Колас расказвае пра сябе
Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
Багата тады налавілі рыбы. Дзядзька Антось усё жартаваў: «Рыба заслухалася салаўя і сама палезла ў сетку».
Другі раз пайшлі мы па рыбу толькі з дзядзькам. Нічога не лавілася, я ўжо вылез з рэчкі, а ён пужаў рыбу з «расы», гэта такая доўтая рачная трава. Хацеў і дзядзька выбірацца на бераг, а потым усміхнуўся і гаворыць: «Ану, зачні свайго “Салаўя!”» Я завёў:
He йз клеткп ль на свободу Выпорхнул в счастлнвый час Н, еіце снлка страшась, Робко так поешь прпроду?
Дзядзька пужнуў раз, пужнуў два — і тут проста на бераг, мне пад ногі, выкаціўся мянёк фунты на чатыры. От пасмяяліся мы тады...
Дзядзька кажа: «Ён сіла збаяўся ды скок проста на бераг». I кладзецца ад рогату.
Канстанцін Міхайлавіч таксама смяецца, нібы яшчэ і дасюль шчаслівы той дзіцячай рыбацкай удачай.
— Школу я скончыў, калі мне было гадоў дванаццаць. Вучыўся толькі дзве зімы, пачаў адразу з другога аддзялення:
ад навукі Яські Базылёвых нешта ўсё ж такі засталося ў галаве.
Настаўнікам у нас быў нейкі Корзун, чорны, як цыган. Каму больш дзякаваць за першыя барозны навучання, Яську ці яму, не ведаю. Адно скажу, калі я, ужо будучы настаўнікам, злаваўся на вучняў і гатоў быў выкпіць каго-небудзь з іх або пакараць, дык заўсёды стрымліваў сябе: «Ты ж не Корзун».
Граматна пісаць навучыўся сам. Рабіў такім чынам: перапісваў байкі па памяці, а пасля правіў па кнізе. Добрую памяць меў, дапамагала.
— Школа была ў Мікалаўшчыне. Туды нас спярша вазілі, потым сялілі ў бацькавых братоў ці наймалі кватэру за натуральную плату: дровы, бульба, мука.
Я любіў альбуцкую хату і сумаваў па ёй. У суботу пад вечар, адвучыўшыся, мы беглі дамоў. Лугам, лугам! Хораша было. Тут табе і лес, і Нёман. Зімою, калі хутка цямнела, нас баяліся пускаць адных. Але ж мы былі хлопцы-лесавікі, валілі цераз лес смела. Нават касавурыліся, калі перад нядзеляю, у асабліва цёмныя піліпаўскія вечары, прыязджаў па нас дзядзька.
Канстанцін Міхайлавіч паглядзеў на маю папяросу. Ён ужо кінуў курыць, але заўсёды прасіў гасцей не зважаць на гэта.
— Мне ўжо не хочацца курыць, а дым нюхаю з задаваленнем,— казаў ён.
На гэты раз, відаць, яго пацягнула закурыць. Пакруціў у руках пачак з папяросамі, прамовіў:
— Скончыўшы школу, я легалізаваў курэнне. Праўда, толькі перад маці. Бацькі баяўся, хоць ведаў, што ён нейкім чынам вылучаў мяне сярод братоў і сясцёр і мякчэў, гаворачы да мяне. Бачачы маю прагу да чытання, ён стараўся кніжак, нават купляў іх сяды-тады.
А расстацца з капейкаю было яму не так лёгка. Дый капейкі тыя цяжка даставаліся, і шчадзіліся яны на зямлю. Колькі ні ўспамінаю гаворкі дзядзькі з бацькам, заўсёды ў іх была адна турбота: хоць драбочак, хоць сіняпёсу, але свайго.
Бацька шкадаваў мяне. У сялянскім разуменні шкадаваць важыла больш, чым любіць. Помніш народную песню?
Канстанцін Міхайлавіч хвіліну падумаў.
— Матыў яе нагадвае «Ці свет, ці світае».
He будзі мяне рана, А прыспі мяне, мілы, He любі мяне сёння, А шкадуй мяне заўтра...
— Я быў міжвольным сведкам бацькавай размовы з Антосем. Яны сядзелі ў хаце ўдваіх, выпілі паўкварты цішком ад маці і не заўважылі, што я ляжу на печы пад халатом.
«Шкада мне Костуся,— так і сказаў бацька.— Школа скончана, а яму яшчэ хочацца навукі. 3 тым, што ён умее, і ў пісарчукі не выб’ешся. Дый што гэта за доля пісарская! П’юць яны, бо ад зямлі адарваліся, а да неба не ўзляцелі. I кожнаму, хто ў воласць прыйдзе, так і глядзяць у кішэню: ці не тырчыць адтуль корак. А гаспадара з хлопца таксама не будзе. Хоць ён і рупны, і старанны, а пра сваё думае, усё цікуе, каб аднаму застацца».
Дзядзька Антось слухаў, ківаў галавою і, мне здалося, хліпнуў носам: ён быў вельмі чулы і скоры на слязу.
А бацька гаварыў далей: «Можа, і разумна ты зрабіў, браце Антось, што не ажаніўся. Бо я от напладзіў поўную хату жабракоў. Нават калі б удалося зямлі купіць, усе яны на ёй не пракормяцца. Трэба па свеце разганяць. Ну, дзяўчаты замуж павыходзяць, каб толькі пасагу ім наскрэбці, беспасажных не надта хапаюць. А хлопцы? У прымы прыстануць хіба. Прымачы хлеб сабачы, а ўсё ж лепш, чым ніякі. I я такі думаю — пускаць Костуся ў навуку. А куды і за што вучыць будзем, не ведаю».
Дзядзька Антось яшчэ раз хліпнуў носам: «Падцягнем, Міхале, тужэй папружкі, а нешта зробім для хлопца. Наш век ужо канчаецца, а ён, можа, што людскае ўбачыць».
Тым часам у хату зайшла маці, гаворка перабілася. Але гэта дало мне магчымасць смялей загаварыць з бацькам пра настаўніцкую семінарыю. Відаць, і ён думаў аб гэтым. Прыклад быў, мікалаўцы прабілі ўжо сцежку ў гэтую ўстанову. Туды не толькі прымалі сялянскіх дзяцей, а і дармова вучылі.
Каб адно паступіць, я б тады не вісеў каменем на шыі ў бацькоў.
Ахвотнікаў вучыцца ў Мікалаўшчыне ставала, наогул шмат пісьменных людзей у нас было. Штурхала на гэта тое ж малазямелле: не дае зямля кавалка хлеба — шукай іншага ратунку. I шукалі. Той-сёй знаходзіў.
Уважаючы на гэта, бацька даў мне дазвол рыхтавацца ў семінарыю.
— Дзве зімы я вучыўся самастойна. Пачаў з таго, што схадзіў у Нясвіж і купіў сабе граматыку Говарава. Я аб гэтым успамінаў ужо недзе. Але граматычныя правілы чамусьці не лезлі ў галаву. Яны чаргаваліся з урыўкамі цудоўных твораў. Я прабягаў вачыма тое ці іншае правіла і адразу ж хапаўся за радкі Пушкіна або Лермантава.
Терек воет, днк н злобен...
Чытаю і чытаю, адарвацца не магу. Гэта падабалася незразумеласцю, непадобнасцю да таго свету, які быў навакол мяне. Вычытаныя ў граматыцы і запомненыя мясцінкі я сустракаў пазней, чытаючы ўжо цэлыя творы, адкуль яны былі ўзяты, як добрых, даўно знаёмых сяброў. I ад гэтага, як мне здавалася, твор набываў япічэ болей і сілы і хараства.
Адным словам, падрыхтоўка мая была неважнецкая, саматужная. Дый перарывалася яна хатняю работаю. Я ўвесь час пасвіў жывёлу.
— Былі пад маім началам у нашым невялічкім статку бугай і баран. Вельмі ў згодзе жылі паміж сабою. Бугай надзвычай любіў біцца. Згледзіць на другім беразе чужы статак — і туды. Тут ужо ні пугаю, ні калом не запыніш. Пераплыве раку і пачынае ўсё мэтлашыць.
Баран хоць і не любіў вады, але неяк усё ж плыў за ім услед. Калі два бугаі браліся ў рожкі, баран разганяўся і біў чужога бугая пад рабро. От такая была непераможная пара.
3 гэткімі пастухоўскімі прыгодамі многа не навучышся. Пасля кожнага бугаінага паядынку ўсчыналіся сваркі, уздымаўся вэрхал. I перш за ўсё пападала пастуху.
— Зімою мне было зацішней вучыцца. Узяўся памагаць мне другі Антось, дзядзька па матчынай лініі. Паганяў ён мяне па граматыцы, а пасля даў дыктоўку. I здзівіўся: правіл не ведаю, а памылак няма. Гэта мне тое перапісванне твораў па памяці памагло: я запомніў, як пішуцца асобныя словы і цэлыя сказы, хоць і не ведаў, чаму гэтак трэба пісаць.
Вывезла мяне гэта і на прыймовым экзамене. Нам дыктавалі «На тяге» Тургенева. Я напісаў дыктоўку без памылак, усяго адну кропку забыўся паставіць.
— А вось спяваць я зусім не ўмеў і больш за ўсё баяўся экзамену па спевах. Думаў, правалюся. А бацька падбадзёрваў: «Нічога, разяўляй рот на вярсту і цягні. Паступіш».
— Нарэшце прыйшоўтрывожны і чаканы час. Падапранулі мяне чысцей, сабраў я свае кніжачкі, маці перахрысціла на дарогу.
Пасадзілі на воз і — на экзамен. Выязджалі мы ў Нясвіж нанач. Па дарозе папасвілі каня ў лузе, а прыехаўіпы ў мястэчка, спыніліся ў заезджай. Там — духата, смурод. Пасля нашага ляснога паветра я ніяк не мог заснуць. Сядзеў там на лаве і толькі слухаў, як гэта салодка храпе бацька. Вядома, трывожыла мяне таксама іншае: што будзе, ці ўдасца хаця паступіць.
Я цвёрда наважыў: калі не паступлю — сыду з хаты, не стрываю, калі мне ў вочы пачнуць пароць за невуцтва. Куды я пайду — сам не ведаў. Чамусьці думаў, што наймуся на пабудову чыгункі, буду сыпаць пясок на наспу і ўкладаць шпалы.
А яшчэ больш вабіла жыццё на смалакурні. Ціпіыня, адзінота. Можна думаць і запісваць усё, аб чым памарыцца.
Перамучыўся я ноч у бруднай і смярдзючай заезджай. У семінарыю прыйшоў, як у храм. Няўжо ж я тут буду хадзіць і жыць, у такім дзівосным месцы? А настаўнікі? Няўжо гэтыя людзі, непрыступныя, як міністры, будуць гаварыць са мною?
Праўда, міністраў ні тады, ні пазней аж да цяперашняга часу я ніколі не бачыў. Толькі паступіўшы, напаткаў у нейкім часопісе з нашай семінарскай бібліятэкі партрэт міністра народнай асветы Дзялянава з выкалатымі вачамі. Гэта яму
адпомсціў хтосьці з семінарыстаў за тое, што не дапускаў да асветы «кухарчыных дзяцей».
Нарэшце экзамен. Папродаў я тут дрыжыкаў. Але паступіў усё ж такі.
He хутка аціхлі нашы хваляванні і ўтаймавалася радасць. Потым нам абвясцілі, што можна на некалькі дзён пайсці дадому, забраць патрэбныя рэчы.
Выйшлі мы з хлопцамі пад вечар. Адышліся крыху, селі адпачыць ды ўзялі і паснулі. Прахапіліся і ашаламаніліся: давай ісці назад у Нясвіж! Спынілі нас начлежнікі: «Дык вы ж не ў той бок прастуеце, хлопцы!»
3-за семінарскіх сцен
Адкуль пайшла назва Нясвіж? Падарожжа ў маладосць. Атос Мушкецёркін. Уэлс і Грын. «Слесар» у лесе. Матчына мова за руку павяла. Мы едзем на Нарач. Вецер і вершы. Танк ведаў, дзе нарадзіцца. Легенда пра Паненскае возера. «Божыя сабакі» і іх настаўнікі. Бязлітасны выкрывальнік. Вілюйскі выгнаннік. Чалавек народжаны перамагаць. Колас і Каўпак.
Ранняя вясна.
Канстанціну Міхайлавічу не сядзіцца ў пакоі.
— Як там, прыбыла вада ў Свіслачы?
Невыразнасць майго адказу — я такі не паглядзеў на рэчку, забыўшыся, што перш за ўсё ён спытае аб разводдзі,— выклікае скептычнае слоўца:
— Эх вы, моладзь. На галоўнае не ўважаеце. Давай з’ездзім хіба...
Аднак тут жа адхіляе свой намер:
— Няма чаго глядзець. Кожную раніцу хапаюць прымаразкі. He будзе паводкі. Няма вады ў рацэ, няма і збожжа на полі.
I ўспамінае, як бушаваў Нёман, больш чым на вярсту заліваючы сенажаці.
— Для гэтага трэба раптоўная вясна. Некалькі цёплых хмарных дзён. I каб дожджык церусіў. Тады снег з’ядаецца ў момант, і перавалы равуць, быццам ім хто пяты падпякае.
Была адна такая вясна, калі я вучыўся ў Нясвіжы. Нічога не мог рабіць,— вось, думаю, вазьму пад вечар ды ўцяку дадому. Гляну на Нёман і ноччу ж назад. Ого, каб зрабіў так! Моцна нас трымалі ў шорах.
Якраз тады маю ўвагу мімаволі прыцягнула мінулае нашага гарадка. Семінарскія знаўцы гісторыі спрачаліся адносна яго назвы.