Крыж памяці, меч лёсу кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе Кастусь Тарасаў

Крыж памяці, меч лёсу

кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Лекцыя
Памер: 119с.
Мінск 2001
20.47 МБ
XV стагоддзе
1401 спроба смаленскіх князёў адыйсці ад Вялікага Княства Літоўскага. Аблога Смаленска войскамі князя Вітаўта.
1401 узяцце войскамі Вялікага Княства горада Дынабурга пасля працяглай аблогі і штурма.
1401 аблога аршанскага замка войскам мяцежнага Свідрыгайлы.
1402 паход крыжакоў сумесна з аддзеламі Свідрыгайлы на Вільню і Гарадзеншчыну. Беспаспяховая аблога крыжакамі Гарадзенскага замка.
1402 біпгва беларуска-літоўскага войска на чале з князем Сямёнам Мсціслаўскім з разанскім войскам каля горада Любуцка.
1403 захоп палкамі князя Сямёна Мсціслаўскага Вязьмы.
1404 З-жесячная аблога Смаленска войскам князя Вітаўта. Канчатковае далучэнне Смаленскага княства да ВКЛ.
1405 паход войска Вялікага Княства на Пскоўшчыну. Беспаспяховая аблога Пскова. Вынішчэнне горада Каложы. Гвалтоўны вывад 10 тысяч калажанаў дзеля засялення Гродна.
1406 паход пскоўскага палка на Полацк. Трохдзённая аблога горада.
1406 безпаспяховыя асады і штурмы Лідскага замка смаленскім войскам князя Юрыя Святаславіча.
1407 захоп войскам Вялікага Княства горада Адоева.
1409 пачатак «Вялікай вайны» Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы
супроць Тэўтонскага ордэна.
1409 кастрычнік, князь Свідрыгайла, малодшы брат караля Ягайлы, за здраду ў часе вайны з Ордэнам (спрабаваў перайсці на бок крыжакоў для барацьбы за віленскі трон) асуджаны вялікім
князем Вітаўтам да зняволення ў вязніцы Краменецкага замка. Прабыў за кратамі 9 гадоў. Быў вызвалены сваім прыхільнікам князем Астрожскім, харугвы якога ўзялі замак штурмам.
1410 -15 сакавіка, напад крыжацкіх палкоў на Ваўкавыск у Вербную нядзелю (па законах таго часу святатацтва, бо царква забараняла ваенныя дзеянні на пасхальныя святы). Таямніча падрыхтаваны паход некалькіх штандараў крыжакоў, ачоленых вялікім маршалам Ордэна Фрыдрыхам Валенродам, ставіў мэтай забойства князя Вітаўта, які меўся быць
у Ваўкавыску на свята, каб разбурыць ваенны саюз Польшчы і ВКЛ.
1410 7 красавіка, чарговая спроба Тэўтонскага ордэна здзейсніць забойства вялікага князя Вітаўта. У Кежмарку (горад на поўначы Славакіі) пад час сустрэчы князя з каралём Сігізмун-
дам, які падтрымліваў крыжакоў, тую частку горада, дзе размясціўся са сваім почтам Вітаўт, падпалілі з усіх бакоў, і ў
пажары аддзел наёмнікаў напаў на двор князя. Ахова здолела іх разбіць, і князь вырваўся з вогненнага кола.
1410 -15 ліпепя, пераможная бітва злучаных войскаў Вялікага Княства і Польшчы з Тэўтонскім ордэнам каля Грунвальда. У бітве ўдзельнічалі 40 палкоў Вялікага Княства і аддзелы беларускіх татараў. На поле сечы палегла траціна войска ВКЛ, а мсціслаўскі, аршанскі, смаленскі палкі палеглі амаль цалкам, прыняўшы
галоўны ўдар крыжакоў. Бітва паклала канец двухсотгадому націску крыжакоў на беларускія і літоўскія землі. Камандаваў злучанымі войскамі вялікі князь Вітаўт. Пад Грунвальдам біліся наступныя беларускія харугвы: брэсцкая, віленская, віцебская, ваўкавыская, гарадзенская, друцкая, крэўская, лідская, медніцкая, мінская, магілёўская, мсціслаўская, наваградская, аршанская, пінская, полацкая, слонімская, слуцкая.
1410 жнівень-верасень, з-за стратэгічнай памылкі Ягайлы, які змарнаваў два тыдні часу на ўрачыстасці з прычыны перамогі, аблога войскамі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага крыжацкай сталіцы Мальбарка не прынесла поспеху. Комтур Генрых фон Плауэн адстояў замак і захаваў тэўтонскую дзяржаву.
1411 пераможны паход войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам на Залатую Арду дзеля стаўлення ханам свайго саюзніка па Грунвальдскай бітве хана Джэлаладзіна.
1413 2 кастрычніка, заключэнне Гарадзельскай уніі паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім. Афармленне шляхецкага гербавага брацтва і прывілеяванага становішча каталікоў перад праваслаўнымі, што неўзабаве адгукнулася хатнімі (міжусобнымі) войнамі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
1420 прыбыццё ў Чэхію на дапамогу войскам Яна Гуса 5-тысячнага беларускага і ўкраінскага праваслаўнага войска на чале з князем Жыгімонтам-Карыбутам ад імя вялікага князя Вітаўта, які прыняў каралеўскую карону Чэхіі.
1421 адмова Вітаўта ад чэшскай кароны і ягоны загад праваслаўным палкам вярнуцца ў ВКЛ. Дзве тысячы беларускіх і ўкраінскіх ваяроў засталіся ў Чэхіі пад началам Жыгімонта-Карыбута. Папа рымскі абвясціў Жыгімонта ерэтыком, у шляхты, што засталася з ім, былі аднятыя маёнткі.
1424 выправа войска ВКЛ супраць ардынскіх татараў.
1425 перамога войска ВКЛ над татарамі каля Разані.
1426 рабаўнічы паход войска Вялікага Княства на пскоўскія землі.
1426 удзел беларускіх рыцараў Жыгімонта-Карыбута ў пераможнай бітве гусітаў з крыжацкімі штандарамі каля горада Усці на Лабе.
1427 рабаўнічы паход беларуска-літоўскага войска на паселішчы Наўгародскай зямлі.
1430 23 жніўня, падрыхтаваная каралеўская каранацыя князя
Вітаўта не адбылася, бо асвячоная папам рымскім карона была гвалтам забраная паляка.мі на загад Ягайлы ў паслоў Вітаўта на польскай мяжы. У наступным гэтая карона, надсечаная мечам, выкарыстоўвалася як карона кракаўскага біскупа.
1430 кастрычнік, смерць вялікага князя Вітаўта. Сыноў не пакінуў, дачка Соф'я стала жон-
кай маскоўскага князя Васіля, сына Дзмітрыя Данскога.
1430 -лістапад, абранне баярствам ВКЛ на вялікага князя Свідрыгайлы насуперак умовам Гарадзельскай уніі і жаданню палякаў, якія хацелі, каб тытул вялікага князя перайшоў да Ягайлы, а ВКЛ засталося без уласнага валадара. Зняволенне Ягайлы ў віленскім замку на загад Свідрыгайлы.
1432 пачатак 4-гадовай хатняй вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж вялікімі князямі Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Разбурэнне вара-
Ваўкавыск Помнік
Крывавай Вербніцы 1410 года
гуючы.мі бакамі Крэва, Ліды, Заслаўя, Менска, Барысава, Маладзечна, Трокаў.
1432 жнівень, напад палкоў Жыгімонта Кейстутавіча на Свідрыгай-
лу ў Ашмянах. Асада Мсціслаўскага замка.
1432 8 снежня, бітва пад пад Ашмянамі паміж вялікімі князямі Свідрыгайлам і Жыгімонтам. Загінула ў гэтай сечы болей за 10.000 чалавек.
1433 аблога палкамі Свідрыгайлы Лідскага і Крэўскага замкаў.
1434 разбурэнне войскам Свідрыгайлы пасадаў Менска. Безвыніковая асада менскага замка.
1435 аблога войскамі князя Жыгімонта Віцебска і Полацка, верных князю Свідрыгайлу.
1435 спаленне ў Віцебску на загад князя Свідрыгайлы мітрапаліта
кіеўскага Герасіма. Гэты варварскі акт пазбавіў Свідрыгайлу мноства прыхільнікаў сярод праваслаўнай шляхты і блага паўплываў на лёс самастойнай праваслаўнай мітраполіі ВКЛ.
1435 верасень, бітва на рацэ Святой паміж войскамі князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта. Пераможцам выйшаў Жыгімонт Кейстутавіч.
1440 захоп змоўшчыкамі (праваслаўныя князі Іван і Аляксандр Чартарыйскія, віленскі ваявода Доўгірд, трокскі ваявода Лялюша) трокскага замка і забойства вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча ў замкавай капліцы. На вялікага князя абраны малодшы сын Ягайлы 14-гадовы Казімір Андрэй (Імя Андрэй было нададзена пры нараджэнні ў гонар дзеда Андрэя Гальшанскага). Дынастыя Кейстутавічаў сыйшла ў небыццё.
1446 захоп князем Мазоўшы Баляславам часткі Падляшша.
1443 вайна Вялікага Княства Літоўскага з Мазовіяй за Падляшша.
1444 10 лістапада, удзел беларускіх палкоў у бітве пад Варнай з туркамі. Смерць у бітве караля Польшчы Уладзіслава Ягайлавіча. Гэта наноў аднавіла унію ВКЛ з Польшчай, бо вялікі князь Казімір быў абраны палякамі на караля.
1449 паход войска Вялікага Княства Літоўскага на Калугу.
1454 удзел беларуска-літоўскага войска ў 13-гадовай вайне Польшчы з Прускім (Тэўтонскім) ордэном за Памор'е.
1474 першы напад крымскіх татараў на паўднёвыя землі Беларусі. Усяго з гэтага года па 1569 год крымчакі зрабілі 75 рабаўнічых паходаў і наездаў на Беларусь.
1481 красавік, няўдалая змова праваслаўных князёў Вялікага Княства (Міхаіла Слуцкага, Фёдара Бельскага, Івана Гальшанскага) супраць вялікага князя Казіміра. Пакаранне схопленых М.Слуцкага і І.Гальшанскага смерцю праз адсячэнне галавы ў Вільні.
1490 перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над татарскім войскам каля горада Зацлава.
1492 ліпень, пасля смерці вялікага князя ВКЛ і польскага караля Казіміра пачатак першай буйной вайны Маскоўскага княства з Вялікім Княствам Літоўскім за ўсходнія тэрыторыі ВКЛ. Ваенныя дзеянні цягнуліся 3 гады.
1492 жнівень, маскоўскія ваяводы папалілі Мцэнск і Любуцк, людзей вывелі ў палон.
1492 верасень, маскоўскае войска захапіла Рагачоў і Хлепень.
1494 не маючы сілаў перамагчы маскоўцаў у вайне, рада ВКЛ выра-
шыла замірыцца праз шлюб вялікага князя Аляксандра з дачкой маскоўскага князя Івана III Аленай. Па ўмовах шлюбу
ВКЛ страціла Вяземскае княства і землі ў вярхоўях Акі.
1497 паход войскаў Польшчы і Вялікага Княства на Малдавію.
1497 рабаўнічы наезд татараў на Мазыршчыну, аблога Мазыра.
1499 рабаўнічы наезд татараў на Берасцейшчыну. Спаленне горада і крэпасці Берасця.
XVI стагоддзе
1500 спусташэнне крымскімі татарамі Тураўскай зямлі. Безпаспяховая аблога імі Камянецкага замка.
1500 травень, пачатак 3-гадовай спусташальнай вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам (другая вайна).
1500 чэрвень, захоп маскоўскімі войскамі Бранска, Пуціўля, Сярпейска, Старадуба, Гомеля, Любеча, Наўгарод-Северскага.
1500 14 ліпеня, няўдалая для бе-
ларусаў бітва 5-тысячнага войска на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім з 20-тысячным маскоўскім войскам на Вядрошы (каля Дарагабужа). Загінула болей за 4,5 тысячы чалавек з харугваў гетмана. Сам Канстанцін Астрожскі і мноства ваяроў патрапілі ў маскоўскі палон.
1501 4 лістапада, няўдалая бітва войска Вялікага Княства з маскоўскім войскам пад Мсціславам. Разбурэнне маскоўскім войскам Воршы, вёсак і мястэчак на Віцебшчыне і Полаччыне.
1502 ліпень, аблога маскоўскім войскам Смаленска і Мсціслаўя.
1502 спусташэнне крымскімі татарамі Бабруйска і Койданава. Бітва шляхецкіх харугваў з татарскімі загонамі на Ушы.
1502 аблога татарамі горада і замка Слуцка. Перамога над татарамі войска, узначаленага князем Сямёнам Слуцкім, і гусарскіх харугваў у бітве на Ушы.
1503 красавік, 6-гадовае замірэнне з Масквой, да якой адыходзілі вялікія тэрыторыі з гарадамі Бранск, Веліж, Гомель, Дарагабуж, Любеч, Невель, Ноўгарад-Северскі, Пуціўль, Радагошч, Старадуб, Хоцім, Чарнігаў.