• Газеты, часопісы і г.д.
  • Колас расказвае пра сябе  Максім Лужанін

    Колас расказвае пра сябе

    Максім Лужанін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 429с.
    Мінск 2019
    112.53 МБ
    Значыць, клопату пра такі твор у Коласа не магло не быць. Але, як на тое, пасля вайны не захавалася ў яго ні чарнавікоў, ні машынапісу, нават нумароў часопіса, дзе друкаваўся твор, не было. Так-сяк сабралі: перапісалі, што ўдалося, у бібліятэках, набылі некалькі сшыткаў «Полымя» з прыватных рук.
    Канстанцін Міхайлавіч перачытаў усё знойдзенае і ўзяўся крэсліць. Пазначыў перш, што яго найболып не задавальняла, дзе-нідзе і паправіў, проста з ходу.
    А работа ўсё роўна не пайшла! Паміж аднаўленнем, дакладней сказаць, напісаннем двух апошніх раздзелаў зноў мінае амаль год.
    Улічым: тры чвэрці стагоддзя на плячах, баляць і кепска трымаюць асадку пальцы, надаедна трывожыць высокі ціск. I ўсё ж нястомны Колас застаецца нястомным: прапускае праз аслабленае сэрца, пераварочвае хворымі рукамі безліч работы. Яго руплівая натура не магла трываць, калі што-небудзь, нават дробнае, павісала ў недаробленасці. I раптам — такая затрымка! Буйны па задуме, дый паспеўшы моцна разрасціся —
    дзевяць тысяч радкоў з гакам! — твор не можа сабрацца ў цэласць, каб нарэшце паразвязваліся вузлы дарог і чалавечых лёсаў.
    Ці толькі страта напісанага раней, як растлумачыў аўтар20, чыніла перашкоды росту думкі і пераходу яе ў слова? Відаць, заміналі і другія «важкія прычыны». Быў жа час, калі перад вачыма ён меў усе чыста матэрыялы, а цікавасць да работы нібы тлела пад прыскам, пакуль задоўга да вайны не пагасла зусім і не абуджалася яшчэ чатырнаццаць гадоў. Словам, Колас не дакранаўся да паэмы ні больш ні менш, як два дзесяцігоддзі.
    Нятоўсты сшытак — «Колас, май, 1956, «На шляхах волі», «Казкі жыцця» — прыўзнімае крыху заслону: там некалі запісалася пачутае з вуснаў Канстанціна Міхайлавіча.
    Паспрабуем расчытваць запісы.
    Колас скончыў чытаць уголас апошні, не раз перарабляны і нарэшце канчаткова перабелены раздзел паэмы.
    Цішком перабірае старонкі, не абзываюся і я. Напэўна ж, падчас чытання ў яго ўзнікалі думкі, каб не спудзіліся часамі. Аднак Канстанцін Міхайлавіч хутка адрываецца ад папер.
    — Маўчыш? А ўмова?
    Гэта нагадваецца заключанае некалі пагадненне гаварыць пра напісанае адразу ж, не выбіраючы слоў. Як і заўсёды ў такіх выпадках, пачуваюся няёмка. Але што ты зробіш! Кажу тое самае, што думаў і думаю зараз.
    Герой выходзіць з вайны разгублены, не ведаючы, куды пакіравацца, як і многія з тагачасных афіцэраў. Аднак пры сустрэчы з драздоўцамі выказвае пэўную сталасць у поглядах і цвёрдасць у паводзінах. He трэба гадаць, з кім ён звяжа свой лёс у далейшым,— з абаронцамі царскага трона яму ўжо не па дарозе. А ці памірыцца з Насцяй, ці стане яго сяброўкай Галя — нам ведаць не абавязкова. Паэма зусім не пра тое. 3 гэтым раздзелам твор набыў закончанасць.
    За шкельцамі акуляраў відны дакорлівыя вочы.
    — Шкадуеш мяне? He хочаш, каб дарма рукі біў? Напэўна, лічыш, што адной канцоўкай твору не паможаш?
    Няйначай яму самому думалася: гэты раздзел можа быць наогул апошні. Хачу абгрунтоўваць свае пазіцыі далей, але Канстанцін Міхайлавіч спыняе ўсмешкай:
    — Класік я ці не класік?
    Некаторы час ён цешыцца: ану, паспрабуй, адкажы?
    — Па-твойму, выходзіць — не! Бо ў класікаў усе канцы сыходзяцца ўместа. А ты мяне на паўдарогі спыняеш?
    — Якое ж там паўдарогі, дзядзька Якуб? Вы неяк казалі: для паэмы маю думак сама болей на два раздзелы. Вось яны і напісаны. А што, калі ўсіх будзе 28, а не 30, як вы намеркавалі?
    — Намеркаваў! — у голасе нотка нездавальнення, яна з’яўляецца, калі даводзіцца адступацца ад прынятага да выканання.
    Пачаў хадзіць па пакоі, хвалюецца. Відавочна, завагаўся яшчэ больш: можа і праўда, узяць ды закончыць на гэтым?
    Намераў сваіх Канстанцін Міхайлавіч не раскрывае. На тым і адыходжу.
    Мінуў дзень, за ім другі. На трэці, з самай раніцы, тэлефонны званок. Нязвыкла: у гэты час Колас працуе сам і не дазваляе турбаваць іншых.
    — Давай сёння ўсе справы побаку! Да цябе пайшла машына. Што? Паснедаем разам.
    У кабінеце накрыты пад снеданне круглы столік. Канстанцін Міхайлавіч стаіць у балконных дзвярах, як бы вітаецца з садам. Маладыя дрэўцы добра падраслі і ўсё бліжэй прасціраюць да дома свежае лісце.
    Раздзел паэмы — на стале, ляжыць як быццам бы нячэпаны ад апошняй размовы. Канстанцін Міхайлавіч бярэ старонкі, нібыта важыць у руках:
    — Цягне на заканчэнне ці не цягне? Вось і ўгадай. Чалавек цэліцца, а Бог целіцца.
    Вымавіў сакаўную прыказку і прыслухаўся, смакуе.
    — Я цаляў, што «Адплата» будзе карацейшая. I «Новая зямля» таксама. А яно ўзяло ды ацялілася на болей. Дык можа і нічога, калі атрымаецца менш раздзелаў. Давай высветлім адно: чаму стаўляецца апошняя кропка? Што,
    сапраўды даспеў яе час? А можа я хапаюся за магчымасць пагультаяваць? I ты мне патураеш? Каб не нарабілі шкоды: адзін па старасці, другі з патурання ёй...
    Праз жарт прабіваецца трывога: героі не дайшлі сваіх дарог да канца.
    Асцярожна нагадваю: а ў «Новай зямлі» дайшлі? I Лабановіч не спыніўся на пэўным пункце, не стаў пад вянец ні з Вольгай, ні з Ядвісяй. Тым часам, хто скажа, што творы не класічныя.
    Канстанцін Міхайлавіч смяецца голасна і працягла.
    — Доўга ж ты думаў... Але выкруціўся-такі ад майго пытання. Ці сапраўды прызнаеш класікам?
    Адказваю ў тым жа тоне: прызнаю, бо маю падставы. Класікі не саромеліся пакідаць герояў перад адкрытымі шляхамі. Дык чым горшы Барыс Дзяжа за Лабановіча?
    — Так, так! — Колас ківае галавой, але не разбярэш — пярэчыць ці згаджаецца.— Гавары нечага да канца. Табе здаецца, што Дзяжа — той самы Лабановіч?
    Прызнаюся: менавіта гэтак і лічу. Валынь, адкуль паходзіць Барыс,— так і патыхае Піншчынай, дый па характару ён ні ў чым не адбегся ад палескага настаўніка. Праўда, Дзяжа не мае біяграфіі і не надзелены слоўным партрэтам. Але ж гэтым не надта можа пахваліцца і Лабановіч.
    — Можа, можа! — нецярпліва перабівае Колас.— Сядзіць на Палессі, у самай гушчы народу, абыходзіцца як свой са сваімі, жыве дома ў маці, умее сялянскую работу. Якой яшчэ біяграфіі трэба?
    — А партрэт? — неасцярожна вырываецца ў мяне.
    Канстанцін Міхайлавіч грозна размахвае рукапісам.
    — Быццам бы канечне ведаць, у якой абалонцы ўзнікае каханне да Ядвісі? Бялявы ці чорны Лабановіч, румяны ці асмуглы? Гэтак і з Дзяжою. Што табе дасць, калі дазнаешся, як ён выглядае, уцякаючы з фронту?
    Працягваю яго думку. Куды важней, калі мы паверым, што ён кахае і прадзіраецца праз калючыя драты да свайго кахання.
    — Ну вось...— голас у Канстанціна Міхайлавіча робіцца памяркоўнейшы.— А скажы, любяць Лабановіча чытачы?
    А можна чалавека любіць, не ўяўляючы, што за ён з твару ці з паставы? Значыць, уяўляюць нешта, самі ствараюць вобраз...— I зараз жа жартліва адмахваецца рукою ад сваіх слоў: — Здаецца, і я падаюся ў модную веру: буду пісаць прыслоўямі ды выклічнікамі, а рэшту хай уяўляюць чытачы.
    Непрыязні да майстроў недаказу і надужыцця падтэкстамі Колас не хавае, успамянуўшы пра іх, некаторы час нездаволена маўчыць.
    — Дык, па-твойму, я паленаваўся і не апісаў, які з сябе Лабановіч? I з Дзяжой тое самае?
    Напамінаю, як пра гэта ўжо гаварылі, рэдагуючы трылогію. За абодвума героямі ўгадваецца аўтар: пісаў і бачыў сябе. Дык навошта спыняцца на выглядзе героя? Перавод часу...
    — I новае парушэнне класічных запаветаў? — у тым жа напаўжартлівым тоне пытае Колас.— Mary працягнуць гэтыя развагі. Вядомы табе крытык-крытыкоўскі напіша...
    Зараз пачнецца тое, што здараецца не вельмі часта: Канстанцін Міхайлавіч будзе некага паказваць, як кажуць цяпер на падраблянне пад манеру пісаць або гаварыць.
    Для мяне гэта заўсёды свята: можна зазірнуць у сховішча ягоных назіранняў і яшчэ далей — у лабараторыю, дзе заўважаныя дэталі, слоўцы, учынкі набываюць кроў і плоць вобразаў.
    Менавіта так, бо Колас ніколі не меў на ўвазе каго-небудзь выкпіваць. He, ён выхопліваў вокам мастака, якому ўсё на патрэбу, тое, што некалі пойдзе ў работу, самае істотнае. Некалькі скупых рыс, і партрэт гатоў. Адным словам Колас ажыўляў перад вачыма многае: як раптам скаланецца асіна, ціўкне галодная птушка, пацягне з рота маток слоўнай пражы нудны прамоўца.
    Так было і цяпер. У пакоі ўзнік чалавек з прэтэнзіяй на даследчыка, слова ў яго набягала на слова, нібыта качаў у роце гарачую бульбіну:
    — He зважаючы на адсутнасць партрэтнай характарыстыкі героя, маецца поўная магчымасць рабіць належныя і неабходныя вывады адносна надання яму рысаў біяграфіі аўтара. He паказаўшы сябе звонку, аўтар паслаў героя на
    фронт у Румынію, закінуў яго на Урал, дзе ў імперыялістычную вайну давялося жыць самому...
    Смешна Коласу, смешна і ягонаму слухачу... У той жа час робіцца ясна, што выклікаў Канстанцін Міхайлавіч на гаворку, каб пачуць пацверджанне думанаму-перадуманаму, важанаму-пераважанаму сотні разоў.
    — Усё, аб чым мы саймавалі,— пачынае Канстанцін Міхайлавіч,— вядома, дарэчы. Але...— Ен дастае з шуфляды шматок паперыны.— Я напісаў сабе такі загад:
    Якуб! Які б ні быў канчатак, Ідзі з сякераю ў пачатак.
    Па твары відаць: прысуд канчатковы, і паслаблення не будзе. Намер для Канстанціна Міхайлавіча не новы. У газетных нататках розных гадоў ён абяцаў працяг паэмы, бачачы асноўную задачу ў перапрацоўцы напісанага.
    — Думаеш, хмызы церабіць пайду з сякерай? — пытае ён зараз.— I такое работы хопіць, рука адбярэцца. А ўсё ж...
    Спыніўся, нібы падшуквае патрэбнае слова.
    — Гэта не самае цяжкое. Я жывой вады шукаю. Каб пырснула, і твор усхапіўся на ногі. Як быццам і не далёка той струмень, а не дайду. I не першы ж год капаю. Людзі ўжо да нафты дакапаліся.
    ...Многа давялося пачуць, пакуль той доўгі маёвы дзень не пераступіў парог у вечар і потым сцямнеўся ў часіны начнога адпачынку. Каб жа ўсё запісалася, запомнілася!
    Здзівіла, уразіла, узрушыла хутчэй не бясстрашнасць ператварэння майстра ў хірурга, бязлітаснага да найдрабнейшага загнаення ці пухліны, а тое, што рабілася гэта пры старонніх вачах. Адна справа вынесці твор на чый пападзя суд, і зусім іншая — у нечыяй прысутнасці даіпуквацца, дзе табе здрадзіў зрок, падманула пачуццё, здрыганулася рука. Творчыя рашэнні прымаюцца сам-насам з паперай.
    А Колас, пакутліва перабраўшы пралікі ў размовах з самім сабою, рабіў гэта яшчэ раз, уголас. Устурбавана, але цвёрда.
    Паэт не мог не адчуць раптоўнага халадку, а гэтак і прымаўся новы твор нават добразычліўцамі амаль ад першых друкаваных радкоў. Крытыка трымалася вастрэй, але ад яе