Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
Зыходзячы з гэтага, далей я прапаную змінімізаваць “адвечную” (і жорсткую) апазіцыю БНР — БССР. Бо калі ацэньваць сітуацыю ў вялікім вымеры паўставання Дзяржавы, то БНР і БССР пачынаюць выглядаць не як дзве смяротна варожыя паміж сабой падзеі, а як адна і тая самая, толькі ў розных варыянтах палітычнай фармалізацыі. Калі заўгодна, дык што ідэалагемна, што ідэалагічна БНР з БССР — блізнюкі. I тое, і другое дзяржаўнае ўтварэнне абапіралася натыя самыя базавыя пастулаты: сацыял-дэмакратыю і нацыяналізм. Рассунула іх у розныя, варожыя бакі — палітыка. У барацьбе за ўладу над Беларуссю бальшавікі (расейскія ў хаўрусе з беларускімі) адолелі не толькі
беларускіх незалежнікаў, але, урэшце, і палякаў, якія з не меншым, чым бальшавікі, імпэтам імкнуліся падцягнуць да сябе гэтую прастору.
Істотнасць палітычнай барацьбы за Беларусь менавіта як за Беларусь мусіць быць зразуметая не праз вынік перамогі (ці паразы) тых альбо іншых палітычных сілаў (стратэгіяў), а праз сам факт гэтай барацьбы, які яскрава зас ведчыў сітуацыю чарговага паўставання Беларусі ў геапа літычным кантэксце Еўропы.
Чытаючы БНР і БССР як дзве зусім розныя падзеі, мы зыходім з цяперашняга ведання, чым на практыцы для Беларусі (і не толькі для яе) падрахаваўся “Союз нерушнмый республнк свободных”, а не з самой ідэі БНР і БССР у сітуацыі іх запачаткавання. Згадаем дзеля прыкладу хаця б той вядомы факт, што недзе да 1929 году Савецкая Беларусь цалкам разгортвалася ў нацыяналістычнай мадэлі (“беларусізацыя”), з чаго многія нацыянальна заангажаваныя дзеячы палітыкі і культуры вярнуліся ў Беларусь. На II Усебеларускай палітычнай канферэнцыі ў Берліне (наладжанай Аляксандрам Цвікевічам у кастрычніку 1925 году) было нават пастаўлена пытанне аб скасаванні БНР на карысць БССР.
Дарэчы, праблема стасункаў паміж “нацыяналізмам” і “камунізмам” і сама па сабе надзвычай цікавая. I нацыяналізм, і камунізм — дзеці адной і той самай падзеі, а ме навіта Вялікай Французскай рэвалюцыі з яе канцэптуальнай тэзай: “Свабода. Роўнасць. Братэрства”. Паўстаўшы з агульнай рошчыны, яны і разгортваліся ў адну пару і ў адной прасторы. Здаралася, што ў іх нават “ворагі” былі тыя самыя (манархізм, дынастычная дзяржава, каланіялізм...). Хаця ў сваёй сутве гэта дзве рашуча супрацьлеглыя адна адной ідэалагемы. У сваім канцавым варыянце, камунізм з яго базавай ідэяй інтэрнацыяналізму (“У рабочага няма Айчыны”) татальна адмаўляў нацыяналізму ў праве на існаванне. Зрэшты, яны радыкальна разышліся
ўжо на самым пачатку свайго паўставання праз стаўленне да капіталізму. Для камунізму капіталізм быў ворагам па азначэнні, нацыналізм жа, наадварот, сам быў спараджэннем капіталізацыі грамадства і адной з самых выразных яе формаў.
У праблематыцы гэтай апазіцыі, бадай, найбольш цікавае тое, што камунізм, зважаючы на неверагодную папулярнасць ідэі нацыяналізму, у тактычным плане змушаны быў дэманстраваць да яго плюралістычнае стаўленне, з чаго і ўзнік гэты дзіўны сімбіёз — нацыянал-камунізм, з вядомаю тэзаю аб праве нацый на самавызначэнне.
Формула нацыянальнай ідэі досыць хутка выявілася настолькі актуальнай, прадуктыўнай і ўніверсальнай, што менавіта пад яе рэфармаваліся старыя і ладзіліся ўсе новыя дзяржаўныя ўтварэнні XIX і XX стагоддзяў. I ўжо адно пос ледам, у другую чаргу на сфармаваны нацыяналізмам грунт пакладаліся камуністычныя (сацыял дэмакратычныя) ідэалогія ды практыка, прынамсі, там, дзе гэта атрымлівалася зрабіць. Натуральна, што па гэткай мадэлі будаваліся і ўсе будучыя савецкія рэспублікі (улучна з РСФСР, толькі там сітуацыя была больш “пакручастай”), а пазней і ўсе краіны “камуністычнага блоку”. Зазіраючы наперад, заўважым, што ў сярэдзіне XX стагоддзя камуністычная ідэя на нейкі момант адолела нацыяналістычную, але ўжо ка нец гэтага ж стагоддзя засведчыў яе татальную паразу, калі ўвесь магутны камуністычны блок у адначассе распаўся на мноства нацыянальных дзяржаваў.
Аднак вернемся назад, у 20-я гады. На тую пару Беларусь з неверагоднай інтэнсіўнасцю будавала нацыянал камуністычную дзяржаву. Зразумела, гэтая дзяржава не была эканамічна самастойнай, не мела палітычнай незалежнасці, у яе адсутнічалі шмат якія сімвалы і атрыбуты дзяржаўнасці (сцяг, герб, грошы, войска...), але гэта ўжо была Беларуская рэспубліка са сваімі межамі, адміністрацыйна гаспадарчай структурай, культурай, літаратурай і
мастацтвам. (Між іншым, другая палова Беларусі ў складзе Польшчы тады нічога падобнага не мела.)
У чыста тэарэтычным плане можна паразважаць, што каб зададзеная стратэгія саюзу нацыянальных (а яшчэ б і “свабодных"!) рэспублік не была перапыненая рэпрэсіўным кашмарам, які татальна ахапіў усю прастору камуні стычнай імперыі ва ўсіх яе праявах і чынніках, дык у скутку мы, верагодна, мелі б і не самы горшы з магчымых варыянтаў мега-дзяржавы (нешта накшталт “еўрасаюзу”, толькі з сацыялістычнымі формамі эканомікі і грамадскага ўладкавання). Але падобныя тэарэтычныя развагі былі б проста інтэлектуальнай гульнёй у “дапушчэнні”, бо якраз тэо рыя што камунізму, што нацыяналізму сведчыць аб іх не прымірымай варажнечы, закладзенай у саму прыроду і таго, і другога. I гэты смяротны антаганізм рана ці позна не мог не выявіцца, што і пацвердзілі трыццатыя гады.
Тактычны хаўрус з нацыяналізмам быў гвалтоўна пера пынены, як толькі камунізм увабраўся ва ўласную моц. Сфармаваныя па нацыянальным прынцыпе рэспублікі адыгралі сваю ролю ў паўставанні СССР і цяпер маглі быць скасаванымі.
Напэўна адказаць, чаму Сталін, для якога не было праблемай фізічна перасяліць цэлы народ з адной прасторы ў зусім іншую, не прарабіў гэтай, хай сабе і складанай, але ўсяго толькі фармальнай працэдуры — досыць складана. Версіяў тут можа быць колькі заўгодна, я проста ў гэты віртуальны суплёт дадам яшчэ адну...
Барацьба з “найдэмаўшчынай”, якую камуністы пачалі разгортваць толькі напрыканцы дваццатых гадоў, нечака на выявіла эфектыўныя магчымасці нацыянальных рэспублік у вынішчэнні... нацыянальнага. Лакалізаваныя ў межах канкрэтнай адміністрацыйна-палітычнай сістэмы, нацыі апынуліся пад татальным наглядам і кантролем, што давала магчымасць рэгуляваць усе нацыянальныя працэсы ў бок іх мінімізацыі, а затым праз тыя ж рэспубліканс-
кія палітыка-адміністрацыйныя і карныя механізмы рэпрэсаваць нацыяналізм як з’яву і персанальна зніштажаць найбольш актыўных яго герояў.
Інакш кажучы, нацыянальныя рэспублікі былі ператвораныя ў своеасаблівыя гета, дзе лакалізаваныя і замкнёныя ў саміх сябе нацыі цягам часу мусілі быць вынішчаныя “на корню”. А своеасаблівасць гэтых гета азначаная тым, што іх заўсёды можна было пакінуць — але толькі пакінуўшы там сваю нацыянальную сутву. Да таго ж зусім не аба вязкова было выбірацца з нацыянальных гета ў фізічным сэнсе. Дастаткова было змяніць сваю ідэнтыфікацыю — перайначыць сябе з нацыянальнага чалавека ў савецкага, і ты адразу апынаўся на шырокай і вольнай прасторы. (Ужо іншая рэч, што ідэя “савецкага чалавека”, апрача ўсяго астатняга, а хутчэй і перадусім астатнім, у сваёй функцыя нальнасці мелася быць інструментам па пераапрацоўцы нацыянальнага чалавека — праз савецкага — у “рускага”.)
Калі б у васьмідзесятыя гады XX стагоддзя ідэалогія і практыка камунізму не апынуліся ў сістэмным крызісе, дык ужо ў першай палове XXI стагоддзя татальная анігіляцыя нацыянальнага камуністычным была б завершаная. Але крызіс апынуўся настолькі глыбокім і ўсёахопным, што неўзабаве ад яго пачатку камуністычны свет разваліўся ў сваім цэлым, пакінуўшы пасля сябе адно некалькі лакальных фрагментаў (Куба, Паўночная Карэя...) і адзін глабальны — Кітай.
Гэты раздзел мы пачалі з гаворкі, што ў XX стагоддзі Беларусі ўжо было наканавана выявіцца ў нейкай форме дзяржаўнага ўтварэння пры любым збегу гістарычных абставінаў. Таму досыць пашыраная формула, што без БССР не было б і РБ, па сутнасці, нічога нам не кажа. Разам з тым, дзякуючы менавіта наяўнасці БССР, адразу пасля распаду СССР мы займелі цалкам сфармаваную і функцыянальна дзеяздольную Дзяржаву. Заставалася вырашыць толькі ўнутрыпалітычныя праблемы — выбраць ідэ-
алагічную ды сацыял-эканамічную мадэлі і адпаведна гэтых мадэляў публічна запрэзентаваць дзяржаўнасць у сця гу, гербе, гімне, валюце, знешнепалітычным курсе...
Дарэчы, у 1991 годзе (на пачатку беларускай незалежнасці), канцэпцыя “Беларусі ў яе этнаграфічных межах”, з якой пачынаўся наш шлях да дзяржаўнасці, ужо нават не згадвалася ў якасці мадэльнай, бо гэтыя межы сягалі ў цэлы шэраг суседніх краінаў: Расею (Смаленшчына), Украіну (Чарнігаўшчына), Літву (Віленшчына), Польшчу (Беласточчына)... Натуральна, ніводная з нашых суседак і думаць не думала вяртаць нам нашыя “этнаграфічныя землі” (аб чым сцішана мроіла купка нацыянальных рамантыкаў). Зрэшты, як і мы не збіраліся вяртаць тое, што, на іх думку, належала ім...
11. ДРУГАЯ СУСВЕТНАЯ ВАННА
Другая сусветная вайнадля Беларусі выявілася нетолькі самай трагічнай, але, бадай, і самай істотнай (пасля стварэння дзяржавы) падзеяй у вымеры ўсяго XX стагоддзя. 3 аднаго боку — загінуў кожны чацвёрты беларус (ёсць версіі і пра кожнага трэцяга), былі разбураныя гарады, селішчы, заводы ды фабрыкі, раскалолася на драбкі ўся сацыяльная інфраструктура, надоўгія гады заняпала эканоміка, інтэлектуальнае і культурнае жыццё. А з другога — і праз гэтыя страты, а яшчэ ў большай меры праз збройны партызанскі чын адбылася легітымацыя Беларусі, як праўнага суб’екту сусветнай супольнасці, фармальным пацверджаннем чаго сталася сяброўства ў ААН — ды яшчэ ў ста тусе аднаго з заснавальнікаў (абмінем тут праблему палітычнай кан’юнктуры, з якой мы і займелі гэты “статус”).
Аналізуючы гэтую падзею, перадусім будзем зважаць, што ддя Беларусі Другая сусветная вайна абярнулася некалькімі войнамі. Першая з іх — гэта тая, якую Савецкі Саюз вёў з Германіяй, і ў якой беларусы (звыш мільёна чалавек) у складзе савецкіх войскаў ваявалі паводле законаў татальнай мабілізацыі, аднолькавай для ўсяго савецкага грамадства. Але для беларусаў галоўнай сталася не першая, лёсавызначальная для ўсяго чалавецтва, a другая вайна, якая табарылася на іх уласнай, акупаванай немцамі, тэрыторыіі. (А была ж яшчэ адна “беларуская вайна”, у якой заходнія беларусы ваявалі ў складзе польскага войску — але мы яе пакінем абок гаворкі). Якраз гэтая партызанская вайна і зрабіла Беларусь вядомай у свеце. I, што не менш істотна, суб’ектызавала і міфала гізавала беларусаў для саміх сябе.