Колас расказвае пра сябе  Максім Лужанін

Колас расказвае пра сябе

Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
112.53 МБ
— Я на гэтую трасцу дзевятнаццаць разоў хварэў. Пеніцыліну цэлую бочку зглумілі. Скалолі шпрыцамі так, што, як сяду, здаецца — на тарку сеў...
Гэта змушала яго да асцярогі. Магчыма, залішняй: баяўся адчыненай форткі, а апранаўся, відавочна, праз меру цёпла.
— Я, брат, рыхтык качан капусты: дзядок нізак, а на ім сто рызак,— кпіў ён, пачынаючы вызваляцца ад вопраткі.
I сапраўды, сто рызак! Апрача нейкага адмысловага футра са шкурак з хвосцікамі, пінжак, світар, кашуля пад гальштук, цёплая бялізна і, нарэшце, звычайная, палатняная. Хадзіць было цяжка, гаматна, кідала на поты, а гэта ўжо адзін крок да прастуды.
— А чаго мае дактары глядзяць? — ён пасміхнуўся на маю асцярогу.— Я і сам так думаю. Трэба палавіну адзежын скідаць. Ну, гэта хіба што дома зробім. Мы ж пабачымся там?
Вярнуўшыся ў Мінск, ён адразу прыехаў запрашаць мяне. Так, як рабілі даўней сяляне: прымалі ў сям’ю чалавека няйначай, як добра разгледзеўшы яго зблізку: а які ты, чалавеча, на работу, на гаворку, на ежу, на сон.
«Жывіце даўжэй, хлопцы »
Мусіць, таму, што аб многім не распытаў яго, а многага не дагаварыў, я не прыгадваю тых дзён з рыданнем рэквіема, шчымлівымі прамовамі, з бясконцай чарадою людзей, якія пакідалі цягнікі, вярталіся з падарожжаў, каб правесці яго, потым ішлі найдаўжэйшай і найпрацяглейшай дарогаю, каб лепш і больш нагледзецца перад тым, як развітацца.
Але я заўсёды помню дзень яго нараджэння. У гэты дзень я не хаджу і не заязджаю ў мясціны, якія ён асвяціў сваёю прысутнасцю. Hi ў музей, што не так даўно быў яго домам, ні ў Акадэмію, дзе так многа пакладзена ім добрае працы, ні на месца апошняга спачынку.
Устаўшы ўдосвітку, выбіраюся ў поле, дзе павыскаквала ладная рунь, каб агледзець яе з усходам сонца, лапушную, кусцістую, у pace, a то і пад першай шэранню. Пасля перабіраюся ў лес і хаджу доўга, пакуль у кошыку не апынецца хоць дзясятак падмахавых лісіц або самых позніх грыбоў — таўсматых і сакаўных зялёнак. Так удаецца паразмаўляць са збажыной будучага лета, паслухаць перадзімовы шум ранішніх хвой і пасядзець паўгадзіны каля маленькага цяпельца, адаграваючы рукі і лусту захопленага з сабою хлеба. Словам, паўтарыць усё тое, што ён любіў і што прызвычаіўся рабіць у апошнія цеплаватыя дні, пакуль не наваліла снегу і замкнула на ледзяныя замкі рэк і палявых шляхоў.
У такія часіны ён размаўляў са сваім сумленнем, думаў аб будучыні краіны, пасылаў вочы наперад, на далейшыя шляхі народа, зазіраў у глыбіню чалавечых лёсаў. Гэта называлася ў
яго — «адбыць споведзь у зямлі». «Адбыць» вымаўлялася некалькі іранічна. He адбыць, а прайсці праз канечне неабходнае, без чаго нельга жыць.
Гэтак і я: гавару ўсё чыста зямлі і яму і — хай ратуе лёс чытача ад таннага разумення, бо не маю на ўвазе нічога звышнатуральнага, а тым больш містычнага! — часамі чую адказы на звернутыя да яго запытанні. Доўгае жыццё поруч з ім навучыла разумець, што ў яго можна запытаць і як ён будзе адказваць.
У пошуме дрэў, у павеве ранішняга ветру нязменна чуецца яго голас:
— Жывіце даўжэй, хлопцы! Дагледзьце на свае вочы ўсё, чаго не давялося мне, і заўсёды помніце: хай кожны дзень ваш сябруе ці з пачаткам, ці з заканчэннем якой-небудзь справы.
Гэтыя словы я чуў ці раз ад яго — добрага дзядзькі Якуба, светлага Канстанціна Міхайлавіча, мудрага Коласа. Дык якое дзіва, што будзяць яны поначы і цяпер, гучаць у полі, у лесе, на гарадскіх плошчах, скрозь пад небам бацькаўшчыны, якую любіў ён аддана і верна неабдымнай любоўю вялікага сына народа.
1952-1962
1967-1972
Заўвагі
1	Усе весткі пра сваякоў Канстанціна Міхайлавіча адносяцца да 1950 г.
2	Манахі-дамініканцы называлі сябе божымі сабакамі, ад лацінскага domines canis.
3	Страфа падаецца ў першапачатковай рэдакцыі.
4	У час апрацоўкі паэмы два пачатковыя раздзелы былі аб’яднаны. Таму ў дзённіку нумарацыю раздзелаў трэба чытаць з папраўкай: мінус адзінка.
5	Сымон-музыка. Мінск, 1918. С. 147.
6	У аўтабіяграфіі — 15 верасня.
7	Па іншых вестках — Серпухоўскі. Гл. «Жыццё для народа». Мінск, 1952. С. 70.
8	Збор твораў 1952. Т. V С. 40-41.
9	«На ростанях», 1955. Т. I. С. 38.
10	Коласава раскрыццё прататыпаў было змешчана ў кнізе з надзеяй абудзіць цікавасць для даследчага пошуку. Уцешна, што зараз з’явіўся пашыраны спіс прататыпаў трылогіі (Пытанні тэксталогіі беларускай літаратуры. Мінск, 1980. С. 111—134).
ЦІ можна падаваць гэты спіс безагаворачна, у якасці канчатковага? Відаць, рызыкоўна, напрыклад, рабіць вывады датычна паасобных прозвішчаў, аддаючы перавагу не сведчанням самога пісьменніка, а словам земляка ці сястры яго, людзей вельмі паважнага веку, тым часам памяць Якуба Коласа была ўнікальная.
«Пісьменнік быў даволі дакладны (вылучэнне маё.— М. Л.) у адлюстраванні характараў сваіх герояў»,— гаворыцца ў названым зборніку (с. 125). Каб характары трылогіі не былі напісаны выразна і дакладна, твор не прылічаўся б да залатога фонду літаратуры. А паблажлівае «даволі» пасуе не да класікаў, а да няўмелых пачаткоўцаў.
Хутчэй за ўсё, тут даволі недакладна выказана думка, а мелася на ўвазе адзначыць адпаведнасць характараў герояў трылогіі аўтарскім прататыпам. Аднак пра гэта можна меркаваць толькі выявіўшы жывыя рысы, уклад жыцця, ступень чуласці або ўзнёсласці, скажам, Самахвала і прасачыўшы, як тыя ці іншыя якасці выявіліся ў вобразе Тукалы.
Адным сказам, не абапёртым на фактычны матэрыял, нельга давесці ідэнтычнасць героя і прататыпа.
Занатаваны мною ўслед за Коласам спіс выклікае сумняванне: «Лужанін у свой час (са слоў Коласа, як ён піша) назваў 42 прататыпы» (с. 112). Як быццам гэта можна зрабіць не паводле слоў Коласа, а пазіраючы ў столь гасцінічнага нумара, дзе аўтар трылогіі выказаў жартоўны намер склікаць канферэнцыю сваіх герояў.
Дарэчы, на наступнай старонцы сумняванне здымаецца, затое з’яўляецца тэрміналогія накшталт «называе», «сцвярджае» і «памыляецца» ў дачыненні да аўтара гэтых радкоў. Гэта зноў-такі недакладныя выразы. Напамяну, «мой» спіс — запіс, а не даследаванне, там няма сцвярджэнняў. Што ж датычыць «памылак», дык як іх можна прыпісваць, аспрэчваючы і м я селяніна Каля. У кнізе гаворыцца неаб імёнах, ааб прозвішчах.
11	Усім, хто зацікавіцца падрабязнасцямі гэтай і іншых прыгод Валаама і Маісея, можна прапанаваць «Бнблейско-бнографнческнй словарь» Яцкевіча і Благавешчанскага, т. 1—4, СПб., 1849.
12	«Галерея русскнх гшсателей», М., 1901. С. 490.
13	Вл. Соловьев. Пнсьма. Пг., 1923. С. 150.
14	«М. М. Стасюлевнч н его современннкн в нх перепнске. Т. V. М„ 1913. С. 397.
15	Вл. Соловьев. Пнсьма, Пг., 1923. С. 179.
16	«Полымя рэвалюцыі», 1931. № 3, гл. артыкул Л. Каплана «Шарак ці Брысь».
17	Мікалаеўшчына ці Смольня? Дзе ж адбылася сустрэча Янкі Купалы і Якуба Коласа?
Задаваць гэтыя пытанні і ў меру магчымасцей шукаць адказу на іх прымушае ніхто іншы, як сам Якуб Колас. У трох эсэ: «Янку Купалу» (1945 г.), «Памятные встречн» (1947 г.), «Янка Купала» (1952 г.) месцам сустрэчы называецца Смольня, а ў лісце да Л. М. Клейнбарта (7/X 1928) — Мікалаеўшчына.
Апрача таго, аўтару гэтых радкоў давялося неаднойчы чуць з вуснаў самога Канстанціна Міхайлавіча гісторыю пераезду сям’і ў Смольню, апісанне пажару і намаганні дзядзькі Антося збудаваць новую хату, і нарэшце расказ, як там сустрэліся два сябры (гл. раздзел «3 Купалам»). Яшчэ болып дадавала вагі такім сведчанням апошняя паездка з Якубам Коласам у Мікалаеўшчыну і ў Смольню. Тады Канстанцін Міхайлавіч з асаблівай любасцю тупаў па смольнінскай сядзібе, аглядаў пасаджаныя ім дрэвы, а зайшоўшы ў хату, пажадаў «чокнуцца» з Янкам Купалам, «як некалі, на гэтай лаве седзячы» (гл. раздзел «Апошнія дні апошняга года»).
За Смольню выказваюцца літаратуразнаўчыя і даведачныя выданні, сваякі паэта. У гэтай мясціне зараз філіял музея Якуба
Коласа, шматлікія наведвальнікі аглядаюць хату і чуюць тлумачэнні наконт сустрэчы ў ёй паэтаў.
У пісьме да Клейнбарта гаворыцца, нібыта сустрэча была ў Мікалаеўшчыне. I не дзіўна. Такой адміністрацыйнай адзінкі, як Смольня, не існавала, прынамсі ў «Спнске населенных пунктов Мннской губернмн» (Мінск, 1909) назвы гэтай няма, хоць Альбута (Альбўць) і ўспамінаецца. Смольня з’яўлялася выселкам пры Мікалаеўшчыне і атрымала, відаць, імя паводле работы, якая выконвалася поблізу (збор смалы).
Затое ва ўспомненым лісце ёсць неацэнная падрабязнасць: пасля бяседы сябры «пайшлі спаць у гумно на гарох» (т. XIII, с. 87). Гэтая акалічнасць успамінаецца не раз: «начавалі ў мяне на сенавале» (т. XII, с. 193), «ён паначаваў у мяне» (т. XI, с. 367).
I раптам, ва ўспамінах 1935 г., самых ранніх, чытаем: «...у тую ноч ён (Купала,— М. Л.) да мяне не трапіў, але зайшоў у Мікалаеўшчыну, дзе і заначаваў, мінуўшы маю хату, якая стаяла трохі ў баку ад дарогі і на кіламетры два бліжэй да сяла. Сустрэліся мы толькі назаўтра ў Мікалаеўшчыне, у таго настаўніка, якога апісаў я ў сваёй «Новай зямлі» ў вобразе «дарэктара» (т. XI, с. 168).
Як бачым, месца і час сустрэчы зменены супраць іншых успамінаў. А там гаворыцца, што падчас прыходу Купалы Колас «быў у сваім сяле», кіламетры за паўтара ад хаты і «борздзенька накіраваўся дамоў», прыхапіўшы пачастунак (т. XI, с. 367). I яшчэ. Калі сястра паведаміла Коласу, што прыйшоў Янка Купала, «...я быў у сяле ў аднаго з сваіх прыяцеляў...», зараз жа развітаўся... «і хутка падаўся дахаты» (т. XII, с. 193).
Пераважаюць, вядома, сведчанні паэта пра сустрэчу ў Смольні. Аднак адкуль, якім чынам маглі ўзнікнуць успаміны, нібыта Купала спачатку прыблукаў у Мікалаеўшчыну, застаўся там нанач, і паэты сустрэліся ў сяле толькі заўтра ў «дарэктара», настаўніка I. Міцкевіча. Вось як верагодна ўсё, нават гаспадар кватэры названыі
Асабіста трымаюся версіі пра сустрэчу ў Смольні. Так я чуў ад Коласа і запісаў у кнізе. Аднак на Мікалаеўшчыну нельга заплюшчваць вочы: нейкія акалічнасці павялі руку Коласа на такія сцверджанні.
Літаратуразнаўцы, трэба думаць, з часам дойдуць да ладу. У 14-томным выданні твораў Я. Коласа гэта супярэчнасць у яго выказваннях не знайшла нават звычаннага ўпамінання ў каментарыях.
18	У каментарыях да V тома збору твораў Якуба Коласа (1962) памылкова пазначана: М. Д. (с. 710). Магчыма, рукапіс і быў пера-