Колас расказвае пра сябе
Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
дадзены ў належныя рукі з прысвячэннем, але ў друку казка з’явілася без яго.
19 Копіі лістоў да мяне перададзены ў музей Якуба Коласа.
20 Полымя. 1956, № 1.
21 У зборніку «Пытанні тэксталогіі беларускай літаратуры» (Мінск. 1980. С. 153—165) сцвярджаецца, нібыта Колас памыліўся ў датыроўцы пачатку работы над паэмай «На шляхах волі».
Тым часам у падборцы навагодніх выказванняў пра свае планы («Звязда», 1935) Колас зазначае: «Пісаць яе (паэму — М. Л.) пачаў я зімою 1926 года. Тая ж дата паўторана і ў адным з лістоў (т. XIV, ліст 568).
Пачаўшы работу ў студзені 1926 г. (у лютым ужо з’явіўся ўрывак у газеце «Савецкая Беларусь»), пісьменнік меўусе падставы назваць гэту пару зімою. I няма дзіва, што другі раздзел цалкам быў апублікаваны ў сакавіцкай кніжцы «Полымя»: тады творы для чарговага нумара здаваліся за 10—15 дзён да выхаду часопіса, для Коласа гэты тэрмін мог быць яшчэ скарочаны.
Весткі ў «Звяздзе» падаваліся па свежай памяці, ад пачатку працы мінула менш чым дзясятак гадоў. Ен не мог пісаць паэму ў 1925 годзе, як зазначае хранікёрская нататка («Полымя», 1925, № 3), па тоне няпэўная («пачынае працаваць», у «Летапісе жыцця і творчасці» сказана дакладней— «намячае напісаць»). Прыкладна да мая 1925 года пісьменнік аднаўляў страчаны варыянт «Сымонамузыкі», пісаў «Па прасторах жыцця» — аповесць разрасталася.
Такім чынам, за датыроўку 1926 годам гавораць: сцверджанне аўтара, факты яго творчай біяграфіі і пісьмо да асобы, на чыёй памяці нараджалася паэма.
Каб гэта было як след узважана, дык невыразнае паведамленне хронікі і ліст, напісаны ў канцы жыцця, пасля дзвюх цяжкіх хвароб, не былі б прыняты за падставы датаваць 1925 годам пачатак работы над паэмай «На шляхах волі» ў 12-ці і 14-томным зборы твораў.
Дзіўна заяўляць, нібыта «...наглядалася пэўная блытаніна адносна часу напісання І(?) раздзела, а значыць, і ўсёй (?) паэмы» (Пытанні тэксталогіі... С. 156).
Дзе і ў каго блытаніна, пра што размова? Чаму «ўсёй» паэмы, калі аўтарскіх дат няма толькі над двума пачатковымі раздзеламі?
Спачатку, у 1926 годзе, напісаўся і быў надрукаваны другі раздзел, пасля намеры ў пісьменніка змяніліся, і ў 1927 годзе з’явіўся раздзел, прызначаны адкрыць паэму, стаць першым. Тут, каб і хацеў, не заблытаешся!
Вось у т. XII апошняга збору твораў ёсць што ўдакладняць. Там сцвярджаецца, нібыта Я. Колас выступаў на юбілейнай сесіі Акадэміі навук і на XX з’ездзе КПБ. У сапраўднасці ж Я. Колас такіх прамоў не гаварыў. Няма знаць з якой прычыны, яго артыкулпрывітанне з’езду, надрукаваны ў газеце, тэкстолагі палічылі за выступленне. А на сесіі Акадэміі даклад Я. Коласа з прычыны хваробы яго агалашаў П. Глебка (т. XIII, ліст 500).
Артыкул «Трыццаць савецкіх год» упершыню апублікаваны не ў «Полымі», як надрукавана ў т. XII, а ў «Лнтературной газете» пад назвай «Моя Беларусь» (1949, № 1).
22 У поўныя зборы твораў 1962 і 1972 гг. (т. X, с. 409 і 404) відавочна перанесена памылка перапіскі ці першадруку: «Раўніны гарысты, лясамі багаты».
23 Маецца на ўвазе ваенная аперацыя на рацэ Стаход з вялікімі ахвярамі. У поўных зборах твораў (т. X, с. 223 і 222) памылкова надрукавана: «А на стаходдзе...».
24 Тут яр — схіл, а не назва мясцовасці, як надрукавана ў поўных зборах твораў (т. X, с. 228 і 227): «Ярам».
25 У заўвагах да т. X на с. 620 і 610 так названы раздзел XXIV, хоць сапраўдная яго назва — «На ростані».
26 Збор твораў. Т. 5. 1968. С. 677.
27 У 14-томным Зборы твораў гэтыя недагляды выпраўлены.
28 Перепнска А. П. Чехова с О. Л. Кннппер. М., 1934. Т. I. С. 250.
29 Апрача ўяўнай блытаніны дат ва ўспамінаным зборніку наглядаецца паспешлівасць з высновамі. «Лужанін,— пішацца там пра час, калі Колас працаваў над завяршэннем паэмы «На шляхах волі», у артыкуле (?) «Колас расказвае пра сябе» сцвярджае (?), што паэт яму якраз тады (?) «даверыў рукапісы і перапіску» («Пытанні тэксталогіі беларускай літаратуры», с. 159). Як жа было ў сапраўднасці?
Першае. Перапіска, рукапісы, артыкулы мне былі давераны не «якраз тады» (1955), а прыкладна ў сакавіку 1948 года.
Д ру г о е. На той жа старонцы заўважаецца, што ў кастрычніку 1954 года нібыта «...ішла праўка дваццаці шасці раздзелаў, і паэт пачаў працаваць над дваццаць сёмым».
Але ў гэты час Колас рэдагаваў для асобнага выдання «На ростанях», не спыняючы работы нават у бальніцы, куды трапіў 17 кастрычніка і быў амаль два месяцы (т. XIV, с. 141, 143, 425).
Праўда, з палавіны 1954 г., калі была дапісана трылогія, у лістах Я. Коласа ўсё часцей успамінаецца патрэба закончыць паэму,
неабходнасць сабраць друкаваныя часткі яе, чуваць нават боязь, «...ці хопіць сілы адолець паўтары тысячы радкоў, якіх не стае ў паэме» (т. XIV, с. 142).
Тр э ц я е. Якуб Колас дакладна акрэсліў часавыя межы работы над XXVII раздзелам датай: 20/VII—16/ІХ 1955 г. Разбежка з ісцінай а.маль на год!
Чацвёртае. Называць «артыкулам» новыя раздзелы кнігі «Колас расказвае пра сябе» калі не азначае няўважлівага чытання, дык не паказвае і ўмельства вызначаць жанры.
Пятае. Маё запытанне да сябе, зробленае з мэтай прасачыць, як завязвалася знаёмства, як сталася, што Колас дапусціў мяне ў дом, даверыў ліставанне, падрыхтоўку артыкулаў і выданняў, у зборніку ператварылася ў сцверджанне, дый яшчэ прывязанае да часу завяршэння паэмы. А напісана: «якраз тады даверыў» (1954—1955 гг.), не зважаючы на відавочныя факты, але давераная асоба, бачыце, гэтага даверу не апраўдала.
У якасці доказаў нездавальнення Коласа прыводзяцца спасылкі на лісты: адзін, напісаны напярэдадні захворвання (т. XIV, л. 633, 5/Х 1954 г.), другі — перад цяжкай аперацыяй і чарговым запаленнем лёгкіх (т. XIV, л. 676, 11/1 1955 г.). He будзем шукаць акалічнасцей для палёгкі або апраўдання, гаварыць, маўляў, людзі ў такім стане бываюць больш чым звычайна ўзбуджаныя, маюць павышаную патрэбу ва ўвазе, не спынімся і на тым, што ў апошнім лісце чуецца не асуджэнне, а сумняванне («мне здаецца...»), не ўспамянём таксама і крытычных Коласавых заўваг у адрас іншых пісьменнікаў, што зусім не замінала яму любіць і шанаваць іх.
Навошта ўтойваць, нездавальненні мною былі, і нават часцей. Але ж былі і амаль д з е в я ц ь гадоў сумеснай працы, а ў лістах удалося ж выявіць два выпадкі нездавальнення і сарамліва не заўважыць там многіх падзяк, ласкавых зваротаў, клопату.
Задоўга да цяперашніх упічак я сам расказаў у гэтай кнізе і ў новых раздзелах яе пра ўсё неацэнна добрае і часамі смутнае ў супрацоўніцтве з Канстапцінам Міхайлавічам.
Напамяну. Да адказаў на лісты просьбітаў Я. Колас ставіўся болып чым патрабавалыіа. Лістоў сапраўды прыходзіла па трычатыры на дзень. I Канстанцін Міхайлавіч падчас майго адпачынку або ўважаючы на пільнасць патрэбы адрасата, пісаў адказы сам, не перадаручаючы, вядома, пісання асабістых лістоў — такіх таксама пісалася па тры на дзень (т. XIV, с. 148—150).
Якая ні была гэта складаная гаспадарка, на кожным канверце стаўлялася адзнака «адпісана» і дата, хоць яны праходзілі фактычна
праз адны рукі. Яшчэ да гэтага часу штату музея не ўдалося спарадкаваць лісты, каталагізаваць іх і папрасіць у адрасатаў Коласавы адказы.
Тым болып нашым тэкстолагам няма чаго спляскваць рукамі: «...Колас працаваў над паэмай не толькі і не столькі з сваім сакратаром [хоць ён (хто, сакратар? М. Л.) у гэты час ужо быў цяжка хворы, і яму патрэбна была дапамога], але часцей адзін» (зборнік, с. 159).
На сумежнай старонцы гэта выснова касуецца тою ж самаю рукою: «...больш значныя праўкі і заўвагі, што датычаць галоўным чынам пераробкі лірычных адступленняў, падраздзелаў, асобных строф... зроблены ў большасці (вылучэнне маё.— М. Л.) не самім Коласам, а Лужаніным (зборнік, с. 158).
Вось тут і паспрабуй стачыць канцы з канцамі! 3 аднаго боку, як быццам не дапамагаў хвораму, а з другога — зрабіў большасць заўваг і паправак.
Акрамя ўсяго іншага, у выснове «працаваў над паэмай... часцей адзін» выяўляецца прымітыўнае разуменне работы паэта. Методыка праўкі і аднаўлення паэмы далёка не тая, чым сумеснае рэдагаванне трылогіі. Вершаваная форма патрабуе роздуму, пошукаў, шліфоўкі радка іменна на адзіноце. Папярэднія меркаванні аб пабудове твора. скарачэннях, моўных пахібах, вядома, былі, пра гэта напісана вышэй. А як было дапамагаць Коласу ў пісанні вершаў? Пра гэта і падумаць не адважваешся.
I апошняе. Дзе дакументальныя пацверджанні таго, што паэму «фіялетавым чарнілам правіў Якуб Колас, а простым алоўкам — М. Лужанін» (назв. зборнік, с. 158)? Hi пра гэта, ні пра «заўвагі ў прысутнасці аўтара» (гл. тамсама) маіх тлумачэнняў знайсці нельга, ды ніхто ў мяне не пытаўся. А хто хоча ведаць, тым скажам: ліловае чарніла ўжывалася, калі праўка была канчатковая ці набліжалася да такой, аловак толькі звяртаў увагу на магчымасць пераробкі.
Так што патрэбен графалагічны аналіз, а ён можа абвергнуць тэкстолагаў: возьме ды выявіць, што чарнілам правіў не Колас.
ДАДАТКІ
Імправізацыя
Такая рабочая назва дадзена прыведзенаму ніжэй урыўку надчас апошняй аўтарскай праўкі. Гэта — раздзел пад нумарам IV трэцяй часткі паэмы, надрукаваны ў першым выданні (Мінск, 1918) і апушчаны ў чатырох наступных выданнях, а таксама ў зборах твораў Я. Коласа.
У апублікаваным у якасці першай рэдакцыі варыянце паэмы (т. VI, 1974) названы раздзел значна адрозніваецца ад выдання 1918 г., выпушчанага, як відаць, па часопіснай публікацыі і без непасрэднага ўдзелу аўтара — яго тады не было ў Мінску.
Уласна імправізацыя — перакладзены ў словы спеў скрыпкі — напісана пяцірадкоўямі. Пасля кожнага з іх ідзе прыпеў іншага рытмічнага ўзору, з усхваленнем творчага духу, Божага, паводле Сымонкавага ўяўлення.
На усходзе слуп агністы
Устаў ад неба да зямлі, I паліўся бляск празрысты, Свет жаданы, свет прачысты, Цені чорныя сышлі.
Хвала светламу дню, хвала!
Шлі дарогамі без долі Людзі, пасынкі зямлі, Дзеці здзеку і патолі, Што знявагай і злой воляй Цяжка скрыўджаны былі.
Радуйцеся, ўсе пакрыўджаныя!
Прыпеваў, а ўсяго іх дзевятнаццаць, у варыянце паэмы, пададзеным у т. VI, няма. Калі лічыць гэты варыянт першай рэдакцыяй, выходзіць, існавала яшчэ адна, прамежкавая, якая трапіла ў выданне 1918 г. і пры апрацоўцы паэмы ў 1923—1925 гг. была Коласам апушчана. Як і чаму пачалося аднаўленне і праўка апушчанага раздзела, расказана вышэй у кнізе.