Код адсутнасці
Асновы беларускай ментальнасці
Валянцін Акудовіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 196с.
Мінск 2007
** Метадалагічна прапанаваны падыход часткова супадае з тым, які мы сустракаем у Эрнэста Гельнера (“Нацыі і нацыяналізм”).
4. РЭФЛЕКСІЯ 3 НАГОДЫ
Пад нацыяналізмам найчасцей разумеюць не ўніверсальную экзістэнтную ідэю, а ўсяго толькі суплёт нацыянал-патрыятычных эмоцыяў. Як быццам — дарэмна, але ўнікнем супрацьпастаўлення. У нацыяналізму і нацыяналпатрыятычных эмоцыяў агульны корань, а розніць іх між сабой, разводзіць у адваротныя станы — асоба. Толькі ёю і вызначаюцца ўсе вартасці і заганы нацыяналізму. Каб праілюстраваць гэтую банальную выснову, згадаю побач з расейскім мысляром Васілём Розанавым (ці не найбольш жорсткім, але і ці не найбольш адказным аналітыкам габ рэйства) — маскоўскага рамізніка, які гатовы быў уласнай рукой выдзерці пейсы ўсім жыдам, колькі іх ёсць на бе лым свеце...
Па вялікім рахунку, нацыяналізм для секулярызаванага “я” — гэта парэнча над безданню абыякавага да чалавека быцця. Таму можна ненавідзець нацыяналізм усёй нянавісцю сэрца за тое, што ён трымае цябе пры сабе, але паспрабуй адштурхнуць парэнчу — і адразу ляціш у нікуды.
Праўда, пры жаданні можна рабіць выгляд, быццам ты адважна крочыш над прадоннем, ні на што не абапіраючыся, аднак гэта ўсяго толькі фіглярства. Сапраўды мужныя (Купала ці Уітмен, Дастаеўскі ці Гайдэгер) не фіглярнічалі. Яны ведалі, што іх трымае, і не памыляліся ў глыбіні прадоння.
5. ПРАБЛЕМА УЛАСНЫХ МЕЖАУ
I па форме, і па сутнасці паўсталая ў другой палове XIX стагоддзя беларуская нацыянальная ідэя не мае ў сабе нічога беларускага ў тым сэнсе, што яна была аформленая пад стандарт “моўнаэтнаграфічнай” мадэлі (гэтак званай нямецкай, сфармуляванай Іаганам Гердэрам), — бадай, самай пашыранай на нашым кантыненце. Таму ў канцэптуальным плане перад беларусамі стаялі тыя ж самыя задачы, што і перад іншымі еўрапейскімі народамі...
Нацыянальнае ўладкаванне свету нарадзіла некалькі праблемаў, якіх не ведаў папярэдні, “дынастычны” тып гуртавання супольнасцяў.
Па-першае, гэта выбар самой нацыянальнай мадэлі і затым мера яе мадыфікацыі, бо як мадэль “грамадзянскай супольнасці”, так і “моўна-этнаграфічная” мадэль патрабавалі дапаўнення адна адной і да таго ж яшчэ і ўлучэння ў сябе шэрагу не сістэмных, у кожным разе апрычоных, элементаў.
А па другое,— пошук сваіх межаў.
“Дынастычны” тып дзяржавы ніводнай з гэтых праблемаў не ведаў. Першая (выбар мадэлі) у ім адсутнічала па азначэнні. Адругая вырашалася праз каланізацыю ці збройны чын. Груба кажучы, колькі дзяржава магла паняволіць прастораў і народаў, столькі яна іх і мела (ідэалагічная ма тывацыя гэтых захопаў/падзелаў/прылучэнняў выкарыстоўвалася адно ў якасці фармальнага дадатку ’’волі да ўлады”)*.
Ідэя Нацыі запатрабавала радыкальна іншага падыхо ду да прасторавага ўладкавання. Яшчэ ў 1792 годзе Жорж Жак Дантон звярнуўся да Францыі з заклікам знайсці свае “натуральныя межы”. Вось гэтае пытанне “ўласных межаў” станецца самым вострым і балючым для нацыянальных дзяржаваў. Дарэчы, яно так ніколі і не будзе станоўча вы-
рашаным, незалежна ад фармату нацыянальнай ідэі. Бо ў тым выпадку, калі базавай абіралася “грамадзянская супольнасць”, рэпрэсаваліся моўна-этнічныя чыннікі, асабліва на краях дзяржаўнага дыскурсу. А калі за аснову браўся “моўна-этнічны” прынцып, дык ён не мог адэкватна рэалізавацца з таго, што амаль заўсёды нейкія фрагменты “тытульных” этнасаў (і часам досыць ладныя) заставаліся за межамі краіны, і ніхто іх аддаваць камусьці, дзеля тарнавання да асноўнага масіву, не збіраўся. (Згадаем хаця б Славакію, дзе венгры складаюць 10% ад агульнага насельніцтва краіны, ці этнічна беларускую Беласточчыну ў Польшчы). Сюды далучым і эсхаталагічныя праблемы малалікіх нацыянальных утварэнняў у дыскурсе дамінуючых.
Але перадусім гэтыя калізіі апынуліся невырашальнымі таму, што хаця ў справе гуртавання супольнасцяў Дзяржава і саступіла вершнасць Нацыі, аднак пазіцыі Дзяржавы заставаліся досыць моцнымі, кабу канфлікце супрацьстаяння з Нацыяй не толькі трымаць парытэт, але і раз-пораз перамагаць, гэта значыць, раскатваць Нацыю ў памер канфігурацыі ўласных межаў. (Хельсінская хартыя аб непарушнасці існуючых дзяржаўных межаў, падпісаная кіраўнікамі ўсіх еўрапейскіх краінаў, у пэўным сэнсе засведчыла контррэ фармацыйную перамогу ідэі Дзяржавы над ідэяй Нацыі).
Аднак як бы там сітуацыя ні складвалася ў кожным канкрэтным выпадку, з пачаткам паўставання нацыянальнага логасу, актуалізоўвалася і праблема нацыянальнага топасу. Беларусь тут не выключэнне. У знакамітай прадмове Францішка Багушэвіча да зборніку вершаў “Дудка бела руская” ўвага даследчыкаў звычайна акцэнтуецца на “мо ве” (“He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!"), хаця не менш, а можа, і больш істотны фрагмент гэтай прадмовы звернуты да вызначэння абрысу “ўласных межаў”. “Ужо больш як пяцьсот гадоў таму, да панавання князя Вітэнэса на Літве, Беларусія разам з Літвой бараніла ся ад крыжацкай напасці, і шмат местаў, як Полацк, прыз-
навалі над сабой панаванне князёў Літоўскіх, а пасля Вітэнэса Літоўскі князь Гедымін злучыў зусім Беларусію з Літвой у адно сільнае каралеўства і адваяваў шмат зямлі ад крыжакоў і ад другіх суседаў. Літва пяцьсот дваццаць гадоў таму назад ужо была ад Балтыцкага мора ўдоўжкі аж да Чорнага, ад Дняпра і Днястра ракі да Нёмна; ад Каменьца места аж да Вязьмы — у сярэдзіне Вялікаросіі; ад Дынабурга і за Крамяньчук, а ў сярэдзіне Літвы, як тое зярно ў гарэху, была наша зямліца — Беларусь!”
Абрыс “уласных межаў”, прапанаваны Францішкам Багушэвічам, досыць абстрактны, гэта хутчэй яшчэ толькі пастаноўка праблемы і першая спроба яе прамацвання. А канчаткова метадалогія маркіроўкі нацыянальнага дыскурсу была сфармуляваная Вацлавам Ластоўскім на гістарычным пасяджэнні Рады БНР 25 сакавіка 1918 году: “Няхай жыве незалежная Беларусь у сваіх этнаграфічных межах!”. (За колькі дзён да гэтай гістарычнай падзеі Выканаўчы Камітэт Рады 1 га ўсебеларускага з’езду выдаў Другую ўстаўную грамату, якая абвяшчала Беларусь “у рубяжох рассялення і лічбавай перавагі беларускага народу”).
Нягледзячы на публіцыстычны пафас выказвання Ластоўскага, гэты заклік не быў усяго толькі рытарычнай фігурай. Рэч у тым, што на тую пару шматлікімі доследамі, найперш расейскіх навукоўцаў, этналінгвістычны арэал беларусаў быў акрэслены досыць выразна і пераканаўча. Калі параўнаць этнаграфічныя мапы Беларусі, складзеныя на пачатку XX стагоддзя Яўхімам Карскім, Мітрафанам Доўнар-Запольскім і Яўсеем Канчарам, дык пры ўсіх несупадзеннях (часам і досыць значных) скраеня абрысу, яны адназначна перагукаюцца паміж сабой адносна выявы Беларусі, як цэлага.
Для той пары, калі палітычныя рухі, захопленыя нацыянальнай ідэяй, спрабавалі пабудаваць нацыянальную дзяржаву амаль з “чыстага аркушу”, тэарэтычная формула “Беларусь у сваіх этнаграфічных межах” бачыцца ўдалай, асаб-
ліва што да публічнай прэзентацыі ідэі. Але яна адразу выявілася залішне ідэалістычнай як адносна рэальнай па літычнай сітуацыі, так і для ўласнага станаўлення ва ўжо зусім іншых умовах канца XX стагоддзя.
*Як, скажам, у выпадку паслання вялікага князя Вітаўта імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі, напісанага 11 сакавіка 1420 году, калі Вітаўту спатрэбілася легітымізаваць валоданне Жамойціяй: “Вы вы казаліся і прынялі пастанову наконт зямлі Жамойтаў, якая ёсць на шай спадчынай і ўласнасцю як законная спадчына ад прадзедаў і дзядоў нашых, якою валодаем і цяпер, ды якая ёсць і заўсёды была адзінай з зямлёй ЛІтвы, бо ж адна тая самая гаворка і тыя самыя людзі” (Паўла Урбан, “Старажытныя ліцьвіны"). Падобныя ідэалагічныя” аргументы” скарыстоўвала і Кацярына II, далучаючы ўжо беларускія землі Вітаўта да Расеі пры падзеле Рэчы Паспалітай, хаця ў той самы час захоп польскіх земляў абышоўся без хоць якой уцям най аргументацыі.
6. МЕЖЫ АНЧЫНЫ I МОВЫ
Гісторыя Беларусі — гэта суплёт разрываў паміж яе рознымі гісторыямі. Здаецца, наспела пара, каб нехтаўдумлівы паспрабаваў наўсцяж абнаявіць “хроніку” гэтых разрываў, бо яны, што відавочна, у лёсе нашага краю адыгрывалі куды больш істотную ролю за тыя фрагменты ўласна гісторыі, якімі мы спрабуем азначыць свой паслядоўны шлях праз вякі і стагоддзі.
На самой справе ніякага паслядоўнага поступу не было. Спрэс былі адно разрывы. I пасля кожнага радыкальнага разрыву пачыналася штосыді цалкам адметнае, раўнуючы з тым, што мелася раней. Вялікае Княства Літоўскае — гэта нешта зусім іншае ад Полацкага княства, а Рэч Паспалітая — ад ВКЛ. “Паўночна-Заходні край" не меў амаль нічога агульнага ні з першым, ні з другім, ні з трэцім. А БССР, здаецца, увогуле была пазбаўленая хоць якіх ана лагаў з усім папярэднім... Бадай, толькі Рэспубліка Беларусь, прынамсі, хаця б на юрыдычна-адміністрацыйным узроўні, наўпрост наследуе сваю папярэдніцу — БССР. (I гэта вельмі добры знак!).
Кожны раз, суб’ектна ўзнікаючы наноў, мы паўставалі не проста ў іншай геапалітычнай рэальнасці — мы паўставалі ў іншай цывілізацыйнай рэальнасці. Чамусьці тэарэтыкі праблемы нацыянальнага на гэты фактар найменей звяртаюць увагі. Хаця кожнаму зразумела, што ідэалы гра мадства, якое жыве, скажам, патрыярхальным ладам, зусім не падобныя да тых, што мы маем у тэхнагеннай цывіліза цыі. 3 гэтага шмат чаго вынікае, але як да нашай гаворкі, дык перадусім заўважым: чалавеку ранейшых эпохаў мысліць у катэгорыях нацыянальнага было гэтаксама немагчыма, як старажытнаму вершніку ў катэгорыях сучаснага дарожнага руху.
Улегшыся ў адбудову гістарычнай рэтраспектывы, мы,
у сваёй нацыянальнай апантанасці, вельмі часта неабачліва нагружаем нашых далёкіх продкаў уласнай, толькі нам актуальнай праблематыкай. У гэтым сэнсе ці не найбольшай ахвярай стаўся перыяд фармавання беларускага этнасу, які, па агульным меркаванні, прыпадае на пару ВКЛ. Паколькі доўгі час лічылася, што паўставанне нацыі не магчымае без сфармаванага этнасу, дык ідэалагемна этнас і нацыя амаль не разрозніваліся і прачытваліся ўсяго толькі як розныя перыяды агульнай падзеі. Аднак насамрэч і па форме, і па сутнасці гэта зусім розныя феномены.
“У тыя часы магнаты і шляхта Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага не мыслілі ў нацыяналістычных катэгорыях (курсіў мой — В.А.), характэрных для эпохі пасля Французскае рэвалюцыі; яны хутчэй мелі свае ўласныя патрыятычныя каштоўнасці і пачуццё асобнасці, яко га не хацелі пазбыцца ў новаўтворанай федэрацыі (маец ца на ўвазе Рэч Паспалітая пасля Люблінскай уніі 1569 году — В.А.),— слушна заўважае Янка Запруднік у кнізе “Беларусь на гістарычных скрыжаваннях”.