Колас расказвае пра сябе
Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
Можна адказаць так, але гэтакі адказ — вонкавы бок праўды.
Уся праўда, цалкам, ляжыць зусім у іншым месцы, і перад тым як паказаць — дзе, мушу спыніцца яшчэ на адным. Якім бы лабавым ні здавалася прыведзенае меркаванне наконт вытокаў знаёмства з Коласам, яно ў аснове сваёй — добрасумленнае і можа задаволіць не толькі позіркі, што слізгаюцца па паверхні фактаў.
А бытуе ж — сам чуў! — і адказ адваротнага парадку. Мяшчане смакавалі чуткі пра нейкія звышверагодныя заработкі Коласа. Па-іхняму, іхнімі ж словамі кажучы, таму і падаўся «на лёгкі хлеб» да Коласа Лужанін.
Мераючы ўсё і ўсіх на сябе, яны не маглі ўявіць, што Колас з году ў год падпісваўся на пазыкі, аддаючы дзяржаве не менш чым дзве зарплаты і добрую палавіну выдавецкіх ганарараў. А колькі пазычак ішло з яго рук, беззваротных, вядома! Выручаў людзей ад суду за выпадковыя нястачы, дапамагаў у скрутным становішчы сіратам, удовам, студэнтам. Каб жа захаваліся хоць цэтлікі ад паштовых пераводаў...
He буду болып пра гэта, гаварыў ужо, успамяну свае заработкі. Зарплата рэферэнта ў Акадэміі — тысяча рублёў, сто на цяпераіпнія — акурат столькі сама, як і ў Коласавага шафёра, і я працаваў у «Вожыку» ды яшчэ рабіў пераклады.
Пісаў я тады марудна, часта трацячы веру ў свае сілы: што ні надрукуй, адразу ж знаходзіліся прычэпкі. Праўда, дзверы ў газеты і часопісы — дзякуй ім — не зачыняліся, аднак я не выкарыстоўваў цалкам усе магчымасці. Канстанцін Міхайлавіч сам не заўсёды мог управіцца, задаволіць усе выданні, якім хацелася выйсці да выпадку з ягоным імем. Тады прасіў дапамагчы, падрыхтаваць прамову ці артыкул. Рабіць абы-што і абы-як для Коласа я не мог, а падняць гэту работу, ды сваю, ды яшчэ рэдакцыйную не стала б ні сілы, ні душы.
I я пакінуў «Вожык», застаўшыся на скупенькай акадэмічнай зарплаце. На гэта не зважалася. Пераважалі другія акалічнасці, карэнне іх ішло ў глыбіню, дзеля чаго можна і трэба было адкідаць усё іншае: я ўжо не меў права расставацца з Коласам.
He ў крыўду нікому будзь сказана, пасля смерці Марыі Дзмітраўны ён пачуваў сябе адзінокім. Сем’і сыноў неслі яму хатнюю цеплыню, кола іхніх сяброў і знаёмых ахінала яго дружбацкім клопатам, але не так, як хацелася, не так, як пры жыцці сяброўкі. Усё гэта было блізкае, Канстанцін Міхайлавіч клапаціўся пра ўнукаў і нявестак нароўні з сынамі, быў рады маладому тлуму людзей у доме.
Але... Было і але...
Няўмольна прыходзіла часіна заставацца аднаму. Самнасам з думкамі, развагамі, сумняваннямі, смуткамі. Радасць і поспех было з кім падзяліць, а ўсё астатняе?
Чалавек цэльнай душы і яснага розуму, Колас меў сілу авалодваць сабою ў тым, што называюць чалавецкімі слабасцямі. Аднак гэта каштавала багата ўнутранай сілы і змушала да nayHaft стрыманасці ў паводзінах і нават у вобліку.
А тут часамі, проста па-чалавечы, па-старэчы, хацелася гадзінку пабыць звычайным, без высокіх адзнак і пасад, без славы і вядомасці, дзядзькам, добрым і крыху бурчлівым. Паскардзіцца некаму на хворыя рукі, на спрытняка, які прабіваецца ў навуку з міліцэйскім свістком, пахваліцца ўласнаручна абструганым яблыневым кійком, пагусці так сабе, абы пра што, без аглядкі на вечнасць і значнасць сказанага.
Такую неабходнасць адчуваюць, мусіць, усе людзі, і нельга не прызнаць іх права на падобную разрадку. На жаль, вельмі скупа даецца яна асобам буйнога дзеяння, чый кожны рух і кожны крок абмежаваны ў часе. Яны не могуць дазволіць сабе працяглага расслаблення волі і мускулаў, бо менш за ўсё жывуць для сябе. I, тым не менш, імкнуцца ў прастор вось такой, можна сказаць, бязважкасці, каб там забыць звычайную сваю вагу і набыць іншую, куды больш важную: вагу вольнай ад усялякага клопату душы.
Тут няма мовы аб нейкай дваістасці ці ізаляцыі ад асяроддзя. Менавіта хвілінны прамежак вызвалення ад штодзённых турбот, разняволення ад усяго чыста, апрача свайго духоўнага і душэўнага свету, трывалей настройвае на працяг дзейнасці ў тым жа кірунку, што і раней, у імя другіх. I чым большы і святлейшы быў момант духоўнага спачынку і заспакаення ў чалавека, тым болып святла і дабра выстараецца ён у агульную скарбонку.
Цяпер ужо ўсе ведаюць: не па птушку або якую звярынку хадзіў Ленін на паляванне — вяртаўся дамоў з пустымі рукамі, затое з поўнай, асвежанай яднаннем з прыродай, душою.
Ці трэба казаць, што значыць для пісьменніка часіна абсалютнага спакою сэрца і думкі? Яно толькі здаецца, што гэта руплівая двоіца, на кім трымаецца наша жыццё, калі-нікалі
прабаўляе час у легкадумнай безразважнасці. Розум і пачуццё заўсёды напагатове ўспрымаць і ператвараць успрынятае. Хіба што сцішацца крыху, на імгненне, каб лепей сабраць мускулатуру перад новым кідком у пошукі чалавечых светаў і неасвоеных даляглядаў.
Што ж было з Коласам?
Нельга сказаць, што яму бракавала самоты, здаралася, яна заварвалася загуста — у такім стане быў патрэбен душнік: магчымасць сказаць слова і пачуць адказ.
Часамі Коласава патрэба ў шчырасці трапляла на сардэчна глухіх, на выпадковых, хто здаваўся чаго-небудзь вартым пад добры настрой ці ў сілу шматгадовай прывычкі лічыўся нават сябрам. Яшчэ горай былі абыякавыя: яны ўсё слухалі з поснымі тварамі, спачувальна ківалі галавою, а за брамай іранічна падсмейваліся, палічыўшы чуласць душы за слязлівасць узросту.
А Колас зноў іпукаў і чакаў суразмоўніка. Падчас пошуку разгаварыўся трохі са мною. Зусім трохі. А каб раскрыўся на ўсю душу, на ўсю шчырасць і глыбіню? Напэўна, мая кніга пра яго напісалася б цікавей і засталося б запісаў другім не на адзін том.
Чаму Колас разгаварыўся са мною? He ведаю, дакладна растлумачыць не магу. А ў самога дзядзькі Якуба ўжо не спытаеш...
Праўда, у яго пыталі, і не раз, што ён знайшоў ва мне, і не раз раілі паказаць парог. Ды ўжо ж не скажуць тыя дарадцы, з чым выпраўляў іх, выслухаўшы, Колас, бо хутчэй за ўсё адыходзілі, не памачыўшы блінца ў смятану. Аднак яны ведалі, штб робяць: квэцні дзёгцем па белай сцяне — і папасмярдзіць, і не адразу адмыецца. А з чалавека — і пагатоў.
Вось пасля такіх захадаў дзягцярнага квача, вызваляючыся, відаць, ад яго пахаў і слядоў, Канстанцін Міхайлавіч аднойчы спытаў:
— I чаму ты такі благі чалавек, Максім?
Пытанне ўдарыла збянтэжаннем і горыччу, я не здолеў разгледзець ні добрага позірку, ні іранічнай інтанацыі і моўчкі падаўся ў дзверы.
— Дзівак! — ён затупаў па сходах услед,— Гэта ж не я кажу... Хіба ты не ведаеш, што ёсць людзі — божыя сабакі? Ідзі сюды!
I ўзяўся загладжваць ненаўмысную жорсткасць. Уважліва частаваў, гаварыў з усмешкай, пакуль не заўсміхаўся і я. Тады пераказаў, не называючы прозвішчаў, як мяне размалявалі яго неблагія як быццам бы знаёмыя. Малярная работа была не з тонкіх, чорнай фарбы ляпалі чым паболей, і яна сцякала, не прыстаючы.
Адсмяяліся, і стала нявесела. А мне — і страшнавата: нават Коласу даводзіцца гаварыць, паціскаць руку... А каму?
— Ведаю, пра што думаеш...— Мяккая, крыху гарачаватая далонь легла на калена.— Горка? I мне горка. Што ты ні ў чым і духам не вінават, таксама ведаю. А можа сапраўды надумаўся перабегчы дарогу каму?
I махнуў рукою, нібы выганяючы праз акно ўсю прыкрату.
— У цябе ёсць што рабіць, і не з пустою душою ходзіш каля свае работы. Вось яна і сплоціць за ўсё.
Мілы дзядзька! Як хораша было слухаць добрыя яго словы. He год і не два яны давалі сілу нешта рабіць.
Здавалася б, напсаваць мне ў вачах Коласа нічога не каштавала. Але я заскочыў наперад, мінуўшы час, пра які ўзяўся ўспамінаць, калі ён яшчэ не адчыняў мне свой дом, свой свет, не клікаў разам у дарогу.
Супроць мяне сведчыла шмат каго і шмат чаго. У тым ліку і ўласны характар. Колькі разоў жадаў сабе лагоднасці і пераступчывасці! I ўсё роўна пёрся на ражон, вылазіў на трыбуну, ды яшчэ і гаварыў тое, што не ўсім магло спадабацца. Рой неасцярожна зачэпленых за жывое гуў яшчэ мацней: як так? Хто даў яму права? У яго ж ні пасады, ні імя, ні твораў.
Сапраўды, унутраны, вядомы толькі самому сабе зарад у разлік не ішоў. Даваенныя мае кніжачкі даўно пазабываліся, дый было ў іх хіба што маладое прагненне гаварыць вершам. Зараз паспеў выдаць мала, няроўнага.
Так я і жыў: неспакойны, нашатыраны, з чуллівасцю яшчэ болыіі абвостранай таму, што мяне лёгка было зачапіць без дай прычыны: не даставаў кіем па рэбрах хіба толькі ляны.
I нават y такой няпэўнасці існавання я доўга вагаўся: ісці ці не ісці на запрашэнне Коласа? Хай сабе ў мяне нешырокая сцежка, але — мая, хай сабе незайздросная доля, аднак зноўтакі мая. А як будзе, калі пайду?
Нарэшце, павага да чалавека, любоў да пісьменніка ўзялі верх. Самалюбства пабунтавалася і здалося пакрысе. А што ты людскае робіш сам? Можа дапамога Коласу і будзе найбольш вартай справай твайго жыцця...
Тым больш мяне не рэкамендавалі, не ўладжвалі, не шукаў нічога і я сам. Прапанова выходзіла ад Канстанціна Міхайлавіча і ў далейшым, як мы ўспаміналі, ён не даваў у крыўду нашы адносіны.
I я пайшоў.
Тое, чаго найбольш баяўся — пабягушачныя функцыі сакратароў у вялікіх — нават не пагражала. Коласу, па яго духоўным складзе, было агідна слугаванне і падлешчванне. Ён трымаўся на роўнай назе, папярэдліва і далікатна. Мне давялося прыняць на сябе драбнейшы клопат літаратурных спраў, вызваліўшы яму як мага болып часу на пісанне.
Пачаў знаёміцца з архівамі, кнігамі, перапіскай. Канстанцін Міхайлавіч не выходзіў з кабінета. Гэта насцярожыла: няма веры. Ну, а што ж табе — выкласці ўсё адразу, ці што?
Але Колас не проста глядзеў, што я раблю, ён гаварыў. He праз ветлівасць падтрымліваў размову, а думаў уголас, свабодна пераходзячы ад засмучэння неспакоем у свеце пасля вялікай вайны да смешных назіранняў на акадэмічных пасяджэннях.
А было чута не раз і не ад аднаго чалавека пра нейкую «замкнёнасць» і «сухаватасць». Дзіўна!
Мне пацяплела. Адно было няёмка — мае наведванні заставаліся бясплённымі: разгарнуўшы якую-небудзь папку, я завязваў яе ў тым самым выглядзе — за размовай нічога не паспяваў зрабіць.
Пакрысе стала ясна: Колас размаўляе, вызваляючыся ад неадчэпных разваг, у нечым шукае падтрымкі, у нечым хоча праверыць, ці не па часе з’яўляюцца яго меркаванні, ці слушныя.
«Бяры паперу і занатоўвай! — было сказана самому сабе — Гэткія падарункі не так часта валяцца з неба».