Колас расказвае пра сябе
Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
— Абяцанага сем год чакаюць...— ухіляецца ён.
Выцягвае з груды кніжак наўздагад даволі пампезна выдадзены том «Юбнлейные торжества в Внленском учебном округе».
— Цераз сорак год сустрэліся,— кажа ён хутчэй кнізе, чым суразмоўніку.— Яшчэ ў Пінску трапіла на вочы. 3 вялікім грукатам спраўляліся тыя ўрачыстасці. Адзін мой знаёмы быў прыхільнік сімволікі лічбаў. Дык ён казаў тады: «Дынастыя Раманавых праіснавала 3 стагоддзі, у 1613 годзе пачалася, у 1913 адзначае юбілей. Калі гэтак збегліся тры тройкі, значыць, цераз тры гады імперыя лусне». I як у ваду глядзеў, на год усяго памыліўся.
Ен праглядае кнігу далей.
— Я адсюль даведаўся, што Жан Жак Русо збіраўся жыць у нашай Белавежы. Адзіноты шукаў.
Гартаюцца старонкі, адзін за адным адкрываюцца малюнкі. I вось — Гродна. Высокі бераг і пад ім Нёман.
Колас доўга глядзіць, быццам чакае, што па застыўшай хвалі можа падплысці ягоная маладосць...
— От і ў нашай сям’і, як у царскай, бацькаў прастол перадаўся старэйшаму сыну. Бацька памёр, а Уладзя пачаў леснікаваць у Цёмных Лядах. Mae хатнія жылі пры ім гады чатыры. Але пагналі мяне з пасады, не ўтрымаўся і брат. Мусіць, праз маю «ненадзейную» асобу.
Давялося перабірацца зноў у Мікалаўшчыну, адкуль на ўсю сілу стараўся вырабіцца бацька. Добра, што мікалаўскі карчмар надумаўся выязджаць. Нібыта ён падаваўся ў Амерыку. Пры карчме быў надзел зямлі. Вось туды мы і пераехалі ўсёй сям’ёю, заарандаваўшы і хату і ўчастак. Нядоўга пажылі. Бяда хадзіла па пятах: другі раз пацярпелі ад агню. Калі я сядзеў у турме, нахапіўся пажар. Карчма пайшла з ветрам, і мы сталі пагарэльцамі.
Дзядзька Антось пачаў прыслухоўвацца, дзе прадаюцца хаты. Паехаў некуды, старгаваў зруб і прыгнаў яго вадою ў Смольню. Будавацца было цяжка, але Антось быў майстар на ўсе рукі. Дый сваякі памаглі.
Мне расказвалі потым пра пажар і пра будоўлю. Дзядзька ўсё войкаў: «Занялося раптоўна, а гарэла ж ціха, хораша, як свечачка». Здавалася, ён не аб страце гаруе, а той прыгожы малюнак не можа адкінуць ад вачэй. У душы ён паэт быў. Са смольненскай хаты вельмі цешыўся, моцна хваліў яе: «О, маем! Над палацамі палац!»
Будынінка стаяла неважнецкая, але магла-такі здавацца палацам. А як жа: першая ўласная хата на ўласным драбочку зямлі. Дзядзька і лужок прыкупіў непадалёку. Словам, у гэтым месцы як бы ажылі і дзядзькавы і бацькавы мары — асесці на сваёй зямлі.
Антось гаварыў: «Нябожчыку брату спакайней цяпер у жвіры ляжаць. Мы ўжо схапіліся за пэўнае дзела».
— Я бываў у Смольні наездамі. Аднойчы пайшоў у Мікалаўшчыну да некага з хлопцаў «пагуляць». Удалае слова, дарма забываем пра яго. Гэта не ў госці схадзіць, а так зайсціся адпачыць часінку, пасядзець без работы, гуляючы. Мне далі знаць: прыйшоў Купала і чакае ў нас у хаце. Я
вельмі ўзрадаваўся. Вярсту да Смольні бегма бег. Але як ні спяшаўся, захапіў-такі кварту гарэлкі.
Купала ўстаў з лавы, хацеў падысці мне насустрач і ледзь не паваліўся. Мы абодва збянтэжыліся. Неяк павіталіся ўсё ж. Ен, накульгваючы, забіўся зноў на покуць і не падымаўся з месца. Ад пераходкі Янка намуляў ногі, чаравікі былі новыя і малаватыя. Дык ён ціхенька параспускаў шнуркі і сядзеў босы. Зачуўшы, што нехта забразгаў дзвярыма, хацеў абуцца, але спяшаўся і паблытаў свае хадакі, панадзяваў не на тую нагу. А ішоў да мяне пешкі, бо пашкадаваў грошай на фурманку. Чорт яму плаціў, таму балаголу, лепей прыхапіць непустую пасудзіну. Ен здагадваўся, што дастатку ў мяне не густа.
Спярша мы з Купалам страшэнна саромеліся адзін аднаго. Я стыдаўся свайго таннага лапсардачка — Купала ў новым пільчаку выглядаў куды ямчэй. Брыдка было і за пачастунак. Госць з вялікай дарогі, першы раз у хаце, а на стале ў нас як быццам ежы вобмаль.
Саромеўся і Янка. Сядзеў як прыкуты. Еў тое, што стаяла бліжэй, і лішне рукамі не варушыў. Потым ён прызнаўся, што пагнаўся за модным гарнітурам. Купіў і не агледзеўся: рукавы караткаватыя. Я і сам прыкмеціў: пацягнуўся ён дастаць хлеба, а рукаў заехаў на самы локаць.
Праз гэтую сарамяжлівасць мы болып маўчалі і часцей, чым належала, кулялі чаркі. Разгаварыліся, як добра асвойталіся. Радаваліся і бедавалі. Пішам, а для каго? Хто чытаць будзе? На нашай мове школ няма. Што ж ты — адною ці дзвюма беларускімі кніжкамі свет абернеш? Але надзея на перамены была. He павінна ж усё дзевяцьсот пятым годам скончыцца. Мы чулі пра Ленскія падзеі. Янка даволі многа ведаў, ён у шырэйшым свеце нігаў. А лёс у абодвух быў хісткі. Купала пацярпеў ад цэнзуры. Кожнае слова бралі на зуб: ці не насыпана пораху. А пра мяне і гаварыць няма чаго...
Mae хатнія даўно паснулі. Толькі маці не спала, трывожылася, мусіць, каб чаго благога не выйшла з гэтай сустрэчы. He сама дадумалася. Ці не шапянуў ёй дзядзька Антось. Ён быў не ў гуморы, ледзь упрасілі прысесці. Выпіў адну чарку і сышоў на ўсю ноч. Адгаварыўся, што падаецца на рыбу, трэба свежанькаю заўтра госця пачаставаць. А напэўна не
хацеў размове замінаць, Дый на выпадак, калі пачнуць пытацца,— нашто лішні сведка. He быў дома, і ўсё. Хітры народ мікалаўцы! Так некалі і запішуць гістарыёграфы.
Сядзелі мы і жаліліся на сваё няпэўнае жыццё. Многага не стае. Як направіць? I вырашылі, што трэба бліжэй трымацца. Перакінуцца словам, руку падаць. I пакрысе весці сваю баразну. Колькі ўдасца.
— Назаўтра я пайшоў Янку праводзіць. Як толькі пачалася лясная дарога, ён разуўся. Тут і высветлілася гісторыя з чаравікамі. У Свержані мы пабылі ў гасцях, падмацаваліся. Янка ўсё прабаваў заспяваць песню. Я суцішаў яго, а ён слухаць не хацеў. «Я старэйшы, кажа, я ўжо сваёй маці ўсміхаўся, а ты яшчэ і разу ў калысцы не вякнуў». Тады пачалі спяваць разам. Ты чуў такую?
Шавец мяне спадабаў, Цвічча-шылле раскідаў. Я ў шаўчыхі не хачу, Я і ў дзеўках пахаджу.
Кравец .мяне пакахаў, Голкі-ножны паламаў. Я ў краўчыхі не хачу, Лепш у дзеўках паскачу.
А каваль мяне пазваў — Малаток у рукі даў. Ой, хачу ці не хачу, А ўжо бабаю хаджу.
Пасядзелі мы з ім у хмызняку і развіталіся. На ростань пацалаваліся. Праўда, не тройчы,— Канстанцін Міхайлавіч падымае на мяне вочы,— але моцна. Калі так напісаць, будзе папраўдзе.
Мінуў амаль што год. Зноў падыходзяць купалаўскія дні. Канстанцін Міхайлавіч размаўляе з удавою паэта, дырэктарам Купалаўскага музея Уладзіславай Францаўнай. Віцэпрэзідэнцкі кабінет. Колас выйшаў з-за стала, яны сядзяць насупраць у крэслах.
— Нешта абмінаеце мой дом, Купаліха...
— Дый я вас не бачу ў сябе, дзядзька Колас.
Тут няма месца дакору, асабліва з такімі сімпатычнымі, даўно ўсталяванымі зваротамі: «дзядзька» і «Купаліха». Але за словамі чуваць непагасны жаль, што няма таго, хто змацоўваў узаемную дружбу. А каб быў, часцей бы расчыняліся дзверы абодвух дамоў, не паспявалі б астываць сляды на ганку.
Уладзіслава Францаўна нагадвае пра купалаўскі вечар. За некалькі хвілін паспявае расказаць, колькі знойдзена новых рукапісаў, заказана карцін для музея, як думаецца палепшыць экспазіцыю. Аўперамежку з гэтым: выдавецкія справы, успаміны аб першых гадах пасля прыезду ў Мінск, што было на дачы ў Ляўках... Крыху блытана, на першы погляд нават нечакана: «Помніце, вы з Янкам наверсе нешта чыталі, а я збіралася ў Оршу...» I адразу ж: «А я сачу за вашай аповесцю ў «Полымі». Ой, добра!» Але як бы ні гаварылася ўсё гэта, скрозь відзён адзіны непарушны клопат гэтай працавітай, нястомнай жанчыны: каб шанавалася памяць Купалы, каб шырэй разыходзілася па людзях яго слова.
Ей трэба вельмі многа сказаць зараз, не таму, што шукае падтрымкі і дапамогі, проста хоча падзяліцца, паўспамінаць разам. Хто ж не ведае, што Колас заўсёды помніць і дбае аб тым самым, што і яна. I Уладзіславу Францаўну не крыўдзіць яго маўклівасць.
— Трэба бегчы,— яна ўспамінае нейкую неадкладную снраву— Весялей стала. Пагаварылі. Праўда, болып я...
Канстанцін Міхайлавіч праводзіць яе. Прытрымліваючы пад руку, адчыняе дзверы.
— Дык не мінайце ж!
Ён варочаецца і нібы дагаворвае недаказанае сваёй рэдкай госці.
— Трыццаць год мы з Янкам ведалі адзін аднаго. Дружылі. I сварыліся. Але гэта — толькі ў іпахматы гуляючы. Я ведаю пустабайства, з якім пачаў сяды-тады вытыкацца ў кампаніях наш агульны знаёмы. Той-сёй можа падумаць, што паміж мною і Купалам сапраўды ляжала нейкая няпрыязнь. I нібыта вынікала яна праз спаборніцтва за першае месца.
А якой карысці, скажы ты мне, выпінацца са скуры, лезці на покуць, калі цябе туды не просяць? Чым большая здольнасць у чалавека, тым менш ён дбае пра знадворнае. Ідзе аблюбаванай сцежкаю і спявае аб тым, што заманецца. А прыгледзішся — і выходзіць: сцежка тая не сцежка, а дарога, бо торыць і брукуе яе народ. I спявак наш працуе разам, пракладае першы след. A яго, як быццам і незайздросная, песенька якраз тое, чаго чакаюць людзі. Нібыта і не стараўся чалавек, а пацэліў у яблычак. На справе ж ён і не думаў нікуды цаляць, рабіў што душа загадвала.
Калі душа глыбокая, у ёй не адна свая турбота змесціцца. А ў плыткую — колькі ні гаці, усё роўна ні прыску, ні полымя. Выгляд глыбакадумны, а сам чэравам у лужыне скрабецца. Людзі такога парадку і стараюцца падмацаваць сябе знадворна. Быць у начальства на воку, наболей бразготак начапляць. Як у таго Пракоф’ева напісана: «Сем значкоў сістэмы Мопра на грудзях яго вісіць». А галоўнае ў іхніх прагненнях — улада. Хай дробненькая, не ўлада нават, а здань яе. Хочацца быць такому, скажам, не проста членам прафсаюза, а хоць узносы збіраць.
Здаецца, у Чэхава высмеяна жаданне дробнага чалавечка, каб і яго хто-небудзь баяўся, хатні сабачка, да прыкладу. А не дай божа дарвацца гэткай драбноце да якога-небудзь кіраўніцтва. Надзьме волле, як індык, пачне сваёю спінаю іншых засланяць. Усё, што зроблена імі, прыпіша сабе і будзе хапацца за кожную нітачку, каб яшчэ на прыступку падняцца. Лезе, лезе і — бух, грымнецца доле. Застанецца мокры след, і то ненадоўга. А шкоды ад такога... за гады не паправіш. Бо ён жа не пра справу дбаў, а пра ўласную асобу. I не зрабіў сотай долі таго, што падняў бы на ягоным месцы чалавек з варыстаю галавою і поўным сэрцам.
Кар’ерызм у літараіуры — гэта асабліва агідна. Тут цяжэй арудаваць, але ўсё ж можна. Чытаеш часам: такія і такія кніжкі перакладзены ў Маскве, у Варшаве або ў Пекіне. Без памылкі можна сказаць, які твор сам за сябе пастаяў, а які «прапхнуў» аўтар, бо прыстроіўся недзе каля дзяржаўнай лавы. I пачынае расці свяціла: прыступу няма, вочы слепіць. Па прыклады недалёка хадзіць. He хочацца толькі варушыць.