Колас расказвае пра сябе  Максім Лужанін

Колас расказвае пра сябе

Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
112.53 МБ
Знаёмячыся з жыццём горада, Канстанцін Міхайлавіч дазнаецца, колькі і чаго вырабляецца тут. Сапраўды, шмат чаму можна парадавацца.
— Відаць, не ўсё гэтак, як расказваеце,— усміхаецца ён гаспадарам.— Вам толькі хочацца, каб так было.
На падмацаванне слоў з’яўляюцца планы і лічбы.
— Нашто яны,— кажа Канстанцін Міхайлавіч.— Я ж бачыў тавар на прылаўках, значыць, ёсць і на складах дабро.
Аднак не толькі цікавіцца планамі, а і запамінае. У абкамаўскім пакоі пачынаецца самая гарачая гаворка пра догляд зямлі, пра блізкія веснавыя работы.
Мінае гадзіна, другая. Дамоўлена, куды і як ехаць заўтра. Нарэшце, не без збянтэжання, выносіцца прапанова: схадзіць у лазню. Адмовіцца ад такой спакусы цяжка. Гэта — установа невялічкая, але з крутой парай. Канстанцін Міхайлавіч выбірае ёмкі, замашны венік:
— Мы-то сцёбаем сябе шкадуючы. Выбаршчыкі павінны мацней усыпаць...
...Раніцай выязджаем у раёны. Першая сустрэча з выбаршчыкамі мае адбыцца на шклозаводзе «Нёман».
Чырванаватая нітка брукаванага тракту паблісквае вільгаццю. Лес робіцца гусцейшым. I вось за тоўстымі камлямі ў глыбокім котлішчы адкрываецца прастора рыхлага вясновага лёду.
Свіцязь! Чорныя дубы ледзь варушаць галлём пры самым беразе. Крыху адбегшыся ўбок, купка бярэзін падхарошваецца ў праменні, чакаючы, калі можна будзе паправіць зялёныя косы над люстэркам вады.
Успамінаецца Міцкевіч — яго сэрца назаўсёды прываражыла Свіцязь:
Глянь уначы на прасцяг азёрны
I здзівішся навіною:
Два месяцы свецяць і свецяць зоры На небе і пад табою.
I не ўгадаеш: ці лугавіна
Пад неба ідзе шкляная, Ці неба шкляную сваю даліну Да ног табе пасцілае.
Канстанцін Міхайлавіч глядзіць, нібыта ўгадвае праз парушаны зімовы сон возера недалёкае зыбанне хваль.
А вілаватыя ручаі і рэчкі ўсё старанней ломяць лёд і, збягаючы з навагрудскіх узгор’яў, будзяць, трывожаць Нёман.
Колас зноў у мясцінах, звязаных з роднай ракой, якая дала яму некалі песню. Зыначыўся час, пачаў новае жыццё Нёман, і з новым словам прыйшоў паэт да шклавараў, жней і лесарубаў.
Выбаршчыкі чакаюць з нецярплівасцю. Сама болып нецярплівіцца маладым грамадзянам, каму не хапае гадкоў да выбарчага ўзросту і таму асабліва хочацца трапіць па гэтую сустрэчу. Вучні стаяць у дзве сцяны па дарозе ў клуб шклозавода. Паспрабуй знайдзі, дзе прыткнуцца там, хоць да дванаццаці цэлых паўгадзіны.
Давераную асобу часта перапыняюць воплескамі, падахвочваюць выгукамі. Хай сабе знаёмае ўспамінаецца, усё роўна ўцешна паслухаць. He так даўно стаяў разбураны шклозавод. Управіліся, паднялі. Сталі вырабляць цікавыя навінкі. 3 жытлом палепшала, смачнейшая луста на стале. I так па ўсім раёне. 20 лютага, у дзень рэгістрацыі кандыдатаў, у вёсцы Паручын арганізаваўся калгас. Маладую гаспадарку назвалі іменем свайго кандыдата Якуба Коласа.
На сходзе прысутнічае яшчэ адзін кандыдат — у дэпутаты Савета Нацыянальнасцей. Калі пачалася Айчынная вайна, гэтая жанчына з ўсёй сям’ёй пайшла ў партызаны. Цяпер яна старшыня калгаса імя Кірава, невялікага, але з заслужанай славай. На працадзень прыпала па 3 кіло збожжа, 6 кіло бульбы, 6 кіло фуражу і рубель грашыма.
— Нічога асаблівага я не зрабіла,— сарамяжліва гаворыць кандыдатка,— Стараюся, каб лепш было.
Прамоўцы, а разам з імі і ўся зала ўспамінаюць шлях Коласа. Чалавек сталага веку чытае заклік паэта да ўзброенага змагання з самаўладствам: «Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!» Малады выбаршчык дзякуе за радкі, што ваявалі супраць нямецкіх захопнікаў.
Канстанцін Міхайлавіч адкладае ўбок акуляры. He чытаць жа яму прамову! Ен гаворыць і раіцца, ён жа ў добрай і шчырай сям’і. Каб толькі не хвалявацца! Спачатку гэта не ўдаецца, але голас пакрысе гучнее:
— Перажылася цяжкая пара. Перабылі яе, бо сілу маем. Савецкая ўлада — гэта мы з вамі, усе нашы поспехі і здабыткі. Будзем умацоўваць нашу савецкую ўладу. Будзем змагацца за мір. У заходніх абласцях, тут у вас, робіць агідную справу ксяндзоўства. Гэта агентура рымскага папы, ён найпершы падпальшчык вайны. Пасылайце вы ўсіх ксяндзоў, а разам і рымскага папу к чортавай бабе.
Узлятае дружны смех, гучна працуюць далоні.
Дзяўчаты выносяць на падмосткі падносы са шклянымі вырабамі. На сцэну выплывае каравай, вялізны, як утрымаць у руках. Калгаснікі арцелі «Нёман» вітаюць кандыдата хлебам і соллю.
3 клуба ніхто не рушыцца. Скончыўся сход, але не аціхлі размовы. Да Коласа падыходзяць усё новыя і новыя людзі. Хто напамінае пра колішняе знаёмства, хто пытае парады, a хто проста хоча зірнуць на яго зблізку, паціснуць руку.
Удыхнуўшы гэтага паветра, дзе добра слову і лёгка кроку, можа, упершыню пачынаеш разумець, што гэта за яна — народная любоў!
Канстанцін Міхайлавіч ходзіць каля дому па пасыпанай пяском сцяжынцы і часта нагінаецца: адкідае ўбок каменьчыкі, падбірае збітыя ветрам хваёвыя сучкі. Патрэба ў такой «прыборцы» з’яўляецца заўсёды, калі гаспадар нездаволены чым-небудзь і хвалюецца.
— Што ў вас там нарабілася?
Я збянтэжыўся, падумаўшы, што пытанне накіравана да мяне асабіста. Пачаў гаварыць напаўжартам — нічога ніякага, дома ўсё ціха, з суседзямі не сварыўся і наогул прыгод на маёй вуліцы не прыкмячалася.
Гэта яшчэ больш насцярожвае Канстанціна Міхайлавіча. Ен падымае недаверлівыя вочы.
— Ці ты сапраўды нічога не ведаеш і, значыць, не цікавішся тым, каму руку падаеш, ці...— Ен спыняецца і пасля маўчанкі гаворыць павальней: — Ці засланяеш плячыма таварыша, утойваеш праўду... А мы, здаецца, дамовіліся...
Нагадаўшы пра наіпу ўмову — не пакідаць нічога недаказанага, ён пакрыўджана змаўкае. Надоўга. Толькі пасля шмат-
лікіх намаганняў «разгаварыць» яго Канстанцін Міхайлавіч расказаў сумную, а болып прыкрую гісторыю.
Перад маім прыходам яму пазванілі па тэлефоне пра паводзіны маладога літаратара.
Па горадзе ліпкім снегавым камяком пакаціліся дзейкі аб пісьменніцкіх норавах. Далажылі і Коласу.
Я трапіў, як гаворыцца, на разгрэбіны падзей. Канстанцін Міхайлавіч хваляваўся, не мог даць рады рухам і гаварыў жорсткія словы.
Ён ідзе ад дому пад вяз. Сядае, бярэцца за свежую газету. Але не чытае, скубе паперу і качае ў пальцах галачкі.
— Цяпер ягоны застой у пісанні мне з іншага боку паказваецца. Няма ў чалавека духоўнага апірышча. Таму і ў побыце брыдасць. Артыкулаў на гэта ў грамадзянскім кодэксе няма, a ў жыццёвым знойдуцца. Прыкра руку падаваць такому. Дый, здаецца, сам слізкі. He веру я такім людзям, не веру. Затоеная злосць у іх праступае цераз скуру. I не кажы мне нічога пра талент. Талент нікуды не дзенеш — ёсць. I вастравокі. А вось таленту — быць чалавекам — не хапае.
Некалькі год запар на акне, проста перад пісьмовым сталом Канстанціна Міхайлавіча, стаіць бутэлька рудаватай вадкасці з надпісам: «Якубу Коласу ад унукаў дзеда Талаша». Надпіс — мнагазначны і ў першую чаргу паказвае, адкуль і чаму з’явіўся гэты падарунак. Унукі старэйшыны палескіх партызанаў і самі партызаны, адстаяўшы сваю зямлю ад шматлікіх навал, паглыбіліся ў яе нетры і хоць трымаюць зброю напагатове, але знаймуюць сабой прыход пакалення, якое мае сур’ёзны намер назаўсёды разлічыцца з войнамі.
Для найбольш пачэсных і блізкіх наведвальнікаў дома корак у бутэльцы адтыкаецца.
— Панюхай, якава яна, наша беларуская нафта! — запрашае Колас, і твар яго аж свеціцца ад задавальнення.— Я думаю, што, добра пашукаўшы, у нашай зямлі і не гэта можна выкапаць.
У ім прачынаецца памкненне вандроўніка і гаспадара: пабыць на тым месцы, дзе вырваўся з-пад зямлі гэты казачны струмень, займеўшы які краіны могуць лічыць сябе багатымі.
Трэба дазнацца: ці добрая нафта, ці выгадна яе здабываць. Гэта, праўда, ён ведае: далажылі як віцэ-прэзідэнту Акадэміі. А хоча пабыць на Палессі, на той зямлі, дзе пачынаў свядомае жыццё, каб... Ен гаворыць аб гэтым расчулена:
— Здаецца, гляну і яшчэ больш палюблю нашу краіну. За тое, што прыбаўляе дзіваў і багаццяў чалавеку... Мала, мала ездзіў я ў свой час... А цяпер цяжэй выбрацца...
I мы ўспамінаем наша першае супольнае падарожжа...
Калматы рахманы канёк на хвіліну прыкінуўся порсткім стаеннікам і, зрабіўшы выгляд, што вельмі ўжо знудзіўся пераступаць з нагі на нагу каля вакзальнага пад’езда, пакруціў галавою, крыху пагрыз напятыя цуглі, нарэшце ўдарыў перснямі ў хамут і прывычным рухам ірвануў з месца зімовы вазок. Усе гэтыя нескладаныя конскія махінацыі прарабляліся абавязкова перад кожным новым седаком і ўваходзілі ў праграму дзеянняў гаматна апранутага ў кажух і бурку рамізніка: на жвавага каня хутчэй клявалі пасажыры дый лягчэй вытаргоўвалася лішняя залатоўка.
Ад нечаканага рыўка два юнакі, што змясціліся за неабдымнай рамізнікавай спінаю, адкінуліся назад і голасна зарагаталі. Але конік, упэўніўшыся, што седакоў ужо ніхто не перахопіць і такім чынам гарнец аўса забяспечаны, паклыпаў ляною трухою і зусім паволі павёз нас за пярэднім вазком.
Пасля вагоннай сухой, патыхаўшай карболкаю гарачыні востры маразок працягнуў таркаю па шчоках, пабяліў бровы і вытыркшыя з-пад шапак чубы. Мы схавалі вушы ў каўняры і пачалі падтыкаць пад сябе пацягнутую сукном аўчынную запону, якую рамізнікі фарсіста называлі вільчурай, хоць ніводнага воўчага воласа ў ёй і не начавала.
Горад з нятоптаным і няезджаным на шмат якіх вуліцах і плошчах снегам пакрысе заліваўся рэдзенькім зімовым змрокам, падобным да жыжкі ў вялікіх блакітных шарах, што таямніча адсвечвалі ў прапахшым эфірам і мятаю паветры аптэкі. Пакуль мы ехалі, змрок добра загус, вызірнуў месяц і над палазамі пачаў іскрыцца снег, як быццам зоры перасыпаліся з цёмнай сіняй посцілкі неба на выбеленую шэранню і тонка падсіненую святлом ліхтароў зямлю.
Да прыемнага пазвоньвання рамізніцкіх шамкоў далучаецца болып і менш урачыстая размова званоў — чыстая і са шчарбінаю — з усіх шматлікіх сабораў, цэркваў і цэрквачак, якімі здавён славіцца Полацк, дзе, паводле летапісца, былі «первіі насельніцы — крывічы». Гэта бадай і ўсё, што маглі мы сказаць аб гісторыі горада, які, перабыўшы доўгую пару заняпаду, толькі пасля Кастрычніка стаў акруговым цэнтрам, пагнаў па Дзвіне лес, гукнуў першым прамысловым гудком.
Мы прыехалі сюды адзначыць дзесяць год работы нашага выдавецтва. Мы — гэта Якуб Колас, затым прадстаўнік выдавецтва, з пісьменнікаў Мікола Нікановіч, я і яшчэ нехта малады, не ўспомню хто.