Колас расказвае пра сябе
Максім Лужанін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 429с.
Мінск 2019
Усю дарогу дамоў ён чытаў той зборнік народных прыкмет і цешыўся, тлумачачы нам, якія з іх супадаюць з ягонымі ці наогул з беларускімі.
— Прыкметы на пагоду па ўсім свеце аднолькавыя,— казаў Канстанцін Міхайлавіч,— толькі мы не ведаем іх. Неяк у Ташкенце мы з Марыяй Дзмітраўнай пабіліся аб заклад. Уставалі клубястыя хмары, і я казаў, што сонца абавязкова сядзе ў
хмару. Але я не ведаў яшчэ, хоць у нас гэта прыкмета верная, ці паказвае яна тут на дождж. I ўпэўніўся: назаўтра сабралася вялікая навальніца.
Ты не бачыў Чымгана? Ен некалькі разоў на дзень змяняе ўбранне, як франт-рызыкант. Усё ў новых фарбах паказваецца. А выходзіць, што ў гэтых зменах ёсць прароцтва, якога надвор’я можна чакаць.
Я любіў глядзець на Чымган вечарамі. Хмары пазвісаюць над ім і, здаецца, вышыню гары павялічваюць. Там і ўзнік верш пра Чымган. Я сядзеў пад арэхавым дрэвам і назіраў за хмарамі. Напісаў нешта за два дні.
У Ташкенце я добра-такі напакаваўся ўзбекскімі прыкметамі. Кожную вольную хвіліну аддаваў назіранню.
Сяджу, бывала, каля акна, пакуль не закалышу Сірыус. Гэта значыць, пакуль вочы не пачнуць зліпацца і зорка заскача на даляглядзе...
Жывучы ў Каралішчавічах, дзе дом з усіх бакоў наглуха закрыты хвоямі, Канстанцін Міхайлавіч штодня, як ні цяжка яму было хадзіць далёка, рабіў вялікі круг па дарозе, каб выйсці на чыстае месца і разгледзецца, ці не збіраецца дождж.
У засушлівае лета 1951 года трэба было бачыць, як кожны дымок з балота, дзе ўзгараліся тарфы, часцей за ўсё праз нядбальства і неасцярожнасць, выклікаў у яго душзўны і фізічны — літаральна фізічны! — боль.
— Найдарожшае наша багацце ідзе на вецер,— казаў ён глуха, нервуючыся і злуючы,— I ніякай рады не знаходзіцца.
Тады ж рана і ўвечары званіў у бюро прагнозаў, пытаўся, ці не чуваць дажджу.
Адтуль ветліва адказвалі, што як толькі з’явіцца надзея, паведамяць самі, прасілі не турбавацца.
Канстанцін Міхайлавіч уздыхаў, вешаў трубку, кіраваўся да барометра, трос яго, даваў пстрычкі і зноў варочаўся да тэлефона. Званіць паўторна сэнсу не мела, але перад вечарам, зрабіўшы не менш за дзесяць падыходаў і адыходаў ад апарата, ён набіраў завучаны на памяць нумар і зноў пачынаў допыт дзяжурнага па бюро прагнозаў:
— Дык што чуваць з дажджом?
Пачуўшы адказ кшталтам «не ведаю», рабіўся стражэйшы:
— А што ж вы, дазвольце спытаць, ведаеце? Ну, хоць скажыце адчэпнага, што збіраецца і будзе хутка. Можаце вы так супакоіць чалавека?
Нарэшце доўгачаканая вестка была паведамлена. Дождж сабраўся надвечар і ішоў праз усю ноч.
Канстанцін Міхайлавіч, чакаючы першых кропель, сядзеў у садзе, стаяў, пакуль не змок, на ганку і каля расчыненых балконных дзвярэй.
— Ідзі, братка, ідзі! — угаворваў ён дождж, як нейкае слухмянае, але пужлівае стварэнне.— Пабудзь з намі хоць бы з тыдзень...
А назаўтра накупляў поўныя рукі пудэлкаў з цукеркамі і паехаў надзяляць «прарочыц» — дзяўчат са службы надвор’я.
Словамі пра сваю творчасць як малітву аб дажджы сустрэў мяне надвечар з вясёлым і хітраватым агеньчыкам у вачах. Што гэта абяцае нейкую нечаканку, я ўжо ведаў.
Канстанцін Міхайлавіч павёў па сходах у сваю палавіну, пасадзіў пры стале і падаў свежы нумар «Полымя».
— Вось калі мы сквітаемся,— сказаў, разгортваючы часопіс на маёй рэчы «На новых прасторах», дзе асобныя словы і выразы былі тлуста падкрэслены чырвоным алоўкам.— Бо ты ўвесь час пляжыш маю пісаніну, а я ніяк адыграцца не магу.
I ўзяўся раіць!
— Першы раздзел не мае формы. Зрабі два. Асобна апісанне горада і асобна — рынку. А што ж за рынак без людзей? Хай там будзе чалавек: паляшук і ўжо не паляшук, а новы гаспадар Палесся. Разві страфу «А той, хто мурагу прывёз». 3 яе відаць паляшук. Дапішы непалешука.
Канстанцін Міхайлавіч паказвае недакладныя выразы, нягучныя радкі.
— Чаму палескія балоты ўсю вільгаць перальюць Дняпру? А што потым? Высахнуць? А як гэта разумець?
3 галіны, як з гнязда, на маці Раскрыты пупішак глядзеў...
Ён адгортвае старонку, дзе над маімі радкамі яго рукою напісаны варыянт:
3 Расіяй вернаю сястрой,
3 сяброўкай мілай Украінай...
— Бяры, калі падабаецца. Ганарару сыскваць не буду.
I працягвае тлумачыць: гэта не ўдалося, гэтага яшчэ бракуе ў радку. Аднак было відаць, што паэмка з неадольнай мараю дзіцячых год пра вялікую ваду імпанавала ягонаму настрою.
— Адным словам, з цябе чарка. He толькі за тое, што палаяў цябе, а і за тое, што дагадзіў ты маім нутрам. Ты можаш сабе і не правіць нічога, а нумар гэты вазьмі. Сказаць праўду, ты напісаў аправу, рамку. Яна добрая, сюды можна ўмясціць безліч людзей і здарэнняў. Дзядзька на пінскім рынку, гідролаг у стэпе — чутны ў руху. Лаві гэта ўмельства пісаць людзей, памнажай яго. А вось хлопец на земснарадзе — слабейшы. He бачыў ты яго... Ці можа не здолеў убачыць.
Падзякаваўшы за часопіс і заўвагі, я пачаў праглядаць іх.
— Ведаеш, Максіме, давай параўняем шансы,— зрабіў прапанову Канстанцін Міхайлавіч,— Адзін дзень ты мне будзеш чытаць новае, а другі — я табе. Гэтак мы ў крытыцы будзем злейшыя.
Адхіляць прапанову не даводзілася, можна было толькі калі-небудзь ухіліцца ад яе, каб не адбіраць у Канстанціна Міхайлавіча часу. Але ён нічога не забываў і дамагаўся выканання ўмовы — таму даводзілася чытаць.
Аднойчы, аддаўшы яму на суд свежы, толькі зняты, як кажуць, з варштата, верш, я ніяк не мог зразумець, чаму Колас не прымае яго. Ён хадзіў па пакоі, гарачыўся, кідаў гаворку, браўся за газету. Нарэшце, відавочна, пакрыўдзіўшыся на някемлівага суразмоўніка, прылёг.
Выкарыстаўшы зручны момант, я паспрабаваў бараніць свае пазіцыі. Канстанцін Міхайлавіч не вытрымаў, падхапіўся, хвіліну падумаў і прачытаў асенні малюнак з «Сымона-музыкі», які пачынаўся страфою:
Нікла жыцце ў лесе шумным, Агаляўся твар зямлі, I ляцелі з крыкам сумным Над балотам жураўлі.
Уважліва паглядзеў на мяне:
— Цяпер ясна?
Тут надышла мая чарга крыўдзіцца:
— Я ніколі не думаў раўняць вашу работу са сваёю. Іх нельга мераць адною меркай. Тут кожны, каго ні вазьмі з майго літаратурнага пакалення, апынецца ў невыгодным, калі казаць мякка, становішчы.
— Во, дзівак! Ды я не пра гэта зусім. Разумееш: сэнс, гук, вобраз. Яны складаюць паэтычны твор. Калі чаго-небудзь з іх нестае, цэльнай карціны не будзе...
Я хутка прадумаў не ўспрынятыя ім строфы. Дык вось што ён мае на ўвазе! Гарманічнае спалучэнне думкі, малюнка і гучання. Іначай кажучы — дасканаласць. А ён з няўмольнай прастатою гаварыў далей:
— А ў цябе што? Адзін радок лёгкі, поўны, адразу ж запамінаецца, а другі — кульгавы, ледзь ногі валачэ. А каб сэнсу дабраць, трэба добра мазгі натрўдзіць. Удала задумаў, a да сэрца не даходзіць.
I пайшоў гуляць чырвоным алоўкам па рукапісе.
Калі поўнае ўзаемаразуменне было дасягнута, я запытаўся:
-Дзядзька Якуб! А чаму вы адмовіліся ад гэтага варыянта, што зараз чыталі?
— Як адмовіўся?
— У апошніх выданнях так:
Нікла жыцце ў шумным лесе, Агаляўся твар зямлі, I ляцелі ў паднябессі 3 звонкім крыкам жураўлі.
Канстанцін Міхайлавіч задумаўся:
— Гэта я, мусіць, з жоўценькай кніжачкі ўспомніў, з першага выдання. А можа і трэба было змяніць. Нядобра, калі эпітэт ідзе за словам: «у лесе шумным», «з крыкам сумным». Расказ робіцца вялы. Дый «над балотам» няўдала. А «падня-
бессе» дае ўражанне прасторы, праўдзівей, журавы ў вырай нізка не лятаюць.
Я быў іншае думкі пра першы варыянт. Закрытыя рыфмы ў ім чаргаваліся з адкрытымі, а гэта надавала болып энергічнае гучанне ўсёй страфе. Лягчэй чыталіся два апошнія радкі, асабліва чацвёрты, абцяжаны злучэннем «зз» — «з звонкім крыкам».
— А наконт «балота», не ведаю, Канстанцін Міхайлавіч. Відаць, усё ж гэта слова не выклікае думкі пра нізкі палёт.
— He выклікае і пра высокі,— адразу падхапіў ён,— А я хачу, каб было ўражанне высокага.
На дварэ каля брамкі затрымаў маю руку.
— Выбачай, што я сваё прачытаў. Гэта пад гарачую руку. Першае, што ўспомнілася. Трэба было вось што табе нагадаць:
Кто прн звездах н прн луне
Так поздно едет на конё?
Чей это конь неутомпмый
Бежнт в степн необозрнмой?
Прачытаў яшчэ дзясятак радкоў і засмяяўся.
— Пэўна, і добра, што не ўспомніў гэтага. Бо ты яшчэ горш бы пакрыўдзіўся, нашто адной меркай з Пушкіным мераю. А ў паэзіі розных мерак няма. Пачытаеш вось такога асілка і бачыш — пераводзім мы ўсе паперу надарма.
— Канстанцін Міхайлавіч! Глядзіце, а Пушкін жа ставіў эпітэт у канец сказа: «конь неутомнмый», «в степн необозрнмой».
— Яму, брат, як богу, усё дазволена,— задуменна прамовіў Колас,— А калі хочаш ведаць, трэба будзе ў новым выданні адправіць страфу па-ранейшаму. Толькі замест «балота» паставіць «над палямі». Давай не забудземся пра гэта.
Пэўна, з тыдзень пасля гэтай размовы я не чытаў яму нічога, хоць суд ягоны быў і павучальны і някрыўдны, не зважаючы на тое, што Канстанцін Міхайлавіч гаварыў не падшукваючы выразаў. He хацелася зморваць занятага тысячай неадкладных спраў чалавека.
Канстанцін Міхайлавіч прыкмеціў гэта і выкпіў самым нечаканым чынам.
— Мала пішаш зусім,— як быццам мімаходзь заўважыў ён пры сустрэчы.
Я пачаў пералічваць зробленае за апошнія тыдні, не чакаючы ніякага падвоху, але раптам пабачыў, што вочы яго смяюцца.
— Нішто, нішто,— пахваліў ён мяне, пасміхаючыся адкрыта,— Я меркаваў, нічога не робіш. А ты, выходзіць, ад мяне тоішся. Або думаеш: на чорта гэтаму старому карчу паказваць, што ён разумее. Прынось заўтра ўсё, я табе залію сала за скуру.
Гэта была добрая і патрэбная турбота. Папярэднім чытаннем ён хацеў лішні раз асцерагчы мяне, прымусіць падумаць яшчэ раз перад здачай твора ў друк. Ен лепш за іншых ведаў, што ў той час крытыка ставілася да мае працы занадта ўважліва, і Канстанцін Міхайлавіч быў рад кожнаму добразычліваму слову ў мой адрас. Ен першы вычытаў у «Лнтературной газете» рэцэнзію У. Лугаўскога на маю кнігу.
— Гэта добры паэт, яго слову і густу можна верыць.
Сказаў і не ўтрымаўся ад жарту:
— Асабліва таму, што нашыя густы супадаюць.
Неяк перад першамайскім святам вяртаўся я з Масквы і купіў у Оршы нумар «Звязды». Там быў прыемны падарунак: артыкул Коласа пра маю паэму. Япічэ болыпы падарунак чакаў мяне дома: сустрэўшыся, Канстанцін Міхайлавіч аддаў мне рукапіс свайго артыкула.