• Газеты, часопісы і г.д.
  • Колас расказвае пра сябе  Максім Лужанін

    Колас расказвае пра сябе

    Максім Лужанін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 429с.
    Мінск 2019
    112.53 МБ
    Настройка на эпас была закладзена ў самым пачатку паэмы. На грунце народных узораў, перавышаючы ў паэтычнасці зробленае ім дагэтуль, Колас піша пра вайну:
    Ходзіць ліха бязвокае, Ходзіць ліха бязвухае, Бязногае, бязрукае, А ўсё згледзіць, падслухае, У ваконца пастукае, Нішчыць поле шырокае, Сушыць мора глыбокае, На задворках галёкае.
    Ходзіць ліха разлогамі, Ходзіць ліха узмежкамі...
    Ліху дзверы адчынены, Ліха ўвойдзе праз шчыліны...
    Вайна змусіла народ на вялікае ўзрушэнне. 3 болем і гневам ідзе з людзьмі паэт:
    Ідуць, плывуць людскія хвалі Наперарэз адны другім.
    Няма канца, супыну ім, Іх шум глухі ўбіраюць далі...
    3 усіх краін Русі ярэмнай Ідуць без скарг яе сыны... Ідуць на глум, на здзек дарэмны... Карміць сабою бур’яны
    I сеяць косці дзе папала, Карпаты кроўю паліваць, А на Стаходзе23 класці гаць...
    Чалавечыя хвалі зліваюцца, крыжуюцца, разбіваюцца адна аб адну:
    Плывуць струмені і патокі 3 сялянскіх хат і гарадоў...
    Жывуць сваім жыццём чыгункі, Людскія хвалі несучы...
    Ідзе Урал, Кубань і Церак...
    Народ з-пад Горадні, з-пад Вільні, Бядою ўзрушаны, журбой.
    He, ні на трохі не збяднела майстрава рука! Відаць, занадта сурова ставіцца Канстанцін Міхайлавіч да сябе зараз. Згусткі чалавечага болю выйшлі з ягонага сэрца і, ператварыўшыся ў карціны, кратаюць, хвалююць і ўражаюць нас. I зусім не скупіўся ён на фарбы, апісваючы прыроду. Толькі тут яна не гаманлівая і прыветлівая, як здавалася дзіцячым вачам сыноў лесніка, і не ўрачыста-загадкавая, як адчувалася малому Сымонку,— маўклівая, наскрозь працятая горам паўстае яна ў няспынным чалавечым руху на крывавыя загоны баёў:
    У нейкі сум агорнут шлях, Глядзяць панура лес і горы, Паўночных рэчак вадазборы У цёмных пахмурных брыжах Ялін і піхт. Хаўтурным тонам Звініць акорд прастораў тых У ззянні іскраў залатых, Калі свой сноп, вянок чырвоны,
    Рассцеле сонца на разгоны Маўклівых далечаў пустых. Маркотна, сцішна і бязлюдна, I томіць гэты краявід...
    Раней мы не сустракалі падобнага ў Коласа. Замілаванне красой і шчодрасць фарбаў саступаюць месца ашчаднасці таноў, стрыманасці і лаканічнасці. Дыхнуўшы бунінскім «Лістападам», аўтар не адкінуў сваіх ранейшых набыткаў. Зусім поруч узнікае малюнак залітай сонцам Украіны:
    I роўнядзь ціхая палёў, I постаць стромкіх тапалёў, I, нібы ўсыпаныя жарам, Шляхі сланечнікаў пад ярам24, I пасмы-віткі плецянёў, Дзе купы вішань і чарэшань, I між іх кучмы спелых сліў Вартуюць яблыкаў наліў — Бурштын з багрою перамешан!
    Мастак і бачыў многа, і па-ранейшаму, з поўнай рукі, дарыў убачанае. Ад кантрастнай падачы то засмучанай, то ўсмешлівай прыроды яшчэ мацней шчымела ў душы чалавека: усмешка часта тоіць у сабе слязу. I паэт дае нам адчуць гэта. Таксама, як сярод гора і бяды з’яднаных у патокі людзей дазваляе з’явіцца постаці тылавога дзеяча, хвалька, лёгкага жыцця асобе, каму вайна не замінала весела прабаўляць час і рупліва дбаць аб сваёй кішэні.
    Былі ваякі ўсіх пастацый, Але між імі «земгусар» Найболей меў ваяцкіх чар. Як лёгка ён рашаў лёс нацый! Як спрыцен быў да камбінацый! Які ў стратэгіі меў дар! А як заядла, як упарта Стаяў, хлабыснуўшы вінца, За «Да пабеднага канца»! Як тыкаў важна перст у карту!
    Саркастычная ўсмешка, з якою Колас пісаў вобразы паноў і няпрыяцеляў простага чалавека, тут стала яшчэ болып рэз-
    кая: усяго дзясятак радкоў, а ўжо відзён характар, значон нораў і ўвесь ваяка — як на далоні.
    He, дарма толькі наракаў на сябе Канстанцін Міхайлавіч. Па-майстэрску, адным штрыхом даваў ён партрэты людзей, адным сказам перадаваў настрой або абставіны.
    Вось Дзяжа, прыехаўшы на фронт, распытвае унцера, як паводзіцца нямецкі бок.
    — Што, хлопцы, добрага у вас?
    — Да так што нічаво. Ён там глядзіць на нас, А мы тут на яво.
    He лагодным гумарам, як можа здацца спачатку, закрашана гэта страфа, па сутнасці яна — бязлітасная ў выкрыцці. Па той простай прычыне, што бяссэнсіца самой імперыялістычнай бойні, бяздарнасць камандавання, марнасць гібення людзей паабапал лініі фронту падаецца праз тупаватага унцера — і яго недалёкім вачам добра відно ўсё гэта.
    Чым болып перачытваў я рэч, тым ясней рабілася: нездарма Канстанцін Міхайлавіч заўсёды помніў пра паэму. Безліч малюнкаў і замалёвак, каларыт часу, цікавыя накіды партрэтаў з галоўных дзеючых асоб, завязкі канфліктаў. Усё гэта было і дыхала, і раскідацца такімі кавалкамі — значыла б паказаць сябе благім гаспадаром, што не адпавядала ні духу, ні звычкам Коласа. Можа і не гэтак многа работы наперадзе, як здаецца? Тым болып што аўтар ужо ведаў, як паставіць усё на месца: узбагаціць унутраны свет героя, вывесці яго са стану сузірання,— даволі наглядаць за людзьмі, падзеямі, a таксама за самім сабою! Франтавыя, шпітальныя, дарожныя сустрэчы даюць магчымасць прывесці ўсё ў рух, скарачэнне падыме асобныя раздзелы ў цікавасці і маляўнічасці.
    Колас так вырашыў і працягваў пошукі ў гэтым кірунку, не раскрываючы да часу далейшых намераў.
    Пакуль ён думаў і шукаў, я паспрабаваў звярнуцца да «крывой настрояў» аўтара падчас пісання. Прыкінуўшы колькасць напісанага па гадах, яе можна вычарціць даволі зграбна і без намаганняў растлумачыць. Найлепей жа прачытвалася ўсё
    ў творы, калі аўтар пачынаў гаварыць пра сябе і пра сваю работу.
    Парнас мой бедны! Ты — без клёку! Ты ад жыцця стаіш здалёку, Табе крычаць ужо — далоў!
    I марна ўсё тваё старанне, Хоць ты аб сцену біцца рад, Каб мець найлепшы атэстат, Але няма табе нізвання Ані пахвал, ані прызнання — Спяваеш ты, ды неўпапад! He здолен ты папасці ў жылу, У песнях тон патрэбны ўзяць На ўсе сто процантаў, на яць. Таксама ты не маеш сілы, Каб ухіліцца ад ухілу I тыпа нашых дзён падаць.
    I страшна мне за лёс паэмы: Мой крытык возьме строгі тон, Ухілаў знойдзе ў ёй мільён I несучаснасць самой тэмы, Дакоры кіне, што я — немы, Глухі на зовы нашых дзён. ...Што я скажу яму на гэта? Ён пусціць зноў у вочы пыл I іншы знойдзе тут ухіл. Але ў машыны і ў паэта Свая канструкцыя і мэта, А кожны — спец на свой капыл.
    Учытаўшыся ў гэтыя радкі, я зразумеў усё. Горка пісаліся яны! Ці мала было выслухана ўпічак і прычэпак вульгарызатарскай крытыкі да дзвюх папярэдніх паэм за іх так званую несучаснасць, уяўную адарванасць ад надзённых задач! Колас дакладна перадае і змест і тон нападаў. Друкуецца трэці буйны твор, а вытокі яго таксама не ў сягонняшнім дні, не ў перадавым асяроддзі часу: Дзяжа — сын настаўніка, афіцэр, Насця — дачка хутаранца.
    Вось і даводзіцца аўтару прасіць прабачэння, праўда, іранічна, што
    Засценне — хутар, а Галута I сам я бачу, што кулак,
    Адзін жыве, як ваўкалак.
    Цяпер мне з ім адна пакута, Ен мне паэму усю заблутаў...
    Прызнавацца ў неіснуючых грахах было лёгка, і Колас прызнаваўся. Галута, хоць яго Засценне і апісана хораша, з той жа любасцю, як і леснікова пасада ў «Новай зямлі», не заслугоўвае суровых атэстацый. Ен дае малако для дзяцей бежанцаў, кулацкіх настрояў і звычак не выяўляе, толькі адзінае, у чым вінаваты, па-сялянску ўчэпіста трымаецца за абжыты куток, не хоча выязджаць у эвакуацыю.
    Вульгарызатарская крытыка спрошчана разумела задачы пісьменніка і твора, патрабуючы прымітыўнага, просталінейнага вырашэння вобразаў, штохвіліннага — да месца і не да месца — выяўлення аўтарскіх адносін да падзей, што апісваюцца, да часу, калі яны адбываліся, і да таго, у якім працуе пісьменнік.
    Колас разумеў: патрабаванні беспадстаўныя! I даваў зразумець, што «ў паэта свая канструкцыя і мэта», свая індывідуальнасць, без чаго ён не будзе паэтам, што «кожны спец на свой капыл», значыць — майстар пэўных тэм, майстар абыходзіцца са сваім, а не з першым-лепшым матэрыялам. Тым не менш, патрабаванай крытыкі з лічыльнікаў не скідаліся, і ён, вольна ці не вольна, не мог прайсці міма іх. Сёе-тое прымаў, а ад астатняга даволі рашуча адбіваўся з дапамогай свайго выпрабаванага спадарожніка — смеху.
    Пасмуткаваў быццам бы пад засцянкоўцам, які «знізіў настрой» паэмы, і іранічна паставіў поруч з яго прозвішчам — Галута — сацыяльнае азначэнне — кулак. А ні на якія іншыя захады не пайшоў: і гэты герой, які ёсць, «няхай коціцца ўжо разам».
    А падышоўшы пад палавіну работы, у пачатку XVI раздзела, даў бліскучы малюнак стваральнай працы народу, поступу савецкай дзяржавы. I як быццам прыжмурыўся на дакучлівых крытыкаў: дай бог вам гэтак бачыць і чуць, мілыя людзі! Чаго вы лямантуеце, нібыта ён маўчыць, і з’едліва пытаеце:
    Ці ты сляпы, ці ты глухі?
    Ці ты жывеш у ліхалецці?
    Ці ты што маеш на прымеце? Ці тоіш памысел ліхі?
    Зрэшты, на лямант можна і не зважаць:
    Такія закіды-дакоры Ты чуў, паэце, і не раз, I трохі чысцілі Парнас.
    Горш, што для творчай работы —
    Адводзіш выкрадзены час, Адбыўшы службу, пасяджэнне, I не адно — штук пяць на дзень.
    Але дарма і гэта — ясна і светла ўстае перад Коласам далейшая дарога:
    Смялей на шлях жывое працы!
    Выходзь, паэце, па прастор!
    На варце стань, ідзі ў дазор I поўны пульс жыцця намацай, I ў мур выводжаных палацаў Сваю ўлажы цагліну — твор!
    Дэкларацыя? Нават і не блізка. Паэт праз жывое адчуванне нашай рэчаіснасці давёў і сваю неадлучнасць ад жывой працы і ад тых, хто нясе вахту і ходзіць у дазоры.
    I праграму дзейнасці вызначыў сабе цвёрда і канчаткова, назаўсёды:
    Ва ўсе канцы заве разлог:
    I сённяшніх зарніц блісканне,
    I наша заўтрашняе ранне, I гром ўчарашніх перамог.
    Так будзе ён пісаць, а вы як сабе хочаце, малашаноўныя крытыкі!
    I ўсё ж стандартная методыка пісання давала сябе адчуваць. У паэме дзейнічае, скажам болып — жыве, камуніст Шкунда.
    Ён па прафесіі — рабочы, А па паходжанню — латыш. 3-пад Рыгі трапіў на Іртыш.
    Этапаў многа перакрочыў За тое, што за лёс сірочы Гатовы быў пайсці на крыж.
    У далейшым Шкунда падаецца гэтак жа любоўна: учынкам верыш, перакананні яго не могуць праходзіць без следу, закранаюць нават ідэйных супаратаў.
    На той час гэта была першая і сур’ёзная спроба стварыць вобраз бальшавіка, дый не страціў ён яркасці, як на маю думку.
    На мае меркаванні Канстанцін Міхайлавіч згодна кіўнуў: — Так, але Шкунда гаворыць лішняе. Я адбяру палавіну слоў ад яго. Там, дзе ён на пальчыкі становіцца. Вось глядзі:
    Таварышы! Прыходзіць час, Калі самкнёнай грамадой Павінны рушыцца мы ў бой За лёс працоўных мас. Задача наша — ўзяць уладу, А сцяг і лозунгі — Саветы, I мы свае даб’емся мэты — На дапамогу Петраграду!