Колас расказвае пра сябе  Максім Лужанін

Колас расказвае пра сябе

Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
112.53 МБ
Гэта ўстанова змяшчалася таксама ў Маскве. Быў там са студзеня 1916 года. А праз чатыры месяцы выпусцілі, раба
Божага, прапаршчыкам. У новенькім шынялі, з рамянямі. I чамадан далі. Служыў ён мне аж да той пары, пакуль не ўкралі з «Сымонам-музыкам».
«Прапаршчыкі жывуць адзін дзень»,— казалі тады. Але на фронт я не папаў. Паслалі ў Перм пад загад камандзіра 162-га запаснога палка. Марыя Дзмітраўна з малым Данікам засталася ў Старыкаве. Пасля я іх выпісаў да сябе. У Пярмі на некаторы час затрымаліся. Мы чакалі прыбаўлення сям’і, і мяне не накіравалі на фронт. Адпрасіўся, пакуль не нарадзіўся Юрка...
Пісалася мала, не служыла галава, дый рукі адмаўляліся. Можа, вершаў дваццаць склалася за першыя ваенныя гады.
— Так пакрысе перайшоў я ў 1917-ты. 25 ліпеня прызначылі мяне начальнікам эшалона дэзерціраў. Загадалі везці іх на Румынскі фронт. Зноў дрыжы: паразбягаюцца, а ты адказвай па законах ваеннага часу. Марыю Дзмітраўну завёз я ў Абаянь на Куршчыну... Там жылі яе маці і брат.
Падаўся са сваімі дэзерцірамі ў дарогу. ГІрасіў іх: «Не ўцякайце толькі, хлопцы! Пачакайце, пакуль прыедзем на пазіцыю!» Паслухалі. Я болып-мешп у парадку здаў сваю быстраногую каманду.
Моцна рэзала крываўка. Знясіліла мяне да рэшты. Таму не пакінулі мяне на пазіцыі, залічылі ў 70-ю дывізію, не помню, у які полк. Быў у румынскім горадзе Ваксо, потым у сяле Карадул. Тут наваліліся ўсе хваробы: жаўтачка, калаціла малярыя, пачыналіся сухоты. Далі адпачынак па хваробе.
Я паехаў у Абаянь да сям’і. Гарадок гэта невялікі, было там усім галодна і халодна. Калі ў 1921 годзе нам далі цяплушку і перавезлі ў Мінск, што больш за ўсё ўразіла? Каля саменькага вакзала прадаваўся сітны хлеб. Буханкі вялізныя, круглыя... Уяўляеш, як мы нагаладаваліся.
— Першае маё настаўніцкае месца на Куршчыне — вёска Малыя Крукі. Ад Абаяні вёрст за адзінаццаць. Марыя Дзмітраўна хварэла. Я ўстаю раненька. Юрка і Даніла спяць. Іду ў школу, а ўвечары тупаю назад. I гэтак кожны дзень.
А жылі мы на адной бульбе. На цэлы тыдзень мелі мы на чатыры душы 21 бульбіну. Я падаў ад знясілення. Селянін у Круках раз накарміў мяне і даў з сабою кавалачак сала. Вялікае свята я прынёс таго вечару дадому...
Падчас паходаў з Абаяні ў Крукі падхапіў я «іспанку». Нешта кшталтам віруснага грыпу. Лютавала яна ўсюды ўпоравень з тыфусам. Людзі валіліся на могілкі, як лісце. Хвароба круціць, а мне трэба на новае месца збірацца — у Ліпавец. Гэта ўжо многа далей ад горада. Памераў тэмпературу — больш за сорак. Пакажы Марыі Дзмітраўне — спалохаецца. Ляснуў я градуснік аб стол і падаўся. Спярша пешкі, а там, дзякуй добрым людзям, далі фурманку.
— Настаўнічаў я ў Ліпаўцы да прыходу Дзянікіна. Арганізаваў бібліятэку, чырвонаармейская часць дапамагала. Дружыў з сялянамі, пісаў даволі многа.
I вось што здарылася. Мой партыйны стаж трэба адлічаць не з Айчыннай вайны, а адтуль, з грамадзянскай. У Ліпаўцы мяне, беспартыйнага, але граматнага і «спачуваючага» — быў такі тэрмін! — выбралі сакратаром партыйнай ячэйкі. Так, партыйны стаж мне можна з Кастрычніка лічыць.
Дзянікіна хутка выгналі. Стаў я інспектарам Абаянскага аддзела народнай асветы. Палавіну Куршчыны абхадзіў. Каб цяпер мне тыя ногі... Выстараўся пасаду і Марыі Дзмітраўне. Пачала яна настаўнічаць у Якаўлеўцы (Заплаціна). Там мы ўсе зімавалі.
Вось у тыя часы, зачуўшы пра Кастрычніцкі пераварот, і сказаў я сам сабе:
«Скончыліся твае маладыя шляхі, але затое паламаліся і старыя краты. Ты ўжо сталы чалавек, бярыся за сапраўдныя справы!»
I пачаў пісаць. Можа і застанецца якая карысць ад стосу паперы, што перавёў я там...
I гэта Канстанцін Міхайлавіч гаворыць пра «Новую зямлю» і «Сымона-музыку»! He таму, што сумняваецца ў іх. He, ён шукае і думае аб няздзейсненым, спадзяецца напісаць яшчэ большае, яшчэ лепшае...
Падарожжы
Кажух. Мы тупаем па Мінску. Святы Дух і хлопчык. Графік Вялікадняў. Чаму Хрыстос уваскрасаў патайна? Мінскі лірнік. Якуб Колас на радзіме Адама Міцкевіча. Народная любоў. Беларуская нафта. Таленіп быць чалавекам. Полацкія прыгоды. Твор і твар. Смутак па незваротным.
Хмурнаваты чэрвеньскі дзень. Канстанцін Міхайлавіч спачывае пад даўтім жоўтым кажухом.
— Можа, ён з мяне хворасць выцягне,— кажа, вітаючыся,— Добра было б яшчэ знізу печ падкласці з гарачым чаранём.
З’явілася гэтая адзежына ў яго даўно, калі яшчэ на месцы цяперашняй камяніцы стаяў драўляны дамок. Там было халодна, і Канстанцін Міхайлавіч ускідаў кажух на плечы, сядаючы пісаць або выходзячы на паветра. A то і прыкрываўся паўзверх коўдры. Пасля перабудовы дома, калі паставілі паравое ацяпленне, Канстанцін Міхайлавіч усё ж не здрадзіў сваёй прывычцы. Яго цёплы сябар пераехаў на другі паверх і ляжаў у спальні, як гаворыцца, напашэве. 3 кажуха кпілі хатнія, пасмейваўся і сам уласнік, але разлучацца з ім ніяк не хацеў.
— Я ў ім падобен да дзядзькі Антося,— казаў ён — Няхай будзе. Некалі ў сям’і абавязкова быў доўгі кажух. Яго па чарзе апраналі ў вялікі мароз, збіраючыся ў далёкую дарогу.
У кажусе Канстанцін Міхайлавіч і праўда выглядаў зусім па-сялянску. Здаваўся дзядзькам, што, устаўшы на досвітку,
паснедаў гарачым на цэлы дзень, надзейна апрануўся і зараз пойдзе запрагаць каня, каб паехаць у лес ці па сена.
Калі сябры пачыналі асабліва нападаць на «адрыжку старога побыту» і сыны мерыліся прыхаваць ад вачэй упадабаную вопратку, Канстанцін Міхайлавіч даставаў з шуфляды мой верш.
Мой добры друг кажух! Такіх, як ты, кажусе, Пачні злічаць — штук пяць Сягоння ў Беларусі.
Лічу адной з удач, Што на цябе разжыўся. Ох, не адзін маркач Тут скурай паплаціўся.
Мой дарагі дружбак, Хоць ты цяпер не ў модзе, Але зацішна як 3 табой на агародзе.
3 табою дапісаў
Я «Рыбакову хату» I дроў не дакупляў, А меў іх слабавата.
Шкада цябе здымаць, Калі я спаць кладуся. Што коўдра мне? Дарма! Век спаў бы я ў кажусе.
За вершам было растлумачэнне:
— I больш не наставайце, хлопцы. Паслухалі оду, і даволі. Шкада, не сам напісаў. Гэта Максім пад мяне падрабіўся.
Канстанцін Міхайлавіч прапануе:
— Давай крыху патупаем па Мінску.
«Патупаем» — гэта значыць зробім падарожжа ў думках. Наладжваецца яно ў хвіліны адпачынку, або калі ён адчувае сябе не вельмі здаровым. Матэрыялам для такіх вандровак служаць папярэднія паездкі па горадзе, амаль штодзённыя
агледзіны, як разбудоўваецца сталіца, якімі навінамі цешыць яна сваіх жыхароў.
Канстанцін Міхайлавіч любіць заязджаць у тыя мясціны, што паднялі на сваіх плячах новы Мінск,— раёны трактарнага і аўтамабільнага заводаў. На Коласавай памяці тут былі пусткі, болыпыя і меншыя ляскі. Адно ўрочышча называлася Чырвонае, другое — Антонава. Даваенная гарадская мяжа крок за крокам перасоўвалася наперад па Магілёўскай шашы. Пакінула ззаду чыгуначны пераезд, захапіла мясціну з шматабяцаўшай падарожніку назвай «Тры карчмы» і перабегла за вялізнае аўтазаводскае паселішча.
I колькі ні бываў тут Колас, не стамляўся дзівіцца і пачынаў заўсёды гаворку амаль аднолькава:
— Нічога ж тут не было, і здавалася, не будзе.
Праўда, у дарозе ён болып маўчаў. I толькі праз некалькі дзён пачынала ператварацца ў слова патока зрокавых вобразаў, якая ўлілася ў яго неспакойнае вока.
...Кран браў пад пахі маладую ліпу і асцярожна пераносіў яе ў скрынцы з зямлёю на падрыхтаваную пасцелю ў грунце.
...У заводскіх варотах паказвалі зеленаватыя грудзі «зубры». Толькі саступіўшы з канвеера, яны падавалі голас, выказвалі ахвоту ісці па якіх хочаш дарогах і рабіць якую загадаеш работу.
...Каля свежапабудаванага дома разгружаліся машыны, даставіўшы у новае жытло новыя, палыскаваўшыя люстрамі, светлым лакам, нікеляванымі шарыкамі рэчы ўсмешлівых, узбуджаных навасёлаў.
Кожнаму з іх Колас хацеў зазірнуць у вочы, пачуць ад кожнага хоць адно, але самае дарагое слоўца. Можа, і гэтага зусім даволі мастаку для карціны, вобразу, характару? Можа, толькі адной маленькай рысы не ставала яму для дзівоснага палатна, бо душа ж даверху поўная самай вялікай з чалавечых перамог — вольна будаваць вольны свет... Свой і ўсіхны.
Пяць дзясяткаў гадоў гаварыў Колас з людзьмі ў сваіх кнігах. I мог гаварыць яшчэ столькі, бо не вычарпаў і палавіны назапашанага. Творчага запасу было не купляць, пісьменнік не шчадзіў яго, а толькі павялічваў дзень у дзень.
Зараз Канстанціну Міхайлавічу сказалі асцерагчыся, не выходзіць з дому. А быць без руху ён не можа, не дазваляе сабе і кліча «патупаць», хоча паразважаць: што было, што будзе...
— Помніш, калі пасярод Савецкай вуліцы вялікая гара была? I конка хадзіла, здаецца, да 28 года. Пад’ём круты, на рагу Пралетарскай трэцяга каня прыпрагалі. Ен памагаў узвалачы вагончык на горку. Насупраць сквера рабіўся прыпынак. Коначны вазніца адпрагаў каня, закладаў яму пастронкі на набедрыкі. Той сам варочаўся на старое месца і чакаў, пакуль падыдзе наступны вагон.
Гэты квартал увесь быў архірэйскі. Каля сквера, дзе зараз Дом афіцэраў, стаялі дом мінскага архірэя і архірэйская царква. Па схіле гары збягаў вялізны сад, які належаў той самай персоне.
Сад перайшоў да прафсаюза работнікаў асветы, а Архірэйскі завулак перахрысцілі на імя Луначарскага. Мусібыць, таму, што Анатолій Васільевіч сваімі прамовамі мог закасаваць якога хочаш з духоўных красамоўцаў. Ен такі багата спрачаўся з імі аб існаванні Бога, аб дагматах праваслаўнай царквы.
Канстанцін Міхайлавіч хавае хворыя рукі пад кажух і нацягвае яго амаль да падбароддзя. У пакоі свежа, хвоі, стоячы каля самых вокан, не дапускаюць у дом лішняга сонца.
— Да Святога Духа,— успамінае ён прыказку,— не спускай з плячэй кажуха, а па Святым Дусе — таксама ў кажусе. Пра які «святы дух» тут гаворыцца?
— Нейкае свята, відаць.
— He нейкае, а Тройца. Я мог бы Луначарскаму цікавы доказ падказаць для спрэчак з царкоўнікамі. Але каб не забыць здарэння з святым духам. Вясковы хлапчук усё не мог зразумець, як гэта Бог адзін, але ў трох асобах: Айцец, Сын і Дух Святы. Праўду кажучы, тут і даросламу не вытлумачыш.
Маці рашыла дапамагчы сынку: прышыла ў світачку тры драўляныя гузікі-біркі. Малы браўся за першую і ўспамінаў, што гэта — Бог Айцец, і далей па парадку. Прыехаў non у школу правяраць, як вучаць Закону Божаму.
Справа была пад вечар, дзяцей з дому склікала старожка. Для такога здарэння дала маці хлопчыку чыстыя порткі. Як на бяду, вырваўся гузік і закаціўся пад лаву. Жанчына, хапаючыся, зрэзала ніжнюю бірку са світкі і ўшыла яе ў нагавічкі. Як на тое, выклікаў хлопца non і спытаўся: колькі асоб у Божай постаці?