Крыж памяці, меч лёсу кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе Кастусь Тарасаў

Крыж памяці, меч лёсу

кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Лекцыя
Памер: 119с.
Мінск 2001
20.47 МБ
-	май, пачатак захопніцкай вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай за беларускія землі.
-	захоп рускімі войскамі Воршы, Магілёва, Шклова, Полац-
ка, Віцебска. Упартая абарона ад рускіх Мсціслаўя (загінула больш за 9 тысяч абаронцаў).
-	ліпень, стварэнне ў Чавусах на дазвол рускага цара шляхціцам Канстанцінам Паклонскім Беларускага казацкага палка. Полк меў у складзе 6.000 чалавек шляхты і сялянаў з Магілёўскага, Чавускага, Мсціслаўскага паветаў. Удзельнічаў разам з рускімі ва ўзяцці Магілёва. Праз год Беларускі полк пакінуў рускіх і перайшоў на бок Януша Радзівіла.
-	24 ліпеня, захоп рускай арміяй Шарамецева Дзісны і Друі.
-	3 жніўня, бітва аддзелаў палявога гетмана Гасеўскага з маскоўскім войскам пад Воршай.
-	12 жніўня, бітва корпуса Януша Радзівіла пад Шкловам з
маскоўскім войскам князя Чаркаскага.
-	13 жніўня, захоп Гомеля пасля працяглай аблогі ўкраінскімі
казакамі наказнога гетмана Івана Залатарэнкі, саюзнікам маскоўскага цара. Залатарэнка прывёў на Беларусь 20 тысяч войска (Нежынскі, Старадубскі, Чарнігаўскі палкі).
1654 24 жніўня, прайграны бой Радзівіла войску князя Трубяцкога пад мястэчкам Шапялевічы.
1654 24 жніўня, здача Магілёва насельніцтвам горада палку шляхціча Канстанціна Паклонскага, які прысягнуў на вернасць рускаму цару. Пагалоўнае вынішчэнне яго казакамі габрэяў.
1654 29 жніўня, захоп казакамі Залатарэнкі горада Чачэрска.
1654 23 верасня, здача Смаленска рускаму войску пасля дзвюхмесячнай аблогі.
1654 12 кастрычніка, здача маскоўцам пасля ўпартай абароны горада Дуброўны, цалкам пасля спутошанага.
1654 17 лістапада, пасля 14 тыдняў аблогі войска маскоўскага ваяводы Шарамецява і казакі Васіля Залатарэнкі захапілі Віцебск і яго замкі. Усяго да канца года рускія захапілі 33 гарады на Беларусі.
1654 безвыніковая аблога Старога Быхава казакамі І.Залатарэнкі. Гарнізон вытрымаў 10 тыдняў аблогі са жніўня па лістапад.
1654 за паўгады вайны на загад цара Аляксея на Віцебшчыне былі зруйнаваныя 11 каталіцкіх касцёлаў і кляштораў, на Магілёўшчыне 25 касцёлаў.
1655 сакавік, захоп і спаленне Бабруйскага замка казака.мі І.Залатарэнкі. Захоп ягоным загонам Наваградскага замка.
1655 захоп маскоўскімі войскамі Барысава, Менска, Коўна, Гродна, Слоніма, Клецка, Турава.
1655 30 чэрвеня, захоп маскоўскім войскам Менска.
1655 гвалтоўны вываз маскоўцамі ўсяго абсталявання, заснаванай Спірыдонам Собалем, вядомай друкарні Куцеінскага манастыра (Ворша) на загад патрыярха рускай царквы Нікана ў Іверскі манастыр, потым у Нова-Іерусалімскі манастыр пад Масквой. Пазней на аснове гэтай друкарні Сімяон Полацкі ўтварыў друкарню ў Крамлі, дзе надрукаваў свае некалькі твораў.
1655 28 ліпеня, бітва беларускіх харугваў з рускім войскам пад Ашмянамі.
1655 пачатак жніўня, казацкія загоны гетмана Залатарэнкі пусцілі пад шаблю Лідчыну, спалілі Ліду.
1655 8 жніўня, захоп рускімі войскамі князя Чаркаскага і каза-
1655
1655
1655
1655
1655
1655
1656
1656
1656
1656
1657
1657
1657
камі гетмана І.Залатарэнкі Вільні Падпалены горад гарэў 17 дзён. Пад шаблямі і ў агні загінулі 25 тысяч жыхароў горада. 25 жніўня, рускія салдаты разрабавалі віленскі касцёл св. Міхала, фундарам якога быў канцлер ВКЛ Леў Сапега і дзе быў пахаваны ў 1633 годзе. Расійцы надругаліся над ягоным
целам, выкінуўшы труну са склепа на вуліцу.
-	верасень, захоп маскоўскімі стральцамі і ўкраінскімі казакамі Турава і Давыд-Гарадка.
-	5 кастрычніка, захоп маскоўскімі стральцамі Пінска, рабунак і спаленне горада.
-	лістапад, рабунак шляхецкіх сядзіб і вёсак Берасцейскага павета наёмным тысячным аддзелам Караля Лісоўскага.
-	13 лістапада, перамога войска гетмана Паўла Сапегі над маскоўскім войскам на рацэ Лясной каля Брэста.
-	снежань, аблога Тыкоцінскага замка на Падляшшы, дзе закрыўся Януш Радзівіл, войскамі гетмана Паўла Сапегі.
голад і маравая пошасць на абшары Менскага ваяводства.
люты, паход войска ВКЛ на чале з вялікім гетманам Паўлам
Сапегам у Польшчу на дапамогу каралеўскай арміі.
-	ліпень, удзел войска Вялікага Княства Літоўскага ў баях за Варшаву супроць шведска-брандэнбургскага войска.
-	жнівень, перамога беларуска-літоўскіх палкоў на чале з Гасеўскім над шведамі пад Просткамі ў Прусіі.
-	травень, захоп шведскім войскам Брэста, дзякуючы здрадзе нямецкіх наёмнікаў.
-	у Янаве на Берасцейшчыне казакі закатавалі каталіцкага манаха, прапаведніка Андрэя Баболю. Прылічаны каталіцкай царквой да святых. Першы каталіцкі святы на Беларусі.
-	снежань, перамога прысяжнага шляхецкага (што прысягала
на вернасць цару) апалчэння над казацкім войскам Дзяніса Мурашкі каля вёскі Прусавічы. Праз некалькі тыдняў Мурашка разбіў прысяжную шляхту пад Брусевічамі.
1658 кастрычнік, пачатак аблогі маскоўскага гарнізона ў Гродне дывізіяй гетмана Паўла Яна Сапегі.
1658 верасень, заняцце Менска сялянскімі атрадамі Дзяніса Мурашкі, які прыняў бок караля. Асада менскага замка.
1658 27 кастрычніка, бітва пад Чавусамі 14-тысячнага войска казацкага палкоўніка Нячая, які перайшоў на бок караля, з маскоўскім войскам ваяводаў Казлоўскага і Змеява
1658 кастрычнік, перамога харугваў гетмана польнага ВКЛ Вінцэнта Аляксандра Гасеўскага над маскоўскім войскам князя Далгарукага пад Вільняй. Таго ж месяца ў новай бітве войска Далгарукага перамагло конныя харугвы Гасеўскага, сам гетман трапіў у палон.
1659 26 студзеня, пачатак асады Мсціслаўя маскоўскім войскам ваяводы Лабанава-Растоўскага
1659 9 сакавіка, гродзенскі маскоўскі гарнізон разам з ваяводам здаўся войску гетмана Паўла Сапегі.
1659 11 сакавіка, няўдалая бітва казацкіх атрадаў Нячая, Мурашкі, Выгоўскага з маскоўскім войскам Лабанава-Растоўскага.
1659 4 декабря, маскоўскае войска штурмам узяло Стары Быхаў. Жорсткая расправа з казакамі, якія былі на баку Рэчы Паспалітай. Павешаны патрапіўшыя ў палон атаманы паўстанцкіх атрадаў Дрань, Маляўка, Корсак
1659 снежань, чарговы захоп маскоўскімі войскамі ваяводы Хаванскага Горадні. Капітуляцыя гарадзенскага гарнізона.
1660 13 студзеня, захоп маскоўскім войскам князя Хаванскага горада і замка Брэста. Горад быў цалкам спалены, а яго жыхары вынішчаны амаль пагалоўна.
1660 15 студзеня, паражэнне харугваў палкоўніка Абуховіча ад маскоўскіх палкоў пад Пружанамі.
1660 20 сакавіка, пачатак 2-месячнай безвыніковай аблогі Ляхавічаў маскоўскім войскам.
1660 28 чэрвеня, пераможная бітва дывізіяў Паўла Сапегі і С. Чарнецкага з маскоўскім войскам ваяводы Хаванскага пад Палонкаю (недалёка ад Ляхавічаў). Потым у Палонцы трымалі палонных.
1660 3 ліпеня, войскі Сапегі і Чарнецкага вызвалілі ад маскоўцаў Менск.
1660 8 кастрычніка, бітва на рацэ Басі харугваў Сапегі, Паца, Палубінскага з маскоўскім войскам ваяводы Далгарукага.
1661 10 лютага, падрыхтаванае паўстанне гараджанаў Магілёва.
Бынішчэнне ў адну ноч маскоўскага гарнізона (3 тысячы чалавек).
1661 ліпень, безвыніковы штурм Магілёва маскоўскімі палкамі.
1661 4 лістапада, пераможная бітва войска гетманаў Сапегі і Чарнецкага з маскоўскім войскам князя Хаванскага каля вёскі Кушлікі (Кушлікавы Горы) блізка Дзісны на Полаччыне, апошняя буйная бітва часоў «патопу». Былі захоплены 130 баявых рускіх сцягоў, усе гарматы, абоз.
1661 6 ліспіапада, войскі Вялікага Княства разбілі каля Глыбокага маскоўскае войска, узначаленае князем Хаванскім.
1662 забойства мяцежнымі салдатамі ў войску польнага гетмана Вінцэнта Гасеўскага, неабгрунтавана абвінавачанага ў здрадзе войску і Радзіме.
1662 ліпень, здача ў палон гарнізона маскоўцаў Барысаўскага замка пасля 2-гадовай аблогі войскамі ВКЛ.
1664 -16 чэрвеня, паражэнне рускага войска князя Хаванскага пад Віцебскам у баях з войскам гетмана М. Паца.
1665 з прычыны пастаянных рабункаў войскам збожжа і быдла голад на поўні Беларусі, асабліва на Піншчыне.
1665 наезд украінскіх казакоў на Бабруйск, спаленне горада і замка.
1666 захоп маскоўскімі войскамі на чале з ваяводамі Чаркаскім і Варатынскім Шклова. Высылка на царскі загад шклоўскай шляхты, абвінавачанай ў нявернасці рускаму цару, у Казань.
1667 апошні год Патопу. На Беларусі загінула болей за 2 мільёны
чалавек. Усе гарады былі ператвораныя ў руіны. У Полацку з 1500 даваенных засталося 102 двары, у Ляхавічах з 215 ацалела 17, у Магілёве з 2637 засталося 577 .1 гэтак паўсюдна па краіне. На адраджэнне гаспадаркі спатрэбілася стагоддзе. Ранейшая колькасць насельніцтва засведчана толькі ў 19-м стагоддзі.
1672 вясна, сумесная з палякамі ш.матмесячная абарона ад турэцкага войска крэпасці Камянца-Падольскага. He маючы моцы утрымаць яе, гарнізон падарваў парахавыя склепы. Тут загінуў знакаміты на Падляшшы шляхціч Валадыеўскі, якому прысвечаны раман Г.Сянкевіча.
1673 11 лістапада, пераможная бітва 40-тысячнага войска Рэчы Паспалітай на чале з Янам Сабескім пад Хоцінам з 80 тысячамі турак. Туркі страцілі каля 40 тысяч забітымі. Спыненне турэцкай экспансіі на Украіну.
1683 12 верасня, пераможная бітва саюзнага войска (баварцы, саксонцы, аўстрыйцы, конныя палкі Польшчы і Вялікага Княства разам 65 тысяч) на чале з каралём Янам Сабескім з турэцкім войскам (200 тысяч) пад Венай.
1687 ліпень, пераможная бітва войска Яна Сабескага з туркамн пад Каменцам-Падольскім.
1689 30 сакавіка, спаленне на плошчы Старога Мяста ў Варшаве мысліцеля, брэсцкага падсудка Казіміра Лышчынскага за атэістычныя погляды.
1690 барацьба рода Сапегаў, узначаленых гетманам вялікім літоўскім Казімірам Сапегай, з магнацкай групоўкай Радзівілаў, Пацаў, Агінскіх, Вішнявецкіх, Коцелаў за ўладу ў Вялікім Княстве. Вайна цягнулася болей за 10 гадоў.
1695 чэрвень, задушэнне на загад гетмана Сапегі рэйтарскімі і татарскімі харугвамі ўзброенага паўсіпання гараджанаў Слуцка і слуцкага сялянства супраць жорсткага прыгнёту з боку сваіх валадароў Радзівілаў і Сапегаў.
1696 17 кастрычніка, стварэнне з дазволу каралевы канфедэрацыі беларускай і літоўскай шляхты (так званыя «рэспубліканцы») на чале з Рыгорам Агінскім для барацьбы супраць Сапегаў, якія імкнуліся адлучыць ад Польшчы Вялікае Княства і аднавіць яго самастойнасць.
1696 8 лістапада, разгром мяшчанамі Крычава і сялянамі Крычаўскага староства салдатаў харугвы харунжага літоўскага Ры-
гора Агінскага за рабаванне жыхароў і жорсткасць.