• Газеты, часопісы і г.д.
  • Код адсутнасці Асновы беларускай ментальнасці Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці

    Асновы беларускай ментальнасці
    Валянцін Акудовіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 196с.
    Мінск 2007
    38.59 МБ
    Ёсць толькі адзіная чалавечая якасць, якой палітык мусіць валодаць лепей за чалавека. Гэта — умельства га варыць (не абавязкова шмат).
    Па ўсіх пералічаных параметрах (інтуіцыя, уладныя інстынкты, красамоўства) Аляксандр Лукашэнка мала якому іншаму Прэзідэнту саступіць. Але асабіста мяне най больш захапляе дэмагагічны складнік ягоных казаняў.
    Аляксандр Лукашэнка — дэмагог ад Бога (калі пага дзіцца з хрысціянскім дагматам, які сцвярджае, што ўся ўлада ад Бога). Проста дэмагог — хай сабе і таленавіты,— прамаўляючы ведае, дзе ён праўдзівы, а дзе “займаецца дэмагогіяй”. А вось дэмагог ад Бога (як Лукашэнка), што б ні казаў, свята верыць у тое, аб чым у кожны пэўны мо мант галосіць. I з гэтага шмат хто яму дае веры...
    Вышэй, пералічваючы “звярыны” набор якасцяў палітыка, я неабачліва прамінуў “інстынкт тэрыторыі”. Для seepa, акрэслены ўласнымі пахамі параметр падуладнай тэрыторыі — базавая велічыня яго існавання. Тое самае і ў палітыка, толькі ў апошняга “інстынкт тэрыторыі” трансфармуецца ў “інстынкт пазіцыі”, рухомага модусу прысут-
    насці, які ўвесь час мадыфікуе прастору ягонай улады, адпаведназменам геапалітычнай рэальнасці.
    Аляксандр Лукашэнка найлепей выявіў “інстынкт пазіцыі” тады, калі развітаўся з нацыяналдэмакратамі (і сацыялдэмакратамі, і лібераламі...) і пачаў апазіцыянаваць сябе як пераемніка каштоўнасцяў “вялікай імперыі” і савецкага ладу жыцця.
    На тую пару (пачатак дзевяностых) гэтае рашэнне Аляксандра Лукашэнкі шмат каму магло падацца бязглуздым. Бо ўсё абуджанае перабудовай да жыцця імкнулася як надалей адсланіцца адушчэнт дыскрэдытаванай “імперыі зла”. Палітычная перспектыва бачылася толькі за дэмак ратыяй, незалежнасцю, рынкам, лібералізацыяй...
    Усё як быццам слушна за адзіным выключэннем. Згаданыя інавацыі (верагодна, тэарэтычна бездакорныя) не мелі тады ў Беларусі патэнцыялу рэальнай улады. I Аляксандр Лукашэнка пакінуў гэтыя пазіцыі (як бесперспектыўныя) іншым, з больш слабой палітычнай інтуіцыяй і з менш развітым інстынктам улады. I да гэтай пары ён спіхвае на тую тэрыторыю няўдобіцы ўсіх новых супраціўнікаў, добра разумеючы, што нічога палітычна вартага ўскаласіцца там пакуль не можа.
    Для палітыка, пакліканага ў гэты свет рэалізоўваць волю ўлады, як волю да ўлады, зусім не істотна, у якім палітычным дыскурсе (ліберальным, нацыянальным, сацыялістычным, камуністычным...) выяўляць сваё пакліканне. Засвоіў некалькі ліберальных ці нацыяналістычных лозунгаў і маніпулюй імі, пакуль не наспее час мяняць пазіцыю. Але найбольш аптымальны варыянт атрымліваецца тады, калі сацыяльная канстанта палітыка хаця б збольшага то есніцца з ягонай праграмай. I ў гэтым сэнсе Аляксандру Лукашэнку ў свой час моцна пашэнціла. Ён, наскрозь і завершана савецкі ды імперскі, ідэальна супаў з большай часткай такога ж самага беларускага электарату. Таму яны (Лукашэнка і электарат) вельмі хутка паразумеліся паміж
    сабой. Крэда гэтага паразумення беларускі Прэзідэнт выказаў наступным чынам: За цывілізаваным светам я сваю краіну не павяду.
    Хто толькі не кпіў з гэтага шэдэўру красамоўства?! A дарма. Бадай нідзе і ніколі Аляксандр Лукашэнка не фармуляваў феномен сваёй улады гэтак лапідарна, ёміста і кантрастна.
    “Цывілізаваны свет” (дэмакратыя, рынак, розныя свабоды і г.д.) і пасля распаду СССР заставаўся глыбока варожым савецкаму чалавеку, якім пераважна і быў бела рускі грамадзянін.
    Савецкі чалавек марыў мець капіталістычныя даброты, не супраць быў з’ехаць жыць “на захад” ці хаця б выправіць туды дзяцей на вучобу, але тут і цяпер на сваіх палетках і гонях, у сваім мікрараёне і на сваёй фабрыцы ён ні пра які “цывілізаваны свет” нават слухаць не хацеў. I, між іншым, меў рацыю ў сваіх засцярогах, бо, па сутнасці, раптоўнае і татальнае нашэсце капіталізму на Беларусь было б для яго нічым іншым, якчарговай акупацыяй. Натуральна, новы акупант змусіў бы тутэйшага савецкага чалавека жыць паводле чужых яму законаў ды правілаў і бязлітасна караў бы галечай, калі б той умомант не перавучыўся завіхацца на “цывілізаваны” капыл.
    Дык вось, сваім знакамітым выслоўем Аляксандр Лукашэнка рашуча запэўніў пераляканых беларусаў: не пераймайцеся, пакуль мая ўлада, мы не аддамо нашу Баць каўшчыну пад акупацыю “цывілізаванаму свету”.
    На здаровы клёк прамова як бы бязглуздая, але акрэсленая ёю палітычная пазіцыя — пераможная. I хто з каго тут мае болей падставаў смяяцца?
    Неяк Вальтэр сказаў, што калі б Бога не было, дык яго варта было б прыдумаць. Бадай тое самае можна сказаць
    і пра Аляксандра Лукашэнку стасоўна Беларусі...
    Распад СССР не стаўся для нас катастрофай. Прынамсі, у адміністрацыйнатаспадарчым плане краіна цалкам была падрыхтаваная да самастойнага ладу жыцця. I хаця “разрыў эканамічных сувязяў” стварыў шэраг сур’ёзных сацыяльна-эканамічных нязручнасцяў, асноўная праблема незалежнага існавання палягала зусім не ў эканоміцы, а ў адсутнасці досведу палітычнай улады. Праўда, раней гэ тага досведу трохі мелі беларускія камуністы, але ўсе іх уладныя інстытуцыі і структуры ляснулі яшчэ напярэдадні развалу СССР.
    Лёгка было на мітынгах палымяна дэклараваць, што мы самі хочам і можам быць гаспадарамі на сваёй зямлі. Хацець як быццам сапраўды многія хацелі, а вось “магчы” — дык не надта каб у каго атрымлівалася. Што і паказаў пачатак незалежнасці, калі ўся ўлада ў краіне была згорнутая да памераў будынку Вярхоўнага Савету (добра, што пад “гарачую руку” хоць Вярхоўны Савет не згамавалі, як інстытуцыю, створаную камуністамі).
    Пазней Аляксандр Лукашэнка будзе казаць (і не аднойчы), што тады ўлада валялася пад нагамі, але ніхто не сха цеў нават нахіліцца, каб яе падняць. Фармальна гэта як быццам і слушна, хаця, па сутнасці, усё выглядала інакш. Калі зірнуць на пачатак дзевяностых агулам, дык мы ўбачым наступнае: гістарычнага і практычнага досведу ўлады няма, ні дэмакратычных, ні камуністычных структураў ды інстытуцыяў улады няма, грамадзянскай супольнасці няма, канвенцыйнай нацыянальнай ідэі няма... 3 усяго гэтага татальнага “няма” і вынікала асноўная праблема: на чым (у адсутнасці грунту) паўставаць уладзе, дзе ёй сталець і множыцца?
    Магчыма, гэта залішне радыкальна, але, з майго ўзгляду, на зачын дзяржаўнай улады тады заставалася толькі адно месца прастора персанальнага “я”. У нас не было выбару яшчэ якой формы ўлады ў тым сэнсе, што альбо
    знойдзецца такіх амбіцыяў і здольнасцяў чалавек, які на важыцца рэалізаваць Беларусь, як свой уласны праект, альбо Беларусь неўзабаве зноў апынецца ў сітуацыі нічый най зямлі, якую ў кожны момант можа прырэзаць да свайго надзелу не той, дык іншы сусед.
    Карацей кажучы, як на сённяшні свой розум, дык я не бачу для Беларусі дзевяностых гадоў іншай формы ўлады, апрача дыктатуры альбо, як мінімум, жорсткага аўтарытарнага рэжыму. Hi для чаго іншага рэальных падставаў на тую пару тут не было. Таму нам нічога не заставалася, адно як прыдумаць (паводле Вальтэра) таго, хто стане “Аляксандрам Лукашэнкам”, бо інакш будзе ўжо зусім нядобра.
    Зрэшты, трудзіць глузды беларусам не спатрэбілася, паколькі гісторыя нарэшце злітасцівілася над намі і падрыхтавала на “дэмакратычны” выбар дзве роўнавялікія фігуры: Зянона Пазняка і ўласна Аляксандра Лукашэнку.
    Калі б беларусы, як прыбалты, выявіліся апантанымі “нацыяналістамі", яны мелі б прэзідэнцкую дыктатуру Зя нона Пазняка. На іншы выпадак у дублёрах чакаў Аляк сандр Лукашэнка.
    Як усе мы добра памятаем, чакаў ён не вельмі доўга.
    Шчыра кажучы, у феномене Аляксандра Лукашэнкі мяне мала цікавіць і ён сам, і ягоны феномен. Аляксандр Лукашэнка ўсяго толькі адзін з агентаў волі ўлады (гісторыя чалавецтва падобных ведае мноства), якому было наканавана выявіцца і рэалізавацца ў Беларусі ў пару яе чарговага паўставання над роўняддзю быцця.
    Мая абыякавасць да Аляксандра Лукашэнкі абумоўленая яшчэ і тым, што Беларусь сама па сабе (без персанальнай улады над Беларуссю) яго, здаецца, цалкам абыходзіць. Калі б яму ўволю хапіла той самай волі да ўлады,
    дык ён ужо даўно сядзеў бы ў Крамлі і пра занядбаную “малую радзіму” публічна нават не згадваў бы — каб не псаваць зіхату свайго іміджу.
    Вось чаму ў феномене Аляксандра Лукашэнкі мяне ніколькі не цікавіць ён сам, а толькі мы кожны паасобку і ўсё беларускае паспаліцтва агулам.
    Неяк мне прыдумаўся немудрагелісты афарызмік: паглядзі на сябе ў люстэрка і там убачыш Лукашэнку. Але той афарызмік мне адразу не спадабаўся (і зусім не таму, што яго недарэчы заканцавала рыфма). Я адчуваў, што недзе ў спратах прыпадабнення ўсяго беларускага народу да першага Прэзідэнта крыецца вялікая хіба. I толькі нядаўна нарэшце зразумеў, чаму беларускі Прэзідэнт ніякае не люстэрка, бо ён — наша вялікая паўза.
    Аляксандр Лукашэнка — наша вялікая паўза ў тым сэнсе, што каб асягнуць вышэйшую ўладу і трымаць яе цягам столькіх гадоў, яму спатрэбілася прыпыніць плынь часу, затрымаць яго ў формах і канфігурацыях, якія засталіся ў Беларусі ад савецкай пары. За гэтую затрымку хто толькі яго не ганіў. А я вось дык і зусім наадварот — удзячны яму за тое (магчыма, усяго за тое і ўдзячны).
    Вышэй ужо казалася, што тая адміністрацыйна-гаспа дарчая сістэма, якая нам дасталася пасля распаду СССР, была цалкам прыдатная для незалежнага існавання. He ставала толькі рэальнага досведу самастойнай улады. Але калі па вялікім рахунку, дык нам найперш не хапала іншага, а менавіта разумення беларускім грамадствам сваёй анталагічнай самасці, цэласнага ўяўлення пратое, хто мы такія ёсць (і ці ёсць мы ўвогуле), скуль тут апынуліся і куды нам праставаць далей? Праўда, гэткае “разуменне" было з’явілася ў нацыянал-дэмакратычнага руху. Аднак досыць хутка высветлілася, што яно было такім толькі для саміх чальцоў гэтага руху (з чаго ён пакрысе і заняпаў).
    Адным словам, беларусам яшчэ трэба было зразумець сябе іншымі і ад тых, якімі іх выдумалі камуністы, і ад тых,
    якімі іх вымудрылі нацыянал-дэмакраты. А для таго, каб наноў зразумець, чым (кім) ёсць гэтая дзесяцімільённая сукупнасць людзей (на пачатку незалежнасці паяднаная між сабой адно дзяржаўнымі межамі Рэспублікі Беларусь), неабходны быў час. I Аляксандр Лукашэнка нам яго адшкадаваў — запыніўшы.
    3 ягонай ласкі (хай сабе і не дзеля нас матываванай) беларусы змаглі спакойна агледзецца навокал, без спеху пакорпацца ў саміх сабе, прачуць сваю затуленасць уласнай дзяржавай (і скразнякі ў яе агароджы). Але самае галоўнае, што за гэты час яны патроху пачалі намацваць саміх сябе, са здзіўленнем адзначаючы, што нехта апрычоны тут, здаецца, сапраўды ёсць.