• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    38.59 МБ
    Мы вызначыліся ў прасторы і часе выключна як быцій ная самасць. Бо мала таго, што Рэлігія ў Беларусі, як і кожная Рэлігія ў любым іншым месцы, драбіла этнас на паасобныя суб’екты і гэткім чынам вышморгвала нашых продкаў, так бы мовіць, па вертыкалі з быційнасці ў трансцэндэнцыю, дык яна яшчэ і шкамутала этнас па гарызанталі. Канфесійная розналежнасць цягнула Нацыю адразу ў розныя бакі, як лебедзь, рак і шчупак — крылоўскі вазок. I калі б не быційная, а рэлігійная культура была асновай беларускай Нацыі, дык ад нас ужо даўно і шматкоў не за сталося б.
    Сёння мы ў параўнанні з суседзямі, лічы, чысты фено мен быційнай культуры. Прынамсі, на апошнім этапе нацыянальнага выспявання беларусы абыходзіліся выключна ўласнымі сіламі, паўставалі самі з сябе. Хаця тут трэба пад крэсліць, што менавіта на апошнім этапе, бо калі мерыць на глыбіню ўсёй мінуўшчыны, якая папярэднічала паўста ванню Нацыі, дык нельга не заўважыць, што ідэя ірацыянальнага ладу жыцця ўплывала на нас не з меншай сілай, чым на іншыя еўрапейскія супольнасці, і роля Рэлігіі ў нас была адпаведнай, і нават Царкву, лічы, амаль адзяржавілі.
    Але збольшага натуральны, як для еўрапейскага наро да, працэс быў спынены ў апакаліптычных войнах семнац цатага і наступных стагоддзяў, калі папярэдні беларусам
    этнас быў вынішчаны амаль да каранёў. Натуральна, гэтаксама лёс абышоўся і з нашай Дзяржавай, і з нашай Царквой. Таму беларуская нацыя паўстала на тле не ўласнай, а ўніверсальнай крызы рэлігійнага. Апошняе фармаль на ніяк не адбілася ні ў спосабе, ні ў канструкце легалізацыі нацыянальнага. Аднак, па сутнасці, страта была непапраўнай, бо, як сведчыць досвед іншых народаў, Нацыя толькі тады досыць хутка набывае паўнавартасны і самадастатковы чын, калі фармалізуецца праз нацыяналізацыю Дзяржавы і Царквы (ці хаця б аднаго з гэтых інстытутаў). У супраць леглым выпадку гісторыя рыхтуе Нацыі вельмі пакручасты і цалкам няпэўны шлях. Беларусы добра гэта ведаюць.
    Іншая рэч, што мы трагічна памыляемся, калі ўскладваем спадзяванні на Веру і Царкву ў справе пабудовы Нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Як ні дзіўна, але і найразумнейшыя з беларусаў не жадаюць заўважаць канцавога антаганізму паміж Рэлігіяй і Нацыяй, іх смяротнага двубою, дзе адно перамагае толькі коштам другога*. 3 дзіцячай непасрэднасцю нашыя рамантыкі амбівалентна спрабуюць злагодзіць у сваім сэрцы самую шчырую любоў да Бога і самую апантаную любоў да Нацыі (для мяне няма больш трагічнага відовішча, чым укленчаны беларус, які моліць Бога, каб той збярог ягоную нацыю). А між іншым, яшчэ за дзве тысячы гадоў да з’яўлення Нацыі, Бог (зноў здзівімся Ягонай відушчы) сурова папярэдзіў будучых вернікаў, якія памкнуцца ўзяць надушу грэх нацыяналізму: “Ня ма ні эліна, ні іудзея”.
    * “Застаецца па-за сумневам, што самасцвярджэнне нацыі з гледзішча хрысціянскай рэлігійнасці ёсць грахом. Праблема нацыянальнасці можа быць здзейсненай у нацыяналістычным кірунку толькі ў варунках адмовы ад тых ісцінаў, што сцвярджае хрысціянства. Да хрысціянства значна бліжэйшыя тыя прыхільнікі інтэрнацыяналізму, якія цалкам ігнаруюць нацыяналізм, чым тыя нацыяналісты, што выдаюць сябе за хрысціянаў" (Аляксандр Меер).
    3.	УЛАСНА НАЦЫЯНАЛЬНАЕ
    “3 усіх светапоглядаў і веравызнанняў, якія змагаюцца за душы людзей у сучасным свеце, найбольш пашыранай і трывалай ёсць нацыянальная ідэя. Іншыя ідэі дасягнулі больш значнага, але часовага поспеху ці знайшлі сабе апірышча ў адной пэўнай краіне. Некаторыя светапоглядныя сістэмы ўздымалі людзей на больш гераічныя ці нават жахлівыя дзеянні. Але нішто не змагло так паспяхова ўсталявацца ў кожнай частцы свету, прывабіць столькі людзей рознага жыццёвага досведу ў розных краінах, як нацыя налізм. Hi адна іншая ідэя не праяўлялася ў такіх разнастайных абліччах і не перажывала часовы заняпад толькі дзеля таго, каб пасля стаць яшчэ больш моцнай і трыва лай. Hi адзін іншы светапогляд не пакінуў такога моцнага адбітку на мапе свету і на нашым пачуцці саматоеснасці. Перш за ўсё нас атаясамліваюць з нашай “нацыяй”.
    Гэтымі словамі распачынае сваю кнігу “Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі” Энтані Сміт, сёння адзін з самых вядомых даследчыкаў абранай намі праблемы. (Дарэчы, у 1995 годзе згаданая кніга Энтані Сміта была выдадзе ная на беларускай мове ў серыі “Адкрытае грамадства”.)
    Феномен нацыянальнай ідэі сапраўды ўражвае сваёй універсальнасцю, але не ўніверсальнасцю канону, як, скажам, хрысціянства ці будызм, а прыдатнасцю, дапасава насцю, стасоўнасцю да самых розных соцыа-культурных і геапалітычных канфігурацыяў, у якіх яна фармалізуецца. 3 гэтага і зместам, і формай нацыянальная ідэя ў розных краінах часам нават рашуча адрозніваецца, і, бадай, толькі “вялікая салідарнасць” (Эрнэст Рэнан)* прыпадабняе ўсе нацыяналізмы адзін да аднаго.
    Панятак “нацыя” (ад лацінскага natio — племя, народ) мае доўгую і пакручастую гісторыю, за часы якой, здара лася, ягоная семантыка мала чым нагадвала тую, што вядо
    мая сёння. Але мы не пойдзем разблытваць гэтыя шляхі, бо нас цікавіць не тэрмін, а сама з’ява, якая пачала канкрэтна “матэрыялізоўвацца” (тут меркаванні шматлікіх даследчыкаў збольшага сыходзяцца) у пару нараджэння сярэдняга класу, буржуазіі, капіталізацыі грамадства і урбанізацыі соцыума.
    Натуральна, легітымнага і адназначнага пункту адліку (што ў часе, што ў прасторы) для гэтай праблемы ніхто ніколі не знойдзе. I таму ў залежнасці ад абранай пазіцыі і метадалогіі даследчыкі шукаюць першапачаткі нацыянальнай ідэі ў самых розных падзеях. Скажам, у сваю пару была досыць пашыранай канцэпцыя, згодна якой перадумова гэтай ідэі найраней выявілася ў сярэднявечным руху за тысячагоддзе Валадарства Божага на зямлі — больш чым спрэчная канцэпцыя, пра што кажа і Энтані Сміт.
    Асабіста мне (сярод усіх іншых) найлепей пасуе про стая і выразная маркіроўка гэтага пачатку, зробленая тым жа Энтані Смітам: “Першае яснае фармуляванне гэтай (нацыянальнай — В.А.) ідэі адбываецца ў пару Французскай рэвалюцыі. У тэкстах таго часу мы можам прачытаць, што адно нацыя ёсць сапраўдным суверэнам, што чалавек павінен быць адданы перадусім нацыі, і што толькі нацыя можа ўсталёўваць свае законы для сваіх грамадзян. Тут таксама ўпершыню можна пачуць заклікі да зброі ў абарону Бацькаўшчыны (patrie) і думку пра тое, што “грамадзянін” Францыі мае пэўныя правы і абавязкі. Хоць Французская рэвалюцыя была не першай праявай новай “нацыяналь най” эпохі, яна была першай гістарычнай падзеяй, падчас якой добраахвотна аб’яднаныя грамадзяне дзейнічалі на карысць “нацыі”, а не дынастыі. I ўпершыню грамадзяне намагаліся пашырыць адзіную культуру і адзіную мову на ўсе рэгіёны сваёй краіны, зламаць усе бар’еры паміж гэтымі рэгіёнамі, стаць адзінай нацыяй, адданай адной ідэі”.
    Тыпалагічныя праблемы Нацыі яшчэ больш заблытаныя за храналагічныя. He будзем сягаць на іншыя канты ненты, але нават у Еўропе, радзіме гэтага феномену, роз-
    ныя даследчыкі базавымі прапануюць самыя розныя ма дэлі, на падставе якіх усе іншыя кадыфікуюцца ў залежнасці ад меры іхняй мадыфікацыі.
    Як і ў выпадку з храналагічнай праблемай, для сябе мы абярэм самы просты і выразны канцэпт, які падвойваец ца на гэтак званыя французскую і нямецкую мадэлі.
    “Французская” канцэпцыя нацыі робіць акцэнт на грамадзянскай супольнасці, а “нямецкая” на моўна-этнічнай (калі заўгодна — расавай). Відавочна, што зводзіць іх у нешта адно, хай сабе і праз апазіцыю, можна толькі ў ракурсе метадалогіі, бо іх сутнасныя ядры, як і вектары праекцыі на рэальнасць не проста супрацьлеглыя, а рознавымерныя.
    У рамках пастаўленай задачы далей нам трэба згадаць пра праблему сістэматызацыі тых сацыяльнатістарычных падвалінаў, на якіх паўставалі нацыі. Відавочна, што “стартавыя магчымасці” ў розных нацыяў былі розныя, ды і распачыналі яны свой шлях далёка не ў адначассе, а значыць, нават і цывілізацыйна зусім у непадобных умовах. Да таго ж даводзіцца ўлічваць, што для многіх нацыяў рух на дыстанцыі ад “старту" да “фінішу” не аднойчы і, здаралася, надоўга перапыняўся. У гэтым сэнсе прыклад Беларусі ёсць хутчэй адной з нормаў, а не выключэннем.
    У сваім памкненні да сістэматызацыі “падвалінаў” перадусім вылучым нацыі, якія паўсталі ва ўлонні на той час існуючых дзяржаўных утварэнняў і змаглі іх досыць хутка нацыяналізаваць, гэта значыць, уціснуць Дзяржаву ў Нацыю, хай і не без пэўных стратаў, часам і вялізных, як у выпадку з Брытанскай імперыяй (і не мае значэння, што канчатковы распад імперыі адбыўся толькі ў сярэдзіне XX стагоддзя). Апрача Англіі ў гэты хаўрус першымі просяцца Францыя ды Іспанія.
    Наступную групу мы сфармуем з краінаў, якія праз нацыянальнае задзіночанне змаглі аднавіць раней страча ную дзяржаўнасць. Сярод самых выразных прыкладаў зга даем Германію, Італію і Польшчу. Магчыма, да гэтай групы трэба далучыць краіны, якія былі заснавальнікамі вялікіх
    імперый (Турцыя — Асманскай, Аўстрыя і Венгрыя — Аў стра-Венгерскай), а пасля іх развалу, з парэшткаў імперскай велічы, стварылі нацыянальныя дзяржавы.
    Але, магчыма, іх нароўні з астатнімі больш карэктна будзе занесці ў трэцюю групу, а менавіта да ўсіх тых нацыяў, што паўсталі ў выніку распаду гэтых (ды іншых) імперыяў. Бо і па часе, і па спосабе паўставання Турцыя мала чым адрозніваецца ад, да прыкладу, Балгарыі, а Чэхія ад Аўстрыі (і г.д.).
    Праўда, пры такім падыходзе задача сістэматыка ўскладняецца тым, што бадай кожная нацыя, якая ўладкавалася хоць на якім фрагменце былой (хоць якой) імпе рыі, імкнецца знайсці (і знаходзіць) у сваім мінулым свой дзяржаўны аналаг (Украіна — Кіеўскую Русь, Беларусь — Полацкае княства і ВКЛ, Туркменія — Сельджукскую імперыю, і г.д., і да т.п.).
    Але, падобна, разблытваць (ці заблытваць?) што тут да чаго — задача не культуралогіі, а міфатворчасці. Мы ж са свайго боку проста падкрэслім, што існуюць тры базавыя пазіцыі, якія складаюць аснову прапанаванай сістэмы паўставання нацыяў:
    1.	Нацыі, якія нацыяналізавалі існыя дзяржавы;
    2.	Нацыі, якія адрадзілі былыя дзяржавы;
    3.	Нацыі, якія самі з сябе стварылі нацыянальныя дзяржавы**.
    Натуральна, прапанаваная схема не адмаўляе і розных камбінацый з гэтых пазіцый.
    * Да месца нагадаем яшчэ адну вельмі цікавую характарыстыку нацыі, сфармуляваную Эрнэстам Рэнанам: “Сутнасць нацыі не толькі ўтым, што ўсе індывіды маюць паміж сабой шмат агульнага, але і ў тым. што яны супольна забылі. Hi адзін француз пэўна не ведае, ці быў ён бургундцам, аланам альбо вестготам, але кожны француз мусіць забыць разню ў Варфаламееўскую ноч..."