Колас расказвае пра сябе
Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
— Так што я рады,— кажа Канстанцін Міхайлавіч,— калі ты, пішучы, не пакінуў і следу ад маіх расказаў. Недзе яны як бы прысутнічаюць, а на паверхню не прабіваюцца.
Я пачаў даводзіць, што яго размовы далі магчымасць пабыць разам з ім у маленстве, яго вачыма пабачыць людзей, кожную вядомую яму мясціну.
Канстанцін Міхайлавіч зазначыў:
— У «Вясне» замест бацькі ўводзіш маці. Разумею чаму і магу згадзіцца. Але калі хочаш, каб усё стала яшчэ бліжэй да праўды, раскажы ў наступным пра срэбны рубель. Ты ўхіліўся ад гэтага, думаеш, ці не перасалоджана ў маёй біяграфіі?
Канстанцін Міхайлавіч бясхібна выкрывае мае сумненні. Сапраўды думалася так: бацька, вечна стомлены, ачарсцвеўшы ад сваіх службовых турбот і згрызот чалавек, дапусціўся да малаверагоднай чуласці — цалуе хлопца за верш. Ляснік, жыве ў нэндзы і раптам выкладае сыну цэлы рубель. За што?
Якую вагу мог мець дзіцячы верш у вачах тагачаснага селяніна? Забаўка, і толькі.
Як паверыць у праўдзівасць выпадку? Тым не менш ёсць дакументальныя сведчанні атрымаўшага ўзнагароду. Але дакументы дакументамі, а твор творам. Ці прагучыць гэта ў кнізе? Як быць?
Пераказаўшы мае ваганні сваімі словамі і збянтэжыўшы яшчэ раз умельствам зірнуць у думкі суразмоўніка, ён заключае:
— Ведаеш, як было, цяпер пішы, як табе здаецца.
— Дык тут жа ад рубля нікуды не ўцячэш, дзядзька Якуб.
— I ўцякаць не трэба. Думаеш, калі даць саракоўку, справа зменіцца? Трэба на бацьку другім вокам кінуць.
Пачынаю разумець, куды хіляцца яго вымаганні. He ў тым сакрэт, што бацька быў п’янаваты і таму расчуліўся, a потым расшчодрыўся. Нават не ў тым, што любіў Костуся болып за іншых сыноў. He! Бедны чалавек, які ашчаджае кожную капейчыну на зямлю, мог-такі не пашкадаваць вялікіх, на яго абыходак, грошай. Прыродная шырыня душы падказала Міхалу: адбылося незвычайнае. Яго Костусь зрабіў такое, чаго не могуць другія дзеці: і свае, і вакольных леснікоў, і мікалаўцаў. Хлопец падышоў усутыч да тых вялікіх людзей, чые вершы друкуюць у кнігах, завучваюць школьнікі. Можа, тут і ён знойдзе свой лёс? Напэўна, гэта акрэсліла бацькавы намеры пусціць Костуся ў навуку...
Выказваю свае меркаванні ўголас.
— Так, відаць, будзе правільна. Нездарма, выходзіць, мы Гогаля турбавалі...
Канстанцін Міхайлавіч устае і збіраецца ад’язджаць.
— Пішы далей, хай нават выйдзе кніга апавяданняў. У першым раздзельчыку дай імя бабцы. I Антося трэба было б трохі жвавейшым зрабіць. А пра Кудрынскага — лепш бы ўсё перапісаць нанова. Я табе яшчэ раскажу аб ім...
Гэты раздзел і дасюль не пашчаслівіла паправіць так, як хацелася б. Але постаць Фядота Андрэевіча Кудрынскага, выкладчыка Нясвіжскай семінарыі, уяўляецца даволі выразна.
Свайму настаўніку, які вучыў разумець і любіць літаратуру, Канстанцін Міхайлавіч прысвяціў некалькі адвячоркаў.
— Кудрынскі трапіў да нас з Ніжагародскай духоўнай семінарыі. I пабыў зусім мала, гады два ці тры. Пастараўся перавесціся на цікавейшую работу, у Вільню. Там быў архіў старажытных актаў і кніг, дзе ён служыў памочнікам архіварыуса. Выкладання не кідаў, настаўнічаў у прыватнай гімназіі і ў вышэйшым жаночым вучылішчы.
Сам Кудрынскі скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію, атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. Папоўшчынай ад яго асабліва не патыхала, духоўніцкай кар’еры па нейкіх прычынах ён не зрабіў. Відаць, таму, што пісаў у часопісы і друкаваў кнігі. Я праглядаў іх.
Канстанцін Міхайлавіч называе нарыс Кудрынскага «Вільня ў 1812 годзе», выдадзены да стагоддзя вайны. Праз юбілейную і вернападданніцкую афарбоўку там усё ж прабіваліся праўдзівыя весткі аб стане горада, яго жыхарах, скаргі сялян на рабункі вестфальцаў, перахрышчаных імі на «бяспальцаў», заігрыванне Аляксандра I з палякамі, хлуслівыя абяцанні аднавіць ім дзяржаву, трапныя характарыстыкі французскага самаўладцы, не самастойныя, вядома, а здабытыя аўтарам з гістарычных крыніц.
Напалеон зажадаў пазнаёміцца з якім-небудзь беларусам. Да яго прывялі бухгалтара Віленскага ўніверсітэта. Патрэбных вестак пра Полацк і Віцебск гэты чалавек не даў, аднак на запытанне Напалеона, які з гэтых гарадоў ён бы хацеў атрымаць у падарунак, адказаў: «Калі з езуіцкімі маёнткамі, дык Полацк, а без іх — Віцебск».
— Губа не дура,— смяецца Канстанцін Міхайлавіч,— напэўна, расшалопаў, што Напалеон здзекуецца. Якая прапанова, такі і адказ.
Да кнігі Кудрынскага «Людскія хвалі» Канстанцін Міхайлавіч ставіцца больш прыхільна. «Людскія хвалі» — гэта патока бежанцаў. Яна пракацілася ў час імперыялістычнай вайны цераз Рагачоў, дзе настаўнічаў эвакуіраваны з Вільні Кудрынскі.
Палавіна Беларусі стала на калёсы. Людзі, баючыся немцаў, ехалі немаведама куды. Галадавалі, продалі за бесцань
жывёлу, кралі апошняе ў тых, што сядзелі пакуль на месцы, але не сягоння-заўтра мусілі пакідаць дамоўкі і выбірацца ў свет самі. I як след страшнай патокі — бясконцы шэраг крыжоў уздоўж дарогі.
На ўсім гэтым няшчасці грэлі рукі хабарнікі, раскашаваліся здараўцы, якія хаваліся ад пазіцый пад сцяг дапамогі бежанцам.
Кудрынскі ўбачьгў многа чаго. Высмеяў кволых дам-патранес, бруднае заляцанне бугая — земскага начальніка да міласэрнай сястры: «Вы парасятка, вас трэба пакаштаваць з хрэнам».
Трапна аўтар іранізаваў з прыезду члена Дзяржаўнага савета. Бяздушны фармаліст, ён нічым не дапамог бежанцам, але быў сустрэты з помпаю, казанямі, спевам «многая лета». А нейчы сабака ў калідоры не мог стрываць і завьгў мацней за харыстаў у гонар высокага саноўніка.
— Пяро часта перарастае аўтара, калі дакранаецца да вялікай людской бяды,— заўважае Канстанцін Міхайлавіч.— Кудрынскі прызнаецца, што яго моцна ўразіў крыж народа. А ўсё ж баяўся абразіць далікатныя вушы, саромеўся напісаць «вош», стаўляў шматкроп’е...
Кудрынскага ўвесь час цягнула да творчасці народа, цікавіла гісторыя нашага краю. Mae фальклорныя запісы Кудрынскі хваліў шчыра. Вось я і падлажыў у адзін са сшыткаў пару ўласных вершаў.
Ён доўга марудзіў, не гаварыў нічога, потым з вока на вока спытаў, ці напісана яшчэ што-небудзь. Перачытаўшы, сказаў не вельмі катэгарычна, нешта накшталт: «3 гэтым вы можаце выйсці на сапраўдную дарогу».
Як я разумею, ён вагаўся, што можа збіць мяне з тропу, баяўся, каб я празмерна не захапіўся пісаннем і не закінуў вучэння.
Наш дырэктар хварэў на красамоўства, прамаўляў страшэнна нудна і, галоўнае, доўга. Гэта выкпіў Кудрынскі, праўда па часе, у тых жа «Людскіх хвалях». А так ён звычайна слухаў Меліяранскага, угнуўшы галаву, а як зірне ўгору, дык мы бачым, што вочы нашага настаўніка смяюцца. Сам жа, на
мой погляд, гаварыў значна лепей, чым пісаў. Ён меў талент прамоўцы, і нашы адказы больш падабаліся яму, калі былі трохі ўзнёслыя.
Кудрынскі мог цікава размаляваць самую непаглядную рэч, яна набывала асаблівае хараство ў вачах слухачоў.
3 гадзіну неяк распісваў нам прыгажосці нясвіжскага замка. Здавалася, роўнага ў свеце няма. I я быў вельмі расчараваны, калі заскочыў аднойчы ў свята за замкавую браму.
Звычайны бруднаваты брук, аблезлыя сцены. Якое там к чорту хараство, хутчэй на астрог падобна. I замак у «Сымонемузыку» я апісваў, маючы перад вачыма нясвіжскі, так, як ён паўставаў з апавядання Кудрынскага.
Гісторыя «Сымона-музыкі»
Дзве паэмы растуць поруч. Пяць колаў пакуты. Барада сховішча вершаў. Турма, гумар і апісанні прыроды. Сымон і Ганна на могілках. Перашкоды і сумняванні. Грыб у Кіславодску. «Калевала» падказвм выхад. Сустрэча з А. Фадзеевым. Пераклад «Калевалы».
— Калі мы ўжо ўспамянулі пра «Сымона», дык тут мне, відаць, самому давядзецца ўбірацца ў крытычныя рызы.
Крытыкі гавораць увесь час: «Новая зямля» — аўтабіяграфічны твор, бо гэта само вачам назаляе. А пра «Сымона-музыку» ніхто ў такім кірунку не абазваўся.
Пісалася гэтая рэч не сказаць каб марудна, але з вялікімі перапынкамі, і шмат перараблялася. Ёй не шанцавала ў сэнсе завяршэння. А падаваць голас аб сабе пачала яна бадай што раней за «Новую зямлю». Я зрабіў асобныя запісы, як толькі наладзіў турэмны побыт: раздабыў аловак і навучыўся хаваць паперы. I ўсё ж не ўпільнаваў: задумаўся над радкамі, у камеру прывялі кагосьці, наглядчык кінуў вокам і схапіў маё пісанне.
Нічога не зробіш: пачынаць спачатку мне даводзілася не адзін раз. Я быў падобен да грака на мінскім скверыку: сёння споруць гняздо, а заўтра, глядзіш, зноў галля нацягаў.
Перада мною стаяў уласны лёс. Рупіла расказаць, што вось і мае чалавек нешта за душою, а ніяк не выплыве напаверх у гэтым свеце.
Калі замкнулася астрожная брама, я сказаў сам сабе: трымайся, Костусь, ты трапіў у новае кола. I ўсё перажытае ўявілася чаргаваннем колаў: час, што звязаны з жыццём у аколіцах Мікалаўшчыны; юнацтва — навучанне ў семінарыі; потым — настаўніцтва, пераезды са школы ў школу; далей — бадзянне з месца на месца ў пошуках заробку і нарэшце — турма.
He раўнуючы, як у «Бажэсцвеннай камедыі», толькі ў мяне налічылася ўсяго пяць колаў. Дый пекла стала ў канец, а хлапечая пара здавалася з-за крат сапраўдным раем.
У апошняе кола я прыйшоў з тым жа настроем, які насіў і ў першым: працаваць словам. Я ледзь пачаў выбівацца ў друк, а тут — за шкірку ды ў каталажку! Вырвацца надзея была, a пісаць, тым больш друкавацца — наўрад. Адседка ў крэпасці вяла за сабою паліцэйскі нагляд, яўны або патайны. Вольна дыхнуць не спадзявайся!
3 гэтых усіх разваг і вынікла задума: напісаць твор з пяці частак, адпаведна ліку абведзеных у мыслях наўкруга сябе колаў.
Свет жорсткі, ніхто не разумее здольнага хлопца, нават свае людзі. Mae спагаду адно дзед. Адчуўшы ў хлопцу талент, стары перадае яму музычную сілу як спадчыну ад мінулага. Яшчэ бліжэй музыку дзяўчына, з ёю хлопец хоча ісці ў жыццё, ёй адной іграць і з ёю сустрэць будучыню. Але наўкол — сцены, адна вышэйшая за другую: пагарда, паніжэнне, здзек. Хлопец траціць каханую і засынае неабудным сном на могілках, поруч з абранніцай, яна таксама не стрывала цяжару жыцця.
Так мне ўсё малявалася напачатку.
Задума была на той час крамольная. Як толькі справа даходзіла да пісання, выяўляўся пэўны бунт супраць ладу. Таму я сумысля прытрымліваў сябе, не дазваляў Сымону дзейнічаць і гаварыць.
Рабіў накіды ўроскідку, паміж замалёўкамі «Новай зямлі». He паспеўшы аб’яднацца ў цэласць, яны рабілі нявіннае ўражанне і не наклікалі б на маю галаву небяспекі, каб нават і трапілі на чыесь вочы. Усё ж пад час ператрасання камеры я борздзенька хаваў паперы на грудзі і трымаў, прыціснуўшы