Колас расказвае пра сябе
Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
Паводле падання, месапатамскі прарок Валаам (Білеам у іншым напісанні) быў закліканы Валакам, царом дзяржавы Мааў (Мааб) на параду, як уратавацца ад ізраільскага войска. Па дарозе ў маавіцкую сталіцу Дзібон асліца, на якой прарок тросся верхам, увесь час спынялася. He разумеючы ў чым справа, Валаам наракаў на ўвайшоўшую ў прымаўку ўпартасць свае цягавітай жывёліны і сіліўся перамагчы яе ляноту з дапамогай гарапніка. Тады асліца загаварыла: «Што я зрабіла табе, за што ты б’еш мяне?»
Прарок пачаў церці вочы ад здзіўлення і нібыта ўбачыў анёла, які заступаў яму дарогу. Пасля адпаведнай кансультацыі з даверанай асобай Бога, відавочна зацікаўленага ў перамозе ізраільцян, Валаам рушыў далей, але адхіліўся ад атрыманых інструкцый. Ён параіў Валаку наслаць у варожае войска прыгожых жанчын і спакусіць заваёўнікаў.
Ці трэба казаць, што багі не могуць цярпець, калі іх не слухаюць, страшэнна гневаюцца і насылаюць на неслухаў кары. Так і здарылася: Дзібон быў разбураны ўшчэнт, Валаам загінуў у часе аблогі горада, спакушаных ізраільскіх воінаў вынішчылі разам са спакушальніцамі, a 32 тысячы захопленых маавіцянак разлесавалі паміж пераможцамі на тыдзень, як гаворыцца ў Пісанні, для ачышчэння11.
3 боку ведання старажытнай міфалогіі аўтарства верша не выклікала ніякіх сумняванняў. Але апошнія радкі яго як быццам не пасавалі ні да пераконанняў, ні да кірунку разваг гэтага прапаведніка тэасофіі.
— Відаць, усё не так проста, як здаецца,— заўважыў Канстанцін Міхайлавіч.— Па-мойму, у гэтага пісьменніка былі пэўныя сутыкненні з царскім урадам. I пра герб імперыі ён не зусім лагодна казаў, нешта накшталт «Орел двуглавый сокрушен».
Колас меў на ўвазе выпадак, калі Ул. Салаўёў, як расказваў стары даведнік, «...пасля адной публічнай прамовы быў змушаны назаўсёды адмовіцца ад прафесарскай дзейнасці»12. Аб’ектыўны сэнс прамовы яго 28 сакавіка 1881 года — заклік «дараваць віну» ўдзельнікам забойства Аляксандра II. Вось што пісаў прамоўца да наступніка забітага самаўладцы: «Мнлуя врагов своей властн вопрекн всем естественным чувствам человеческого сердца, всем расчетам н соображенням земной мудростн, Царь станет на высоту сверхчеловеческую н самнм делом покажет божественное значенне Царской властн...»13
Адкуль, калі і як мог трапіць верш з асабістай перапіскі сталічнага сцвярджальніка найвышэйшай сілы да палескага настаўніка? Памяць Горкага (у «Жыцці Кліма Самгіна») і памяць Коласа (у трылогіі) заўсёды прыводзяць нас да канкрэтных крыніц, скажам, у дачыненні да карыкатур на «самадзержца», пра якія згадваецца ў абодвух творах. Значыць, можна меркаваць, што і ў гэтым выпадку такія крыніцы былі.
Самая ранняя з вядомых нам публікацый верша, аб якім ідзе гаворка, адносіцца да 191314, а самая апошняя — да 1923 rofla15. Тым часам Якуб Колас прыводзіць чатыры радкі, зусім
дакладна прымацоўваючы іх да ўрадавых рэпрэсій 1906 rofla. На наступнай старонцы трылогіі даецца зусім выразная характарыстыка Мяшчэрскага, рэакцыйнага журналіста, выдаўца газеты-часопіса «Гражданнн». Яшчэ раней Лабановіч, перад першай сустрэчай з Вольгай Віктараўнай, чытае гэтае выданнейка і шпурляе яго ў куток са смачным слоўцам «паскудства».
Відаць, моцна такі ўелася ў косці герою — а больш ягонаму прататыпу — «казённая трухляціна», якою начыняліся мазгі спярша выхаванцаў настаўніцкай семінарыі, а ў далейшым маладых педагогаў. Крайнім увасабленнем «трухляціны», поруч з творамі Філарэта, для іх з’яўлялася і пісаніна князя Мяшчэрскага.
На жаль, у свой час мне быў невядомы працяг салаўёўскага верша, трэба думаць, пазнейшага паходжання:
Каюсь, древняя ослнца, Я тебя обндел дерзко, Ведь меж нашнмн осламн Говорнт н князь Меіцерскнй.
Звужаючы да пэўнай ступені абагульненне, гэтыя радкі затое даюць адрас і расшыфроўку. Зусім нездарма Колас успамінае аслоў, каму дадзена «вольнае слова», і зараз жа спяшаецца напісаць ненавіснае яму прозвішча рэакцыйнага цемрашала Мяшчэрскага! Гэта дазваляе меркаваць, што пісьменнік ведаў не толькі верш, а і каму ён прысвечаны.
Аб сваім настаўніцтве Канстанцін Міхайлавіч расказаў найменш, справядліва мяркуючы, што падзеі яго тагачаснага жыцця з болыпай ці меншай дакладнасцю адлюстраваліся ў лёсе літаратурнага героя.
Маёй цікавасці давялося здаволіцца некалькімі заўвагамі:
— Адно магу сказаць: узяў радкі не з кнігі. Іначай бы я іх дакладна запомніў. А то ж ёсць разыходжанні. Але няхай застанецца, як у мяне запісана. Нехта паправіў, перадаючы з рук у рукі. I някепска, як мне здаецца. А добра разважыўшы, падчапіць «валаамаву асліцу» я мог у Пецярбургу. Я туды ўжо зволены са школы ездзіў.
Гэта паездка абыдзена маўчаннем і ў аўтабіяграфіі і ў аўтабіяграфічных лістах. Нічога не ўспамянуў пра яе
Канстанцін Міхайлавіч і падчас пасляваеннага гасцявання ў ленінградскіх пісьменнікаў.
Хіба што магла б расказаць аб той вандроўцы А. Г. Рамановіч (Зотава) — спадарожніца Канстанціна Міхайлавіча. Добры знаёмы Якуба Коласа, 83-гадовы пенсіянер I. К. Касяк, які скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю і з 1899 года настаўнічаў у Ландварове, а зараз жыве ў Вільнюсе, успамінае аб многіх цікавых сустрэчах. Гэтыя ўспаміны, патрабуючы, бясспрэчна, дакументальнага пацверджання, заслугоўваюць быць прынятымі пад увагу пры распрацоўцы поўнай біяграфіі Я. Коласа.
I. К. Касяк запэўняе, нібыта Колас пражыў цэлы тыдзень у Вільні ў снежні 1905 года як дэлегат настаўніцкага з’езда, што адбываўся ў памяшканні чыгуначнага гуртка на цяперашняй вуліцы Камунараў. Ад гэтага часу і пачынаецца іх знаёмства. Больш таго, I. Касяк мяркуе, што віленскі з’езд здаволіў не ўсіх прысутных, і частка іх пазней зрабіла спробу ў Мікалаеўшчыне арганізаваць беларускі настаўніцкі саюз. Гэтая акалічнасць, уласна кажучы, і выклікала спачатку павышаную цікавасць улад, а затым і праследаванні Коласа.
Такім чынам, паездка Коласа ў Пецярбург, ды яшчэ разам з А. Г. Зотавай, якая, паводле слоў I. Касяка, была сакратаром віленскага настаўніцкага з’езда, пачынае набываць новае асвятленне. He турысцкае падарожжа, як відаць, вабіла зволенага з пасады настаўніка, не было ў яго для гэтага магчымасцей, ён жыў, туляючыся ад паліцыі.
Колас мог і павінен быў шукаць сувязей і грамадскай падтрымкі свайму пачынанню і, натуральна, шукаў іх сярод перадавога асяроддзя, у горадзе з вялікім пад’ёмам рэвалюцыйнага руху.
Гэта, вядома, яшчэ не знаходка, нават не крок да яе. Але расказанае тут можа стаць пунктам, ад якога пачнуцца пошукі сведак і дакументаў.
Трохі гісторыі
Восень на Случчыне. Бандыты і сахарын. Мар’я Чарот. Героі аповесці «У палескай глушы» ў гасуях у чырвонаслабодскіх вучняў. Колас ратуе на жзамене. Мінскі педагагічны тэхнікум. Настаўнік методыкі мовы. Дзявочы луг. Колас і Надзейка. «Белавежская тыгра». Ці ўсе грахі можна дараваць?
— За маімі «Ростанямі»,— сказаў аднойчы Канстанцін Міхайлавіч,— ты, мусіць, пакідаеш усю сваю работу на ростанях. Можа, я сам дачытаю да канца рукапіс, а ты вазьміся за новую кніжку.
Добрая ўвага чутна ў яго словах, і ўжо толькі праз адно гэта я не мог бы кінуць пачатай справы ў палавіне, хоць ён у нейкай меры і не памыляецца. Але над трылогіяй працавалася з асаблівым замілаваннем яшчэ і таму... I мімаволі давялося расказаць, як ён сваёю першай аповесцю дапамог стаць на дарогу...
...Восень у Чырвонай Слабадзе. Гэта новае імя даўнейшага мястэчка Вызна. Даволі шырокая пясчаная дарога, дзе вазы праязджаюць з рызыкай зачэрпаць у ступіцы пяску, лічыцца галоўнай вуліцай. Пасярэдзіне паселішча яна перакідаецца ў звычайную палескую грэблю: проста ў балота нагачана яловага галля.
Асабліва гразка на ўчастку ад будынка былога валаснога праўлення, цяпер сямігадовай школы, да рыначнага пляца.
Там, на ўзгорку, вакол царквы, раскіданы дамочкі з урэзанымі ў пярэдняй сцяне дзвярыма, узятымі на жалезную завалу. Гэта дробныя крамкі. Яны толькі-толькі пачынаюць аджываць і даволі бойка гандлююць няхітрымі таварамі першай пары нэпа. На адной паліцы суседзяць шэрае, цяжкое, як гліна, мыла, карамель са смакам крухмалу, у якой вязнуць зубы, бляшаначкі ваксы з бліскучым ботам на этыкетцы і наша вучнёўская спакуса — благенькія танныя папяросы.
Пасля Слуцка, дзе я пачынаў вучыцца, сумнавата. Адчуваецца блізкасць мяжы: яна праходзіць недзе кіламетраў за дзесяць, каля вёскі Рожан.
Ходзяць чуткі, што ў глушэйшыя сёлы заскакваюць падхарчаваныя за мяжой бандыты. Іх называюць «балахоўцамі», па прозвішчы Булак-Балаховіча, што не вельмі даўно тужыўся скалаціць нейкае «беларускае войска».
Пацярпеўшыя ад бандаў сяляне, а найболып яўрэі, у адзін голас клічуць «бацьку» і яго чаляднікаў сабакамі. «Бацька» калупаў вершыкі, у якіх не толькі прызнаваўся ў прыналежнасці да названага віду жывёл, а называў гаспадара, каму служыў за костку. Праўда, аб гэтым я дазнаўся ў сярэдзіне 30-х гадоў, калі Балаховіч, апаршывеўшы на скупых харчах польскай разведкі, пацягнуў носам, і, унюхаўшы магчымасць парабаваць, рынуўся ў Іспанію на дапамогу франкістам. Пазней трапілі ў рукі і дзясяткі тры кульгавых, дрэнна зрыфмаваных радкоў бандыцкага пііта пад назвай «Белавежская тыгра».
Гэтыя «паэтычныя» практыкаванні, густа патыхаўшыя здрадніцтвам і крывёй, выклікалі Коласа на даўгую і рэзкую размову. Але аб ёй успамянецца ў свой час...
У тыя далёкія гады, куды мы адышліся ва ўспамінах, пагранічнікі, а іх ці мала стаяла ў самой Чырвонай Слабадзе і поблізу, амаль штодня сутыкаліся з ворагам. Нам, вучням, цяжка было даць веры, што вось гэтыя чырванашчокія юнакі, якія так хвацка танцавалі польку і «падэспань» на местачковых вечарынках, бесклапотна жартавалі і прыўдаралі за старшакласніцамі, цераз гадзіну ішлі на пасты, арганізоўвалі пагоні, лавілі перабежчыкаў, затрымлівалі кантрабандыстаў.
Расказвалі, нібыта адзін з пераносчыкаў замежнай крамніны, прыпёрты ў непрабіўное кола прымежнай вартаю,
заскочыў у вёску і, каб схаваць «рэчавыя доказы», высыпаў у калодзеж фунтаў з дзесяць сахарыны. I нібыта ўсе сяляне цэлы месяц дармова пілі добра засалоджаны чай...
I яшчэ расказвалі, ды ці варта ўспамінаць усё!.. Але гэтыя апавяданні крыху разнастаілі даўгія і цёмныя вечары, што марудна плылі над мястэчкам.
Прагныя да чытання, мы былі змушаны па дзесяць разоў брацца за адно і тое. Кніг не ставала, беларускія трапляліся мала калі, знаёміцца з імі можна было хіба што назіркам. Мой аднакласнік, адзін з першых чырвонаслабодскіх камсамольцаў, старэйшы і больш паважны сярод нас, на просьбы дзяўчат: «Пракоп Раманавіч, дайце што-небудзь пачытаць!» — смехам адказваў: «Добра, я вам Рамана, свайго бацьку прынясу».