• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    38.59 МБ
    сейскага імперыялізму, супраць якога былі скіраваныя паводле задумы.
    Болей за тое, Адраджэнне сталася своеасаблівым інтэлектуальным генацыдам тагачаснага беларускага грамадства, яно адмаўляла ў праве на вартасную ацэнку свайго жыцця не толькі сучаснікам, але і дзесяткам папярэдніх пакаленняў, якія без супраціву жылі пад ярмом усходняга каланізатара. Праўда, у адрозненне ад памерлых, сучаснікі яшчэ мелі шанец рэабілітавацца. Дзеля гэтага трэба было праклясці сваё жыццё за камуністамі, прачытаць кнігу Міколы Ермаловіча “Старажытная Беларусь”, перавучыцца з нармальнай беларускай на “клясічную” мову, уступіць у БНФ і падпісацца на газету “Свабода”.
    На пачатку дзевяностых (XX стагоддзя) шмат хто з паспалітых беларусаў (ці то з сораму за ганебнае мінулае, ці то з гонару за наноў скампіляваную гісторыю, ці то з крыў ды за занядбаную Бацькаўшчыну) ступіў на пакаянны шлях да Ідэальнай Беларусі... Але далёка не кожны дайшоў нават да “цвінтару", а з тых, што дайшлі, мала хто там застаўся.
    Рэч у тым, што канцэпцыя Ідэальнай Беларусі, змацаваная на крыжы любові да свайго краю і нянавісці да тых, хто дратаваў яго, добра пасавала для палымяных публіч ных прамоваў (на мітынгах, у вершах, публіцыстыцы), але выявілася цалкам непрыдатнай для рэальнага жыцця. Бо яна змушала ўсіх іншых тоесніцца ў агульнай любові і нянавісці з тымі, хто яе зладзіў і запрапанаваў. А ў кожнага з “іншых” сэрца яшчэ балела за нешта сваё: за каханую, грошы, уладу, экалогію, Бога, братоў нашых меншых, ка мунізм, ядравую пагрозу, несмяротнасць, перпетуум мобіле... Таму пакрысе і сыходзілі са шляхоў да Ідэальнай Беларусі тыя, чые сэрцы спачатку адгукнуліся на палымя ны покліч, а потым услухаліся ва ўласнае тухканне і зразу мелі: нам у іншы бок...
    Але ў адзіноце “свядомыя” засталіся не таму, што ад ідэі Адраджэння нехта адступіўся, а таму, што абсалют-
    ная бальшыня жыхароў дзяржавы (у якой “нацыяналісты” туліліся па завуголлях), і не збіралася выпраўляцца на адкрытую імі “новую зямлю”. Нават калі б па нечым загадзе іх заштурхалі туды рулямі аўтаматаў, дык яны ўсё адно ўпотайкі паразбягаліся б адтуль па абжытых засценках. Бо тут усё ім было спрэс незнаёмае і нясвойскае. Вакол нейкія Альгерды, Вітаўты, Сапегі, нейкае ВКЛ, БНР, СБМ і безліч няўцямнага іншага. Ну добра, да незнаёмага спак валя можна прызвычаіцца. Але як жыць без таго, што раней напаўняла жыццё сэнсам і значэннем — без майскіх і кастрычніцкіх святаў; без гонару за трактарны і аўтама більны заводы, якія ты колісь збудаваў і на якіх адпраца ваў ладны кавалак веку; без пашаны за перамогу ў вялікай вайне, якую выйграў асабіста ты; без успамінаў пра палёты ў космас Гагарына і свайго роднага Кавалёнка... Дый увогуле, што ты забыўся на гэтай голай выспе, адкрытай усім скразнякам свабоды, калі ў цябе была магутная звышдзяржава, якую ты стварыў уласнымі крывёю і потам, і якая праз сваю веліч надавала велічы і табе?..
    Дарэчы, тут да пары будзе заўважыць, што наш канцэптуальны разрыў з “беларускім народам” паходзіў не столькі з рознага стаўлення да мовы, гісторыі, ідэалогіі, колькі з вызначэння таго месца, дзе беларусы жылі апошнія дзвесце гадоў. Мы лічылі, што ўсю гэтую пару белару сы заставаліся беларусамі і цяпер займелі свабоду і незалежнасць толькі дзякуючы перманентнаму супраціву расейскай каланізацыі лепшых з нашых продкаў (і трохі — сучаснікаў). А вось “беларускі народ” (і гэта пераважная бальшыня насельніцтва Беларусі), у адрозненне ад нас, меркаваў, што ніякай свабоды ён не займеў, але затое страціў вялікую дзяржаву, з якой лічыўся ўвесь свет. “Беларускаму народу” смешна было нават слухаць пра нейкае там шматгадовае рабства ў расейска-камуністычнай імперыі, бо ладную частку палітычнай, эканамічнай ды інтэлектуальнай эліты Расеі складалі беларусы па паходжанні,
    а сама Беларусь у канфігурацыі імперыі займала адно з самых паважных месцаў, была індустрыяльна мадэрніза ванай і мела ці не найвышэйшы ўзровень дабрабыту ся род астатніх рэспублік Савецкага Саюзу. Нельга сказаць, што “беларускі народ” быў рашуча настроены супраць незалежнасці, але і адмаўляцца ад сваёй вялікай гісторыі ў супольнасці з Расейскай імперыяй ён не жадаў. Тым болей, што мы яму прапанавалі памяняць ролю вялікага воя і вялікага дойліда (які за гэтыя два стагоддзі ці то па браў, ці то вызваліў палову свету, засвоіў касмічнае прадонне і збудаваў першую ў свеце камуністычную цыві лізацыю) на ганебную ролю скаланізаванага раба, які сам з гэтага рабства нават вызваліцца не здолеў.
    Карацей кажучы, мы паклікалі “беларускі народ” у краі ну, дзе ніхто не жыве, акрамя гістарычных і літаратурных зданяўды прывідаў. I зусім натуральна, што ён не адгук нуўся на наш покліч у нікуды. А мы яго за гэта незалюбілі і нават трохі ўзненавідзелі. Якімі толькі словамі мы ні бэсцілі гэты балотны народ, што не хацеў караскацца за намі на голыя выспы свабоды! “Народ” нейкі час абыякава тры ваў нашую лаянку, а потым узяў ды адсунуўся ад нас па далей. I, здаецца, назаўжды.
    Але ці магло быць інакш, ці магла хада падзеяў разгар нуцца ў спрыяльным для нас кірунку? Бадай што — не. I найперш таму, што іншымі не маглі быць мы самі. Падмурак, на які мы абапіраліся ў сваім паўставанні над вярэдзівам часу, мацаваўся трыма кутнымі камянямі: антыкамунізмам, антыкаланіялізмам і нацыяналізмам. Без гэтых двух “анты” тады быў немагчымы трэці складнік. Калі фармавалася ідэя Адраджэння (Ідэальнай Беларусі), хіба можна было ўявіць сабе такую канцэпцыю Беларускай Дзяржавы, якая б адначасна спалучала ў сабе плён супольнай беларуска савецкай і нацыянальна-гістарычнай спадчыны. Хіба што як здзек тады магла быць успрынятая прапанова задзіночыць у межах аднаго дыскурсу ВКЛ і
    БССР, Слуцкае паўстанне і савецкую партызанку, Астрожскага і Жукава, Рэч Паспалітую і СССР, Скарыну і трактар “Беларусь”, Грунвальд і вясну 45та... Жорсткае размежаванне з “беларускім народам” з аднаго боку па лініі “антыкамунізму”, а з другога — па лініі “антыкаланіялізму” было наканаванае нам тым часам, у якім мы падымаліся з каленаў. I памяць пра тое, чым мы падымаліся, будзе трымаць нас да скону (прынамсі, ідэалагічнага), нават калі гэты скон прыспешыцца ўчэпістасцю нашай памяці.
    22.	БЕЛАРУСЬ ЯК ПРАСТОРА САКРАЛЬНАГА
    Будзем карэктнымі, на той час (самы канец 80 х пачатак і сярэдзіна 90х гадоў) каштоўнасці роднай мовы, уласнай гісторыі, аўтахтоннай культуры, незалежнай на цыянальнай Дзяржавы выглядалі відавочнымі не адно для адэптаўАдраджэння, але і для досыць шырокіх “грамадскіх масаў”. Таму высілкі адпаведных палітычных згуртаванняў былі скіраваныя нават не столькі на папулярызацыю і прапаганду нацыянальнай ідэі, колькі на супраціў расейскай каланізацыі і камунізацыі, якія бачыліся галоўнымі перашкодамі для вольнага і натуральнага самавыяўлення раней зрэпрэсаванай нацыянальнай свядомасці.
    Зрэшты, сама хада палітычных падзеяў мацавала ўпэўненасць у каштоўнасці нацыянальнага як канцэптуальнай вартасці для ўсяго беларускага грамадства: распад камуні стычнага блоку, а затым і Савецкага Саюзу на мноства незалежных нацыянальных дзяржаваў, шматтысячныя шэсці пад бел-чырвона-белым сцягам ды “Пагоняй”, стварэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь, старшынёй Вяр хоўнага Савету якой становіцца дэмакрат і свядомы бела рус, дзяржаўнасць беларускай мовы і выразная тэндэнцыя да глабальнай беларусізацыі і г.д., і да т.п.
    Карацей кажучы, бальшыня тагачасных фактаў і падзеяў як быццам адназначна сведчыла, што, нягледзячы на адчайны супраціў старой партнаменклатуры і геапалітычныя інтрыгі Масквы, ідзе актыўнае фармаванне грамадскай думкі на грунце нацыянальнай ідэі. I нават змена, на фар мальна бязглуздай падставе, залішне нацыянальна свядо мага і залішне дэмакратычнага старшыні Вярхоўнага Саве ту (Станіслава Шушкевіча) на трохі менш свядомага і трохі менш дэмакратычнага (Мечыслава Грыба), а затым выбары (заакцэнтуем адносна свабодныя выбары) першым
    Прэзідэнтам чалавека (Аляксандра Лукашэнку), які пабудаваў праграму на радыкальнай мінімізацыі дэмакратыі і незалежнасці, як і наступныя рэферэндумы аб скасаванні нацыянальнай сімволікі ды (фактычна) беларускай мовы праз наданне статусу дзяржаўнай мовы расейскай, падтрыманыя грамадствам, не схілілі нацыянальную палітычную элітудаўзважлівай ацэнкі таго, што насамрэч адбываецца? Але і цяпер, калі ад нацыянал-дэмакратычных партый, рухаўды аб’яднанняў засталіся адно руіны, не відаць, каб нехта ўсур’ёз задаўся пытаннем, а чаму гэта беларускае грамадства ў сваёй пераважнай бальшыні адхіліла нацыянальную ідэю як форматворную дамінанту пабудовы новага ладу жыцця? Іншымі словамі, чаму ідэя, па ўсіх класічных канонах прыдатная легчыся ў аснову фармавання салідарнай грамадскай думкі, у канкрэтнай сітуацыі Беларусі выявілася ў форме навязвання грамадству рэпрэсіўнай ідэалогіі Адраджэння, на што ўжо зважалася трохі раней?
    Але даводзячы, што абраны ідэолагамі Адраджэння фармат нацыяналізму апынуўся не прыдатным для беларускай сітуацыі, я зусім не маю намеру сцвярджаць, што ў Беларусі мае шанец запанаваць нейкая іншая выразная ідэалогія: камуністычная, ліберальная, славянафільская... Hi ў якім разе.
    Рана ці позна, але ўсім (нацыяналістам, камуністам, лібералам, дэмакратам, анархістам, глабалістам, хрысція ністам, западнікам, русафілам...) давядзецца змірыцца з тым, што іншай, апрача як сацыяльнай. беларуская дзяр жава быць не можа, бо для абсалютнай бальшыні насельнікаў нашай краіны прыярытэтнымі як былі, так і застануцца не нацыянальна-культурныя ці ідэалагічныя, асацыяльныя каштоўнасці. Адсюль лагічна вынікае, што асобам, заангажаваным Беларуссю, як вялікім цэлым, трэба было б паспрабаваць скансалідаваць грамадскую думку на падставе сакралізацыі той рэальнасці, якую мы маем, гэта значыць не выдумляць нейкія апрычоныя праекты новага
    Беларускага Дому, а памкнуцца ўсім разам сакралізаваць тую Беларусь, якая ў нас ёсць, і такой, якая яна ў нас ёсць.
    Як нацыянальна заангажаванага беларуса мяне наяў ная рэальнасць Беларусі глыбока абражае сваёй здэнацыяналізаванасцю; як апалагета дэмакратычнага ўладкавання соцыуму яна мяне ўсур’ёз трывожыць сваёй антыдэмакратычнасцю; як прыхільніка лібералізацыі эканомікі і ўсяго дыскурсу грамадскага жыцця яна мяне засмучае адсутнасцю рэальнай лібералізацыі. Але ўсё гэта разам (і безліч не згаданага тут іншага) бачыцца мне бядой знач на меншай, чым татальная прафанацыя Беларусі як у кожным яе лакальным фрагменце, так і ў фармаце ўнівер сальнага цэлага.