• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крыж памяці, меч лёсу кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе Кастусь Тарасаў

    Крыж памяці, меч лёсу

    кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе
    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Лекцыя
    Памер: 119с.
    Мінск 2001
    20.47 МБ
    XII стагоддзе
    1102 рабаўнічы паход полацкага князя Барыса на яцвягаў. Заснаванне Барысава на Бярэзіне і засяленне яго палоннымі яцвягамі.
    1103 удзел полацкага палка князя Давыда Усяславіча ў рабаўнічым паходзе кіеўскіх князёў на палавецкія землі.
    1104 спусташальны паход полацкага князя Давыда і групоўкі смаленскага, чарнігаўскага, пераяслаўскага князёў на чале з Уладзімірам Манамахам на менскага князя Глеба, роднага брата Давыда.
    1106 рабаўнічы паход менскага князя Глеба разам з дружынамі іншых удзельных князёў Полаччыны (сваіх родных братоў) на
    земгалаў.
    1114 вайна менскага князя Глеба з літоўскім князем Жывібундам Аблога і спаленне літоўцамі прадмесцяў Менска.
    1116 рабаўнічы паход смаленскага палка князя Вячаслава на Менскае княства, захоп Воршы і Копысі.
    1116 вайна кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха сумесна са смаленскім князем Вячаславам, князем пераяслаўскім Яраполкам і князем чарнігаўскім Давыдам супраць дрыгавічоў і палачанаў. Разбурэнне Друцка, вывад друцкага жыхарства ў Пераяслаўскае княства дзеля засялення пустак.
    1117 паход менскага палка князя Глеба вайной на землі Смаленс-
    кага княства.
    1117 паход менскага палка князя Глеба на Наваградак, каб выбіць адтуль кіеўлянаў.
    1119 перамога войска Уладзіміра Манамаха над менскім войскам. Асада і ўзяцце штурмам Менскага замка, палон менскага князя Глеба Усяславіча. Пакутніцкая смерць Глеба ў кіеўскай вязніцы (быў замардаваны голадам).
    1128 захопніцкі паход згуртаваных войскаў кіеўскага, чарнігаўскага, смаленскага князёў на Полацкае княства. Захоп і высылка пяці полацкіх князёў з сем’ямі ў Візантыю.
    1132 паўстанне па рашэнню веча ў Полацку супраць кіеўскага стаўленніка князя Святаполка Мсціславіча Вяртанне ў Полацк князя полацкай дынастыі -Васілька Святаславіча
    1132 рабаўнічы паход гарадзенскага князя Усеслава Давыдавіча на паселішчы панёманскай літвы.
    1150 паноўная міжусобная война Полацкага і Менскага княстваў.
    1151 паўстанне гараджанаў Полацка супраць свайго князя Рагвалода Барысавіча, разрабаванне княжага двара.
    1151 удзел гарадзенскага князя Барыса Усеваладавіча ў сумесным паходзе князёў на Кіеў.
    1158 беспаспяховая аблога Турава супольным войскам князёў на чале з кіеўскім князем Ізяславам (працягвалася 10 тыдняў).
    1158 міжусобная еойна палачанаў з менчукамі. Аблога Менска войскам полацкага князя Рагвалода Барысавіча.
    1159 паўторная аблога Менска полацкімі і друцкімі дружынамі князя Рагвалода Барысавіча.
    1161 3-тыднёвая аблога Турава палкамі валынскіх князёў.
    1161 разгром менчукамі полацкага войска князя Рагвалода Барысавіча пад Гарадцом.
    1169 удзел палачанаў у разбурэнні Кіева разам з войскамі ўладзімірскага князя Андрэя Багалюбскага.
    1181 рабаўнічы паход на Друцк згуртавання чарнігаўскіх, полацкіх князёў і наўгародскага палка.
    1183 удзел гарадзенскай і пінскай дружынаў ў паходзе на палавецкага хана Канчака разам з кіеўскім князем Святаславам.
    1191 рабаўнічы сумесны паход палачанаў і новагародцаў на літоўскія паселішчы.
    1195 змаганне полацкіх князёў са смаленскім князем Давыдам Расціславічам. Перамога палачанаў над смалянамі.
    1198 сумесны захопніцкі паход полацкіх і літоўскіх дружынаў на горад Вялікія Лукі ў Наўгародскую зямлю.
    XIII стагоддзе
    1201 захопніцкі паход войска полацкага князя Валадара на літоўскія землі за ракой Вільляй.
    1203 першы ваенны паход полацкага войска ў Лівонію на Ордэн мечаносцаў.
    1205 рабаўнічы паход літоўскіх дружынаў на полацкія землі.
    1206 паноўны паход палачанаў ў Лівонію на Ордэн мечаносцаў, каб абараняць свае правы на даніну з ліваў.
    1207 прайграная бітва палачанаў крыжакам-мечаносцам за горад Кукейнос.
    1208 захоп мечаносцамі полацкага прыгарада Ерсікі. Паўстанне жыхароў Кукейноса, вынішчэнне крыжацкага гарнізона.
    1212 у сутычках з мечаносцамі Полацк страціў правы на збор даніны з воднага шляху па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора.
    1219 сумесныя ваенныя дзеянні Наваградка, галіцкіх і літоўскіх князёў супраць палякаў.
    1222 захопніцкі паход мазураў разам з немцамі на землі прусаў і дайновы (племя дайнова займала поўнач Гарадзеншчыны).
    1226 абарона кукейноскім князем Вячкам разам з палачанамі горада Юр’ева ад мечаносцаў.
    1226 захопніцкі паход галіцкіх палкоў на Берасцейшчыну. Напад на Пінск, захоп у палон сям'і пінскага князя. Бязлітаснае вынішчэнне яцвяжскіх паселішчаў.
    1229 рабаўнічы наезд нальшанцаў і літвы на Вялікі Ноўгарад.
    1229 чарговы захопніцкі паход галіцка-валынскага войска на Берасцейшчыну на паселішчы яцвягаў.
    1234 няўдалы наезд нальшанцаў і наваградцаў на горад Русу; бітва са смалянамі на рацэ Дуброўцы.
    1235 паход наваградскіх і літоўскіх дружынаў на Мазовію.
    1237 пераможная бітва наваградцаў, літвы і галіцка-валынскіх палкоў з тэўтонскімі крыжакамі пад Драгічыным на Бузе. Пасля гэтай паразы Ордэн мечаносцаў (Лівонскі) і Нямецкі ордэн аб'ядналіся.
    1239 рабаўнічы наезд наваградцаў і літвы на землі Смаленскага
    княства. Звычайная мэта наездаў лупы.
    1240 удзел палачанаў у бітве наўгародцаў са шведамі на Няве.
    1242 засведчаны летапісамі ўдзел полацкіх ваяроў ў разгроме мечаносцаў у бітве на Чудскім возеры.
    Часы Вялікага Княства Літоўскага
    1245 няўдалы рабаўнічы наезд наваградскіх і нальшанскіх дружынаў на Таржок і Бежацк.
    1246 рабаўнічы наезд наваградцаў і літвы на Валынь, паражэнне на зваротным шляху ад галіцкага войска.
    1246 спусташальнае ўварванне мангола-татараў у паўднёвыя раёны Беларусі
    1248 рабаўнічы напад яцвягаў князя Скамонда на УладзіміраВалынскія землі.
    1248 пачатак 6-гадовай вайны наваградцаў на чале з князем Міндоўгам з князем Данілам Галіцкім за вяршэнства ў стварэнні новай дзяржавы пасля зруйнавання татарамі Кіева.
    1249 легендарная бітва наваградцаў і літвы на чале з князем Міндоўгам з татарамі хана Койдана каля Крутагор'я.
    1249 рабаўнічы напад галіцка-валынскіх князёў на Ваўкавыск і наваградскую зямлю.
    1251 захопніцкі паход галіцка-валынскага войска разам з пінскім і тураўскім палкамі на Наваградак і Гродна.
    1252 паход жмудскіх князёў Таўцівіла і Едзівіда на Смаленск.
    1253 рабаўнічы паход наваградскіх і літоўскіх дружынаў на землі Вялікага Ноўгарада.
    1253 захопніцкі паход галіцкага войска на Наваградак, валынскіх палкоў на Гродна.
    1253 хрышчэнне князя Міндоўга, ягонага баярства ў каталіцкую веру. З'яўленне ў Наваградку каталіцкага касцёла. Простае падпарадкаванне наваградскай кафедры папе рымскаму, а не лівонскаму біскупу, што забяспечвала Міндоўгу большую падтрымку касцёла. Каралеўская каранацыя Міндоўга ў Наваградку.
    1255 захопніцкі сумесны паход галіцкага войска і мазураў на чале з мазавецкім князем Земавітам на Берасцейшчыну на яцвягаў. Вынішчэнне яцвяжскіх паселішчаў і княскага роду Сцекінтаў.
    1255
    1256
    1258
    1258
    1259
    1260
    1260
    1262
    1263
    1263
    -	рабаўнічы захоп і разбурэнне Любліна палкамі наваградцаў і літвы на чале з Міндоўгам.
    -	захопніцкі паход на яцвягаў галіцкага і валынскага войска, ваўкавыскага, свіслачскага, наваградскага палкоў. Вывад мноства яцвягаў у палон.
    -	рабаўнічы наезд наваградцаў на смаленскі горад Вайшчыну, перамога над смаленскім войскам каля Таржка.
    -	вызваленне князем Войшалкам Наваградка з-пад улады галіцкіх князёў, палон князя Рамана Данілавіча, якога мусіў выкупляць бацька князь Даніла Галіцкі.
    -	рабаўнічы наезд на Наваградскія землі і Літву татарскага войска хана Бурундая разам з саюзнымі войскамі галіцкавалынскіх князёў. 3 гэтага года па 1338 год татары разам з уладзіміра-валынскімі князямі хадзілі на Наваградскую дзяржаву 7 разоў, але не здолелі перамагчы.
    -	вяртанне князя Міндоўга да язычніцкай веры, выгнанне каталіцкіх святароў. (Палітычная памылка Міндоўга, якая аднавіла на наступнае стагоддзе крыжовыя паходы на Вялікае Княства.) разгром крыжакоў аб’яднанымі сіламі наваградцаў, літвы, прусаў у буйной бітве каля возера Дурбе.
    -	разбуральны паход наваградцаў, літвы, палачанаў на Мазовію ў помсту за крыжовы паход мазураў разам з немцамі на яцвягаў. Захоп і спаленне сталіцы мазураў Плоцка, спаленне Варшавы. Забойства мазурскага князя Земавіта.
    -	змова князёў Трайняты і Даўмонта супраць Міндоўга. Забойства нальшанскім князем Даўмонтам вялікага князя Міндоўга і яго малодшых сыноў за абразу (адняцце жонкі).
    -	паход наваградцаў, літвы, палачанаў на Бранскае княства.
    1264 забойства наваградскім князем Трайнятам свайго сваяка, полацкага князя Таўцівіла пад час княжацкай міжусобіцы.
    1264забойства князя Трайняты канюшымі князя Міндоўга, арганізаванае яго старэйшым сынам князем Войшалкам.
    1264 разгром наваградскім князем Войшалкам князёў Нальшчы і Дзяволтвы. Уцёкі князя Даўмонта разам з дружынай у Пскоў.
    1265 рабаўнічы напад пскоўскага палка на чале з князем Даўмонтам на Нальшу і Наваградчыну.
    1267 рабаўнічы сумесны паход дружынаў Вялікага Ноўгарада і Пскова на чале з князем Даўмонтам на Нальшу, Літву і Полаччыну.
    1274 вайна наваградцаў і літвы на чале з князем Трайдзенем з аб’яднанымі сіламі галіцка-валынскіх і татарскіх князёў.
    1274 захоп гарадзенскім і наваградскім палкамі на чале з князем Трайдзенем польскага горада Драгічына над Бугам.
    1275 рабаўнічы аб’яднаны паход галіцкіх, валынскіх, бранскіх палкоў разам з мангола-татарамі хана Менгу-Цеміра на Наваградскае княства. Захоп і разрабаванне Наваградка.
    1276 перасяленне часткі прусаў на пастаяннае жыхарства пад Гродна і ў Слонім дзеля выратавання ад крыжакоў.
    1276 рабаўнічы наезд валынскіх дружынаў на Берасцейшчыну. Бітва наваградскага войска з валынянамі каля Камянца.
    1277 спусташалызы паход галіцка-валынскіх князёў разам з мангола-татарамі на Наваградак і Горадню. Перамога наваградскім князем Трайдзеням заваёўнікаў у бітве каля Горадні.
    1279 рабаўнічы паход тэўтонскіх крыжакоў на Наваградак. Перамога наваградскага войска над крыжакамі.
    1281 вызваленне наваградскім войскам ад лівонскіх крыжакоў Ерсікі.
    1283 захоп яцвяжскіх заходніх земляў Тэўтонскім ордэнам. Задушэнне прускага і яцвяжскага паўстання. Пераход часткі яцвягаў на сталае жыхарства на Скідзельшчыну і пад Дзятлава.
    1283 рабаўнічы паход войска Вялікага Княства Літоўскага на Сандамірскую зямлю (Польшча)
    1284 напад лівонскіх крыжакоў на Горадню. Горад быў захоплены з-за здрады сярод абаронцаў і значна разбураны.