Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
Акупант і той, каго ён акупаваў, нкусавец і партызан, калабарант і паліцай — усе яны выклятыя лёсам, усе яны вартыя жалю. Верагодна, такі ўтапічна-пацыфісцкі пады ход да праблемы шмат у каго выкліча абурэнне, бо ў маральнай тоеснасці паміж забойцам і ягонай ахвярай праглядваецца здзек з самой сутнасці маральнасці. Але на
вайне няма забойцаў ці наадварот — на вайне ўсе забойцы. “Калі ты выбраў вайну, то гэта твая вайна” (Жан Поль Сартр). I таму ўсё залежыць толькі ад тых абставінаў, у якія патрапіў чалавек. Той, хто апынуўся там, дзе даводзілася забіваць — забіваў. I ўся розніца паміж грэшным і нявінным у тым, што аднаму з іх пашанцавала не патрапіць туды, дзе ён вымушаны быў забіваць, а другому не па шанцавала, і ён забіваў (магчыма, таго, каму пашанцавала не забіваць). Кім стаўся для германцаў той беларус, які, перажыўшы акупацыю і партызанку, быў “завербаваны” ў савецкае войска і страляў немцаў на іх зямлі, бурыў ушчэнт Кёнігсберг і Берлін? Натуральна, што для паспалі тых жыхароў Нямеччыны ён быў акупантам, ворагам, за бойцам. Гэта ідэолагі прыхарошылі ягоную ролю паганскім словазлучэннем “святая помста”. Помста не бывае святой, прынамсі, яна перастала быць ёю з таго часу, як Ісус узышоў на Галгофу.
Вайна — гэта паганства, вайна — гэта вяртанне чала века ў задушлівае лона першабога, жорсткага і помсліва га. Як быццам не было дзвюх тысяч гадоў цярплівага гадавання этычнага імператыву, як быццам чалавек зноў вярнуўся ў сваю дагісторыю.
Партызаны, партызаны, Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы Рэжце гітлерцаў паганых, Каб не ўскрэслі век яны.
Выразайце людаедаў, Каб не стала іх і следу.
Рыйце загадзя магілы, Вырывайце з жывых жылы, Кроў за кроў, а смерць за смерць!
Янка Купала.
(Тлустым вылучыў радкі — В.А.)
Ухваляючы збройны гераізм пераможцаў ці пераможаных, партызанаў ці калабарантаў, мы молімся цьмянаму першабогу з пажаднымі да крывымі вуснамі. На гэтым абагаўленні бога помсты і чалавечых ахвяраў і быў сфастрыгаваны савецкай ідэалогіяй міф пра Партызанскую Беларусь. Аднак, як гэта часта бывае ў гісторыі, падзея, што ладзіцца дзеля нейкіх адных мэтаў, неўзабаве ці пазней выяўляе сваю значнасць у радыкальна іншай перспектыве, часам зусім і не пажаданай для тых, хто яе зладзіў. Савецкія ідэолагі, якія прыдумалі гераічны беларускі народ, гатовыя пакласціся ўсім целам на ахвярнік камуністычнай ідэі, меліся на мэце гэтым міфам яшчэ раз сцвердзіць вартасць сваёй Ідэі, але ніяк не высокую вартасць беларускага народу, як апрычонага суб’екту еўрапейскай гісторыі... Ды атрымалася, што атрымалася...
У праблемы гераічнай беларускай партызанкі ёсць яшчэ адзін вельмі цікавы аспект. Згодна натуральнай логікі, гэты міф мусіў распушыцца ў нішто адразу пасля дэскрыдытацыі той ідэалогіі, што яго спарадзіла. Аднак нічога такога не здарылася (хаця на самым пачатку “дэмакратычных” дзевяностых гэты міф, відавочна, перажываў сур’ёзны крызіс). I зусім не таму, што ідэю “гераічнай партызанкі”, амаль не трансфармуючы, неўзабаве прыўлашчыла пад свае патрэбы ідэалогія новай улады ўжо як бы незалежнай Беларусі. Сітуацыя бачыцца значна больш складанай. Тут найперш трэба звярнуцьувагу натой факт, што “партызанка” ў тых жа самых формах і не з меншай актыўнасцю ладзілася і ва Украіне, і ў Прыбалтыцы, і ў Крыме, і на Каўказе, і ў самой Расеі, але ніводны з гэтых рэгіёнаў не стаўся “партызанскім краем”, і ніводны з тых народаў не атрымаў мянушку “народ партызан”...
Тут мы не ў стане заглыбляцца ва ўвесь абсяг гэтай неверагодна цікавай тэмы, якая сёння так актыўна апрабоўваецца ў інтэлектуальнай эсэістыцы, маладзёвай музыцы і актуальным мастацтве, дзе “партызан” выступае
адначасна як канцэптуальны персанаж і як канцэптуальная метафара. Таму адно мімаходзь заўважым, што для беларусаў панятак “партызан” ужо даўно набрыняў пэўным сакральным значэннем, якое не змагла спрафанаваць нават савецкая партызанка... “Партызан” ці не най лепей люструе нейкую анталагічную сутнасць беларуса, як у яго прыватным жыцці, так і ў яго пражыванні гісторыі.
Партызан — гэта той, хто ўвесь час хаваецца (хованкі — бадай адзіная нацыянальная гульня беларусаў), партызан — гэта той, хто заўсёды кажа пра сябе — “мяне няма”, партызан — гэта той, хто выяўляецца толькі ў момант дыверсіі, а потым зноў знікае ў адсутнасць самога сябе...
Хвала савецкім ідэолагам, што яны адчулі “анталагічную” сутнасць беларусаў і ў патрэбны для сябе момант скарысталіся ёю на ўсю ейную моц. Шкада толькі (і ганеб на), што яны скарысталіся ёю гэтак вычварна, кінуўшы ў ненажэрную пашчу молаха сваёй партызанскай вайны сотні тысяч сапраўды мірных беларусаў.
P.S. У гэтым разделе цалкам застаўся па за ўвагай феномен нацыянальнай партызанкі, якая пасля вайны част кова перарасла ў антысавецкую і доўжылася да пачатку пяцідзесятых гадоў. Безумоўна, гэта вельмі цікавая з’ява, але ў вялікім вымеры нацыянальнай гісторыі яна выглядае, з майго гледзішча, усяго толькі лакальнай падзеяй. Куды больш істотнай бачыцца праблема шырокай “кала барацыі”, хаця, па вялікім рахунку, “беларускі калабарант” тыпалагічна не розніцца ад “савецкага партызана”, таму асобна тут і не кранаўся*.
* Цікавую версію “калабарацыі і партызанкі" выказаў Васіль Быкаў у гутарцы з Юрасём Залоскам (“Рэцэпт напою багоў”): "Тое, што мы называлі калабарацыянізмам і калабарантамі і адпаведна да іх ставіліся, як цяпер бачыцца, было куды больш складаней. Існавалі і кала баранты, і калабарацыя — даволі значныя на Беларусі. Я заўсёды
пра гэта гаварыў. Калі ў Беларусі было каля мільёну партызан, і яны ваявалі, дык з кім яны ваявалі? Гэта камуністы рабілі такую падмену, што, маўляў, партызаны ваявалі быццам з немцамі. На самой справе якія немцы — у той час як фронт стаяў пад Масквой?.. Немец быў у лепшым выпадку адзін на раён, у раённай адміністрацыі. 3 кім жа тады ваявалі шматтысячныя партызанскія арміі? Зразумела, з кім — з паліцэйскімі фармаваннямі, каторыя, як і партызанскія злучэнні, рэкрутаваліся з беларусаў альбо з суседзяў — літоўцаў ці ўкраінцаў. Гэта ж атрымалася абсалютна спантанна — Хатынь. Трагедыю Хатыні спрабавалі аднесці на рахунак немцаў, а папраўдзе яе спаліў канкрэтны 118 украінскі паліцэйскі батальён. Дык вось, што датычыць калабарацыі: прыблізна столькі ж, колькі партызан, было і ка лабарантаў. I тое, што тут адбывалася, мела ўсе прыкметы грамадзянскай вайны. Нямецкія рэгулярныя войскі ў гэтую справу ўлезлі тады, як фронт падышоў к Полацку. Тады яны акружылі і зліквідавалі ўсю партызанскую зону. ''Прарыў” — гэта эўфемізм: разгром быў заменены на “прарыў”. Які прарыў? Прарваліся рэшткі... Немцы ўмелі гэта рабіць, гэта не Чачня, партызаны для іх не ўяўлялі ніякай небяс пекі... Яны іх акружылі і задушылі меней чым за месяц. Рэшткі, каторыя прарваліся з блакады, пасля хаваліся ў Селіцкай пушчы. я пра гэта пісаў. У густых хвойках яны прывязваліся рамянямі да вершалін і там сядзелі. Ды немцы пусцілі сабак, каторыя аблайвалі дрэвы. Немец падыходзіў і даваў уздоўж ствала некалькі чэргаў... Пасля вайны, у 1947 годзе, калі я прыязджаў на радзіму, на тых хвойках яшчэ бялелі партызанскія косці, абгладаныя вараннём..."
12. УРБАНІЗАЦЫЯ
Гісторыя Беларусі ў XX стагоддзі збольшага ўкладва ецца ў некалькі словаў: Вайна, Саветызацыя, Індустрыялізацыя, Урбанізацыя, Меліярацыя, Чарнобыль, Незалежнасць. Але за кожным з гэтых словаў стаяць амаль апакаліптычныя падзеі, нават калі йдзецца пра такую мірную справу, як меліярацыя. Бо пасля глабальнай меліярацыі ў нас няма і ўжо ніколі не будзе той краіны, якую Багушэвіч калісьці назваў жаночым імем Беларусь...
Каб ператварыць жывую зямлю ў тапаграфічную мапу, толькі ў 1976 годзе штодня ўлягаліся ў працу 11 тысяч трактароў, больш як 3 тысячы экскаватараў, амаль 3 ты сячы бульдозераў і безліч іншай тэхнікі. Ніякі землятрус не змог бы нагэтулькі змяніць ландшафт Беларусі, як змяніла яго меліярацыя. Раней сарамліва схаваная за хмы замі, балацінамі і купамі дрэваў краіна выгалілася да небакраю, зрабілася адкрытай і плоскай, як планшэт, на якім пад транспарцір накрэсленыя прамыя лініі канаваў.
Але ж ці толькі ландшафт зрабіўся іншым? Меліярацыя не была адно касметычнай дзеяй, гэта была аперацыя па змене, калі можна так сказаць, полу краіны. Пасля гэтай тэхналагічнай інтэрвенцыі Беларусь развіталася са сваёй вільготнай, заблукалай у самой сабе, жаночай сутвай і, грукаючы жалеззем, рушыла напрасткі ў “фалацэнтрычную” будучыню.
Натуральна, меліярацыя сталася не адзіным чыннікам тых ’’фалацэнтрычных” пераменаў, што адбыліся ў Беларусі (і з Беларуссю) цягам XX стагоддзя. Яна, як і урбані зацыя (і як індустрыялізацыя ва ўсім сваім цэлым), толькі дадатна засведчыла, што Беларусь падхапіў агульны “цывілізацыйны майнстрым”, ад якога яе не змагла адлучыць нават татальная саветызацыя краіны.
Дарэчы, што да нашай рэспублікі, дык саветызацыя тут хутчэй наадварот максімальна паспрыяла разгортванню мадэрнізацыйных працэсаў. Пасля таго, як XIV з’езд ВКП(б) (снежань 1925 года) абраў курс на сацыялістычную індустрыялізацыю, тэмп развою Беларусі ў прамысловасці ця гам першых трох пяцігодак амаль удвая пераўзыходзіў сярэднесаюзныя паказчыкі. Але прыкладна так было і потым, аж да распаду Савецкага Саюзу, за выключэннем адной сямігодкі (1959-1965), калі мы не апярэджвалі агульнасаюзных тэмпаў.
Зразумела, што сістэмны тэхнакратычны прарыў не мог быць абумоўлены выпадковым збегам акалічнасцяў. Беларусь і ўсім сваім еўрапейскім прамінулым, і той сваёй сучаснасцю, з якой яна сустракала XX стагоддзе, патэнцыйна была падрыхтаваная да цывілізацыйнага лідэрства (супольна з мегаполісамі Масквы і Ленінграда) у адной з дзвюх супердзяржаваў другой паловы таго ж стагоддзя.
Дарэчы, гэта быў не першы выпадак, калі нам даводзілася выконваць падобную ролю. Згадаем хаця б ВКЛ у пару “залатога веку”. Тады нашыя продкі былі цывілізацыйным лідэрам ва ўсім кірылічным свеце, забяспечваючы гэты свет супермадэрновай на той час друкаванай прадукцыяй і самымі сучаснымі тэхналогіямі па яе вырабе.
Магутным фактарам паскарэння цывілізацыйных пра цэсаў сталася і само геапалітычнае месца Беларусі. Усю гэтую прастору ў XX стагоддзі скалануў глабальны “камунікатыўны выбух” (Філіп Брэтон, Серж Пру), і яго магутная хваля накрыла разам з цэнтральнай Еўропай і Беларусь, між іншым, ужо загадзя падрыхтаваную да гэтай “апакаліптычнай” падзеі. Яшчэ напрыканцы XIX стагоддзя тэрыторыя Беларусі была спрэс пакрытая сеткай чыгунак, якія інтэнсіўна злучылі яе з усімі краінамі еўрапейскага канты ненту (на тую пару агульная працягласць чыгунак па тэрыторыі Беларусі складала, лічы, 3000 вёрст). Станоўчую ролю тут адыграла і процістаянне Расеі і Еўропы, якія ска