Колас расказвае пра сябе  Максім Лужанін

Колас расказвае пра сябе

Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
112.53 МБ
Бачыш — першыя чатыры радкі могуць спакойна знікнуць. А вось тут пачынаецца нібыта нішто сабе:
Тапельніцы ўжо нечага тапіць, I труп яе на нітачцы ліпіць. Яго нам і не шкода: Расія новая павінна быць.
Усё гэта моцна рупіла Канстанціну Міхайлавічу і змушала да падвойных турбот у пазбаўленні ад выпадковага, недагледжанага.
Вернемся да таго, з чаго пачалі. Скончыўшы складаць кніжку артыкулаў, мы сядзелі на беразе Нарачы, наглядаючы, як упальваецца касцёр.
Колас дастаў жоўценькую запісную кніжку:
Ды йдзі ўпярод усім на зло, I будзе час твайго світання.
Ён прачытаў заключныя радкі знаёмага мне апошняга раздзела паэмы.
— Далей падганяць майго героя, мусіць, не трэба — там пачынаецца новая кніга. 3 Лабановічам мы датупалі да вайны амаль, з Барысам — да Кастрычніцкага перавалу. I хопіць. Я ўсё абдумаў, што і дзе падціснуць усярэдзіне. Ды рукі баляць, асадка не трымаецца, нават крэсліць не магу. Вось хіба як вернемся ў горад, тады завінёмся.
На агеньчык падыходзіў Танк.
— А што, Максім, як па-твойму? Кожны твор канчаецца на рубяжы свайго часу. Мінула эпоха, скончыўся і твор.
I здаволены, што Танк падтрымаў яго і падмацаваў прыкладамі думку, добра і хітравата прамовіў:
— Ну, гэта, вядома, тычыцца выдатных твораў.
Усе гэтыя намеры засталіся без здзяйснення...
Але расло жыта, смяяліся дзеці, час выслізгваў вастрыню страты: тое, што ўяўлялася немагчымым, рабілася цяжкім, цяжкое пакрысе станавілася горкім... I ўсё ж нельга было прымусіць сябе дакрануцца да папер і кніг, якія, здавалася, яшчэ таілі дотык рук паэта. Нарэшце я ўзяўся — гэта быў абавязак, выкананне апошняга запавету — пачаў перачытваць «На шляхах волі».
Твор узнікаў і разгортваўся зусім іначай: мясціны, часам і асуджаныя аўтарам і безуважна абмінутыя чытачом, спынялі глыбінёй і прытоенай сілай, галоўнае ж — уся паэма раптам асвятлілася высокім прызначэннем, якое даў ёй Колас, перад тым як выправіцца ў творчую вандроўку:
Злажу я песню той краіне,
Што ў свет сваіх дарог шукае, I песня водгулле спаткае, I ў сэрцы след яе не згіне.
Радзіма адшуквае пуцявіны ў Кастрычнік і яшчэ далей — у заўтрашні свет чалавецтва, аб гэтым аўтар сказаў пазней болып выразна.
Тэма і задача як былі цвёрда пастаўлены, так няўхільна і ажыццяўляліся. Гэта ўжо стала зусім ясна. Заадно вывіднела,
куды хілілася думка аўтара, што твор жыве ў пэўным гістарычным абсягу, у пэўных межах прасторы і часу: скончыўся час, дзіцем і творцам якому даводзіцца герой, канчай, нечага, і твор, болып нічога адтуль не ўскураеш. Гэта меркаванне фактычна сцвярджала фінал паэмы ў цяперашнім яго выглядзе.
Думка для Коласа не новая. Узнікала яна, відаць, не толькі падчас апошніх размоў пра паэму, а яшчэ ў 1935 годзе, калі надрукаваў раздзелы «На ціхім Доне» і «Зноў у тылу»25. Тэма і задача былі як быццам вычарпаны. Неставала нейкага заключнага штрыха.
Пошукі расцягнуліся аж на два гады. Толькі 14 і 18 красавіка 1937 года ў газеце «Літаратура і мастацтва» з’яўляюцца два ўрыўкі: санеты, пазней аб’яднаныя ў зборніку «Мой дом» пад назвай «Наперад», і «Ленін».
Калі прачытаць гэтыя рэчы непасрэдна за XXVI, апошнім даваенным раздзелам, зробіцца відавочным, што гэта варыянт фіналу паэмы, калі не сказаць — фінал.
Праз усе тры санеты праходзіць зварот да вандроўніка, чытай — Барыса Дзяжы, заклік пазнаць праўду ў змроку, пакаштаваць радасць дабра і перамог, выйсці па прасторы жыцця, нарэшце, адчуць жаданне мець «новую радзіму» — камуністычны свет, аб ім менавіта гаварыў Колас у першых радках свае паэмы.
Герой падводзіцца ўсутыч да тварца гэтага свету,
Таго, хто рассуне граніцы зямлі I мудрасцю праўды краіны абдыме.
Наступны ўрывак называе яго імя — Ленін. Уласна кажучы, і не ўрывак, а закончаны раздзел, дзе лаканічна і тым больш уражаюча расказана, як Ленін з промня, які каляраваўся вясёлкай у жыцці пад няволяй, з асілка, чыйго прыходу людзі чакалі многія гады, стаў духам непакорнага народу, яго надзеяй і любоўю. Агульны змест і асабліва афарыстычнасць апошніх радкоў пра Леніна, які «час крутога павароту па сцягах піша баявых», амаль не пакідаюць сумнявання, што і санеты і згаданая замалёўка, калі не ставіліся ў якасці фіналу ў паэму, дык у кожным разе прымяраліся для
гэтай мэты і могуць завершваць твор. He перашкода таму публікацыя санетаў як самастойных вершаў, некаторыя лірычныя адступленні з «Адплаты» друкаваліся тым самым парадкам. Падчас канчатковага парадкавання паэмы яны, як і ўрывак пра Леніна, маглі знайсці сваё месца, але апошняя публікацыя была не расшукана, Колас не меў яе і не мог улічыць. Тым часам дамагаўся, казаў, што ў яго было больш напісана і надрукавана — вельмі важнае; цяпер мы ведаем, аб чым яму думалася.
Пры новым перачытванні паэмы высветлілася яшчэ адно: замнога патрабаваў ад сябе аўтар, зашырокія стаўляў сабе ён вымаганні. He такое ўжо няўклюднае, як яму здавалася, прозвішча ў героя; стылістычныя агрэхі хутчэй характарызуюць стан мовы, чым аўтарскі недагляд; а празаізмы, прызвычаеныя звароты з газет і непаэтычных кніг — не вялікая бяда ў эпічным творы. Асабліва калі яны суседзяць з сакаўным гумарам і цудоўнымі ўзорамі лірыкі: «Гаварыла вольха-маці», «Як пад коўдрай снегавою» і многімі іншымі, да іх мы звярталіся вышэй.
I, вядома ж, не было памылкі ў жанры. Колас-эпік і тут выяўляе магутную сілу свае здольнасці. Людзі, якія дагэтуль не паказваліся і не абзываліся ў яго творах, абставіны, у якіх гэтыя людзі дзейнічаюць, дух часу, свежы вецер Кастрычніка не могуць не хваляваць і не цікавіць сягонняшняга чытача.
I,	на маю думку, гэты чытач прыйдзе да тых жа высноў, успрымаючы паэму як твор арыгінальны, глыбокі і завершаны.
«Казкі жыцця»
Як яны пісаліся г правіліся. Знікненне рукапісу. Запавет у лгсце.
«Казкі жыцця» — гэта кніга была яго заўсёдная рупасць.
— Тут не магу паставіць кропку. Дый, відаць, і не пастаўлю,— гаварьгў Канстанцін Міхайлавіч не раз і не мне аднаму.
Так яно і было. Пракінуўшыся на самым золку літаратурнай работы, алегарычныя навелы пісаліся і паляпшаліся да апошніх дзён жыцця. Хоць даўно мінула патрэба ў іншасказаннях і сімвалах, каб завесіць думку болып-менш празрыстым вэлюмам. А як жа іначай было сказаць, што чалавека не пускалі ў чалавечы свет, змушалі занядбаць сваё імя, забыць, з чыйго плоду, з якой глебы ідзе яго карэнне.
Будучы, у большасці сваёй, напісаны да выпадку і несучы ў сабе зерне сапраўдных жыццёвых праяў, Коласавы казкі з бегам часу трацілі надзённую вастрыню сцвярджэння або асуджэння. Затое прыбывалі ў красе і сіле, як і ўсе казкі, легенды, паданні, складальнікам якіх называюць народ, ператвараліся са смалы жывіцы ў бурштын мудрасці і філасофскага абагульнення і такім чынам рабіліся блізкімі не толькі той зямлі, адкуль былі родам, а ішлі ва ўселюдскі абыходак.
Гэты зборнік, як быццам разасобнены тэматычна, раскіданы па часе, па прасторы, у сапраўднасці — наўздзіў цэльная кніга. Яна знітавана сілай унутранага счаплення,
што вынікае з падабенства накіраванасці і сацыяльных задач асобных апавяданняў, змацавана нязменным прыёмам — алегорыя — і стылявым адзінствам. Шматлікія дадаткі розных год, пашыраючы далягляды і тэматыку, не парушылі цэласнасці і сабранасці кнігі.
Можа праз гэта самае, што здаецца цяпер іх бясспрэчнай вартасцю, «Казкі жыцця» ў розныя часы сустракалі не адной прыхільнасці водгукі і амаль палярныя ацэнкі. Аднак адносіны аўтара не пахіснуліся: ён любіў сваю кнігу і снаваў яе тканіну далей, папаўняючы новымі навеламі, і ніяк нельга сцвярджаць, нібыта «Я. Колас лічыў іх («Казкі жыцця») адзіным творам»; напэўна, каментатары ўжылі недакладнае слова26.
Тым часам пасляваенны чытач не ведаў усіх «Казак» у зборы. Разрабаваныя і папаленыя акупантамі бібліятэкі, аднаўляючыся, не маглі здабыць кнігу ў свае фонды, нават для аўтара расшукалі ў другой рэспубліцы. Да перавыдання таксама не даходзілі рукі і, чаго таіцца, не дазвалялі пасляваенныя выдавецкія магчымасці: у першую чаргу хацелася перавыдаць тамы вершаў, паэм і аповесцей Коласа.
Так і далёжалі «Казкі» да падрыхтоўкі збору твораў 1952 года, але не трапілі і туды. Для трэцяга тома — апавяданні — матэрыялу назбіралася больш, чым дазваляў аб’ём. Перад Коласам ляжала напісанае амаль за 35 гадоў. Паспрабуй адбіраць, калі да большасці рэчаў пасля напісання не дакраналася пяро, а некаторыя былі зусім страчаны з вачэй.
Канстанцін Міхайлавіч узяўся рэдагаваць, не мінаючы нічога.
— Выправіцца ўсё як належыць, тады будзе відно, што кладзецца ў том або не дацягвае.
Скончыў работу, а лягчэй не стала: каторую палавіну прагледжаных і папраўленых аркушаў пакінуць для друку?
Без вагання былі адкладзены ўбок рэчы фельетоннага парадку: «Трыумф», «Трагізм», «Драматург і лірычны паэт».
— Гэта ўсё — на потым, паспеецца,— казаў Канстанцін Міхайлавіч,—А можа наогул ім трэба іншага месца пашукаць, да артыкулаў далучыць, ці што...
Следам пайшлі замалёўкі. «У тыле Дзянікіна» ён палічыў эпізодам для апавядання, а над «Старым канакрадам» задумаўся.
— Гэты дзядзька, здаецца, спатрэбіцца. Пойдзе ў трылогію, калі Лабановіча асудзяць.
Сапраўды, у заключных раздзелах «На ростанях» дзейнічае Касперыч. Канакрад, а сядзіць у адной камеры з палітычнымі, бо... і асуджаны па аднолькавых з імі артыкулах. Ідучы красці коней, ён напіхаў за пазуху пракламацый, ведаючы, што за іх якраз і схопіцца паліцыя, пачне дзьмуць палітычную справу.
Злодзею гэта і трэба было: заместа катаргі, паложанай за канакрадства, ён атрымліваў зняволенне ў крэпасці, да таго ж на карацейшы тэрмін.
Пакпіўшы з царскіх законаў, якія суровей каралі за крадзеж коней, чым за рэвалюцыйную прапаганду — перад усім ахова прыватнай уласнасці! — Канстанцін Міхайлавіч успамянуў адну гісторыю.
Яму неяк расказалі, што ў канцы 1933 года ў пераплётнай майстэрні мінскай турмы працаваў зняволены, чалавек у прыстойных ужо гадах, вучыў фальцоўцы і брашуроўцы маладзейшых. I жаліўся: «Некалі з Якубам Коласам тут разам сядзелі, за палітыку пакутавалі. Але Колас — вунь як у пашане, а на маю заслугу ніякай увагі». За што ён адбывае пакаранне зараз, «пакутнік» не распаўсюджваўся.
Колас па інтанацыі адразу ж пазнаў старога знаёмага, каго ён ахрысціў у трылогіі, крыху перайначыўшы прозвішча, Касперычам.