Колас расказвае пра сябе
Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
— Пайду насустрач,— вырашыў Лабановіч»9.
Нават неспакушанаму воку няцяжка заўважыць, чым выклікалася аўтарская праўка і чым кіраваўся пры ёй Якуб Колас. Першы клопат быў аб выразнасці малюнка. Пісьменнік замяняе недакладнае «характар роўнядзі захоўваўся» простым і ясным «дарога ішла роўна». Кладзецца яшчэ адзін штрых, і робіцца зразумелым: дзе, каля чаго стаяў дамок будачніка.
Уся карціна ажывае.
Другі клопат — энергічнасць і гнуткасць сказа: замест аднаго першага стала два, лёгкія для чытання і ўспрымання, a заключны спрасціўся за кошт лішніх слоў і таксама загучаў лепш, ямчэй падкрэсліваючы намер героя. Зніклі паўторы
«чуць», замест чатырох назаляўшых «бок», «збоку» засталося толькі два, ужо зусім непрыкметных.
Здаецца, і няшмат зроблена, а прыгледзеўшыся — невымерна многа. Гэта і ёсць тая ашчаднасць у выдаткаванні слова і тая ўмеласць у абыходжанні з ім, якая называецца чамусьці не майстэрствам, а яго сакрэтам.
Параўнанне двух тэкстаў трылогіі, зноў паўтару, літаральна на кожнай старонцы касуе гэты сакрэт, шчодра вучачы ўмельству і патрабавальнасці. He забудзем, дарэчы, што Колас правіў па друкаваным, тыя самыя кнігі, якія вытрымалі ўжо ці мала выданняў, сталі дарагімі чытачу.
Гэта яго не спыняла. Перабіраючы чарговы раздзел, які ўдавалася закончыць апрацоўкаю, Канстанцін Міхайлавіч гаварыў:
— Яшчэ воз гною вывезлі. Прастарней героям будзе.
I асабліва радаваўся, калі знаходзіў відавочную памылку або недагляд.
— «Ужо даўно звечарэла, але ў хатах усюды свяціліся агні».— Прачытаў і здзівіўся: — Як гэта я мог прапусціць? Супярэчнасць. Трэба змяніць першую палавіну сказа так: «ужо было позна».
Аднак, падумаўшы, закрэсліў «але» і напісаў зверху толькі « і ».
Праз некаторы час, калі быў высветлены памер і характар рэдагавання, Канстанцін Міхайлавіч спланаваў работу іначай. Мы пачалі чытаць рукапіс асобна. Мне былі дадзены паўнамоцтвы правіць асобныя словы і выразы на ўзор таго, як гэта рабілася сумесна. Потым я звяраў аўтарскую праўку са сваёю, зводзіў усё ў адзін экзэмпляр.
Канчатковы тэкст пакідаўся на прагляд Канстанціну Міхайлавічу. Калі ён ухваляў работу, праўка замацоўвалася чарнілам і ўсё адпрацаванае перадавалася на машынку абавязкова самім аўтарам.
Ад таго часу захаваўся спіс слоў, якім я кіраваўся, працуючы над трылогіяй. Было дамоўлена пісаць: г р о м к а, крэпка, быстра, т руд н а («Лыка не аддам»); вачамі, дзвярамі і г. д. (замест «вачыма»); верханскі і да т. п. (без мяккага знака); Уладзімер (замест Уладзімір); no-
езд, надвор’е (калі добрае — пагода); задавальненне (у сэнсе «удовольствне»); зварачаць (замест «звяртаць» і «зварочваць»); пакуль (замест «покуль», «покі» — пакідаць у дыялогу); далі-бог (замест «яй-богу» і «даль-бог»); жаваранак (замест «жаўранак», і толькі ў мужчынскім родзе); статак (замест «стада»); жывёла, худоба (замест «скаціна»); напіс (без «д»); непрыметны (без «к»); дзервяны (скрозь замест «драўляны», «дзеравянны»; выключэнне: «драўляны крыж» і «драўляны горад»); хвіліна (замест «мінута»); пуд з і л а (замест «пудала»); л аўка (замест «парта»); вышэй, далей, ніжэй (з націскам на апошнім складзе); збянтэжыўся (замест «змяшаўся», «замяшаўся»); наглядчык (замест «надзірацель» і «назірач»); клун а к (хоцьу Насовіча і пішаццацераз «м»); Лабановіч Андрэй П я тр о в і ч, В а с і л ь ке в і ч Ганна Грыгор’еўна, Дуня (замест «Глафіра» ў трэцяй частцы).
Спіс гэты, вядома, далёка не поўны. Напісанне шмат якіх слоў устанаўлівалася падчас абмяркоўвання розных варыянтаў і змен, і натаваць іх патрэбы не было.
Да прыкладу, Колас ужываў слова «задаваленне» ў сэнсе рускага «удовольствне». «Здавальненне» гучала для яго як «удовлетворенне».
Падмацоўваў свой погляд ён наступным чынам:
— Калі кажуць: «Еў або спяваў, пакуль здаволіўся», значыць, разумеюць — пакуль не наталіў голад ці не нацешыўся песняй. Іншая справа сказаць: «Мы задаволіліся малым». Адразу новае адценне чуецца. I не трэба збядняць мову, зводзіць яе абавязкова да абмежаванай колькасці слоў. Тое самае і ў адносінах да «звяртаць» і «зварочваць». Па-мойму, трэба пісаць «зварачаць увагу». «Зварочваць» — гэта з’ехаць з дарогі, а «звяртаць» — аддаваць каму-небудзь узятае ці пазычанае.
«Надпіс» для Коласа значыла напісанае зверху, над чымнебудзь, і таму ён адстойваў сваё ўлюбёнае «напіс», каб азначыць напісанае непасрэдна на паперы, на пліце. I зусім сур’ёзна прапанаваў Канстанцін Міхайлавіч замяніць «надпісам» не зусім мілагучнае, іншаземнага паходжання слова «шыльда».
Напачатку ён быў вырашыў трымацца насовічаўскага напісання слова «клунак» праз «м». Пасля раздумаў:
— Будзе блытацца з «клумам». He трэба. Бо «клум» — гэта шум, неспакой, а дзе-нідзе і ў сэнсе «натоўп» ужываецца.
Прыхільнасць і любасць да асаблівасцей мовы, засвоеных у маленстве, была ў яго амаль неадольная. Нават у самых апошніх «Казках жыцця» забывалася рука і пісала «комін» і «жаваранак» з канчаткамі жаночага роду.
Канстанцін Міхайлавіч лавіў сябе на гэтым, ужо чытаючы перапісанае на машынцы.
— Ніяк не выкурыцца з мяне мікалаўшчынскі дух,— казаў ён, з неахвотаю беручыся за ручку, бо страшэнна не любіў памарак у белавіках.
Гасцініца «Масква». Заўтра павінен адкрыцца II з’езд пісьменнікаў. Канстанцін Міхайлавіч рыхтуецца выступаць. Прамова пачынае здавацца даўгаватай. Канстанцін Міхайлавіч мерыцца скарачаць. З’яўляюцца новыя думкі, і ў выніку вырастае старонка: аб крытыцы. С. Гарадзецкі запэўняе, што выступленне цікавае і на рэгламент аглядацца няма чаго. У прамове Колас спасылаецца на сваю трылогію. Ён усё яшчэ жыве нядаўна скончаным творам, чакае слова пра яго, добрай парады. Час падумаць і аб перакладзе.
Канстанцін Міхайлавіч успамінае аб тым, што прыходзяць запрашэнні на чытацкія канферэнцыі па трылогіі.
— Трэба будзе пад’ехаць куды-небудзь. Ад чытачоў больш праўды пачуеш, чым ад крытыкаў.
Ен па-маладому смяецца ад раптоўна ўзнікшай думкі:
— А што, калі б наладзіць канферэнцыю герояў? Трэба сказаць, што ніхто з іх цалкам не выдуманы. Але ж боязна: з’едуцца, павыскубаюць мне апошнія валасы. Той-сёй можа пакрыўдзіцца, пазнаўшы сябе. Хіба што адзін Лабановіч змоўчыць.
Ён зноў смяецца і пачынае жартліва лічыць, каму з герояў можна было б паслаць запрашэнні на сустрэчу. Я пакрысе складаю спіс асоб, якія дзейнічаюць у трылогіі, карыстаючыся тым, што зараз называюцца іх сапраўдныя прозвішчы:
Ядвіся — Ядвіга Ігнатаўна Баранцэвіч.
Саханюк — Дылеўскі.
Шырокі — Фама Іванавіч Гладкі.
Тукала — Сымон Самахвал.
Садовіч — Алесь Сянкевіч.
Анцыпік — Анцыповіч.
Уладзік — Уладзімір Міцкевіч.
Лапаткевіч — Лапцэвіч.
Мілеўскі — Адам Мілюк.
Янкавец — Нічыпар Янкоўскі.
Трайчанскі — Базыль Шчорс.
Айцец Уладзімер — Уладзімір Бяляеў.
Васількевіч — Васілёк.
Тадорык — Іван Фёдараў.
Ротмістр — Солтан.
Галубовіч — Аляксандр Голуб. Рутовіч — Руткоўскі.
Рагоза — Рагозін.
Алейка — Алейчык.
Касперыч — Каспяровіч.
Тургай — Якаў Сямёнавіч Бязмен.
Вольга Віктараўна — Вольга Віктараўна Ганцова. Антаніна Міхайлаўна Мураўская — Аляксандра Міхайлаўна Мурашка.
Пракурор суда — Юршэўскі.
Бабека — Кабека.
Адвакат Петруневіч — Петрусевіч. Семіпалаў — Самойлаў.
Нарадаволец — Бонч-Асмалоўскі. Кастогін — Канстанцінаўскі.
Будачнік — Курульчук.
Іваш — Ласіцкі.
Дулеба — Камароўскі.
Нічыпар Кудрык, Аксён Каль, свержанскі фельчар Найдус,
чыгуначнік Баўдзей, пастух Леўчанка, зняволеныя Мірман,
Мардуховіч, Юзафовіч, наглядчык Дожджык — засталіся пад
сваімі прозвішчамі. Прозвішча пісара не ўспамянулася, a
ю
звалі яго — Пётр Язэпавіч
Адгукнуцца на запрашэнне мог толькі адзін герой трылогіі — А. Голуб. Канстанцін Міхайлавіч ведаў яго маскоўскі адрас, збіраўся пабачыцца і час ад часу пісаў яму добрыя, сардэчныя лісты, з цеплынёй успамінаючы яго імя ў гаворках.
У адным з раздзелаў заключнай кнігі трылогіі прыводзіцца такое чатырохрадкоўе:
Наказана ты, Русь, всеснльным роком, Как некогда свяіценный Валаам: Заграждены уста твонм пророкам, Н слово вольное дано твонм ослам.
Памяць Канстанціна Міхайлавіча на гэты раз не дала ўратоўчай нітачкі, па якой можна было б дакапацца да вытокаў верша.
— Недзе чуў,— коратка сказаў ён,— А калі і ад каго, не ўспомню.
Радкі былі занадта складаныя, каб належаць безыменнаму аўтару, аднаму з тых, кім у розныя часы нанізваецца фальклорны жомчуг.
Біблейская легенда, з якой яны выраслі, знарочыста ўрачысты тон і крыху архаічная афарыстычнасць падказвалі думку аб руцэ пісьменніка-прафесіянала. Але каго ж іменна? Якія літаратурныя інтарэсы і прыхільнасці былі ў маладога Коласа? Апрача гэтай цікавасці, на пошукі мяне кіраваў і звычайны рэдактарскі абавязак — праверыць, наколькі дакладна падаецца вытрымка.
Перагортванне паэтычных зборнікаў адказу не дало. He дапамаглі і стосы тагачаснай перыёдыкі — газеты, сатырычныя выданні, аднадзёнкі, якія, не паспеўшы нарадзіцца, забараняліся цэнзурай. Заставалася шукаць у архівах, у следчых справах, у мемуарах удзельнікаў рэвалюцыі 1905 года, у кнігах, дзе гаварылася ці хаця б успаміналася пра гэтую пару. Нічога, нават падобнага, не знаходзілася.
Трэба было падпісваць у друк карэктуру трылогіі, і зноў нагадалі пра сябе нявысветленага паходжання радкі. I раптам пашчасціла! Я купіў рэшткі некалі добрай бібліятэкі. Вандруючы сярод гэтага кніжнага могільніку, адкладаў ужо зусім
непрыдатнае для карыстання і, перад тым як кінуць у печ, праглядаў. Тут і знайшоўся патрэбны верш, і прытым цалкам. Другое дзіва, калі не большае: ён належаў пяру вядомага ў свой час філосафа-багаслова Ул. С. Салаўёва.
Узрадаваўся знаходцы і Канстанцін Міхайлавіч. Патрымаў у руках кнігу — гэта былі «Бюллетенн лнтературы н жнзнн» за 1913 год. Пасля прачытаў уголас верш.
СОВРЕМЕННОЕ ВОСПОМЙНАННЕ
йзранля ведя стезей чудесной, Господь за раз два днва сотворпл: Отверз уста ослнце бессловесной й говорпть пророку запретнл. Далекое грядушее танлось
В снх чудесах первоначальных дней, й ныне казнь Моаба совершплась, Увы! над бедной роднной моей.
Гоннма, Русь, ты беспоіцадным роком, Хотя за грех нной, чем Бнлеам, Заграждены уста твонм пророкам, й слово вольное дано твонм ослам.
Чытачу, асабліва маладзейшага веку, напэўна, будуць нялішнімі некаторыя растлумачэнні, дадзеныя Канстанцінам Міхайлавічам і ўдакладненыя па першакрыніцах.