Колас расказвае пра сябе
Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
Ну, добра: даложаць, што зроблена, вынайдзена, намечана тое і тое. А як прыстасавана да практыкі? I ці знойдуць ужытак тыя вынаходкі? 3 гэтага ж трэба пачынаць, a не ператвараць пасяджэнне ў бой паміж двума або трыма дырэктарамі за павелічэнне колькасці штатных адзінак.
Ці хапае ж работы тым, што лічацца ў штаце? А можа, не набіраць новых, а скараціць трэба? Сядзіць, скажам, у аддзеле пяць асоб. Двое працуюць, двое іх папраўляюць, адзін правярае. Дык ці нельга пакінуць толькі дваіх, набавіўшы ім па палавіне акладу?
Даю табе слова — управяцца, самі сябе правераць і паправяць. А колькі сродкаў, памяшканняў вызваліцца! Колькі паперы, чарніла, камандзіровачных зберажэцца. Можа рабочы на заводзе выконваць норму на 150 %? Можа. А піто, навуковы работнік, лабарант, канцылярыст хвор зрабіць гэта?
I чым толькі ні займаюцца людзі? Усім, апрача карыснага і цікавага для краіны. Глянеш збоку: магутны які-небудзь інстытут, шыльда на паўсцяны. Шыльда, дый не маленькая, на кожным работніку: акадэмікі, дактары навук, кандыдаты, старшыя і малодшыя навуковыя супрацоўнікі. Адна хіба старожка не мае ступені. Дый яе, каб павялічыць зарплату, могуць іменаваць: кандыдат падмятальных навук Алена Цімафееўна Дзяркач.
I што робіць уся гэтая махіна? Гадавая справаздача: наш інстытут правёў неабходны для народнай гаспадаркі дослед: які прыплод дае за лета пара камароў. Дослед вёўся ў трох кірунках: а) у натуральных умовах; б) ва ўмовах павышанага жыўлення; в) ва ўмовах ніжэй аптымальных.
Гэта табе даложаць з самым сур’ёзным тварам і не пасаромеюцца папрасіць дадатковы мільён народных грошай на пашырэнне тых самых доследаў.
Да захаплення так званай чыстай навукай гэтую лухту не залічыш. Значыць, простая драбната думкі, раздзіманне мухі да слана ад няўмення, ад няведання — за што ўхапіцца, што трэба сёння рабіць навуцы. Тут ужо нельга быць літасцівым. He ведаеш, не ўмееш — злазь з крэсла, вызваляй месца здольнаму і таленавітаму
Бяда адна: занадта многа псеўдааўтарытэтаў, псеўдавучоных, псеўдапісьменнікаў, псеўдадзеячаў. Крані аднаго — цэлы рой цябе абсядзе. Але ж знойдзецца на іх рада і ўправа. На гэта ўжо сам час пакіруе, характар ладу нашага не трывае дармаедства і марнатраўства.
Канстанцін Міхайлавіч памаўчаў.
— Хацелася, каб хутчэй. Мала ў мяне часу застаецца, баюся, што не ўбачу. Праўду кажу, ці табе здаецца — проста бурчыць стары дзядзька Якуб?
He спыняючы гаворкі, апрануў пінжак.
— Баліць галава. Можа, праедзеш са мною за Уручча? Там лясок добры, паходзім. Калі знойдзем рыжка, можна будзе ў Балачанку падацца, пазбіраць грыбоў.
Усю дарогу ў машыне маўчаў. У ляску мы разышліся ў розныя бакі. Праз паўгадзіны я знайшоў яго пад бярэзінкай, на чабаровым узгорку, з трафеямі. На газеціне ляжаў дзясятак рыжыкаў і маладых асавічкоў.
— Я ведаў аднаго доктара,— пачаў Канстанцін Міхайлавіч, не адказваючы на запытанне, ці сціх галаўны боль,— Толькі не па галаўной спецыяльнасці. Пра яго я ўсё ўспамінаю з раніцы. Бьгў ён кастапраў, не доктар, вядома, а народны лекар. Жыў у вёсцы Нягневічы на Навагрудчыне.
— Ці не звалі яго сакольнікам?
— Дык я табе, выходзіць, расказваў ужо?
Я сказаў, што чуў пра такога лекара ад свайго бацькі, выхадца з тых самых месцаў.
— Ніхто ўжо не помніў ні яго імя, ні прозвішча, бо жыў гэты дзед больш за сто гадоў. Так усе і клікалі — сакольнік. А не хацеў паміраць, ці не мог памерці, як ён сам запэўняў, вось чаму. Майстэрства лячыць перадавалася ў сакольнікаў з роду ў род і абавязкова пераходзіла ад бацькі да старэйшага сына. А гэтаму сакольніку не шанцавала на сыноў, усё дочкі нараджаліся...
— Як у вашага Хадыкі: «Пакрыўдзіў Бог мяне сынамі, ядзяць іх мухі з камарамі»?
— Яшчэ горш, браце. Яго дочкі прыводзілі таксама дзяўчат, і род па мужчынскай лініі канчаўся. Дык што ты думаеш? Стукнула таму сакольніку семдзесят гадоў, і ён пры жывой жонцы ажаніўся, не ўзяўшы разводу.
Справа гэта па даўнейшых часах страшная: тут табе і суд і праклён царквы. Пацягалі старога трохі, але не засудзілі: цёмны, няграматны, адною нагою ў магіле стаіць, што з яго возьмеш! Толькі забаранілі ў царкву хадзіць, хоць ён і без гэтага туды мала наведваўся.
А ўзяў дзед замуж маладую яшчэ ўдаву, з трыма хлапчукамісіротамі. Думаў, і яму на хлопца ўдача будзе. Праўда, у сяле ўсе кпілі з гэтай надзеі: чаго чакаць у семдзесят гадоў! Але
стары, як відаць, не спаў у шапку, стала ўдава хадзіць уцяжку, а потым вазьмі дый нарадзі яму зноў дачку. А цераз год — другую.
Бачыць дзед — не па яго жаданне справа хіліцца, і высватаў сабе дзеўку-саракавуху, незамужку. Начальства паглядзела на гэты ўчынак праз пальцы, нават non ne выклінаў з амбону. Толькі не спраўдзіла надзей і трэцяя жонка. Але дзеда не выпусціла з кіпцюроў. «Жыві, кажа, галубок, даўжэй, ад мае дачкі будзе абавязкова табе ўнучак. Вось і чакай яго».
Дацягнуў дзед да дзевяноста, і сапраўды падаравала яму хлопчыка апошняя дачка. Так і пераваліў сакольнік цераз дзясяты дзясятак, гадуючы таго ўнучка, каб, як толькі пачне ён разумець, што да чаго, перадаць сакрэт свайго лячэння і саміх лекаў. Вадзіў за сабою малога па лесе, збіраў разам зёлкі. Калі таму мінуў шаснаццаты год, дзед прымусіў яго самастойна зварыць мазь ад пералому і саставіць хвораму паламаныя косці.
Дапэўніўшыся, што хворы пачаў хадзіць, дзед паклікаў унука і сказаў: «Ідзі на могілкі і выкапай пад крайняю бярэзінай яму. Толькі сам капай, каб ніхто не памагаў. Выкапаеш, пакладзі мяне ў труну, яна ўжо гадоў дзесяць пад паветкаю стаіць, сам рабіў, браку няма. Ідзі, а я тым часам памыюся, чыстую кашулю ўзлажу».
Пацалаваў унука, а калі той вярнуўся з могілак, дык дзед сядзеў у садку пад яблынькай, проста на траве, чысты, светлы, з усмешкаю на твары. Давай унук гукань, а стары ўжо не адказвае: адбыў у невядомыя краі.
— Што тут праўда, што не — цяжка сказаць.— Канстанцін Міхайлавіч пасунуўся ў цянёк,— за што куплена, за тое і аддадзена. Я гэта з дзясятых вуснаў чуў, людзі людзям гаварылі, але ўсе версіі зусім аднолькавыя. А як табе гіерадавалі?
Біяграфія сакольніка была для мяне ў навіну. Мой бацька спыняўся толькі на незвычайным умельстве дзеда: у тых выпадках, калі пасавалі найлепшыя хірургі, звярталіся да сакольніка. Ен састаўляў косці рукі ці нагі, густа намазваў зверху прынесенай з сабою маззю і браў у лубкі — кляновыя дошчачкі, таксама свае работы.
Канстанцін Міхайлавіч выслухаў і паківаў галавою.
— Так. He помню, ці ў самой Мікалаўшчыне, ці ў якой з суседніх вёсак канчалі будаваць хату, заводзілі бервяно на апошні вянец. Яно сарвалася і перабіла хрыбет пажылому ўжо чалавеку. Дактары асудзілі яго на вечную нерухомасць. Тады сваякі кінуліся да сакольніка. Ён паслухаў і кажа: «Добра, заўтра пад вечар я ў вас буду».
Сапраўды, не паспела назаўтра зайсці сонца, прыджгаў. Ды яшчэ два гаршкі мазі фунтаў па дзесяць прынёс у торбачцы. А з Нягневіч у нашыя мясціны за суткі і добрым канём толькі-толькі прыехаць. «Я, кажа, напрасцякі, дзе лугам, дзе разоркаю».
Палажыў ён таго чалавека, як ты казаў, на кляновую дошчачку, другою прыціснуў зверху, вымазаў на яго адзін гаршчок мазі і моцна ўкруціў хворага ў ручнікі. Другі гаршчок аддаў гаспадыні: «Пастаў у склеп, цераз тыдзень здымі верхні ручнік, абкладзі хворае месца маззю, як гразёю, і зноў закруці. I няхай ён ляжыць на сонцы».
Выпіў дзед паўкварты гарэлкі, пажаваў гурочка і за работу нічога не ўзяў.
«Калі ён паправіцца, кажа, няхай прывязе мне пуд пшанічнай мукі, не куплёнае, а свайго памолу. У мяне зубоў мала, я цяпер болып зацірку ем».
Цераз месяц хворы пачаў хадзіць і першым чынам запрог каня і павёз муку ў Нягневічы. Сустрэў яго сакольнік і дзякуе: «Добра, што слова трымаеш. А муку вязі назад, я свае намалоў. Мне ж толькі трэ было дазнацца, ці хутка паправіўся ты. Каб гадоў дзесяць назад, я сам бы адведаў цябе, а зараз цяжкавата, дзявяты дзясятак размяняў».
Напаіў, накарміў ён прыезджага і толькі тады адпусціў дадому. «Жыві, кажа, і падбрыквай, толькі пад бервяно лішне не лезь. Ад паўторнага палому і я не вылечу».
— Паходзім яшчэ, Максіме! -Канстанцін Міхайлавіч падняўся і не міргаючы паглядзеў на заход сонца.— Адвячорак добры.
Ен ішоў, пільна прыглядаючыся, па сцежачцы ў глыбіню парасніку.
— Вось так і нам бы трэба,— раптам загаварыў ён, падразаючы рыжык,— не паміраць, пакуль не скончыш галоўнае справы.
У машыне Канстанцін Міхайлавіч сядзеў, выставіўшы правую руку на вецер.
— Гэтую гісторыю пачуў я ўжо, калі мы пераехалі ў Альбуць. Казалі, што віленскія дактары давалі старому вялікія грошы за сакрэт ягонай мазі. Я б яму і годнасці акадэміка не пашкадаваў. I за лекі, а болып за навуку на свеце жыць.
— Жыццё ў Альбуці ўзбагаціла мяне веданнем людзей. Тут я спачатку пачуў бясконцыя апавяданні пра Дзынгалу, a потым і пабачыў яго самога. Так дражнілі аднаго з мікалаўскіх сялян, бо ў маленстве ён спяваў:
Дзілін-бом, купляй мак За тры грошы альбо так.
Гаварыў Дзынгала смешна шапялявячы. Ніколі не паўтараўся, і слухалі мы яго разявіўшы рот. «Паефалі,— «х» і «ш» Дзынгала вымаўляў як «ф»,— мы з братам араць. Араліаралі, назаўтра пафлі сеяць — няма раллі. Чорт раллю ўкраў. Пасеялі мы па месцы ўкрадзенай раллі гароф.
Зарадзіла так, што няма куды падзець таго гарофу. Пачалі карміць ім кабана. Вырас кабан, раз’еўся. Паклікалі дванаццаць чалавек біць яго. Мужчыны закурылі, а маці ўпусціла кабана ў фату. Пакурылі, пара кабана біць, а яго няма. Фукаліфукалі, трафа галоў не паскручвалі. Дзе кабан? Тады нефта адгарнуў венік у качэргаф, аж япрук пад венікам».
I яшчэ гэтак расказваў Дзынгала: «Раней цяжка жылося, ой, як цяжка! Вядома: панскае горла — як суконнае бёрда: колькі ні дай, усё глыне. А мужыку — ні абразоў памаліцца, ні нажа зарэзацца. Зямля — адзін пясок. Дый колькі тае зямлі — як старой бабе сесці. А тут яшчэ гора: дзед нарадзіўся, a бацька памёр. I немаведама, што рабіць: ці дзеда хрысціць, ці бацьку хаваць. У хаце грошай ні капейкі. Маці кажа мне: «Ідзі на плыты».
Пагналі мы плыты ў Коўню. Усё добра было, узялі разлік у падрадчыкаў-шафароў. Ідзём назад. Ідзём дзень, ідзём два.
Я быў малы, стаміўся. Кажу сваім плытагонам: «Вы ідзеце, а я адпачну». Пайшлі яны, пакінулі мяне аднаго.