Крыж памяці, меч лёсу
кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Лекцыя
Памер: 119с.
Мінск 2001
Аўтар выказвае шчырую ўдзячнасць шаноўным асобам і суполкам. якія ўмагчымілі гэтае выданне: ксяндзу-магістру Мінскага касцёла святых Сымона і Алены айцу У ладзіславу Завальнюку, спадарыні N, сп. Алегу Трусаву, сп. Павалу Казанецкаму, сп. Алесю Гуркову, сн. Яўгену Будзінасу, сп. Алесю Дудару.
Радыё «Рацыя», Праваабарончаму цэнтру «Вясна», Беларускаіі Асацыяцыі журналістаў, рэдакцыі газеты «Рабочы», рэдакцыі газеты «Наша Свабода», Аб 'яднанай грамадзянскай партыі, Федзрацыі свабодных прафсаюзаў АПК, Таварыству беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Фонду Сораса, Фонду Генадзя Грушавога
Магіла Невядомага беларускага салдата ў Мінску
Кастусь Тарасаў
Крыж памяці, меч лёсу
кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь затысячагоддзе
Мінск Лекцыя 2001
ББК 63 3 (2Бсі!)
УДК 947.6
Т 19
Мастакі
Вераніка Фёдарава, Волыа Бугаенка
ISBN 985-63O5-27-6
© К Tapacaf 2001
Прадмова
Прырода скупа адмерыла чалавеку сумлення, і супольствы людзей адвеку па-драпежніцку забіваюць і душаць адно аднае, каб падмацавацца чужымі здабыткамі і выгадаваным чалавечым рэсурсам. Нікому дасюль не ўдалося стаць выключэннем, і Беларусі з прычыны геаграфічнага становішча тым болей. Хроніка падзеяў нашай гісторыі сведчыць, што змест жыцця народа праз стагоддзі складала найперш фундаментальная патрэба застацца ў жывых. Часцяком проста на біялагічным узроўні, апошнія гадоў з двесці ў дадатак і як самастойны этнас. А ўсё астатняе адсюль вынікала.
Вядомае тысячагоддзе беларускай гісторыі адкрываецца гэтакай трагічнай падзеяй зруйнаваннем Полацка ў 980 годзе. 3 таго дня безупынныя намаганні суседзяў падпарадкаваць нашыя землі праходзяць празусе стагоддзі беларускага жыцця крывавым следам. Мяняючы формы агрэсіі, гэты націск не спыняецца і на мяжы 3-га тысячагоддзя. Апроч знешняга меў месца, як было і ёсць паўсюдна, ціск вышэйшых станаў на тых, з чыёй працы яны жывуць. 3 гэтага вынікалі паўстанні і хатнія войпы, калі вырэзвалі самі сябе. Таксама і рэпрэсіі як мера вынішчэння актыўнага нласту народа і запалохвання рахманых былі добра зведаныя Беларуссю пад царскай уладай, нямецкай акупацыяй, сталінскім рэжымам.
He мепш за гепацыд адбіліся на пашай гісторыі дзяржаўныя здрады, якія ўсталяваліся ў жывую традыцыю і генетычна пазбавілі вышэйшыя станы, потым так званую палітычную эліту інстынктыўнай прагі дзяржаўнай самастойнасці. Улада з гэтакай заганай мыслення непазбежна задавольвалася ганебнай роляй паслужлівага калабаранта.
3 гэтых прычынаў наша гісторыя ўяўляе адладжанае падарожжа пакаленняў па замкнутым коле унук наступае дзеда і цягнецца той самай пратаптанай нявольніцкай сцяжынай.
’Шмат войнаў, паўстанняў, рэпрэсіяў пазначаны ў «Спісе...» радком, хоць змяшчаюць безліч трагічных падзеяў. Дзеля пералічэння ўсіх патрэбная шматтомная Энцыклапедыя Смутку, якая ніколі не будзе поўнай, бо пра мноства даўніх і нядаўніх чалавечых трагедый ведае толькі Бог. За кожным радком «Спіса...» ахвяраваныя радзіме жыцці repoay, загубленыя бязвінныя жыцці, плач удоваў і сіротаў, спаленыя хаты, неспраўджаныя задумы. Усё гэта чыннікі, якія важка ўплывалі на наш светапогляд. Колькі часу мы яшчэ праіснуем як самастойны беларускі народ, а не пад гэтай назвай ужо ў якасці асіміляванай біямасы дзеля павялічэння рэсурсаў чарговага саюзнага захопніка залежыць ад нашага розуму, самапавагі і гонару. A гэта такія якасці, якіх заўжды меней, чым глупства, недасведчанасці і пакоры
Усе ілюстрацыі выконваюць сціплую ролю ўказальнікаў на тыя мемарыяльныя лакуны , якія варта запоўніць, каб не чуцца калекамі па памяць.
Кастусь Тарасаў
Легендарныя часы
V VIII стагоддзі
На землі, якія займае цяпе-
рашняя Беларусь, мігруюць з захаду і поўдня славянскія плямёны крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў, валынянаў. Чаму вырушылі яны не да цяпла і мора, а сюды у пушчы і балоты неразгаданая таямніца нашых прашчураў. На берагах Нёмана, Дзвіны, Сожа распачаліся этнічныя кантакты з балтамоўнымі плямёнамі, паступова прышэльцы асімілявалі частку спрадвечных насельнікаў гэтых зямель (голядзі, лотвы, латыголы, літвы, яцьвягаў). Менавіта на падста-
ве шчыльных этнакантактаў, узаемнага культурнага ўплыву, неабходнасці агульнага суіснавання пачалося станаўленне беларусаў як этнічнай асабовасці
са сваім самастойным гістарычным лёсам і шляхам.
IX стагоддзе
859 першыя напады варажскіх дружынаў (паморскіх славянаў рарэгаў) на паселішчы палачанаў па Заходняй Дзвіне і на літву па Нёману (па гэтак званых «шляхах з варагаў у грэкі»).
8б2 першае гістарычнае сведчанне пра існаванне сталіцы крывічоў-палачанаў Полацак.
865 рабаўнічы паход дружыны варажскіх князёў Аскольда і Дзіра на палачанаў.
866 удзел полацкіх і дрыгавіцкіх дружынаў у няўдалым рабаўнічым паходзе кіеўскіх князёў на Візантыю.
885 рабаўнічы паход кіеўлянаў на чале з князем Алегам на землі радзімічаў для абкладання іх данінай.
X стагоддзе
907 удзел палачанаў і радзімічаў у рабаўнічым паходзе на Царград (Канстанцінопаль) войска кіеўскага князя Алега.
944 удзел палачанау у рабаўнічым паходзе на Канстанцінопаль разам з войскам кіеўскага князя Ігара
960 прыход у Полацк варажскага (з паморскіх славянаў) князя Рагвалода, заснавальніка гістарычна вядомай полацкай дынастыі князёў, першага вядомага па імені князя беларускай старажытнасці.
Часы Полацкага княства
980 чэрвень, напад наўгародскага войска на чале з князям Уладзімірам Святаславічам сумесна з нанятымі посілкамі з варагаў, чудзі і меры на Полацк. Забойства полацкага князя Рагвалода і ягоных сыноў. Гвалт Уладзіміра над князёўнай Рагнедай. Разбурэнне заваёўнікамі першага Полацкага дзядзінца. Гэтая крывавая падзея адкрывае засведчаную летапісамі беларускую гісторыю.
983 ■ заваёўчы паход кіеўскага войска князя Уладзіміра на землі яцвягаў (займалі поўдзень-захад Берасцейскай і Гарадзенскай зямель) дзеля Lx падпарадкавання кіеўскай уладзе.
984 заваёўчы паход кіеўскага войска на радзімічаў дзеля падпарадкавання Кіеву зямель, багатых на балотную жалезную руду. Няўдалая для радзімічаў бітва з кіеўлянамі на рацэ Пяшчане.
987 няўдалы замах Рагнеды на жыццё мужа, князя Уладзіміра. Высылка Рагнеды са старэйшым сынам Ізяславам у горад на памежжы дрыгавіцкіх і крывіцкіх зямель (сённяшняе Заслаўе).
989 захоп кіеўскім князем Уладзімірам горада Турава пасля аблогі. Жорсткая бітва з кіеўлянамі пакінула след ў мясцовай легендзе пра крывавыя камяні, што прынесла ў Тураў рака. Прымусовае хрышчэнне жыхароў Турава.
989 прымусовае хрышчэнне насельніцтва Заслаўя. Змушэнне з волі
князя Уладзіміра да манаскага пастрыгу княгіні Рагнеды, якая пад нмем Анастассі стала першай беларускай манашкай.
XI стагоддзе
1013 спроба князя Святаполка Тураўскага вывесці Тураў зпад улады Кіева, за што кіеўскі князь Уладзімір пасадзіў Святаполка разам з жонкай, дачкой польскага караля Баляслава, і яе духоўнікам біскупам Рэйнбергам, у цямніцу. Былі вызваленыя пад пагрозай вайны Кіеву з боку караля Баляслава, цесця Святаполка.
1015 пачатак міжусобнай вайны тураўскага князя Святаполка са зводным братам, наўгародскім князем Яраславам Мудрым (вайна цягнулася па 1018 год).
1016 Любецкая бітва паміж пал-
камі Святаполка Тураўскага і Яраслава Наўгародскага.
1018 бітва палка Святаслава Тураўскага сумесна з посілкамі цесця, польскага караля Баляслава Храбрага, супраць войска наўгародцаў князя Яраслава Мудрага. Параза Святаполка.
1020 захоп Берасця войскам польскага караля Баляслава.
1021 паход полацкага князя Брачыслава Ізяславіча на Ноўгарад. Бітва са сваім родным дзядзькам, кіеўскім князем Яраславам, на рацэ Судаміры.
1022 паход войска князя Яраслава Мудрага на Берасце для адбіцця горада ў палякаў.
1038 рабаўнічы паход кіеўскага палка князя Яраслава на поўдзень Берасцейшчыны на яцвяжскія паселішчы.
1040 рабаўнічы паход кіеўскага палка князя Яраслава Мудрага на паселішчы панёманскай літвы (Гарадзеншчына).
1044 паўторны рабаўнічы паход кіеўскага князя Яраслава на панёманскую літву (гістарычная літва займала ўсходнюю частку сённяшняй Гродзенскай вобласці). Заснаванне Наваградка на месцы спаленага заваёўнікамі паселішча Жоўны.
1055 удзел полацкага палка ў рабаўнічым паходзе кіеўскага і чарнігаўскага князёў на сцепавыя паселішчы торкаў.
1065 заваёўны паход полацкага князя Усяслава Чарадзея на Пскоў. Бітва з наўгародцамі на рацэ Чарэсе.
1066 заваёўны паход полацкага князя Усяслава Чарадзея на Вялікі Ноўгарад. Захоп і разбурэнне горада, легендарны вываз званоў з ноўгародскай Сафійскай царквы ў Полацк.
1067 люты, напад братоў Яраславічаў (кіеўскі князь Ізяслаў, пераяслаўскі князь Святаслаў і чарнігаўскі князь Усевалад) на Менск. Захоп і спусташэнне Менска і менскага замка, вынішчэнне мужчын, вывад у палон жанчын і дзяцей.
1067 3 сакавіка, знакамітая, апаэтызаваная ў «Слове пра паход Ігаравы», крывавая сеча паміж полацкім войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі войскамі братоў Яраславічаў на рацэ Нямізе (цэнтр цяперашняга Менска).
1067 10 ліпеня, здрадніцкі захоп братамн Яраславічамі князя Усяслава Чарадзея каля Воршы пад час перамоваў. Браты парушылі сваю крыжацалавальную клятву пра бяспеку для Усяслава пры сустрэчы. Полацкі князь і два яго старэйшыя сыны апынуліся ў земляной турме кіеўскага замка. Прабылі ў зняволенні 10 месяцаў.
1068 15 жніўня, паўстанне кіеўлянаў супраць князя Ізяслава прынесла Усяславу і яго сынам волю. Усяслаў Чарадзей быў абраны на кіеўскага князя. Прабыў на кіеўскім стальцы 7 месяцаў і вярнуўся на Полаччыну адваёўваць сваю сталіцу ад кіеўскага стаўленніка, на што спатрэбілася тры гады.
1069 бітва полацкага войска Усяслава Чарадзея з наўгародскім войскам на рацэ Бені.
1076 рабаўнічы паход на землі Полацкага княства войска Уладзіміра Манамаха
1077 паход на Полацк чарнігаўскага і смаленскага палкоў на чале з князем Уладзімірам Манамахам.
1078 бітва палачанаў з аб’яднанымі кіеўскім і наўгародскім войскамі Уладзіміра Манамаха і яго палавецкімі хаўруснікамі.
1085 паноўны заваёўны паход Уладзіміра Манамаха на Полацкае княства. Бітва палачанаў на чале з Усяславам Чарадзеям з войскамі Манамаха. Бязлітаснае разбурэнне («не пакінуў ні чэлядзіны, ні скаціны») Манамахам гістарычнага Менска на рацэ Менцы, які знаходзіўся ў 20 вярстах ад сучаснага Менска.