Колас расказвае пра сябе
Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
Можна здзівіцца, чаму адзначалася такая малапрыкметная дата? Вельмі проста: тады болып выдатнай і надарыцца не магло. Рэспубліка, усе яе ўстановы і ўсе яе работнікі былі вельмі маладыя. Толькі Купала і Колас мелі за плячыма па дваццаць пяць год работы.
Нецярплівыя маладыя людзі, сяк-так залапіўшы прарэху ў часе паміж апублікаваннем першага і амаль такой жа якасці апошняга вершыка, даволі шумна гулялі ў Доме пісьменніка свае дзесяцігадовыя юбілеі. Пад канец адной з такіх урачыстасцей К. Крапіва, так і не ўзняўшы віншавальнага голасу, чокнуўся са мною і прамовіў: «А ты чуеш, што скажуць пра ўсё гэта цераз дзесяць гадоў?» У Крапівы не было намеру жартаваць, ён памераў з’яву маштабамі часу і, мусіць, упершыню ўбачыў свайго, ненапісанага яшчэ Гарлахвацкага...
...У той зімовы адвячорак нас замест гасцініцы прывезлі ў акруговы Дом селяніна. Выдзелілі самы болыпы, самы святлейшы — вокны з абодвух бакоў — і, пэўна ж, самы халодны пакой з шарэнгамі жалезных ложкаў уздоўж сцен. Найбольш зацішнае — далей ад дзвярэй, на покуці — месца было аддадзена Канстанціну Міхайлавічу. Ён адразу ж разуўся і прылёг, як быў, у верхняй вопратцы. Ляжаў, залажыўшы рукі за галаву і не заплюшчваючы вачэй.
Мы дзяліліся скупымі ўражаннямі аб Полацку, уладжваліся на ложках і паглядалі на Коласа, стараючыся не рабіць
лішняга іпуму. А ён і не думаў спачываць: адразу ж прычыніўся да гаворкі. Спрэчку аб тым, якія рамізнікі лепшыя: мінскія ці полацкія, ён вырашыў кароткаю заўвагаю:
— Відаць, полацкія. Тут ім сена болып, бо па колькасці коней акруга на другім адзаду месцы ў краіне.
I, на наша здзіўленне, пачаў называць дакладныя лічбы: у Мазыршчыне 35 тысяч коней, а тут каля 44. Першае ж месца па конях трымае Магілёўшчына.
Наогул жа ўсе весткі, якімі дзяліўся з намі Канстанцін Міхайлавіч, здзіўлялі нейкай асаблівай важкасцю і значнасцю. Нехта з нас кінуў, што Полаччына — акруга невялікая, мала тут насельніцтва, значыць, мала і худобы. Колас прыўзняўся на сваім ложку і дадаў: у акрузе дзевяць раёнаў, на тысячу чалавек жыхароў прыходзіцца 19 рабочых, адсюль вывозіцца за мяжу лён і драўніна, нават ёсць спецыяльная экспартная кантора Дзвіналес...
Першы наш вечар — агульнагарадскі — быў размахнуты занадта ўрачыста: даклад, прывітанні ад гарадскіх арганізацый, нашы выступленні з абавязковым тушам ваеннага аркестра пасля абвяшчэння кожнага прозвішча. Атрымлівалася пампезна, доўга і аднастайна. Перш за ўсё зацягнуў прамову дакладчык, стараючыся, каб хаця не абмінуць якую заслугу выдавецтва перад народам. Ад дакладчыка не асталіся мясцовыя прамоўцы: хвалячы выдавецтва, яны няма-няма ды закідалі слоўца пра поспехі акругі...
Час ішоў, зала ўсё больш зморвалася.
Нарэшце абвяшчаецца доўгачаканы Колас. Як быццам даўжэй, галасней і навей грыміць стаўшы крыху абвыклым для вушэй туш. I сама сабою ўзгараецца авацыя, шчырая, несутрымная, як бывае, калі недзе нехта адзін, не вытрымаўшы, расцісне ў далонях надзьмуты папяровы мяшэчак цішыні і, даўшы грудзям палёгку, пад скляпенні залы ўзляціць шумны і гарачы гром воплескаў. Сэрцы многіх раптоўна акажуцца злучанымі з сэрцам аднаго, і невідочныя ніці гэтай сувязі, пачаўшыся ў далонях і пальцах мноства нечаканых сваякоў па духу, яшчэ шчыльней прывяжуць яго зваротнай любоўю да жыцця, да жывога...
Так стаяў гэты адзін перад трыбунай, выхвачаны падстольным і як бы падняты прыземным святлом, невысокі, яшчэ хударлявы тады чалавек з пазападаўшымі шчокамі і доўга не мог загаварыць ад узаемнага з залай хвалявання.
Чамусьці Канстанцін Міхайлавіч выбраў для чытання раздзелы з паэмы «На шляхах волі». Чытаў ён глухавата, пакашліваючы, але як добры настаўнік, выразна падкрэсліваў патрэбныя мясціны. Аднак урыўкі, а яны ніколі не даюць цэльнага ўспрымання, змора аўдыторыі перашкодзілі з’яўленню той слаўнай цеплыні, якая надоўга разварушвае душу пры падобных сустрэчах, дадае ўпэўненасці, памагае не хадзіць, а крыху падлятаць над зямлёю. Заўважыў гэта і Канстанцін Міхайлавіч, заўважыў і пакрыўдзіўся. Чаму была прынята з халадком рэч, якую ён нёс слухачу ў падарунак як самае лепшае, навейшае з усяго, чым зараз валодаў?
He ведаючы, з чаго пачаць размову, вярнуліся мы ў сваё часовае жытло. Колас зноў прыпёрся на ложак, найболып гаспадарлівыя з нас пачалі старацца вячэры. Наладзілі яе ў сваім пакоі і пашкадавалі: Канстанцін Міхайлавіч спаслаўся на нядужасць і да стала не пайшоў. Тым часам прачыніліся дзверы, увайшла буфетчыца:
— А для вашага дыэтніка я ўсмажыла рыбкі.
Канстанціну Міхайлавічу давялося ўстаць, ён папрасіў сабе адну на ўвесь вечар чарку зуброўкі, трохі пакалупаў прынесеную для яго рыбу. А ў гаворку ўключыўся зараз жа і вельмі актыўна. Гаварылі мы, як усе і ўсюды ў тую пару, пра калгасы, як цяжка яны ўзнікалі і з якой лёгкасцю спынялі існаванне, якія поспехі і няўдачы сустракаліся ў маладых гаспадарках.
Колас расказваў аб калектывізацыі на Полаччыне. Сюды ў свой час, пасля рэформы 1861 года, хлынула, ратуючыся ад яшчэ горшага сціску, хваля перасяленцаў з Латвіі. Адны з іх куплялі зямлю, другія бралі ў арэнду дробныя фальваркі мясцовых землеўласнікаў. Складаліся зямельныя таварыствы. Так Вацлаўскі маёнтак быў куплены 79 латышскімі гаспадарамі, яны падзяліліся потым на буйныя і дробныя хутары...
У такой значнай колькасці заможных хутаранцаў Колас бачыў немалую перашкоду калектывізацыі. 3 другога боку,
яго радавала, што беларусы жылі з латышамі параўнаўча дружна, пераймалі ад іх смак да садоўніцтва і шматполля.
I зноў жа даводзілася слухаць Коласа з цікавасцю і здзіўленнем. Ен ведаў не толькі, што існуе нацыянальны латышскі сельсавет — Вацлаўскі, а расказваў пра лепшы калгас гэтага сельсавета — «Будаўніцтва», дзе на 100 дзесяцін зямлі прыходзілася 28 кароў і 13 коней.
Усе весткі падаваліся з добрым веданнем справы, як быццам гутарыў з намі не паэт, а вучоны-аграном. Але гэта было тое веданне жыцця, што вылучае паэта сапраўды народнага паміж знаўцаў і спачувальнікаў якой-небудзь справы. Ніколі не быўшы на Полаччыне, Колас мог даць жывы малюнак, як жывецца-можацца, што тут было і чаго можна чакаць у бліжэйшыя часы.
— Ці ведаеце вы, хлопцы, на якую меру жывёлу прадаюць? — запытаў, пасміхаючыся, Колас.
Пакуль мы адказвалі, што гэтая аперацыя робіцца на галовы або на пуды, ён, адмаўляючы, пакручваў галавою і расказаў вось які выпадак.
— Нейкі аіпуканец узяў у арэнду маёнтак. Лобава, калі не памыляюся. Тут гэта было ці, здаецца, на Магілёўшчыне. Адным словам, аддалі ў карыстанне будынкі, інвентар і жывёлу. I запісалі: я, такі і такі, перадаю такому і такому 200 аршын кароў, 150 аршын коней, 300 аршын свіней і авечак. Як бачыце, лічылі не па галовах, а мералі па даўжыні спіннога хрыбта. Тое, што прыбудзе за час арэнды, калі з цяляці вырасце карова, дамовіліся дзяліць папалам.
Але той падла-арандатар і не думаў аб прыбаўленні статка. Наадварот, большую частку жывёлы паспродваў. Гаспадар падаў у суд. Пачалася цяганіна. Арандатар падпаіў следчых, тыя перамералі жывёлу і знайшлі, што яе значна прыбавілася. A чаму? Бо, мераючы другі раз, да хрыбта прылічвалі яшчэ і хвост...
Назаўтра ідзём выступаць да студэнтаў. Канстанціна Міхайлавіча сустракаюць горача і сардэчна, ён чытае доўга і многа, на жаль, зноў тыя ўрыўкі з паэмы. Нам, маладым, пасля
Коласа вытыкацца боязна. Мікола Нікановіч штурхае мяне пад бок:
— Ты прачытай з адзін верш, а я з прозаю і вылазіць не буду.
Аднак у афішах пералічаны прозвішчы ўсіх прысутных — адмаўляцца не даводзіцца. I мы чытаем, не паспяваем сесці на месца, як выклікаюць зноў і зноў. Няўмелыя, але маладыя радкі знаходзяць у моладзі водгук, прыпадаюць да сэрца. Міколавы апавяданні пра каханне ў спалучэнні з сімпатычным тварам аўтара і яго сакрушальнай франтаватасцю літаральна заварожваюць дзявочую палавіну аўдыторыі. Пачынаюць прыбываць запіскі: «Пачытайце яшчэ!», «Калі вы нарадзіліся?», «Ці кахалі вы да Кастрычніцкай рэвалюцыі?».
Нарэшце прачытана ўсё, што мы захапілі з сабою. Гадзіннік паказвае на дванаццаць. Заўтра ў нашых слухачоў лекцыі, а мы праз некаторы час выязджаем на Віцебск і Смаленск, дамоў.
Канстанцін Міхайлавіч час ад часу пазірае на ўсіх нас. Яго вусны і вочы добра ўсміхаюцца. Ужо ў вагоне, сеўшы ў зацішным цемнаватым купэ, ён не можа ўтрымацца і жартуе, паглядаючы на Нікановіча:
— Як я заўважаю, тут глядзяць не на твор, а на твар.
I яшчэ раз, ужо на пероне Смаленскага вакзала, дзе мы чакаем цягніка на Мінск, варочаецца да гэтага ж. Цяпер — без жарту, з лёгкай гаркотаю. Ен робіць некалькі крокаў у бок паднятай рукі семафора, дзе памахваюць ліхтарамі стрэлачнікі, бразгаюць буферы і коратка гукаюць фарміровачныя цягнікі. Колас спыняецца пад ліхтаром. Абсыпаны адліжнай крупкаю, ён выглядае быццам незнаёмы.
— Як хутка адно пакаленне саступае месца другому,— ціха кажа ён.— Я ўжо ніколі не знайду такой простай мовы з маладымі, як вы, равеснікі. А і мне ж — усяго нейкіх з чатыры дзясяткі... Здаецца, не быў, не жыў...
Ен зноў, гэтак жа, як і ў Полацку, сумнавата і разумеючы ўсміхаецца. Усміхаемся і мы. He разумеючы. Зразумець яго праўду і стаць перад сваім засмучэннем па адляцеўшай маладосці давялося значна пазней.
«На ростанях»
Як падахвоціць руку да работы'? Методыка пісання. Чалавек і сонца. Умова гаварыць праўду. «Лыка не аддам». Колас правіць трылогію. Канферэнцыя герояў. Прататыпы, іх сапраўдныя прозвішчы. Валаамава асліца і князь Мяшчэрскі.
Здаўна павялося так, што дакладна а дзясятай уранні Канстанцін Міхайлавіч з’яўляўся на работу ў Акадэмію. Працаваў прыкладна да другой гадзіны і пасля ехаў куды-небудзь на зялёную мясціну па Маскоўскай шашы.
Маршруты былі розныя: даўжэйшы — за Уручча, на адзінаццаты кіламетр, а часцей за ўсё — у малады хвойнік насупраць новых гарадскіх могілак або ў болыпы лес каля Сляпянкі.
Пахадзіўшы з паўгадзіны за горадам, вяртаўся дамоў. Абедаў у кабінеце адзін, калі ж адчуваў сябе не вельмі змораным — у агульнай сталовай, разам з сям’ёю.
Часіну адпачынку праводзіў на панадворку, пад хвоямі. Тупаў каля дому, аглядаў сад, пасля садзіўся на лаву каля дашчанага хлеўчука, пад вязам. Яго цешыла, што гэтае дрэва ўвачавідкі разрасталася і давала надзейны цень у спёку і спрат ад дажджу. Тут абдумваліся далейшыя старонкі «На ростанях», прыкідваліся планы на заўтра: выступленні на сходах, артыкулы для газет.