Колас расказвае пра сябе
Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
I ў кожнага верша ёсць свой лёс, пра кожны можна ўспамянуць нешта, выцягнуць тое валаконца, з якога завязаўся першы радок. Але ці варта рабіць гэта? Дзеду міла, а ўнуку гніла. He заўсёды ж удаецца сказаць так, каб усё стала ясна: ты сам, настрой, абставіны, нарэшце — прадмет пісання. Добрая палавіна таго, што трымаеш у думцы, застаецца нявыказанай. Чытаеш сам, бачыш не толькі радкі на паперы,
а ўвесь запас, затоены ў душы. А нікому ж больш гэтага не відно. Ратуючыся ад такой непаўнаты выказвання, і пачаў я перакідацца на прозу. Болей змясціць яна можа.
Далейшую гаворку мы працягвалі ўжо ўтрох. Перачыталі вершы, адбракаваныя Канстанцінам Міхайлавічам, і дамовіліся ўсё ж пакінуць іх у кнізе. На адыходзе нам было падаравана па экзэмпляры толькі што напісанай эпіграмы на рэдактароў.
Па дарозе дамоў я расказаў гісторыю «Краскі». Падзівіліся з памяці Канстанціна Міхайлавіча: утрымала дзень напісання гэтага верша — панядзелак!
— Цікава было б праверыць.
1 я ўзяўся за праверку.
Адшукаў у кішанёвым даведніку так званы вечны каляндар і па таблічцы выбраў адпаведныя лічбавыя характарыстыкі для дадзенага стагоддзя, года і месяца. Сума гэтых характарыстык з бясспрэчнасцю сведчыла, што ў маі 1910 rofla нядзеля прыпадала на 1, 8, 15, 22 і 29. Значыць, 31 быў аўторак, а не панядзелак, як казаў Канстанцін Міхайлавіч.
Гэтую вестку ён сустрэў, глянуўшы на мяне з-пад брывей, і, зразумеўшы, што я звярнуўся да нейкіх крыніц, з непарушным спакоем прамовіў:
— Значыць, у календары памылка.
Аднак зацікавіўся невядомым яму спосабам вызначэння дзён і пачаў вылічаць са мною разам па вечным календары.
На дапамогу прыйшоў сын, Даніла Канстанцінавіч. Пералічылі яшчэ раз. Вынік быў той самы: аўторак!
I гэта ўсё ж не збянтэжыла Канстанціна Міхайлавіча. Ен, пасмейваючыся, наглядаў за нашымі вылічэннямі і гаварыў:
— Як сабе хочаце, хлопцы, брэша ваш вечны каляндар. Складалі яго немцы, і нам ён непрыдатны. Стаю за панядзелак і магу біцца аб заклад.
Праз некаторы час быў знойдзен каляндар на 1910 год, і заклад выйграў Канстанцін Міхайлавіч.
— Супраць усіх тваіх доказаў,— растлумачыў ён,— я меў адзін, непахісны. 31 мая быў другі дзень яўрэйскага свята Швуэс (Сёмуха), і Мардуховіч, той спявак, пра якога я расказваў, не пайшоў на работу ў шавецкую майстэрню. «Я сёння
пагуляю дзень,— сказаў ён нам,— зраблю свайму богу палёгку: яму будзе менш маіх грахоў лічыць».
Пазней высветлілася, што заклад я прайграў праз непаразуменне. Усе падлікі мы рабілі, адыходзячы ад даты 31 мая па старым стылі, а вечны каляндар быў разлічаны на новы стыль!
— Старым трэба верыць,— жартаваў Канстанцін Міхайлавіч,— а ты недаверлівы. Вось і апёкся.
3 пачатку 1948 года мне даводзілася сустракацца з Канстанцінам Міхайлавічам амаль кожны дзень. Пасля сустрэчы я адразу стараўся запісаць усе яго меркаванні пра жыццё і літаратуру, яго турботы і шматлікія справы як дэпутата Вярхоўнага Савета СССР, члена ЦК КП Беларусі, старшыні рэспубліканскага Камітэта абароны міру, нязменнага віцэпрэзідэнта Акадэміі навук.
3 усіх маіх нататак, а таксама з «легалізаваных» запісаў у «гросбух» і злажылася гэтая кніга. Яна, калі гаварыць дакладна, расказана самім Якубам Коласам.
Але Канстанцін Міхайлавіч не пераказваў свайго жыцця паслядоўна, дзень за днём. Сёння ўспамінаў пра Альбўць, a заўтра — пра настаўніцтва ў Пінску і, можа, толькі цераз год зварочваўся да альбуцкага здарэння, каб папоўніць яго новаю рысаю.
3 гэтай прычыны тут ёсць пэўныя кампазіцыйныя, калі можна так сказаць, змацаванні. Раздробненыя выказванні і ўспаміны, якія адносяцца да аднаго часу, падзеі ці твора, злучаны ў адно цэльнае апавяданне.
Задуманая мной аповесць засталася недзе ў палавіне дарогі. Невялікі раздзел з яе чытач знойдзе ніжэй, а да ўсяе цалкам давядзецца вярнуцца пазней, каб нашай моладзі і ўсім тым, каму менш даспадобы рэчы дакументальныя, расказаць у іншым жанры пра пачатак дарогі вялікага пісьменніка і вялікага грамадзяніна.
Каля самых вытокаў
Хто такі Струк? Ці ёсць у пана хвост? Матчыны вочы. Што значыць Акінчыцы? Скрыпка дзядзькі Петруся. Дзядзька Антось, яго гульні і страхі. Першая літара. Жаваранак просіць агню. Дзіўны сабака. Святыя глядзяць на салдата. Як выглядае панядзелак? Сутычкі з дзедам «Царуня брэсцкі». Нашто людзі жэняцца.
— Бацька мой — Міхаіл Казіміравіч — вельмі дужы, шырокі ў плячах, цягавітага заводу чалавек. Ростам з брата Юзіка, вышэйшы за Уладзю. Валасы чорныя, кучаравыя. Мне здаецца, Юзік і я болей падобныя да яго. Няўпынная рупасць і клопат жылі ў яго істоце.
Цэлы дзень, a то і ноч бадзяецца па лясных сцежках, a прыйдзе ў хату, памыецца, пасёрбае чаго-небудзь і не можа ўседзець на месцы. Тупае, пачынае рабіць парадак на панадворку, хоць кол які ўваб’е ў плот. А гаспадарка і ўсе хатнія справы — гэта ўжо быў клопат дзядзькі Антося. Ен крыўдзіўся на бацьку за гэта. «Без цябе зробіцца»,— казаў ён.
Як я цяпер разумею, бацьку няміла было леснікоўства, цягнула праца на зямлі. Пільнуй панскае дабро, а ў князя Радзівіла яно і так з горла лезла, не вартуючы. А галоўнае, што сам бацька, бесхацінец, амаль жабрак, у вачах сялян выглядаў панскім сабакам. Выганяй маладзіц з лесу, каб грыбоў ці ягад не збіралі, калі не купілі ў каморы білета на
збор. He спускай вока з лесу, бо дзе-небудзь ад ладнага дубка ці хвойкі застанецца толькі лысы пянёк.
А як таму мужыку было не ўкрасці, сярод пушчы жывучы? Купіць жа няма за што. А дровы трэба, падрубы гніюць, лаціны на страсе ператляваюць. Дый прыказка падахвочвае: хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар. Ну, вось і даводзілася бацьку і сякеры адбіраць, і пад штраф людзей падводзіць. А не зрабі гэтага — пражануць з пасады, кавалак хлеба страціш.
Сварыўся ён з людзьмі, і, мусіць, аднойчы збілі яго. He скардзіўся, нічога не сказаў у хаце. Пастагнаў уночы, маці нашмаравала бакі тарпатынаю, а раніцаю павалокся на абход.
На ногі быў лёгкі і з’яўляўся заўсёды там, дзе яго і не чакалі парубшчыкі. Праз гэту ўвішнасць ды таму, што ён быў хударлявы, высах, бегаючы па лесе, мусіць, і далі яму мянушку «Струк». Магчыма, да мянушкі прычынілася яго кучаравасць. Але ўголас з яго гэтак не «выдзіраліся». Ведаеш гэтае слова? Тое самае, што дражніць. Баяліся, а можа, і паважалі, бо ён ніколі лішняй крыўды не рабіў. Злавіўшы ў лесе парубшчыкаў з фурманкай, гужоў не сек, не здзекаваўся, як іншыя леснікі. Затое і адкупіцца ад яго залатоўкай ці паўквартай таксама не ўдавалася. «Ідзі ў камору і купі сабе столькі пнёў, колькі высек,— казаў ён вінаватаму.— Прынясеш квіт, тады забірай, а я пакуль што памаўчу. А не прынясеш — нам абодвум бяда будзе».
Таму, відаць, і людзі не міналі нашых леснічовак. Заўсёды назбірвалася поўная хата: і плытагоны, і мікалаўцы, і леснікі. Гудуць да поўначы, панам косці перамываюць.
Слова «пан» для мяне было такое ж страшнае, як і «чорт». I калі я, малы, першы раз убачыў ляснічага, які за нешта распякаў бацьку, дык усё заходзіў ззаду, паглядзець, ці не целяпаецца ў яго хвост.
— Адно, як называе Гогаль, «внденне», мусіць, нейкі малюнак далячэзнага дзяцінства, калі я толькі ўспрымаў навакольнае, засталося і дагэтуль у маёй памяці. У мяне да сённяшняга часу чамусь усё гэта злучаецца з маці. Як цяпер
мне здаецца, маці пасадзіла мяне, а сама пачала рваць траву. I вось і зараз бачу я мяшок з травою на плячах невядомага чалавека. Сон гэта, ці трызня, ці прыбачылася нешта растрывожанаму дзіцячаму ўяўленню? He ведаю. Але як успомню маці, адразу вярзецца той мех.
Маці — Ганна Юраўна — была з роду Лёсікаў. Мяне заўсёды вабілі і крыху палохалі матчыны вочы. Добра яны глядзелі на нас, малых, але нібы наскрозь. Таму, калі мы рабілі якую-небудзь шкоду і маці пачынала дашуквацца вінаватага, лепей было прызнавацца самому. Зірнеш ёй у вочы і зразумееш: маці ўсё ведае і так, а дапытваецца, бо хоча, каб ты сказаў праўду.
I другое, што ўражала больш за ўсё: матчын голас. Нават калі яна сварылася на нас і пачынала ўшчуваць, голас не траціў мяккасці і дабраты. Я вельмі любіў, як яна спявала. Спявалі ў нас рэдка: прыедуць госці, падгуляюць і тады заводзяць песні: і жанкі і мужчыны. Тут найболей ішлі ў ход жартоўныя мелодыі, скочныя. Галасы, у тым ліку і матчын, рабіліся прарэзлівыя, як бы штучныя.
А мне падабалася іншае. Управіўшыся з чарнейшаю работаю па хаце і па гаспадарцы, маці садзілася, як на адпачынак, за верацяно або за шытво. Яна спачатку абзывалася ледзь чутна, тонка-тонка, як шчыгол, прабуючы голас, ці не ахрыпла часам за ноч. Потым матчына песня бралася ў сілу і запаўняла хату.
Спявала маці, калі дома не было мужчын, бацькі і дзядзькі. Ці то саромелася яна, ці, можа, лягчэй было ёй думаць, успамінаць дзявочыя гады пад той просценькі напеў. A ўлюбёная матчына песня расказвала пра нешчаслівае каханне, і галоўнаю асобаю, разлучнікам, выступаў Нёман.
Hi матыву, ні слоў успамянуць не магу, але яны недзе жывуць ва мне, і калі пачынаю ўяўляць нашу хату, маці пры рабоце,— здаецца, чую і песню.
Маці амаль не карала нас, хіба што хто-небудзь з дзяцей не хацеў маліцца або мыцца перад нядзеляю. Тады яна развязвала хвартух і даставала паўразамі па вушах. Ратавацца даводзілася на печы ў далёкім кутку, за комінам. Туды яна не лазіла, але гразіла: «Чакай адно! От пагляджу я, ці ўседзіш ты на печы, калі скварак на вячэру напяку».
Работы ў маці ставала: дзяцей было восьмера, значыць. з дарослымі, а з намі ўвесь час жыў дзядзька Антось, за стол садзілася нішто сабе дружына. Апрача таго, трэба было абшыць і абмыць усю гэтую плойму. Гаспадыня і прысесці не мела часу.
— Зараз палічым па імёнах маіх братоў і сясцёр: Уладзя жыве ў Акінчыцах1, Алесь — памёр яшчэ да вайны, Юзік — гаспадарыць у Смольні, на нашай старой сядзібе. А Міхась дзе цяпер — сказаць цяжка. Можа, жывога няма, можа, гібее дзе ў эмігранцкім пазаддзі. Што яго пахіліла да гэтага «беларускага руху» пад час акупацыі? Каб ведаць. Ён сам настаўнік, чалавек са здольнасцямі, друкаваўся ў «Нашай ніве» пад псеўданімам Антось Галіна. Мусіць, нейкая кволіна была ў яіо ў нутрах, калі так лёгка падаўся з радзімы.
Сясцёр таксама ў мяне чатыры: Міхаліна зараз жыве з намі, Юзя — у Мікалаўшчыне, Лена — дзесьці замужам у Горлаўцы, а Маня — таксама замужняя жанчына, жыхарка Мікалаўшчыны.