Колас расказвае пра сябе
Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
Папраўлены Коласаў тэкст застаўся па-за межамі апошняга збору твораў і фактычна невядомы — да адзінай публікацыі ў «Полымі» (1970, № 12, с. 172—177) цяпер цяжка даступіцца.
Гэтая акалічнасць, а таксама творчыя матывіроўкі ўзнікнення апошняй праўкі раздзела, прыведзеныя вышэй, змушаюць нас на змяшчэнне яго.
Наогул жа Коласавы паэмы — вялікі прастор для работы даследчыкаў і тэкстолагаў, асабліва для апошніх.
Так, у «Новай зямлі» (т. VI, 1974, с. 25) чытаем:
Спытаць, праведаць аб зямельцы... Як блізка рэчка ці крыніцы?
Аўтарская апіска відавочная: «крыніцы» вымагае рыфмы «зямліцы».
На с. 39 радок 99 «А дурань, воўча тваё мяса!» не рыфмуецца з наступным, значыць, радок з рыфмай прапушчаны, і яго трэба шукаць па першых публікацыях.
На с. 57 радок 132 не рыфмуецца з 135, для атрымання сугучнасці трэба паправіць «Міхаліна» на «Міхалінка».
Тое ж і ў «Сымоне-музыку». На с. 351 няма палавіны радка 231, тым часам яна лёгка знаходзіцца ў тым жа томе на с. 536.
У частцы III ў радках 43—44 ёсць таемнае двукоссе. Яно вандруе па ўсіх выданнях паэмы, дык ці не час або растлумачыць, што гэта значыць, або пазбавіцца ад яго (у першай рэдакцыі няма, гл. с. 539).
На с. 363 знік радок «Вам дарогі ўсе адкрыты», а ён ёсць і ў першым выданні (с. 119), і ў першай рэдакцыі (т. VI, с. 545).
Калі першы варыянт апублікаваны цалкам, пара пачаць належным чынам каменціраваць яго і ўводзіць у абыходак.
Неўспагаднасць, насміханне!.. Спавівалі часта вы
Смуткам шэрага змяркання Дух шукання, дух жывы. I апойвалі атрутай Сэрцы згнаннікаў святых, Пацяшаліся пакутай, Нешчаслівай доляй іх.
А за тых, з чыйго вы сэрца, 3 чыіх вуснаў вы ішлі,— У пагардзе, ў паняверцы, Цяжкі крыж яны няслі, 1 дарогі пракладалі Праз гушчары у глушы, Зерне праўды засявалі, I ўсе сілы аддавалі,
Сокі сэрца і душы.
Беглі дні, ішлі нядзелі,— He змянялася карчма: Так жа сцены тут глядзелі, Дзверы гэтак жа рыпелі,— Ім упынку ўсё няма.
I таксама, па заказу, Граў Сымон па вечарох, Дзе дух творчасці ні разу Крыл сваіх разняць не мог. I на волю хлопчык рваўся, Толькі б зіму перабыць, I памалу ён збіраўся Долі новае ужыць.
Справіў вопратку на лета, Грош такі-сякі урваў
I прастору, волі, свету Зноў з надзеямі чакаў. Меў тады адзін прыпынак Для душы свае Сымон, Гэта светлых мар будынак, Дзе лунаў у думках ён.
I дзе толькі ні насілі Мары-думачкі яго!
I аб чым ні гаманілі Hi расказвалі чаго!
Раз карчма была паўнютка I старых і маладых, Вышаў хлопчык і ціхутка Кінуў вочкамі на ўсіх;
На хвіліну завагаўся, Потым скрыпку ўзяў і смык, Усім сэрцам ім аддаўся, I паліўся ціха зык.
Скрыпка штораз галаснее, Прыямней звініць струна, Скрыпка плача, скрыпка млее, Выгаварвае яна:
«Творчы дух лунаў у высі; Светы дзіўныя прад ім Ў багнах тайнасці нясліся, Песні светлыя ліліся
У прасторы векавым.
I збіраліся ў чароды Хмары ў цёмнай глыбіні, I вадзілі карасоды, Шчасця поўныя і згоды, Зоры, ззяючы ў агні.
Выплыў месячык двухрогі — Тонкі срэбраны сярпок — У неаглядныя разлогі, Асвятляючы дарогі, Сумны бляск яго пацёк.
А ў нізіне з-пад туману Шэрай шлямай1 як ралля. Цемрай цяжкаю заткана, Бы навекі пахавана, Спала родная зямля.
Калі ўсё наўкол бліскала, Ззяла ў полымі агнёў, Дык зямля адна маўчала, Пых і гожасць парушала Урачыстасці вякоў.
I бліскучымі крыламі Ціха творчы дух махнуў Ўсемагутнымі вуснамі, Паслухмянымі вятрамі На зямельку ён дыхнуў.
I сказаў вятрам ён гэтак: «Жыватворчасці мой дух Вы нясеце на планетах
У падножжа зорных светаў, Што разлегліся наўкруг.
I няхай зямля пазнае Радасць светлую нябёс, I ў марах вада ўзыграе, I абніме моц святая Горы, лес і сіняпёс.
I скажэце тым стварэнням, Хто быў скрыўджаны людзьмі
1 Шляма, шлямка — футра, кавалкі футра.
I хто творчага натхнення Прагнуў сэрцам як збавення,— «Духа творчасці прымі!»
I між цьмы зямлі нядбалай, Дзе пануюць ноч і сон, Над зямлёю заняпалай Песняй згоды, громкай хвалай Пройдзе голас іх, як звон.
Ціха неба скаланулі
I павеялі вятры,
Змрок ніжэй на дол прыгнулі, Лес, ваду, зямлю кранулі Духа творчага дары.
I зрабілася тут дзіва: Абудзіліся лясы, Дрэвы радасна, шчасліва, Воды ў згодзе гутарліва Злілі ў песню галасы.
А на ўсходзе слуп агністы — Ад нябёс да быстрых рэк, I паліўся бляск празрысты,— Свет жаданы стаў і чысты, Цень чарноты знік навек.
Па шляхах ішлі без долі Людзі, пасынкі зямлі, Дзеці здзеку і патолі, Што знявагай і злой воляй Цяжка скрыўджаны былі.
I на іх вятры дыхнулі Духам творчасці святым
I ім сілы разгарнулі, Душу праўдай ахінулі, Асвяцілі сэрца ім.
I пайшлі яны, як стрэлы, Громам голас іх гучаў Ды адгук на кліч іх смелы Быў няпоўны і няцэлы — Іх свет гэты не пазнаў».
Граў Сымон, і за ігрою Шыбы тоненька гулі,
Гэтак першы гром вясною Адгукаецца зямлі.
I дрыжалі жалем зыкі У жальбе рвучы струну, Нібы скрыпка і музыка Дзве душы злілі ў адну.
Меў Сымонка іншы выгляд:
У вачах агонь блішчаў, У душу глядзеў навылет, Быццам нешта ў ёй чытаў.
Часам хлопец забываЎся.
Дзе ён? Што з ім? — не ўчуваў, Бы ад цела аддзяляўся
I свет гэты пакідаў...
Ен раптоўна абудзіўся...
— Годзе! Іодзе! — чуе крык. Момант творчасці разбіўся. Змоўкла скрыпка, выпаў смык.
— У карчме ты ці ў касцёле? На хаўтурах ты ці дзе?
Як уляпаў, ліха долі, I канца няма — вядзе! —
Перад ім дзяцюк здаровы, Задзірака і скакун,
Грозна ўстаў, насупіў бровы, Вочы ўставіў, як каршун.
— Кантар Шлёмаў — расспяваўся! Ты «Лявоніху» зайграй.
Раз наняўся, дык прадаўся, А свайго не выдумляй! —
Адусюль нясуцца кпіны.
Гразь насмешак, жартаў бруд, А за што? Якія віны?
Правініўся чым ён тут?
Бедны, збэшчаны музыка Выглядаў, нібыта труп.
He сарвалася ні зыку 3 пабялелых тонкіх губ.
— Будзепі граць ці не ты, гніда? Насядаў другі дзяцюк, Тонкі, доўгі, мэрам дзіда.
— Дай у карк яму, Паўлюк! —
Ўскочыў хлопец, не стрымаўся,— Крыўда моцна дапякла:
Свет наўкруг у змрок заслаўся, Заскакаў, закалыхаўся, Злосць пружынай узняла.
— Я не буду граць вам!.. Свінні!.. Чуеш ты, даўгель-цыбук?
Граць не буду, чуй,— от згінь я! Будзе здзеку з мяне, мук!.. Хоць парэжце на кавалкі, Я і вокам не мірі ну, А не буду граць з-пад палкі, Спіны я вам не сагну!..
От я ўвесь тут перад вамі, Біце ж вы мяне! Ну што ж? — Шум пайшоў між дзецюкамі: — Бач які — ідзе на нож! —
Сам сябе Сымон не помніў I не ўзважыў сваіх слоў, Але гэтым сябе ўроўніў,— Болыпым стаў у дзяцюкоў.
— Што, Паўлюк? — пачулісь жарты,— Зарабіў, брат, «цыбука»?
Справядліва — таго й варты: Што ж ты лаеш хлапчука? —
А Сымон, як палатняны, Погляд кінуўшы згары, Праз карчму ішоў, як п’яны, Без крывінкі у твары.
3 м е с т
Слова перад пачаткам 3
3 чаго пачыналася гэтая кніжка 4
Як Міцкевіч стаў Коласам. Пра што расказвае «Кніга ташкенцкага быція». Першая няўдача з подступам да героя. Колас пачынае ўспамінаць. Гросбух для ўсяго, што лезе ў галаву. Памяць Коласа. Званочкі і «Краска». Вечны каляндар маніць. Я прайграў заклад.
Каля самых вытокаў 16
Хто такі Струк? Ці ёсць у пана хвост? Матчыны вочы. Што значыць Акінчыцы ? Скрыпка дзядзькі Петруся. Дзядзька Антось, яго гульні і страхі. Першая літара. Жаваранак просіць агню. Дзіўны сабака. Святыя глядзяць на салдата. Як выглядае панядзелак? Сутычкі з дзедам «Царукя брэсцкі». Нашто людзі жэняцца.
Канец маленства 36
Пераезд у Альбуць. Костусь корміць дзедаву душу. Тэпця і яе хата. Народная медыцына. Думкі пра навуку. Сакольнік і яго жонкі. Япрук пад венікам. Школа і Яська. Госці з дзіцячага дома. Чуласць да людзей. Малы Якуб. Пушкін на пасце, і Крылоў на лоўлі рыбы. Перад далейшай дарогаю.
3-за семінарскіх сцен 65
Адкуль пайшла назва Нясвіж? Падарожжа ў маладосць. Атос Мушкецёркін. Уэлс і Грын. «Слесар» у лесе. Матчына мова за руку павяла. Мы едзем на Нарач. Вецер і вершы. Танк ведаў, дзе нарадзіцца. Легенда пра Паненскае возера. «Божыя сабакі» і іх настаўнікі. Бязлітасны выкрывальнік. Вілюйскі выгнаннік. Чалавек народжаны перамагаць. Колас і Каўпак.
Урок майстэрства 99
Ці ў тую торбу сыплецца аброк? Я чытаю раздзелы аповесці. Паэт Міцкевіч з-пад Стоўбцаў. Герой крытыкуе пісьменніка... Што цяжэй пісаць? Зноў Гогаль. Як глядзець на срэбны рубель. «Людскія хвалі».
Гісторыя «Сымона-музыкі» 116
Дзве паэмы растуйь поруч. Пяць колаў пакуты. Барада сховішча вершаў. Турма, гумар і апісанні прыроды. Сымон і Ганна на могілках. Перашкоды і сумняваннг. Грыб у Кіславодску. «Калевала» падказвае выхад. Сустрэча з А. Фадзеевым. Пераклад «Калевалы».
Пабрацімства 129
Прыхільнік таленту А. Твардоўскага. Паэт і аграном. Дзверы для музы. Дазвольце вашы дакументы». Твардоўскі чытае паэму. «А ці скора будзе тая даль, мілы вецер?»
Лірычныя адступленні 146
Вузкае. Абдымкі з дубамі. Колас чытм «Адплату». Пачуццё сям’і. Думка абуяўным бляску. Тагйкенцкае захапленне. Дзённік расказвае пра паэму. Аўтар зноў у крытычных рызах. Загублены раздзел «Сымона-музыкі». Што гаварыла Сымонкава ігра. Імправізацыя. Новае аблічча героя.
Маладыя шляхі і старыя краты 169
Дзень нараджэння. Тры гады турмы ці хвіліна подласці. З’езд і суд. Кухар Пішчалінскага замка. Новае кола пакут. «Сымон-музыка» ратуе ад тугі. Вясельнае падарожжа. Сакрэтная кніжачка. Вайна і чалавек, які мог адхіліць яе. Прапаршчык Міцкевіч. Каманда дэзерйіраў. Беспартыйны сакратар партыйнай ячэйкі.
Падарожжы 184
Кажух. Мы тупаем па Мінску. Сеяты Дух і хлопчык. Графік Вялікадняў. Чаму Хрыстос уваскрасаў патайна? Мінскі лірнік.
Якуб Колас на радзіме Адама Міцкевіча. Народная любоў. Беларуская нафта. Талент быць чалавекам. Полацкія прыгоды. Твор і твар. Смутак па незваротным.
«На ростанях» 204
Як падахвоціць руку да работы? Методыка пісання. Чалавек і сонца. Умова гаварыць праўду. «Лыка не аддам». Колас правіць трылогію. Канферэнцыя герояў. Прататыпы, іх сапраўдныя прозвішчы. Валаамава асліца і князь Мягйчэрскі.
Трохі гісторыі 225
Восень на Случчыне. Бандыты і сахарын. Мар’я Чарот. Героі аповесці «У палескай глушы» ў гасцях у чырвонаслабодскіх вучняў. Колас ратуе на экзамене. Мінскі педагагічны тэхнікум. Настаўнік методыкі мовы. Дзявачы луг. Колас і Надзейка. «Белавежская тыгра». Ці ўсе грахі можна дараваць?
Трывожная часіна 239
Адзнакі нядужасці. Дакторскі прысуд. Развітанне з домам і горадам. Хаты ляцяць у вырай. Цяжкая ноч. Уратоўчае апавяданне. Добры доктар Бобрык. Дома.