• Газеты, часопісы і г.д.
  • Колас расказвае пра сябе  Максім Лужанін

    Колас расказвае пра сябе

    Максім Лужанін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 429с.
    Мінск 2019
    112.53 МБ
    У Філіповічавым пакоі зрабіў я школку. Займалася ў мяне 20 чалавек. Трошкі правёў наперад «Сымона»... Але... дабрабыт мой быў не вечны. Пасля Новага, 1912 года прыйшла ад воінскага начальніка позва — збірацца ў салдаты. Я даў дзёру ў Смольню, а потым у Беларуч да Івана Міцкевіча, «дарэктара». Знайшлі і там. Зноў позва...
    —	Вызваліцца ад арміі ці атрымаць адтэрміноўку можна было толькі адным шляхам. Трэба было знайсці настаўніцкую пасаду. А для гэтага — падавай пасведчанне аб «палітычнай добранадзейнасці». Дзе ж у мяне, к чорту, добранадзейнасць!
    Вырашыў я папрасіць такую паперку па дружбе ў Райскага. Ён адпісаў: не марнуй часу, едзь да Русецкага. А той служыў інспектарам народных школ у Пінску. Я ведаў яго яшчэ з Пінкавіч. Знаёмства прыдалося. Русецкі прызначыў мяне ў Куняцічы, вёрст за 12 ад горада. Гэта прызначэнне было ўмоўнае, абы прызначыць, каб потым можна было «перавесці» ў іншае месца.
    Прыехаў я ў Куняцічы пад восень. Паказаўся, пераначаваў і падыбаў пешкі назад у Пінск. Дзелавод інспекцыі Фядзюк яшчэ закінуў слова, і мяне «перавялі». Стаў я настаўнічаць у 3-м прыходскім вучылішчы. Настаўнікі гэтай школы насілі форму. Спатрэбіліся грошы, дый дахаты хоць крыху хацелася паслаць.
    Вось зноў я кінуўся на прыватныя ўрокі. Хапіў ліха! Трапіліся мне дзеці паліцэйскіх, акцызных чыноўнікаў, паповічы. Тупыя, раздураныя, мамчыны сынкі. Перабіраць не прыходзілася, плацілі прыстойна. Зморваўся я страшэнна. Стараўся падагнаць як найлепей, каб паступілі мае выхаванцы ў рэальнае вучылішча. Зарабіў крыху грошай і паехаў на Каляды дадому...
    — Тады ж, у 1912 годзе, я пазнаёміўся з маладою настаўніцай Пінскай чыгуначнай школы. Прозвішча яе было Каменская. Так у маё жыццё ўвайшла Марыя Дзмітраўна.
    Добра было б зірнуць на ўсё, што я пісаў у той час ёй і пра яе. Я саромеўся тых вершаў. Завёў нават на іх запісную кніжку і навідавоку не пакідаў, насіў яе ў пільчаку. У друк, вядома, нічога не падаваў, няёмка адбіраць месца ў газеце і час у людзей на сваё, што толькі мне належала.
    Я дзівіўся, не дабіраў ладу, як гэта можна адважыцца друкаваць вершы пра каханне? Калі ты яго выдумляеш, дык не варта публікаваць няпраўду. А калі пішаш аб тым, што ёсць ці было,— як тады, вывернуўшы наверх усё вядомае аднаму табе і твайму дарагому чалавеку, паглядзець яму ў вочы? Табе давераны сакрэт, ты ўвайшоў як быццам з кімсьці ў змову і раптам распляскаў патайнае дый яшчэ і падпісаўся. Адным словам, нават Марусі трапілі на вока мае вершы значна пазней, калі мы ўжо жылі разам.
    Я спяшаўся ў школу і не заўважыў, што кніжачка мая выпала з кішэні. А ўвечары Маруся пытае: «У каго ты, Костусь, закахаўся гэтак моцна?» Я гляджу на яе, нічога не разумеючы. Яна ківае галавою і кажа: «Так, так. He закахаўшыся, такіх вершаў не напішаш». I падае мне кніжачку.
    Я збянтэжыўся, давай апраўдвацца, паказваю даты пад вершамі, а яны ішлі адзін за адным, ад першага дня нашага знаёмства.
    Маруся смяецца: «Я ж не па датах зразумела, што гэта ўсё маё. He магу ж я паверыць, каб ты казаў мне адно, а пісаў каму-небудзь іншаму другое. He тое мяне засмучае. Шкада, піто ад таго часу, як мы пажаніліся, у кніжачцы амаль не прыбавілася запісаных старонак».
    На міравую, хоць мы і не пасварыліся, я сеў і напісаў жартлівую паэмку. Як раўнівая жонка знайшла ў паэта вершы пра каханне і выскубла яму чупрыну, не здагадаўшыся, што гэта напісана пра яе. А паэт зразумеў: маюць яго творы сілу, калі ўвялі чалавека ў злосць, і спакусіў тымі самымі радкамі другую жанчыну.
    Мараль такая: калі хочаш, каб у сям’і быў лад, не пішы пра жонку вершаў. Перапісаў паэмку ў кніжачку і аддаў на пераховы Марусі. Яна многа ведала адтуль на памяць. А кніжка вытраслася недзе пры пераездах. Адзін, можа, вершык толькі трапіў у кнігі.
    Канстанцін Міхайлавіч успомніў радкі з верша «Дзяўчыне»:
    He кажы, што злыя людзі
    I што свет паганы...
    Вось якія бываюць гісторыі... Пажаніліся мы 5 чэрвеня 1913 года. Вяселля не гулялі, толькі выпілі пляшку данскога віна. Было затое шлюбнае падарожжа. Мы паехалі ў Вільню да яе маці. Васіль Дзмітравіч, брат Марусі, сустрэў нас з аўтамабілем, хвацка правёз, а потым падараваў нам на развод гаспадаркі самавар.
    У Вільні сустрэўся я зноў з Купалам. I дамовіўся з выдаўцамі, што будзе выпушчана кніжка маіх апавяданняў. Недзе ў 1914 годзе і выйшлі «Родныя з’явы».
    Пасля летніх вакацый вярнуліся мы ў Пінск. Жылі ціха і спакойна год. Марыя Дзмітраўна пачала сябе кепска адчуваць, чакала першага дзіцяці. Я адправіў яе ў Крым. A тут абвясцілі мабілізацыю. Я не ведаў, дзе мая жонка, як ёй удасца прыехаць. Трэба было ісці ў салдаты, а гэта яшчэ павялічвала трывогу.
    У канцы ліпеня мне забрылі лоб. Трапіў я ў Вяцкі полк7, размяшчаўся ён у Мінску, дзе цяпер трамвайны парк.
    Абмундзіравалі нас добра, ва ўсё новае, але вельмі мы былі смешныя, няўмелыя.
    У нядзелю пускалі ў горад. Пайшлі мы з Уіадзімерам Міцкевічам. Выбіліся бліжэй да цэнтра, на скрыжаванне цяперашняга праспекта і Багадзельнай (зараз — Камсамольская). Аж тут насустрач чорт генерала нясе. Паводле статута, такую шышку трэба вітаць, стаўшы «ва фронт». Ведаеш? Значыць, стаяць проста, ссунуўшы пяты і трымаючы рукі па швах. Ну, стаць мы сяк-так сталі, але з розных бакоў тратуара. Генералу невядома куды, на каго глядзець. Ен не адчытваў нас, пасміхнуўся і прайшоў міма, нават рукі да козыра не падняў.
    Прабылі мы ў тым палку каля месяца. Хацелі нас залічыць у 240-ю рабочую брыгаду і раптам адпусцілі. Дрэнна расчыталі цыркуляр міністра асветы. Ну, лепей бы і не пускалі. Я толькі паспеў дадому заскочыць.
    На станцыі прыкмеціў я дзеда, так гадоў пад семдзесят. Але крэпкі, прысадзісты, румяны. Hoc, праўда, меў бураковага колеру, што сведчыць аб прыхільнасці да ўцех бога Бахуса. Падыходзіць дзед да мяне і просіць закурыць. Прысеў на лавачцы, пусціў дым цераз ноздры дый кажа:
    — Па ўсім бачу, малады чалавек, што вы на прызвы едзеце.
    Я кіўнуў яму, каб адчапіцца.
    — He трэба вешаць галавы! Ваенная служба аздабляе і ўмацоўвае чалавека. Я ўсё жыццё насіў ваенную форму, і вось бачыце: мне 72 гады, а яшчэ, як кажуць, вераб’і з мяне пуху не скубуць.
    — А ў якіх войсках вы служылі?
    — У корпусе жандараў.
    От, думаю, трасца тваёй галаве! Пашанцавала на знаёмства. Але, памеркаваўшы, вырашыў: ты, падла, ужо стары і не павінен шкоды зрабіць. Дай секану яму ў вочы!
    — Вам,— кажу,— не даводзілася грудзі пад кулі падстаўляць, ваша справа была, так сказаць, унутраных ворагаў вынюхваць.
    — Дарэмна так думаеце! Маё жыццё не раз пад пагрозаю было. I я не шкадаваў яго. А праз гэтую рызыку зрабіў непапраўнае глупства. Я мог папярэдзіць вайну.
    Я зірнуў на яго, не сказаць, каб недаверліва, а проста лічачы, што стары верзе абы-што. Аднак цікавасць перамагла мае развагі.
    — Дык, можа, цяпер не позна?
    — Позна, вельмі позна,— ён пакруціў галавою,— Я мог бы расказаць...
    Зірк яго палагоднеў, у голасе адчулася просьба:
    — За бутэлечкай піўца...
    Я памацаў сваю худзенькую кішэню і, хоць амаль не сумняваўся, што маю справу з манюкам і падарэйкам, згадзіўся.
    Селі за столік у прыстанцыйнай крамцы, ён апаражніў шклянку і загаварыў:
    — Давайце пазнаёмімся: Юрчык, Павел Міронавіч (ці Міхайлавіч — не помню, як сказаў). Народжан у 1842 годзе, сам з Баранавіч. А як вас дазволіце велічаць?
    На ўсякі выпадак я сапраўднага прозвішча не сказаў, a назваў першы свой псеўданім — Лапаць.
    — Жартуеце? — не паверыў стары, але, зірнуўшы на нячэпаную пляшку піва, махнуў рукою: — Ну, усё роўна, як хочаце, гаспадзін Лапаць.
    Я наліў піва. Мой суразмоўнік заліў у бяздонную пашчу зноў поўную шклянку.
    — Так. У лютым 1886 года на станцыю Гарадзея прыбыў нямецкі прынц Вільгельм. Спадзяюся, вы разумееце, што гэта цяперашні кайзер. Начальнік Мінскага жандарскага ўпраўлення гаспадзін Мілер паведаміў мне аб гэтым і абавязаў пад асабістую адказнасць не адлучацца ад высокага госця. Быць пры ім, ахоўваць і, так сказаць, наглядаць... А прынц меў на мэце заняцца паляваннем у Радзівілаўскіх лясах. Падужацца з рускім мядзведзем.
    Юрчык вымавіў апошнія словы з націскам, даючы зразумець, што яму вядома гэта абразлівая мянушка, якую ўжываў заходні друк у дачыненні да Расіі.
    — А выйшла — не з мядзведзем, а з мядзведзіцай. Прынца паставілі супраць берлагу. Мядзведзіца паднялася, ён стрэліў, параніў. Звер раўнуў і на яго. Каб я, заўважце, рызыкуючы жыццём, не адцягнуў прынца, зараз у германскай імперыі
    быў бы іншы глава. А калі так, дык, магчыма, і вайна б не ўсчалася.
    — Выходзіць, я дарма вас півам частую.
    Юрчык зарагатаў.
    — О, каб мне ўдалося адхіліць ваенныя падзеі, вы б мне і «мярзаўчыка» не пашкадавалі... А можа зараз? — I ў вачах зноў засвяцілася сабачая просьба.
    Сядаць за гарэлку з жандарам, хай сабе і былым, я не меў ахвоты, дый не было пэўнасці, што ён не брэша. Так і дасюль не ведаю, праўду казаў ці не. Што Вільгельм прыязджаў у нашы месцы, мне даводзілася чуць ад нейкіх падарожных, яны начавалі раз у альбуцкай хаце. Але ні бацька, ні дзядзька Антось не ўспаміналі такога выпадку. Так што, ці абдымаўся будучы германскі імператар з беларускай мядзведзіцай, давесці цяжка...
    — Другі раз, калі было выяўлена памылковае тлумачэнне цыркуляра, я прызываўся ў Вільні. Тут таксама нядоўга патрымалі. He паспелі яшчэ залічыць у часць. А якраз ваенны міністр даў загад звальняць настаўнікаў, не прыпісаных да часцей. Так што з год я настаўнічаў. Але адчуваў сябе дрэнна, трывожыўся, хварэў душою. Я сяджу дома, а людзі сунуць галаву ў пашчу богу Малоху. Асабліва непамысна рабілася, калі ўбачу дзе воінскі эшалон.
    Пачалося цяжкое для краіны бежанства. Падняліся і мы з Марыяй Дзмітраўнай. Брат яе прыслаў пісьмо: перабірайцеся ў Маскоўскую губерню. Там мы і ўладзіліся абое ў Старыкаўскай школе. I гэта свята было кароткае. Дзён пяць я толькі пранастаўнічаў.
    На пачатку верасня мабілізавалі і залічылі ў 55-ты пяхотны батальён, у самой Маскве. Батальён быў запасны. Нашы казармы знаходзіліся ў Замаскварэччы. Хадзіў спачатку на палявыя заняткі. Потым узводны вызваліў. Пасадзіў складаць і бясконца перапісваць спісы асабовага складу. Так і гнуўся я над рознымі «формамі», пакуль не камандзіравалі ў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча.