанай. I, бадай, найтрагічным у гэтай паразе была параза беларускай мовы.
    Мова — той азонавы слой, які дазваляе больш-менш устойліва функцыянаваць, развівацца і нарошчваць свой патэнцыял усім астатнім чыннікам культуры нават у не спрыяльных для яе ўмовах. Вядома, у гэтым азонавым слаі кожнай культуры сёння шмат дзірак, але ў нас ён знішчаны амаль цалкам, ад яго засталіся адно лахманы, якія ўжо не засланяюць цела нацыянальнай культуры як ад сцюдзёных вятроў культуры расейскай, так і ад касмічнага холаду метакультуры камунікатыўна адкрытага грамадства.
    Адсюль, з перамогі расейскай культуры (на штыках і без штыкоў), і была зманіпуляваная прыдумка, што беларусы вельмі падобныя да рускіх ну амаль што блізнюкі...
    Падабенстваў з расейцамі, найперш праз агульную прыналежнасць да славянства, у нас, відавочна, даволі. Да таго ж істотную ролю ў прыпадабненні народаў адыграла і праваслаўе — апошнія некалькі стагоддзяў дамінавання “рускай” царквы на нашых землях добра прыклалі ся да “русіфікацыі” беларусаў... Але ўсё гэта разам (і шмат