• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    38.59 МБ
    Мы быццам вярнуліся ў біблейную пару,— падумалася мне. — I гэта не Пазняк, а прарок Майсей заклікае народ Ізраіля пабрацца з мужнасцю...
    Але хутка мне ўжо было не да містычных аналогій, бо раптам здалёк пачуўся мерны тупат. Я азірнуўся — зверху на нас рухалася чорная сцяна (суцэльны чорны акрас карнікаў быў ад святла нізкага сонца насупраць). I тады мной апанавала відушча — у адначассе я зразумеў, што пакуль мы не раструшчым гэтую чорную сцяну ў друз і пыл, датуль не мецьмем людскага жыцця.
    Сцяна наблізілася ўшчыльную і пачала ссоўваць народ
    з выспы. Пазняк заклікаў да спакою, аднак шмат хто запа нікаваў і кінуўся бегчы ў бок падлеску наўзбоч кальцавой дарогі.
    Яшчэ ніхто не дабег туды, як з кустоўя выскачылі вайскоўцы (і калі яны паспелі там схавацца?!) ды пачалі біць і валіць уцекачоў на падмерзлую глебу (і жанчынаў — на маіх вачах)...
    Потым, калі супраціў уладам выявіцца сістэмна і ўця каць ад амапаўскіх дручкоў станецца гэтаксама звыкла, як хавацца ад дажджу, той уласны страх і тое захапленне мужнасцю іншага будуць падавацца трохі наіўнымі... Але тое будзе потым, калі шмат чаго перайначыцца і ў самім часе, і ў кожным з нас.
    Перамены ў маім стаўленні да Зянона Пазняка выспелі спакваля. Спачатку не на добры лад уразіла, што падчас публічных прамоваў ён зашмат “акцёрстваваў”, раз-пораз карыстаючыся рытарычнымі прыёмамі, вынайдзенымі схаластамі яшчэ ў антычнай Грэцыі. (3 гэтага атрымлівалася, што Пазняк казаў праўду так, быццам хлусіў, а ягоны апанент Лукашэнка, які пра рыторыку нічога не ведаў, хлусіў так, быццам казаў праўду). Пазней пачалі засмучаць сваёй прымітыўнасцю і аднастайнасцю не вартыя палітыка нацыянальнага маштабу антыкамунізм і антырасейскасць. А яшчэ праз нейкі час сфармавалася разуменне, што ўзур пацыя Пазняком (праз БНФ) нацыянальнай ідэі нясе паг розу самой нацыянальнай ідэі, аб чым сведчыла хаця б тое, што ў "народзе” ўжо неўзабаве пасля афармлення шырокага нацыянальнага руху бел-чырвонабелы сцяг, Пагоню і нават саму беларускую мову пачалі называць “бэнээфаўскімі”...
    У майго ўлюбёнага барда Віктара Шалкевіча ёсць вядомая песня “Таварыш Сапега” — там Лукашэнку ўначы трызніцца “злавешчая цень Пазняка”. Дык вось, аднойчы настаў момант, калі я з усёй вастрынёй адчуў, што “злавешчая цень Пазняка” навісла не столькі над Лукашэнкам,
    колькі над усёй Беларуссю, і найперш — над Беларуссю нацыянальнай.
    Гэтай жорсткай метафарай я не маю намеру ні пакрыўдзіць, ні абразіць, ні, тым болей, прынізіць Зянона Пазняка і яго выключную ролю ў фармаванні сучаснага нацыянальнага дыскурсу. Пэўна, з глыбокай павагі да яго (хаця і не пазбаўленай антаганізму да некаторых з тых метадаў і мэтаў, якіх ён упарта трымаецца па сёння), я не павінен быў карыстацца гэтай метафарай, прынамсі, публічна. I не надта хачу гэтага рабіць. Аднак я змусіў сябе, бо ў гэтым перакуленым паэтычным тропе мне выразна чуецца непадманная характарыстыка сітуацыі...
    I апошняе, што да “праблемы Пазняка”. Я зусім не містык і трансцэндэнтныя аргументы ды высновы не з майго арсеналу. Але тут я гатовы схібіць перад сабой, каб заўважыць, што ў палітыцы адбываецца часам тое ж самае, што і ў прыродзе, калі раптам нейкая папуляцыя пачынае падвойваць (ці шматкроць павялічваць) сваю коль касць дзеля падвышэння трывучасці віду на выпадак самых розных неспрыяльных абставінаў. Так было і ў нашай сітуацыі. Для эпохі радыкальнага пералому ў Беларусі гісторыя падрыхтавала двух конгеніяльных палітыкаў: Зянона Пазняка і Аляксандра Лукашэнку. Калі б Беларусь (як Латвія ці Эстонія) у пераважнай сваёй бальшыні выявіла схільнасць да нацыяналізму, дык уладу ў краіне ачоліў бы Зянон Пазняк. Пры іншай хадзе падзеяў (пры шырокім астракізме моўна-этнаграфічнай мадэлі дзяржаўнага ўладкавання) у запасе чакаў (не лішне доўга) Аляксандр Лука шэнка. Але і ў першым, і ў другім выпадку мы, у канцэптуальным плане, мелі б прыкладна адно і тое ж самае. Хіба толькі цяперашнія героі ўлады памяняліся б месцамі з цяперашнімі яе ахвярамі.
    Згадаўшы Зянона Пазняка, ніяк не выпадае абмінуць хоць якім слоўкам ягонае alter ego — Аляксандра Лукашэнку, першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Неяк, калі
    адзін і другі былі яшчэ толькі дэпутатамі Вярхоўнага Савету і не надта варагавалі міжсобку, пры абмеркаванні ней кай канцэптуальнай праграмы, зачытанай Пазняком, Лукашэнка з трыбуны заявіў, што гэта выдатная праграма, але для яе патрэбны зусім іншы народ.
    Цалкам слушна казаў будучы Прэзідэнт. Усе праграмы нацыянал-дэмакратаў мелі за адрасата хутчэй іншапланецянаў, чым паспалітых беларусаў, якія ў сваёй бальшыні не жадалі ніякіх радыкальных пераменаў, апрача хіба адной — памяняць вэрхал і разрух, якія з “развалам Саюзу” запанавалі ва ўсіх сферах жыцця, на тыя стабільнасць і пэўнасць, што яны зазналі раней.
    Кардынальная розніца паміж Пазняком і Лукашэнкам палягала на тым, што Пазняк абяцаў беларусам тое, чаго яны ніколі яшчэ не мелі, а Лукашэнка хваліўся вярнуць тое, што яны ўжо мелі і што ў насталым бязладдзі выдавала на сапраўднае шчасце.
    Натуральна, абачлівыя да цацанак-абяцанак беларусы ўхапіліся за сініцу і абралі Аляксандра Лукашэнку на ўладу.*
    * Амаль пра тое самае кажа і Васіль Быкаў у кнізе ўспамінаў “Доўгая дарога да дому”: “Беларускі народ у сваёй масе напрыканцы XX ста годдзя меў клопат не так з праблемай адраджэння. як з праблемай выжывання. Хоць як-небудзь, хоць з бальшавіцкім рылам, але каб не ператварыцца ў мерцвяка, што ўвогуле было рэальна. Па сутнасці, ішоў працэс памірання (ва ўсіх сэнсах), і важна было клапаціцца, як затрымацца на краю пагібелі, а не дбаць пра колішнюю веліч часоў Вялікага Княства Літоўскага. Народ тое адчуў інстынктыўна і таму на першых прэзідэнцкіх выбарах у масе сваёй не пайшоў за Пазняком і Беларускім народным фронтам з іх віртуальным нацыянал-дэмакра тызмам, архаізацыяй і без таго не надта палагоджанай мовы, чым сталася, на думку некаторых, вяртанне да граматыкі Тарашкевіча. 3 часоў Тарашкевіча шмат што змянілася ў свеце, у тым ліку і ў бела рускай мове, з чым прагматычнаму палітыку немагчыма было не лічыцца. Народ пайшоў за жорсткім, напірыстым, прагматычным
    дырэктарам саўгасу, ідэі якога былі простыя, як мычэнне каровы і зразумелыя да рэшты.
    Без увагі да нацыянальных прынцыпаў Лукашэнка кінуўся да Расеі, найперш каб выбіць адтуль асабістую падтрымку, а таксама хлеб, бензін, газ, без якіх немагчыма было не толькі “адраджацца”, але і перажыць зіму да вясны. Вядома ж, разумнейшыя адчувалі, што ён адбіраў у Беларусі суверэнітэт, будучыню і пазбаўляў дэмакратыі. Але што карысці з дэмакратыі, калі плакалі галодныя дзеці? Несум ненна, будучы дэмакратамі, лідэры БНФ не зразумелі, што дэмакратыя — гэта не справядлівасць, а арыфметыка, што нацыянальную будучыню цяпер вырашаюць лічбы, а не ідэі, якія б разумныя яны не былі.
    Пра высокія нацыянальныя ідэі мусіла дбаць нацыянальная эліта, нацыя ж дбала пра элементарную мэту — выжыць. Дужа сумніўна, што тае мэты мог дасягнуць нацыяналіст Пазняк, затое дамагчыся яе абяцаў прагматык Лукашэнка. Тое, што ягоныя метады па сутнасці дэмагагічныя, тады мала хто ведаў”.
    20.	МОВА (ЗНАК БЯДЫ)
    Калі ў мяне атрымлівалася завітаць у мястэчка Свіслач, дзе я нарадзіўся і асталеў, дык нябожчык бацька зазвычай сустракаў мяне словамі: “Беларус прыехаў”. Ён не казаў: “сын”, “пісьменнік”, “мянчук”, урэшце — “валацуга”. Усё астатняе не было для яго вартай увагі адметнасцю, раўнуючы з тым, што я — “беларус”.
    3 гэтага вітання я трохі злаваўся і часам мне карцела запытацца: “А вы што, бацька, з неба зваліліся? Ці ж не такі вы самы беларус, як і я?”
    Але не пытаўся, паколькі разумеў — бацька мае рацыю. Бо з даўніх давён так павялося, што азначэнне “бе ларус” у нас найперш адсылае да экзістэнцыйнага выбару чалавека, яго ідэалагічнай заангажаванасці, палітыч най залежнасці, свядома абранай экзатычнай мовы і з гэтага — да адметнага спосабу мыслення і ладу жыцця, a толькі потым да нацыянальнай кадыфікацыі, якая сама з сябе ні пра што не кажа.
    Быць беларусам у Беларусі — гэта выключыць сябе з нормы і паўз уласную хэнць быць ддя некага місіянерам новай веры, для кагосці варожым прыблудай, а для ўсіх астатніх — ат такім сабе блазнам. Нават сам зварот да беларускага слова ў Беларусі ёсць ні чым іншым, як грамадзянскім учынкам (і яшчэ — эстэтычным актам).
    Ва ўсім свеце чалавек, размаўляючы на роднай мове, проста размаўляе. У нас зусім інакш. Кожны раз, калі на людзях мы прамаўляем па-беларуску, дык не проста сумовімся, а як бы ладзім грамадзянскую акцыю ці мастацкі перформанс, паколькі ўвага ўсіх, хто выпадкова апынуўся побач, адразу засяроджваецца на нечаканым дзіве. Таму зусім не выключана, што ў нейкую, магчыма, і не зусім аддаленую пару, каб размаўляць па-беларуску на людзях, трэба будзе браць дазвол у гарадскіх уладаў з адзнакай
    месца і часу, як сёння патрабуецца “заяўка” на палітычны пікет ці аматарскі канцэрт на вуліцы.
    Уласна, быць беларусам — гэта штодня выконваць ролю беларуса ў бясконцым спектаклі без пачатку і канца... Гэта жыць і памерці на сцэне з родным словам на вуснах. Але і па смерці твая місіянерская доля не мусіць быць пера пыненай, і на помніку тваё імя і прозвішча абавязкова напішуць на матчынай мове.
    Зыходзячы з гэткай сітуацыі, якая панавала спрэс на пачатку дзевяностых, паўсталы з “перабудовы” нацыяналдэмакратычны рух наперад усяго высунуў праблему мовы. Зрэшты, гэта выглядала цалкам натуральным яшчэ і таму, што першыя ідэолагі Адраджэння за аснову нацыянальна га ўладкавання абралі “моўна-этнаграфічную” канцэпцыю, згодна з якой без вырашэння праблемы мовы не вырашалася нічога ўвогуле...
    Даўно ў прамінулым засталася “беларусізацыя” 20— 30 х гадоў XX стагоддзя, калі абеларушчванне сацыяльна прывілеяваных слаёў краю было актуальнай дзяржаўнай палітыкай (сацыяльны под тады яшчэ сам па сабе быў стыхійна беларускім).
    Тая “беларусізацыя” скончылася жахлівымі рэпрэсіямі над усімі героямі гэтай маштабнай акцыі, але татальна вынішчыць яе плён атрымалася толькі ў 60—70-я гады, калі пад аблудай глабальнай інтэрнацыяналізацыі адбывалася сістэмная і метадычная русіфікацыя нацыянальных рэспублік.
    3 шалёнай інтэнсіўнасцю (маўляў, бацькі просяць) бе ларускамоўныя школы настаўляліся на расейскую мову на вучання, тое самае рабілася ў вучэльнях, тэхнікумах, ВНУ, справаводстве, тапаніміцы, газетах, масавай культуры спрэс, за выключэннем літаратуры.