Колас расказвае пра сябе
Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
трацілі здольнасці зірнуць на сябе і на прадмет спрэчкі зверху ўніз, як дарослыя на дзіцячыя гульні.
Гэта былі Колас і Купала. I спрачаліся яны не пра што іншае, як пра нажы — чый лепшы?
Усё, што так настойліва трывожыла цэлую ноч, раптам узнавілася ў памяці.
У канцы Малой Пірагоўскай, дзе я тады жыў, моцна задзімае. Завеяны і акалеўшы, пераступаю з нагі на нагу — пазнюся на работу, а трамвая няма і няма.
Праз снегавую імглу ад Нова-Дзявочага манастыра пасоўваецца постаць, не пазнаць якую нельга, а паверыць, што пазнаў, таксама немагчыма. Бо адкуль жа тут узяцца Коласу, ды яшчэ так рана?
Аднак гэта ён, ідзе насустрач, падае руку, адгукаецца на абвыклае са студэнцкіх год: «Дзень добры, дзядзька Якуб!» — такім жа абвыклым: «Здароў, галубок!»
Пачаў працу VII з’езд Саветаў. Яны прыехалі разам з Купалам і жывуць у новых дамах каля манастыра. Вось Колас і выйшаў па сваім прызвычаенні, патупаць перад працоўным днём. Запрашае заходзіць, тым болып што мой дом поблізу.
Пагаварыць вельмі нецярплівілася. I я, вядома, апараніўся, не даў людзям перадыхнуць пасля дэлегацкіх турбот, атак карэспандэнтаў, выдавецкіх спраў.
Аднак яны і не збіраліся спачываць. Перад Коласам ляжала недапісаная паштоўка, а Купала распытваў дзяжурную, дзе бліжэйшая аптэка,— яму спатрэбілася лякарства.
Яны адразу ж вярнуліся да недакончанай, мусіць, перад маім прыходам размовы. Даклад Сярго Арджанікідзе аб прамысловасці пакінуў незабыўнае ўражанне, паэты прадчувалі новую індустрыяльную будучыню Беларусі. He менш абяцалі і захады, якія збіралася зрабіць краіна ў гадоўлі жывёлы.
Уражанняў не пазычаць — прыгадка змяняе прыгадку, адзін малюнак саступае месца другому.
Я слухаў, рады магчымасці пабыць лішнюю хвіліну з людзьмі, каго тады не так часта шанцавала бачыць. Аднак, асабліва расседжвацца нельга. Гляджу на гадзіннік, каб, зачапіўшыся за позні час, падняцца. Але Канстанцін Міхайлавіч вельмі добразычліва затрымлівае, пытае, як паводзіцца тут,
у Маскве, як заработкі, ці хапае ведання рускай мовы для работы ў выдавецтве. Адказваць даводзілася стрымана, не скардзіцца ж ім на свае нягоды!
Колас, відаць, адчуў гэта і перавёў гаворку на галоўнае.
— Толькі пісання не закідай. Давай хоць заметкі, водгукі на кнігі. Потым і што большае надрукуецца.
Як ні ўцешна было чуць спагадлівае слова, мяне бянтэжыў Купала. Выгляд у яго быў не з лепшых часаў, гартаючы на канапцы «Крокоднл», ён неўзаметку паглядаў на ложак.
Канстанцін Міхайлавіч угадаў мае намеры адвітацца і падсунуў сподак з яблыкамі.
— Укусі на адыход. Нашы антонаўкі. Есць жа ў людзей сакрэты: яблыкі да новых далежваюць. Калі хочаш, абірай,— ён выгарнуў з паперы, відаць нядаўна куплены, складанчык.— Чаго касавурышся? Гэта ўсім нажам нож,— у голасе ў яго пачулася адценне ці то перавагі, ці нават лёгкае пахвалянне.
Нож быў просценькі, у касцяных ці нават драўляных тронках і, праўду кажучы, асаблівага ўражання не рабіў.
Гэта і зазначыў, пасмейваючыся, Купала. Я і не згледзеў, як ён паспеў апынуцца поруч. Колас запярэчыў. Маўляў, не ў выглядзе справа, а ў фірме, і паказаў кляймо славутай у тыя гады арцелі.
— Вось я і кажу — нічога асаблівага,— паўтарыў Купала,— і ў мяне гэтакае дабро ёсць,— Ен паклаў на стол акурат такі ж самы ножык.
На Коласавы словы, што мала купіць, а трэба ўмець выбраць, Іван Дамінікавіч прадэманстраваў цэлы шэраг выпрабаванняў. Дыхаў на лязо і сачыў па гадзінніку, як знікае туманок запацеласці з паверхні: хутка, значыць, сталь добрая. Потым прыціскаў дзюблік пад вялікі палец на рагу стала і лёгка біў па тронках. Нож глуха трымцеў, а калі вібрацыі аціхалі, падспеўваў тонкім голасам. I гэта неблагая адзнака! Затым аднекуль з’явілася тоўстая іголка, з яе дапамогай было вызначана, як паддаецца лязо вастрэнню і ці будзе трымаць вастрыню. Нарэшце глядзелі, на колькі ўбіваецца кончык нажа ў фанерку, падаючы з паўметровай вышыні. Тут прыкідалася на вока разацкая, як сказаў Купала, здольнасць струманта.
Падобныя маніпуляцыі, можа толькі ў іншай паслядоўнасці і з пэўнымі варыянтамі, прарабіў са сваім нажом і Колас. Вось тут і занялася спрэчка: хто ж зрабіў больш удалы выбар? Пайшлі доказы, пярэчанні, падхвальванне свае пакупкі. Пасля агледзеліся, што падчас выпрабаванняў падобныя цюцелька ў цюцельку нажы пераблыталі, і вызначыць, каму які належыць, немагчыма.
— Смех смехам,— сказаў Купала,— а як дзяліць будзем?
Выручыла «камуканне» — Канстанцін Міхайлавіч помніў надзейны спосаб дзяльбы з настаўніцкай семінарыі.
— Стань тварам да дзвярэй,— закамандаваў ён мне і спытаў: — Каму?
He помню, чыё імя я назваў першае, але спрэчка аб прыналежнасці нажоў гэтым не вырашылася. Пазней расказвалі, што, вярнуўшыся ў Мінск, сябры не-не дый падкпівалі адзін з аднаго.
— Дзякуй, Каласок, хвацкі ты мне нож купіў,— гаварыў Іван Дамінікавіч, намякаючы на блытаніну.
— I ў мяне няйначай, як твой,— аджартоўваўся Колас.— He рэжа, а голіць. Адразу відаць — чалавек сабе выбіраў.
3 розных паездак і падарожжаў паэты прывозілі нажы. Верх па якасці браў то адзін, то другі: Купала вярнуўся з Карлавых Вараў, набыўшы нейкі ледзь не адзіны экзэмпляр. Праз некаторы час школьны таварыш падараваў Коласу ўнікальны выраб фабрыкі Заўялава, падкасіўшы замежнага прэтэндэнта на пяршынства. Шансы ўраўнаважваліся, пакуль новы набытак з чыйго-небудзь боку не выклікаў прыкметных хістанняў. Вось як зараз...
Купала і Колас пабралі свае пераблытаныя трафеі і ўзяліся замацоўваць дадзены мне ўрок тонкага майстэрства выбіраць нож. Гэта былі, так сказаць, метадычныя парады:
— Нож павінен быць такі,— казаў Колас,— каб можна было выразаць кій, накрышыць тытуню, накроіць хлеба, ну і часамі корак выцягнуць.
Купала слухаў і ківаў галавою. Пакуль не дайшло да шыла і адвёрткі.
— А нашто яны табе?
— Бывае, у стрэльбе што прыкруціць або вушка ў боце адарвецца,— вочы Коласа ўсміхаліся,— Ды я не пра сябе, людзям патрэбна.
— Хіба што! — хмыкнуў Купала.— Але на розныя налады ёсць майстры, яны чысцей робяць. Ты ж сам першы клічаш ісці ў нагу з прагрэсам. Цяпер скрозь спецыялізацыя, дык нашто ляпіць усе прычындалы ў адзін нож? Выпускай на кожны густ і патрэбу: садоўніцкія, паляўнічыя, дарожныя.
Канстанцін Міхайлавіч не мае нічога супроць.
— Мы ўсе ў дарозе,— гаворыць ён,— Мала якое здарэнне можа натрапіць падарожнага. Яму трэба добрую снасць у рукі.
Купалаў твар на момант перасмыкваецца, няйначай, абзываецца нядужасць. Але ён авалодвае сабой і дадае яшчэ адно пажаданне, напаўжартліва:
— Галоўнае, каб, зірнуўшы на нож, можна было сказаць, што гаспадар яго — прыстойная асоба.
...Ваенныя і вандроўныя гады моцна прыпарушылі тую сустрэчу. Па дарозе з Масквы я адгарнуў апалае лісце дзён і што ўспомніў, што аднавіў па запісах 1935 года.
Выходзіла, Канстанцін Міхайлавіч, выпраўляючы мяне пашукаць добрага нажа, дакладна паўтарыў колішнія Купалавы словы. I нават вымавіў іх асабліва, відаць, думаў, што і я помню ўсю цырымонію выпрабавання. А можа быў не супроць паўтарыць яе і праз гэта прыгарнуцца сэрцам да адышоўшага сябра, да ўсіх людзей, якія ўмелі і любілі рабіць усякую работу.
He дзівацтва, не калекцыянерская прагнасць, нават не жаданне мець лепшую, чым у каго іншага, рэч штурхалі Купалу і Коласа на раздабыткі новых узораў нажовай вытворчасці. Нястомныя ў працы і пошуку іншых скарбаў, яны такім чынам як бы прыядноўваліся да высілкаў многіх і многіх майстроў. Тых, што выраблялі безліч гатункаў гэтага інструменіу, і тых, хто карыстаўся ім. 3 аднаго боку выстрайваліся густыя шэрагі рудазнаўцаў і рудакомаў, сталявараў і прэсавікоў, гартавальнікаў і паліроўшчыкаў, з другога было яшчэ гусцей: землепраходцы, садаводы, марскія вандроўнікі, пасажыры,
паляўнічыя, горныя і селавыя пастухі. Нож быў рэччу выключнай у гэтым сэнсе: патрабуючы немалога ўмельства для свайго вырабу, уладаў і агромністай аддачай.
Для Купалы і Коласа ў старажытнай прыладзе працы, здабывання ежы, абароны і нападу як бы сінтэзаваўся поступ чалавецтва ад дасканаласці і вяршынь культуры. Дарма што прылада гэтая часамі трапляла ў рукі подласці, падступнасці і фанатызму. Дабрадзействы яе — незлічоныя!
Перад вачыма паэтаў гарталася шматвяковая гісторыя, прыгадваліся далёкія і блізкія прыклады, як на ўсіх неаглядных шляхах, аж да каменнага веку, выручаў чалавека і служыў яму на дабро — нож. 3 ім, крамнёвым, бронзавым, стальным, нарэшце, чалавечая мужнасць ратавала жыццё, адстойвала добрае імя людзей, а чалавечае ўмельства вызваляла ад болю, выклікала на свет творы мастацтва, затоеныя ў кавалку дрэва, скручвала дудкі з вярбіны.
Вось, бадай, і ўся навука, якую перадаў Колас разам са сваім падарункам. Я даўно ўжо не нашу таго чорнага ножыка ў кішэні, не бяру ў лес, нават не вастру ім алоўкаў. I трымаю не на стале, а ў шуфлядзе — каб не выраслі часам ногі. Праўда, не пахваліў бы за гэта дзядзька Якуб: нашто тая рэч, калі на яе можна толькі глядзець! А я толькі гляджу... Але чую яго мудрыя парады, аднаўляю галасы мінулага, стараючыся ўслухацца ў тое, што будзе.
I сам гавару з людзьмі, жыву з імі...
He сатвары сабе куміра
Подых часу Вінакуравы вусы. Перачытванне Караленкі. Час патрабуе праўды. Крытыка і самакрытыка. Недатыкальнасць.
Лета 1953 года.
Масква.
Ідзе сесія Вярхоўнага Савета СССР. Канстанцін Міхайлавіч вярнуўся з пасяджэння. Змораны, але ўсмешлівы.
— Як быццам нічога не змянілася. I людзі ўсе тыя самыя, і зала тая, і распарадак работы знаёмы... А паветра стала больш. I вачам нібыта святлей.
Сядлае нос акулярамі і бярэцца за кнігу. Чытае дзённікі Караленкі вось ужо некалькі дзён.
3 паўгадзіны моўчкі гартаюцца старонкі. Потым кніга адкладаецца ўбок.
— Тут многа цікавага. Чытаў? Добра сказана, якім павінен быць пісьменнік. Але складана крыху. А як сказаць прасцей? Пісьменнік — той, хто можа прымусіць чалавека заплакаць, a праз хвіліну выкліча на яго вусны ўсмешку. Былі пісьменнікі, катавалі чалавечую душу ў сваіх творах. Відаць, думалі такім чынам прывабіць да светлага, лёгкага. Але найбольш выразна крайнія душэўныя рухі чалавека спалучаюцца ў Гогаля. Я схіляюся перад ім.
Гогаль — адзіны ўплыў, які ён прызнае, нават крыху ганарыцца ім. Заканчваючы трылогію «На ростанях», камусьці з